Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Метады (тэхналогіі) навучання




Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

У выніку вывучэння дысцыпліны

студэнт павінен ведаць:

· асноўныя тэарэтыка-метадалагічныя праблемы, катэгорыі этналогіі і сутнасць асноўных этналагічных вучэнняў;

· навуковыя падыходы да аналізу этнічных з’яў, метады этналагічных даследаванняў;

· спецыфіку фармавання і функцыянавання этнічнай карты Рэспублікі Беларусь;

· спецыфіку этнічных працэсаў, тэндэнцыі развіцця сучаснага свету.

студэнт павінен умець:

· ужываць ідэі і катэгорыі этналогіі пры аналізе светапоглядных, сацыякультурных і прафесійных праблем і сітуацый;

· аналізаваць канкрэтныя этнічныя працэсы ў сучасным свеце і Рэспубліцы Беларусь;

· ацэньваць перспектывы развіцця сучасных этнічных працэсаў, прапаноўваць шляхі вырашэння ўзнікаючых праблем;

· ужываць на практыцы разнастайныя метады этнаграфічных даследаванняў.

Структураванне зместа вучэбнай дысцыпліны здзяйсняецца праз выдзяленне ў ім узбуйненных дыдактычных адзінак (модуль, раздзел).

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны ўключае:

· уводзіны ў дысцыпліну;

· модулі (раздзелы);

· тэмы вучэбных заняткаў;

· заключэнне.

 

Па кожным вучэбным модулі (раздзеле) у адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі па фармаванню і развіццю ў студэнтаў канкрэтных кампетэнцый выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйых адукацыйных сістэм і тэхналогій, якія дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейнасны кампетэнтнасны падыход у навучальна-выхаваўчым працэсе, трэба вылучыць: вучэбна-метадычныя комплексы; варыятыўныя мадэлі самастойнай працы студэнтаў, блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, методыкі актыўнага навучання.

За аснову структуры тыпавой праграмы ўзяты модуль, які ўяўляе сабой узбуйненую і цэласную дыдактычную адзінку працэсу навучання і зместу, які мае адносна завершаны характар.

У ліку эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, якія садзейнічаюць прыцягненню студэнтаў да пошуку і кіраўніцтва ведамі, набыццю вопыта самастойнага вырашэння разнастайных задач, патрэбна вылучыць:

· тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;

· тэхналогіі вучэбна-даследчай дзейнасці;

· праектныя тэхналогіі;

· камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, “мазгавы штурм”, вучэбныя дэбаты і іншыя актыўныя формы і метады);

· метад кейсаў (аналіз сітуацыі);

· гульневыя тэхналогіі, у рамках якіх студэнты ўдзельнічаюць у дзелавых, ралявых, імітацыйных гульнях і інш.).

Для кіраўніцтва вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, крэдытна-модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі самастойнай работы, вучэбна-метадычныя комплексы.

Мэтазгодна ўкараняць у практыку правядзення семінарскіх і практычных заняткаў методыкі актыўнага навучання, дыскусійныя формы ў мэтах фармавання сучасных сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка ВНУ.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-04; Просмотров: 867; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.