Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Змест вучэбнай дысцыпліны




Модуль 1. ЭТНАЛОГIЯ

1.1 Уводзіны. КЛАСIФIКАЦЫЯ ЭТНIЧНЫХ
СУПОЛЬНАСЦЕЙ СВЕТУ

Азначэнне этналогii. Аб’ект i прадмет этналагiчных даследаванняў. Паняцце аб этнасе. Кампаненты этнiчнай сiстэмы. Этнас i экалогiя. Этнiчная тэрыторыя. Культура народаў як галоўны прадмет этналогii. Этналагiчны падыход да культуры. Класiфiкацыя культур у этналогii. Этнас i мова. Этнiчная свядомасць. Этнiчныя стэрэатыпы i ўстаноўкi. Этнонiмы.

Гiстарычныя формы этнiчных супольнасцей. Этнас у традыцыйным i iндустрыяльным грамадствах. Спецыфiка механiзму аднаўлення этнiчнай сiстэмы ў розныя гiстарычныя эпохi. Нацыя як вышэйшая ступень самаарганiзацыi этнасу. Нацыянальная дзяржава. Праблема этнічных груп i міжэт­нiчных адносiн. Этнiчныя працэсы.

Крынiцы i метады этналагiчных даследаванняў. Палявыя этнаграфiчныя матэрыялы. Пiсьмовыя крынiцы. Архiўныя i музейныя калекцыi. Дадзеныя сумежных навук: фiзiчнай антрапалогii, археалогii, лiнгвiстыкi, фалькларыстыкi i г. д. Метады збора i апрацоўкi этнаграфiчнай iнфармацыi.

Паняцце класiфiкацыi, яе неабходнасць i азначэнне. Прынцыпы класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле тэрыторыi пражывання. Паняцце гiсторыка-культурных этнаграфiчных абласцей. Вялiкiя, сярэднiя, малыя гiсторыка-культурныя этна­гра­фiчныя вобласцi. Значэнне класiфiкацыi паводле гiсторыка-культурных абласцей.

Класiфiкацыя паводле падабенства фiзiчнага аблiчча. Паняцце антрапалагiчнага тыпу. Iерархiя антрапалагiчных тыпаў. Вялi­кiя i малыя расы. Падзел рас на мясцовыя антра­пала­гiчныя ты­пы. Прычыны ўтварэння антрапалагiчных тыпаў. Роля эка­лагiчнага асяроддзя, iзаляцыi, змешвання. Узнiкненне вялiкiх рас (еўрапеоiднай, негроiднай, аўстралоiднай, манга­лоiднай, амерыканскай). Змешаныя расавыя тыпы. Значэнне ан­тра­пала­гiчнай класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле роднасцi моў. Паняцце моўнай роднасцi. Iерархiя лiнгвiстычных супольнасцей. Сусветныя лiнгвiстычныя сем’i. Лiнгвiстычныя галiны, лiнгвiстычныя групы. Значэнне лiнгвiстычнай класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле падабенства гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Паняцце гаспадарча-культурнага тыпу. Iерархiя гаспадарча-культурных тыпаў. Значэнне гаспадарча-культурнай класiфiкацыi.

ГIСТОРЫЯ ЭТНАЛОГII

Этнаграфiчныя веды на Старажытным Усходзе i ў антычным свеце. Этнаграфiчныя веды ў Старажытным Егiпце, Месапатамii i Iране. Этналагiчныя канцэпцыi ў Бiблii. Канцэпцыя «залатога веку» Гесiода. «Усход» i «Захад» Герадота, герадо­­тавы «неўры». Iдэя антрапасацыягенезу ў Дэмакрыта. «Геагра­фiчны «дэтэрмiнiзм» Гiпакрата. Этналагiчныя погляды Тацыта. Iдэi прагрэсу грамадства ў Лукрэцыя Кара.

Этнаграфiчныя веды ў сярэдневяковай Еўропе. Этнагра­фiчныя звесткi ў Iардана, Пракопiя Кесарыйскага, Канстанцiна Парфiрагенета. Прагматычнае разуменне этнаграфii ў Кан­стан­цiна Парфiрагенета. «Кнiга Марка Пола» i яе ўплыў на еўра­пейскую навуковую думку.

Этнаграфiчныя веды ў Еўропе XVI — першай палове XIX ст. Вялiкiя геаграфiчныя адкрыццi i iх этналагiчнае асэнсаванне. Канцэпцыя «шчаслiвага дзiкуна» П. Марцiра. Апалогiя культурных адрозненняў М. Мантэня. Iдэi гiстарычнага пра­грэсу Дж. Вiко, Ж. Кандарсэ, А. Фергюсан. Iдэалiзацыя пер­ша­быт­насцi французскiмi асветнiкамi: Д. Дзiдро, Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо. Этналагiчныя канцэпцыi I. Г. Гердэра: iдэя натуральнага паходжання моў i этнасаў, крытыка еўропацэн­трызму. Фiла­софiя нацыi Й. Фiхтэ. Вучэнне аб мовах В. фон Гумбольда. Асноўныя iдэi «мiфалагiчнай школы». Я. i В. Грымы, М. Мюлер, А. Кун.

Эвалюцыянiзм. Навуковыя перадумовы i асноўныя пастулаты эвалюцыянiзму. «Першабытны шлюб» Дж. Мак-Ленана. Канцэпцыя паходжання рэлiгii Д. Лебака. Канцэпцыя прагрэсу Э. Тэйлара. Паняцце «перажытку». Анiмiстычная канцэпцыя паходжання рэлiгii. Л. Г. Морган аб радавой арганiзацыi грамадства, ступенях развiцця сям’i i сацыяльнага прагрэсу. Познi эвалюцыянiзм: Э. Хан, Д. Фрэзер i iнш.

Дыфузiянiзм. Сутнасць канцэпцыi. Вытокi: Ф. Ратцэль. Куль­­турная мiфалогiя Л. Фрабенiуса. «Культурнае кола» Ф. Грэб­нера. Тэорыя «прамонатэiзму» В. Шмiдта. «Гiпер­дыфу­зiянiзм» Г. Элiота-Смiта i У. Пэры. Сучасны дыфузiянiзм: iдэi i эксперыменты Т. Хейердала.

Французская сацыялагiчная школа. Сацыялогiя Э. Дзюркгейма. «Калектыўныя ўяўленнi». Э. Дзюркгейм аб паходжаннi класiфiкацыi, паняццяў, рэлiгii. М. Мос аб раннiх формах абмену. Л. Левi-Бруль аб ступенях развiцця ладу мыслення.

Функцыяналiзм i структуралiзм. Крытыка эвалюцыянiзму i дыфузiянiзму ў Б. Малiноўскага. Iдэя «халiзму». Тэорыя патрэбнасцей. Б. Малiноўскi аб узаемасувязi этнасу, традыцыi i экалогii. Класiфiкацыя навук аб народах А. Радклiфа-Брауна. К. Левi-Строс аб развiццi культуры i грамадства. «Гарачыя» i «халодныя» грамадствы. Прынцып «бiнарных апазiцый». Вывучэнне сiстэм сваяцтва. Метад К. Левi-Строса.

Этнапсiхiчны кiрунак. Вытокi: М. Лацарус, К. Лебон, В. Вунд. Этнаграфiчныя сюжэты ў З. Фрэйда. Канцэпцыя «культурнага рэлятывiзму» Ф. Боаса. «Базавы тып асобы» А. Кардынера. «Куль­­турныя патэрны» Р. Бенедыкт. Этнаграфiя дзя­цiнства ў працах М. Мiд.

Марксiзм у этнаграфii. Этнаграфiя ў СССР у 20—80-я гг. Этнаграфiчныя сюжэты ў К. Маркса i Ф. Энгельса. М. Кава­леў­скi аб грамадзе i звычаёвым праве. Теорыя этнасу i этнiч­ных працэсаў у працах Ю. Брамлея. М. Чэбаксараў аб гаспадарча-куль­турных тыпах. «Iнфармацыйнае» разуменне этнасу ў С. Ару­цюнава. Тэарэтычная сiстэма Л. Гумiлёва. Канцэпцыя этнасферы i пасiянарнасцi.

1.2 ЭТНIЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦI
АЎСТРАЛII I АКIЯНII

Этнiчныя супольнасцi Аўстралii i Тасманii. Этнiчны склад насельнiцтва. Абарыгены Аўстралii, iх паходжанне, атрапа­лагiчны тып, мова, асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя: племя, фратрыя, род, лакальная група, сям’я, суадносiны памiж iмi. Герантакратыя. Сiстэма выхавання. Iнiцыяцыi. Духоўная культура: веды, мастацкая творчасць (выяўленчае мастацтва, музыка, фальклор), рэлiгiйныя вераваннi. Асаблiвасцi духоўнай культуры абарыгенаў Аўстра­лii. Тасманiйская праблема. Месца тасманiйцаў у гiсторыi чалавечага грамадства i культуры. Узровень развiцця. Загадка паходжання. Характэрныя рысы гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Гiстарычная рэканструкцыя сацыяльнага ладу. Пачатковыя веды, формы мастацтва, элементы рэлiгii.

Этнiчныя супольнасцi Меланэзii. Этнiчны склад насель­нiцтва. Антрапалагiчны тып. Мовы. Характэрныя рысы гаспа­даркi, матэрыяльнай культуры. Асаблiвасцi сацыяльнай арганi­зацыi. Ра­давая сiстэма. Вясковыя абшчыны. Таемныя мужчын­скiя саюзы. Сям’я i шлюб. Духоўная культура. Рэлiгiйныя ве­раваннi. Уяўленнi аб «мана». Прамысловыя культы. Культ «карга».Этнасы папуа.Антрапалагiчны тып. Моўная сiтуацыя. З’ява этналiнгвiстычнай непарыўнасцi. Гаспадарка. Падсечна-агнявое ручное земляробства: тэхналогiя i асноўныя культуры. Паселiшча i жыллё. Адзенне, упрыгожваннi. Сацыяльная арга­нiзацыя. Феномен «бiгмэнства». Рэлiгiйныя вераваннi: татэмiзм i культ продкаў.

 

Этнiчныя супольнасцi Палiнэзii. Этнiчны склад насель­нiцтва. Антрапалагiчны тып. Моўная сiтуацыя. Асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя. Вясковая абшчына i сям’я. Касты. Дзяржаўныя ўтварэннi. Духоўная культура. Прафесiяналiзацыя рэлiгii. Культ правадыроў. Табу.

Этнiчныя супольнасцi Мiкранэзii. Антрапалагiчны тып. Асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя. Характар сям’i. Становiшча жанчыны. Жаночыя саюзы. Духоўная культура. Пачатковая пiсьменнасць. Своеаса­блiвасць рэлiгii. Элементы шаманiзму.

Гiстарычны лёс i сучаснае становiшча этнiчных супольнасцей Аўстралii i Акiянii. Фармiраванне англа-аўстралiйцаў i англа-новазеландцаў.

ЭТНIЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦI АМЕРЫКI

Праблема першапачатковага засялення Амерыкi. Моўная i антрапалагiчная сiтуацыя да Вялiкiх геаграфiчных адкрыццяў.

Гаспадарча-культурныя тыпы Паўночнай Амерыкi.

Арктычныя паляўнiчыя i рыбаловы. Эскiмосы i алеуты. Гаспадарчая дзейнасць i матэрыяльная культура. Сацыяльная арганiзацыя i сямейны быт. Рэлiгiя i культ «гаспадынi мора» i iншыя прамысловыя культы. Асаблiвасцi выхавання.

Збiральнiкi Калiфорнii. Асаблiвасцi прыроднага асяроддзя i формы гаспадарчай дзейнасцi. Спецыфiка матэрыяльнай культуры. Рэлiгiйнае жыццё. Вiзiянiзм.

Паляўнiчыя лясной зоны. Лад жыцця. Аб’екты i прыёмы па­­ляў­нiцтва. Матэрыяльная культура. Грамадская арганiзацыя: племя, фратрыя, род. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ сонца. Ахвя­рапры­нашэннi. Дух Манiту. Сакралiзацыя лiчбаў. Катар­сiчная магiя.

Паляўнiчыя прэрый. Спецыфiка матэрыяльнай культуры. Значэнне засваення конегадоўлi. Племянная арганiзацыя. Фар­мiраванне ваеннай дэмакратыi.

Аседлыя рыбаловы паўночна-заходняга ўзбярэжжа. Спе­цы­фiка прыродных умоў i iх уплыў на матэрыяльную куль­туру i са­цыяльную арганiзацыю. Развiццё абмену. Маёмасная дыферэнцыяцыя. Потлач. Патрыярхальнае рабства.

Ручныя земляробы Паўночнай Амерыкi. Тэхналогiя падсекi i асноўныя культуры. Спецыфiка полаўзроставага падзелу працы i яе ўплыў на сацыяльную арганiзацыю. Авачыра iракезаў. Парны шлюб. Правадыры. Агульнаплемянныя саветы. Iндзейцы «пуэбла». Земляробства са штучным арашэннем. Родава-племянная сiстэма. Спецыфiка рэлiгiйнага жыцця.

Гаспадарча-культурныя тыпы Паўднёвай Амерыкi. Вогнязямельцы. Марскiя рыбаловы i збiральнiкi. Асаблiвасцi антра­палагiчнага тыпу. Лад жыцця. Сацыяльная арганiзацыя. Па­ляўнiчыя i збiральнiкi трапiчных лясоў. Сезонныя асаблiвасцi гаспадарчых заняткаў. Спецыфiка прыладаў паляўніцтва: духавая стрэльба. Паселiшча i жыллё. Ваяўнiчы характар культуры. Тсантса. Паляўнiчыя на гуанака Патагонii. Асаблiвасцi антрапа­лагiчнага тыпу. Спецыфiчныя прылады палявання: ласо i бола. Уплыў засваення конегадоўлi на сацыяльную структуру i лад жыцця. Ваяўнiчы характар культуры.

Цывiлiзацыi Цэнтральнай i Паўднёвай Амерыкi. Цы­вiлi­зацыя майя. Асаблiвасцi гаспадаркi. Падсека. Ручное земляроб­ства. Гарады-дзяржавы. Сацыяльная структура. Развiццё куль­туры. Матэматыка i астраномiя. Рэлiгiйны культ. Ахвяра­пры­нашэннi. Дзяржава ацтэкаў. Спецыфiка земляробства. Чы­нам­па. Асаблiвасцi сацыяльнай структуры. Рэлiгiйны культ i яго ўплыў на характар усёй цывiлiзацыi. Iмперыя iнкаў. Асаб­лiвасцi гаспадарчай базы iнкскай цывiлiзацыi. Сацыяльна-каста­вы строй. Вясковая абшчына. Элементы «сацыялiзму» ў iнк­скай дзяржаве. Будаўнiцтва шляхоў зносiн. Сiстэма трансляцыi iн­­фар­мацыi. Кiпу. Духоўная культура. Выявы ў пустынi Наска.

Фармiраванне сучаснага насельнiцтва Амерыкi: агульная характарыстыка.

1.3 ЭТНIЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦI АФРЫКI

Антрапалагiчны склад насельнiцтва. Еўрапеоiды. Негроiды. Негрыльскi, эфiопскi i бушменскi расавыя тыпы. Лiнгвiстычная сiтуацыя. Гiстарычна-культурныя рэгiёны. Этнiчная гiсторыя: кароткi агляд.

Гаспадарча-культурныя тыпы Трапiчнай i Паўднёвай Аф­рыкi.

Паляўнiчыя i збiральнiкi. Негрылi. Асаблiвасцi тэхналогii паляўніцтва. Паселiшча i жыллё. Грамадскiя адносiны. Рэлiгiя: прамысловыя культы. Бушмены. Прыклады прыстасавання да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Сацыяльная ар­га­­нiзацыя. Рэлiгiйныя культы. Мастацкая культура. Жывапiс.

Жывёлаводы. Фульбэ, туарэгi, масаi, гатэнтоты. Агульная ха­рактарыстыка афрыканскай жывёлагадоўлi. Матэрыяльная куль­тура. Каставы строй. Маральна-этычныя кодэксы ладу жыцця. Становiшча жанчыны. Духоўная культура. Развiццё паэзii.

Ручныя земляробы трапiчных лясоў i саван. Тэхналогiя культуры земляробства. Сезонны характар зямляробства. Рамёствы. Апрацоўка металаў. Бенiнская бронза. Ткацтва. Апрацоўка дрэва i скуры. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Сацыяльная структура. Таемныя мужчынскiя i жаночыя саюзы. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ продкаў. Культ правадыроў. Прафе­сiяна­лiзацыя рэлiгii. Фетышызм.

Этнасы Паўночнай i Паўночна-Усходняй Афрыкi. Асаб­лiвасцi земляробства ў далiне Нiла. Садаводства ў краiнах Магрыба. Рамёствы. Рэлiгiйная сiтуацыя. Рэшткi даiсламскiх культаў. Хрысцiяне-копты. Спецыфiка традыцыйнай культуры народаў Паўночна-Усходняй Афрыкi.

1.4 ЭТНIЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦI АЗII

Гiстарычна-культурныя рэгiёны ў Азii.

Этнасы Заходняй Азii. Этнiчны склад насельнiцтва. Лiнг­вiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Традыцыйная матэрыяльная культура. Сiстэмы земляробства. Формы жывёлагадоўлi. Рамёствы. Апрацоўка металаў i скуры. Выраб дываноў. Ювелiрнае мастацтва. Паселiшча. Жыллё: прынцыпы iнтэр’еру. Iслам i яго ўплыў на грамадскiя, сямейныя адносiны i духоўную культуру. Спецыфiка сацыяльнага жыцця i духоўнай культуры яўрэяў. Сiстэма забаронаў. Iнстытут равiната. Функцыi сiнагогi. Традыцыйныя абрады i святы яўрэяў.

Этнiчныя супольнасцi Паўднёвага Каўказа. Антрапалагiчная i лiнг ­ вiс­тыч­ная сiтуацыя: агульная характарыстыка. Этнiчная гiсторыя. Рэлiгiйная сiтуацыя. Гаспадарка. Спецыфiка земляробства i жывёлагадоўлi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзен­не: «агульнакаўказскiя» элементы. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Вясковая абшчына. Патрыярхальны характар сямейных ад­носiн. Калым. Звычаi гасцiннасцi. Рэшткi паганскiх вераванняў. Традыцыйнае мастацтва.

Этнiчныя супольнасцi Сярэдняй Азii. Этнiчны склад насельнiцтва. Лiнгвiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Асаблiвасцi этнiчнай гiсторыi. Змены рэлiгiйнай сiтуацыi. Традыцыйныя формы гаспадарчых заняткаў. Земляробства ў аазiсах. Арашальныя сiстэмы, тэхналогiя апрацоўкi глебы. Садаводства, бахчаводства, вiнаградар­ства. Багарнае земляробства. Жывёлагадоўля. Прыёмы качэўяў. Паселiшчы i жыллё. Традыцыйнае аддзенне. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Каставыя структуры. Сям’я. Феномен махаля. Духоўная культура. Традыцыйнае мастацтва.

Этнiчныя супольнасцi Паўднёвай Азii. Кароткi агляд этнiчнай гiсторыi. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Перыферыйныя гаспадарча-культурныя тыпы: па­ляўнiчыя i збiральнiкi, ручныя земляробы, жывёлаводы. Рольнае земляробства: тэхналогiя i культуры. Спецыфiка жывё­лагадоўлi. Рамёствы: апрацоўка металаў, выраб дываноў, ткацтва. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Дхоцi i сары. Спецыфiка харчавання. Рэлiгiйная культура i яе ўплыў на сацыяльныя ад­носiны i сямейнае жыццё. Паходжанне iндуiзму. Брахманiзм i каставы лад грамадства. Бхагавад-гiта. Веданта. Iдэя рэiнкар­на­цыi i канцэпцыя «кармы». Йога. Культы Вiшну i Шывы. Ка­ма-сутра. Рэакцыя на брахманiзм. Асноўныя прынцыпы джай­­нiзму i будызму.

Народы Паўднёва-Усходняй Азii. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя. Этнiчная гiсторыя i змяненне рэлi­гiйнай сiтуацыi. Гаспадарча-культурныя тыпы. Паляўнiчыя i збi­ральнiкi (кубу, семангi). Ручныя земляробы (сеноi, даякi i г. д.). Спецыфiка гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Тэх­налогiя земляробства. Роля збiральнiцтва. Паселiшча i жыл­лё. Доўгiя дамы. Адзенне i ўпрыгожваннi. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ рысу. Сiстэма «адата». Рольныя земляробы (в’еты, кхмеры i г. д.). Тэхналогiя вырошчвання рысу. Чэкавае рыбалоўства. Рамёствы. Паселiшча i жыллё. Традыцыйнае адз­ен­не. Ежа. Агульныя прынцыпы харчавання. Традыцыйныя святы. Культ продкаў.

Этнiчныя супольнасцi Усходняй Азii. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Кiтайская мова i феномен iераглiфiчнай пiсьменнасцi, яго роля ў развiццi культуры народаў рэгiёна. Этнiчная гiсторыя: кароткi нарыс.

Гаспадарча-культурныя тыпы. Айны — аседлыя рыбаловы i збiральнiкi. Айнскi антрапалагiчны тып. Спецыфiка гаспа­дар­кi i матэрыяльнай культуры. Духоўная культура. Культ агню. Прамысловыя культы. Жывёлаводы Цэнтральнай Азii. Спе­ц­ы­­фiка жывёлагадоўлi. Паселiшча, жыллё i яго iнтэр’ер. Хатняе начынне. Харчаванне. Адзенне. Духоўная культура манголаў. Сiстэма iмянарачэння. Дэкаратыўнае мастацтва. Старажытнае кнiгадрукаванне. Рольныя земляробы. Кiтайцы, карэйцы, япон­цы. Тэхналогiя земляробства. Спосабы iрыгацыi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне. Агульныя прынцыпы харчавання. Спецыфiка рэлiгiйных уяўленняў кiтайцаў. Асноўныя прынцыпы даасiзму. Астралогiя i геамантыя. Канфуцыянства. Сямейна-радавыя культы. Спецыфiка духоўнай культуры японцаў. Дзэн-будызм i яго ўплыў на фармiраванне японскага светапогляду i эстэтычных прынцыпаў.

Этнiчныя супольнасцi Сiбiры. Лiнгвiстычная i антра­палагiчная сiтуацыя. Традыцыйныя гаспадарча-культурныя тыпы. Жывёлаводы i земляробы Заходняй Сiбiры, Алтаю i Прыбайкалля. Аседлыя рыбаловы. Паляўнiчыя-аленяводы лясной зоны. Аленяводы тундры. Арктычныя паляўнiчыя. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Сiбiр — рэгiён класiчнага шаманiзму. Сямейна-радавыя культы. Прамысловыя культы. Змены ў жыццi народаў Сiбiры ў сувязi з яе каланiзацыяй.

1.5 ЭТНIЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦI ЕЎРОПЫ

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей Еўропы: антрапа­лагiчная, лiнгвiстычная, гаспадарча-культурная. Гiсторыка-культурныя вобласцi.

Этнiчныя супольнасцi Заходняй Еўропы. Этнiчная гiсторыя i сучасная этнапалiтычная сiтуацыя ў буйнейшых краiнах Заход­няй Еўропы. Этнiчныя праблемы Iталii, Iспанii, Францыi, Вялi­кабрытанii, Бельгii, Славакii, Румынii, югаслаўскi крызiс. Па­зi­тыў­ны досвед Швейцарыi, Данii, Фiнляндыi i г. д. Ра­ман­скiя на­­роды Заходняй Еўропы. Традыцыйная матэрыяльная i ду­хоў­­ная культура. Германскiя народы. Гiстарычны лёс кельтаў. Фаль­к­лор i музычнае мастацтва. Сучаснае кельцкае адраджэнне.

Этнічныя супольнасці заходніх і паўднёвых славян. Гаспадарка, плугавае земляробства. Агародніцтва, садаводства. Жывёлагадоўля. Пчалярства. Рыбалоўства. Развіццё прамысловасці. Урбанізацыя. Тыпы сельскіх пасяленняў. Тыпы жылля. Традыцыйны касцюм. Грамацкія і сямейныя традыцыі. Перажыткі сельскай абшчыны. “Задруга” паўднёвых славян. Малая сям’я. Святы. Сучасныя этнічныя працэсы.

Этнiчныя супольнасцi Усходняй Еўропы. Этнiчная гiсторыя: кароткi нарыс.

Народы Прыбалтыкi. Эстонцы. Лiнгвiстычны падзел. Сету. Традыцыйныя заняткi. Тэхналогiя земляробства i культуры. Ры­ба­лоўства. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Ежа. Традыцыйныя свя­­­­­­ты. Фальклор. Песенныя фестывалi. Латышы. Гiстарычна-эт­­на­­графiчныя вобласцi. Традыцыйная матэрыяльная культура. Святы i абрады. Лiго. Дайны. Песенныя фестывалi. Лету­вi­сы. Кароткi нарыс этнiчнай гiсторыi. Гiсторыка-этнаграфiчны па­­­­дзел. Жэмайцiя i Аўкшайцiя. Традыцыйная матэрыяльная культура. Дахрысцiянскiя вераваннi. Традыцыйныя святы. Пада­бенства матэрыяльнай i духоўнай культуры літоўцаў i беларусаў.

Этнiчныя супольнасцi Беларусi. Беларусы: агульная характарыстыка. Колькасць i рассяленне ў свеце. Месца ў сiстэме лiнгвiстычнай i антрапалагiчнай класiфiкацый. Дыялектны i гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Традыцыйная культура. Па­селiшча i жыллё. Заняткi. Адзенне. Ежа. Грамадскiя i сямей­ныя адносiны. Святы i абрады. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Народныя веды. Фальклор i народнае мастацтва. Этнiчныя меншасцi. Рус­кiя. Палякi. Украiнцы. Яўрэi. Татары. Іншыя этнічныя групы. Паходжанне i асаблiвасцi культуры. Традыцыi мiжэтнiчных адносiн на Беларусi.

Этнiчныя супольнасцi Украiны i Малдовы. Украiнцы. Праблема паходжання, антрапалагiчны тып, дыялектныя адрозненнi. Гiсторыка-этнаграфiчныя рэгiёны. Традыцыйныя заняткi. Земляробства: тэхналогiя i асноўныя культуры. Рамёствы. Пасе­лiшча i жыллё. Спецыфiчныя рысы ўкраiнскага жылля. Адзен­не. Спецыфiка ўкраiнскага харчавання. Традыцыйная духоўная культура. Фальклор i народнае мастацтва. Крымскiя татары. Праблема паходжання i гiстарычны лёс. Традыцыйная куль­тура. Малдаване. Паходжанне. Спецыфiка гаспадаркi. Садаводства i вiнаградарства. Паселiшча i жыллё. Адзенне i ежа. Фальклор i народнае мастацтва. Гагаузы.

Этнiчныя супольнасцi Поўначы Усходняй Еўропы. Этнiчны, антрапалагiчны i лiнгвiстычны склад. Саамы. Спецыфiка традыцыйнай культуры. Карэлы. Паходжанне. Этнаграфiчныя групы. Традыцыйныя заняткi. Земляробства. Паселiшча, жыллё, адзенне. Духоўная культура. Комi-зыране i Комi-пермякi. Спецыфiка гаспадарчай дзейнасцi. Роля паляўніцтва i рыбалоўства. Традыцыйныя рэлiгiйныя вераваннi.

Этнiчныя супольнасцi Еўрапейскай Расii. Рускiя. Дыялектны i гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Паўночная, паўднёвая i сярэднерускiя зоны. Субэтнiчныя i этнаграфiчныя групы. Казакi, паморы, аднадворцы, мешэра, палехi, саяны i г. д. Стараверы. Традыцыйныя заняткi. Земляробства. Спецыфiка абшчыннага землекарыстання. Рамёствы i промыслы. Рэгiянальныя асаб­лi­васцi паселiшчаў, жылля, аддзення. Сiстэма харчавання, гра­мад­скiя адносiны. Абшчына i абшчынная ментальнасць. Па­тры­яр­хальнасць сямейных адносiн. Духоўная культура. Фальклор. Традыцыйнае мастацтва. Цэнтры мастацкай вытворчасцi. Этнічныя супольнасці паўночнага Каўказа. Антрапалагiчная i лiнг ­ вiс­тыч­ная сiтуацыя: агульная характарыстыка. Этнiчная гiсторыя. Рэлiгiйная сiтуацыя. Гаспадарка. Спецыфiка земляробства i жывёлагадоўлi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзен­не: «агульнакаўказскiя» элементы. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Вясковая абшчына. Патрыярхальны характар сямейных ад­носiн. Калым. Звычаi гасцiннасцi. Рэшткi паганскiх вераванняў. Традыцыйнае мастацтва.

Этнiчныя супольнасцi Волга-Кам’я i Паўднёвага Урала. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Этнiчная гiсторыя. Фiнамоўныя народы. Этнаграфiчныя групы ў марыйцаў, удмуртаў i мардвы. Традыцыйная матэрыяльная культура. Рэлiгiныя ўяўленнi. Цюркамоўныя народы. Чувашы, татары, башкiры. Спецыфiка гаспадарчай дзейнасцi. Асаблiвасцi паселiшчаў, жылля, адзення. Традыцыйныя святы i абрады. Сабантуй. Народнае мастацтва. Фальклор.

Модуль 2. ЭТНАГРАФIЯ БЕЛАРУСI

2.1 ГIСТОРЫЯ ЭТНАГРАФІЧНАГА
ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСІ

Антычныя і візантыйскія аўтары аб старажытным насельніцтве Беларусі. Этнаграфічныя звесткі ў летапісных крыніцах («Аповесць мінулых гадоў», «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі летапіс» і г. д.). Працы М. Стрыйкоўскага, З. Герберштэйна, А. Гваньіні, Я. Ласіцкага, С. Рысiнскага, М. Ліцвіна як гістарычна-этнаграфічныя крыніцы.

Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. Экспедыцыі І. Ляпёхіна і У. Севергіна. Праца А. Меера. З. Даленга-Хадакоўскі. Фальклорныя зборнікі Я. Чачота. Этнаграфічныя звесткі ў творах У. Сыракомлі і П. Шпілеўскага. Праграма для збору этнаграфічных звестак Рускага геаграфічнага таварыства. Публікацыі А. Кіркора і М. Ані­меле ў «Этнаграфічным зборніку».

Этнаграфія Беларусі другой паловы XIX ст. Фальклорныя зборнікі І. Насовіча. Працы П. Бяссонава, М. Дзмітрыева, Ю. Кра­чкоўскага. Этнаграфічная праграма П. Шэйна. Карэспандэнты П. Шэйна: М. Нікіфароўскі, А. Багдановіч. Навуковая дзейнасць Е. Раманава. Этнаграфічныя зборнікі У. Дабравольскага. Навуковыя працы М. Доўнара-Запольскага. Беларускі фальклор у зборніках М. Федароўскага.

Этнаграфія Беларусі ў пачатку XX ст. Пашырэнне тэматыкі этнаграфічных даследаванняў. А. Сержпутоўскі і І. Сербаў. «Беларусы» Я. Карскага.

Этнаграфія Беларусі ў міжваенны перыяд. Стварэнне навуковых этнаграфічных устаноў у БССР. Краязнаўчы рух і збор этнаграфічных звестак. «Курс беларусазнаўства». Працы І. Сербава, А. Сержпутоўскага, А. Шлюбскага, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, Н. Лебедзевай, М. Нікольскага. Этнаграфічнае вывучэнне Заходняй Беларусі. Беларускі музей у Вільні.

Этнаграфія Беларусі ў др. пал. XX – пач. XXI ст. Стварэнне Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Асноўныя накірункі развіцця этнаграфічных даследаванняў: вывучэнне гістарыяграфіі, этнічнай гісторыі, традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Стварэнне Музея народнай ар­хітэктуры і быту. Энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі». Выданне серыі “Беларусы”. Этналагічныя даследаванні ў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

2.2 ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСАЎ

Беларусы: агульная характарыстыка. Колькасць і рассяленне ў свеце. Месца ў сістэме лінгвістычнай і антрапалагічнай класіфікацыі. Дыялектны і гістарычна-этнаграфічны падзелы.

Асноўныя этапы этнічнай гісторыі. Перыядызацыя этнічнай гісторыіБеларусі. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчыя заняткі насельніцтва Беларусі ў эпоху каменнага веку. Рассяленне індаеўрапейцаў. Змены ў гаспадарцы і матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным веку. Масавае рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Дрыгавічы, радзімічы, крывічы, ступень іх развіцця. Праблема агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці. Вытокі беларускага этнаса. Этнічныя працэсы на Беларусі ў ХІУ-ХУІІІ стагоддзях. Этнакультурныя працэсы на Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Этнакультурнае развіццё беларусаў у ХХ- пачатку ХХІ стст.

Беларуская дыяспара. Колькасць беларусаў у замежных краінах. Гісторыя ўзнікнення беларускай дыяспары. Беларусы ў краінах СНД. Беларусы ў краінах Прыбалтыкі. Беларусы ў Польшчы. Беларусы ў краінах Заходняй Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі.

Традыцыйныя заняткі беларусаў. Земляробства. Сістэмы земляробства. Сельскагаспадарчыя культуры. Земляробчыя прылады працы. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства і паляванне. Бортніцтва, пчалярства. Збіральніцтва. Транспартныя сродкі. Рамёствы і промыслы. Дрэваапрацоўка. Ткацтва. Пляценне. Кавальства. Ганчарства. Апрацоўка скуры і футра. Традыцыйны полаўзроставы падзел працы.

Пасяленні і жылле. Тыпы паселішчаў: вёскі, засценкі, ваколіцы, фальваркі, хутары, мястэчкі. Варыянты планіроўкі. Сялянская ся­дзіба. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Планіроўка сядзібы. Вяночны і пагонны двор. Іншыя варыянты планіроўкі. Жыллё. Матэрыялы і тэхналогія пабудовы. Канструктыўныя асаблівасці. Архітэктурны дэкор. Інтэр’ер. Печ. Чырвоны кут. Мэбля. Сродкі асвятлення. Абрады, звычаі і павер’і, звязаныя з жыллем.

Касцюм. Комплекс жаночага і мужчынскага касцюма. Галаўныя ўборы. Абутак. Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага адзення.

Традыцыйная культура харчавання. Мучныя стравы. Стравы з гародніны. Мясныя і малочныя стравы. Напоі. Сезонныя асаблівасці харчавання. Тыпы трапез. Тэхналогія прыгатавання. Прадметы хатняга начыння.

Грамадскія традыцыі. Формы сацыяльнай арганізацыі. Сельская абшчына. Функцыі сельскай абшчыны. Яе эвалюцыя. Абшчын­ныя звычаі. Талака. Сябрына. Бонда. Вячоркі. Ігрышча. Грамадскія аб’яднанні беларусаў. Традыцыйныя каляндарныя абрады. Каляды. Гуканне вясны, Юр’я, Вялікдзень, Сёмуха, Купалле, Зажынкі і Дажынкi, Дзяды.

Сям’я і сямейныя традыцыі. С Гістарычныя формы сям’і. Вялікая сям’я. Яе структура, сістэма кіравання, маёмасныя адносіны. Падзел вялікіх сем’яў на малыя. Тыпы малой сям’і. Становішча жанчыны ў сям’і. Спадчыннае права. Трады­цыйная сістэма выхавання. Сямейныя абрады.Абрады, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны. Радзіны. Лакальныя асаблівасці радзіннай абраднасці. Шлюб. Шлюбны ўзрост. Маёмасныя адносіны пры заключэнні шлюбу. Традыцыйны цыкл вясельнага абраду. Сватанне. Заручыны. Вяселле. Паслявясельны абрад. Лакальныя асаблівасці беларускай вясельнай абраднасці. Пахаванне. Памінкі. Абрады памінання продкаў.

Традыцыйная духоўная культура беларусаў. Народныя веды. Астраномія і касмалогія. Метэаралогія. Земляробчы каляндар. Метралогія. Народная медыцына. Фальклор. Вытокі беларускага фальклору. Суадносіны абрадавага і неабрадавага фальклору. Беларускія песні. Каляндарна-абрадавая паэзія. Калядныя, валачобныя, купальскія, жніўныя песні. Сямейна-абрадавая паэзія. Вясельныя і радзінныяпесні. Галашэнні. Гістарычныя песні. Казкі. Загадкі, прыказкі, прымаўкі. Народная музыка.Вакальная творчасць. Інструментальная музыка. Народныя музычныя інструменты. Народнае харэаграфічнае мастацтва. Карагоды. Традыцыйныя народныя танцы. Тэатральнае мастацтва. Батлейка. Выяўленчае мастацтва.Жывапіс і скульптура. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Семантыка традыцыйных мастацкіх вобразаў. Традыцыйныя рэлігійныя ўяўленні беларусаў. Дахрысціянскія вераванні. Народная дэманалогія. Магія. Сучасная канфесійная сітуацыя.

Гістарычна-этнаграфічны падзел традыцыйнай культуры беларусаў. Падзвінне, Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Заходняе і Усходняе Палессе.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-04; Просмотров: 1180; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.066 сек.