Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася




Ратны і працоўны подзвіг жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі змагалася з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады вайны, звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, 441 воіну прысуджана званне Героя Савецкага Саюза, 65 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Выхадцы з Магілёўскай вобласці танкісты-палкоўнікі І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў і І.І. Якубоўскі былі двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Двойчы гэту ўзнагароду атрымаў былы сталяр Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната лётчык П.Я. Галавачоў.

Нямала жыхароў Беларусі ўдзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. У той жа час на беларускай зямлі змагаліся з гітлераўцамі славацкі партызанскі атрад Яна Налепкі, немцы Фрыц Шменкель і Карл Лінке, балгарка Лілія Карастаянава, іспанец Хуста Лопес.

Сотні тысяч ураджэнцаў Беларусі працавалі ў савецкім тыле: у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры, іншых рэгіёнах СССР. Беларускія чыгуначнікі А.М. Чухнюк, А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.А. Янкоўскі за высокія паказчыкі ў рабоце былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Уклад у справу разгрому ворага ўносілі дзеячы беларускай навукі і культуры.

Рашаючы ўклад Савецкага Саюза ў разгром гітлераўскай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Сёння некаторыя гісторыкі і адстаўныя генералы, а таксама палітыкі Захаду адкрыта заяўляць аб тым, быццам Савецкі Саюз не быў “галоўным творцам перамогі”, быццам “Гітлера разграмілі сіламі Амерыкі … і Расіі”. Але факты гісторыі сведчаць зусім аб іншым.

Па-першае, на працягу ўсёй вайны 60 – 75 і больш працэнтаў сіл і сродкаў гітлераўскай арміі знаходзілася на савецка-германскім фронце. Да сярэдзіны 1944 г. тут адначасова дзейнічала ад 190 да 270 дывізій праціўніка, у той час як супраць англа-амерыканскіх войск у Паўночнай Афрыцы – ад 9 да 20, у Італіі – ад 7 да 26 дывізій. Нават пасля адкрыцця 2‑га фронту ў Еўропе ў чэрвені 1944 г. колькасць фашысцкіх войск на Усходзе ў 2 – 2,5 разы перавышала сілы гітлераўцаў, якія дзейнічалі на заходнееўрапейскім і італьянскім тэатрах вайны. За гады вайны на савецка-германскім фронце было знішчана 607 дывізій вермахта. Саюзнікі ж разбілі і ўзялі ў палон у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе 176 дывізій.

Па-другое, савецка-германскі фронт адрозніваўся ад іншых па размаху і напружанасці ўзброенай барацьбы. Калі працягласць франтоў у Італіі і Паўночнай Афрыцы не перавышала 300 – 350 км, а ў Заходняй Еўропе – 800, то працягласць савецка-германскага фронту на розных этапах вайны складала ад 3 да 6,2 тыс. км. Калі ў Італіі актыўнасць баявых дзеянняў займала 74 % часу існавання фронту, у Паўночнай Афрыцы – 29, у Заходняй Еўропе – 86,7 %, то савецка-германскі фронт існаваў 1 418 сутак, з іх 1 320 сутак ці 93 % прыходзіцца на актыўныя баявыя дзеянні.

Па-трэцяе, не адыграла ролі “рашаючага фактара” у разгроме ваеннай і дзяржаўнай машыны трэцяга рэйха “паветранае наступленне” ваенна-паветраных сіл ЗША і Англіі пасля адкрыцця 2‑га фронту ў Еўропе. Асноўнымі аб’ектамі бамбардзіровак англа-амерыканскай авіяцыі з’яўляліся прадпрыемствы суднабудаўнічай прамысловасці, марскія базы, фашысцкія авіябазы і аэрадромы ў Заходняй Еўропе. У той жа час танкабудаўнічыя заводы Германіі фактычна не падвяргаліся, а авіяцыйныя прадпрыемствы ў нязначнай ступені падвяргаліся ўздзеянню з паветра. З 2 638 тыс. тон бомб, скінутых на аб’екты гітлераўскай Германіі, толькі 48 тыс. тон (менш 2 %) прыходзілася на самалётабудаўнічыя прадпрыемствы. Больш за тое, многія заводы Рура, якія мелі ваенна-эканамічнае значэнне, але былі моцна звязаны з англа-амерыканскімі манаполіямі, наогул не падвяргаліся паветраным бамбардзіроўкам. У той жа час нярэдка наносіліся ўдары па буйных нямецкіх гарадах, якія не прадстаўлялі сур’ёзных мішэняў у ваенных адносінах. Усяго на долю ваенна-прамысловых аб’ектаў фашысцкай Германіі прыйшлося 18 % агульнага бомбавага танажу, скінутага авіяцыяй саюзнікаў на трэці рэйх за ўсю вайну. Праўда гісторыі ў тым, што ў баях з савецкімі войскамі гітлераўцы страцілі 75 % баявой тэхнікі і зброі.

Па-чацвёртае, нельга забываць і аб колькасці ахвяр, якія былі прынесены дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі дзеля дасягнення перамогі над фашысцкай Германіяй. Савецкі Саюз меў найбольшыя страты: 27 млн. савецкіх людзей загінулі ў баях, у фашысцкіх лагерах і засценках, з іх 8,7 млн. чалавек склалі страты арміі, флоту, пагранічных і ўнутраных войск, астатнія людскія страты прыходзяцца на мірнае насельніцтва. У барацьбе з фашызмам страты Савецкай Беларусі склалі звыш 2,2 млн. чалавек: загінуў кожны чацвёрты яе жыхар. Страты ЗША ў вайне склалі 405 тыс. чалавек, Англіі – 375 тыс. чалавек.

З агульных страт фашысцкай Германіі ў вайне – 13,6 млн. чалавек больш за 10 млн. яна страціла на савецка-германскім фронце.

Па-пятае, ЗША не адыгралі рашаючай ролі і ў хуткім разгроме мілітарысцкай Японіі. Вядома, што амерыканскія стратэгі распрацоўвалі планы аперацыі па высадцы войск на в. Кюсю восенню 1945 г. і на в. Хансю – вясной 1946 г. Кіруючая вярхушка Японіі і пасля прымянення ЗША атамных бомб цвёрда намеравалася працягваць вайну. Толькі 9 жніўня 1945 г. прэм’ер-міністр Японіі Судзукі быў вымушаны перагледзець гэту пазіцыю, заявіўшы аб тым, што “вступление в войну Советского Союза ставит нас окончательно в безвыходное положение и делает невозможным дальнейшее продолжение войны”. Японія прыняла безагаворачную капітуляцыю пасля таго, як Савецкая Армія магутным ударам разграміла Квантунскую армію – галоўную апору мілітарыстаў Японіі.

Прыведзеныя факты сведчаць пра тое, што менавіта Савецкі Саюз, яго армія і народ вынеслі на сабе асноўны цяжар вайны, адыгралі рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй.

Сусветнае супольніцтва аддае даніну павагі ўсім змагарам з фашызмам. Вялікі ўклад у дасягненне перамогі ў Другой сусветнай вайне ўнеслі народы і арміі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая і іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Крыніцамі Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляліся савецкі дзяржаўны і грамадскі лад, кіруючая роля Камуністычнай партыі, дружба народаў СССР, патрыятызм савецкіх людзей. Жорсткая цэнтралізацыя ўпраўлення і дысцыпліна разам з гераічнай працай савецкіх рабочых, калгаснікаў і служачых дазволілі вырабіць значна больш зброі і баявой тэхнікі, чым праціўнік. Гэта перавага савецкага тылу над германскім стварыла матэрыяльную аснову ваенных перамог.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 638; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.