КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у ВНУ выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыйна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый. Сфармаваныя ў выпускніка сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі спрыяюць развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ. Агульныя патрабаванні да фармавання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі: прынцып гуманізацыі як прыярытэтны прынцып адукацыі, які забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка; прынцып фундаменталізацыі, які спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі акаляючага свету, прыродазнаўчанавуковымі і гуманітарнымі ведамі; прынцып кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, якія накіраваны на ўзмацненне яго практыкаарыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў па вырашэнню задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, і фармаванне ў выпускнікоў здольнасці дейнічаць у змяняючыхся жыццёвых умовах; прынцып сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, які забяспечвае фармаванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносінаў і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў; прынцып міждысцыплінарнасці і інэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка. У адпаведнасці з гэтымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені (спецыяліст) павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі. Выпускнік у працэсе сацыяальна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі: · валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу; сфарміраванасць крытычнага мыслення; уменне працаваць у камандзе; · валоданне навыкамі праектавання і прагназавання; сфарміраванасць асобасных якасцей, самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць, а таксама матывацыйна-каштоўнасныя арыентацыі; · уменне вучыцца, пастаянна павышаць кваліфікацыю.
1.2. Мэты і задачы дысцыпліны «Этналогія і этнаграфія Беларусі» Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны: · садзейнічанне фармаванню гарманічнай асобы і навукова абгрунтаванага светапогляду; · фармаванне асобы студэнта як грамадзяніна, этнічна талерантнага, з глыбокім разуменнем сутнасці этнічных працэсаў; · фармаванне здольнасці да крэатыўнага і крытычнага мыслення ў сацыяльна-пераўтваральнай і прафесійнай дзейнасці, станаўленне сучаснага стылю навукова-практычнага мыслення; · фармаванне фундамента этналагічных ведаў на падставе вывучэння дасягненняў сусветнай і айчыннай этналагічнай думкі.
Задачы вывучэння дысцыпліны: · даць студэнтам глыбокія веды тэарэтычных асноў этналагічнай навукі, выдзяляючы яе спецыфіку, раскрываючы прынцыпы суадносінаў метадалогіі і метадаў этналагічнага пазнання; · даць студэнтам сістэмныя веды аб традыцыйнай культуры і этнічным развіцці народаў свету; · пазнаёміць з асноўнымі аспектамі традыцыйнай культуры Беларусі, прадэманстраваць яе асаблівасці ва ўсходнеславянскім і індаеўрапейскім кантэксце; · сфарміраваць у студэнтаў навукова-даследчыя і практычныя навыкі; · садзейнічаць падрыхтоўцы шырока адукаваных, творчых, з крытычным мысленнем спецыялістаў, здольных да аналізу і прагназавання складаных этнічных працэсаў і авалоданню методыкай правядзення этналагічных даследаванняў.
Дата добавления: 2015-06-04; Просмотров: 755; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |