Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вынікам баявой дзейнасці партызан з’яўлялася тое, што пад іх кантролем знаходзілася 60 % акупіраванай тэрыторыі Беларусі, значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў




У абсалютнай большасці ўзаемаадносіны партызан і мясцовага насельніцтва былі надзвычай высакароднымі. Шмат людзей жылі ў партызанскіх зонах пад аховай партызан. Народныя мсціўцы дапамагалі сялянам ахоўваць, сеяць і збіраць ураджай. Партызанскія медыцынскія работнікі лячылі хворых, змагаліся з эпідэміямі. У партызанскіх зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. На тэрыторыі зон дзейнічала вялікая колькасць гаспадарчых прадпрыемстваў, якія працавалі на патрэбы партызан і мясцовага насельніцтва. Партызанскія зоны з’яўляліся арганізацыйна-прапагандысцкімі цэнтрамі. Тут выпускалася 170 падпольных газет, працавала 168 радыёстанцый, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафільмы, урачыста адзначаліся святы.

Усяго ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі дзейнічала 374 тыс. партызан і 400 тыс. чалавек скрытага партызанскага рэзерву, якія ў любы момант маглі стаць у шэрагі партызан. У партызанскіх атрадах змагалася каля 4 тыс. замежных антыфашыстаў. Большую частку беларускіх патрыётаў складалі юнакі і дзяўчаты. Моладзь да 26 гадовага ўзросту складала звыш 54 % беларускіх партызан. На абарону Радзімы актыўна выступалі настаўнікі і навучэнцы. У партызанскім руху ўдзельнічала больш за 7 тыс. настаўнікаў і 34 тыс. навучэнцаў, з якіх каля 5 тыс. з’яўляліся піянерамі. У барацьбе з ворагам загінула 44 791 партызан.

Падпольная барацьба. Адначасова з партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Як і партызанскія фарміраванні, падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі, баявыя аперацыі (знішчэнне жывой сілы і баявой тэхнікі акупантаў), сабатаж, агітацыйную работу сярод насельніцтва, разведку.

Мінскае падполле, нягледзячы на вялікія страты, якія яно панесла ў сакавіку – красавіку і верасні – кастрычніку 1942 г., працягвала дзейнічаць. У яго складзе змагалася звыш 9 тыс. чалавек, больш чым 1 тыс. камуністаў і 2 тыс. камсамольцаў, антыфашысты замежных краін. За час акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. Тут знайшлі сваю пагібель многія высокапастаўленыя асобы, у тым ліку генеральны камісар Беларусі В. Кубэ. За мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Мінску прысвоена ганаровае званне “Горад-герой” (1974 г.).

У ноч на 30 ліпеня 1943 г. падпольшчыкі горада Асіповічы здзейснілі на чыгуначным вузле адну з самых буйных дыверсій Другой сусветнай вайны. Камсамолец Фёдар Крыловіч падклаў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Пачуліся выбухі, і гіганцкі вогненны слуп падняўся над станцыяй. Пажар працягваўся 10 гадзін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі “тыгр”, 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі.

У Віцебску ў 1941 – 1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З. Харужая. Яна была накіравана сюды Беларускім штабам партызанскага руху. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе і іншых падпольшчыкаў. Пасмяротна В.З. Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У Гомелі актыўную барацьбу з ворагам вялі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравоза-вагонарамонтным заводзе, лесакамбінаце, гарадской электрастанцыі, іншых прадпрыемствах горада – усяго больш за 400 чалавек.

Ні на адзін дзень не спынялася антыфашысцкая барацьба ў акупіраваным Магілёве. Вясною 1942 г. каля 40 груп (больш за 400 чалавек) аб’ядналіся ў падпольную арганізацыю “Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі”, якую ўзначальваў мясцовы настаўнік К.Ю. Мэтэ. Камітэт каардынаваў дзейнасць групы чыгуначнікаў, настаўнікаў, рабочых хлебазавода, аўтарамонтнага завода, фабрыкі штучнага шоўку, работнікаў абласной бальніцы, былых ваеннаслужачых і іншых. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі і ўдалай структуры арганізацыі, магілёўскаму падполлю доўгі час удавалася пазбягаць масавых правалаў і арыштаў.

У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі. Яны ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых актывістаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. быў створаны “Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці”. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам гэтага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі обальскіх падпольшчыкаў. Падпольная камсамольская арганізацыя “Юныя мсціўцы” на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Былая работніца віцебскай фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” камсамолка Ефрасіння Зянькова ўзначальвала гэту арганізацыю. У склад яе ўваходзіла каля 40 чалавек. Усяго маладыя падпольшчыкі зрабілі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, карысныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро і інш. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

На акупіраванай тэрыторыі мужную барацьбу вялі звыш 70 тыс. падпольшчыкаў. У барацьбе з ворагам велізарныя страты панесла падполле. Напрыклад, з 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Прыкладна такая ж сітуацыя была і ў іншых падпольных арганізацыях.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 726; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.