Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вытокі дзяржаўнасці Беларусі




Тэма 1. ПЕРШЫЯ КНЯСТВЫ-ДЗЯРЖАВЫ

ТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

РАЗДЗЕЛ 2. РАННЕФЕАДАЛЬНЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ

(IX – першая палова XIII ст.)

 

Вытокі дзяржаўнасці Беларусі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Мы з’яўляемся пераемнікамі больш чым тысячагадовай традыцыі дзяржаўнага існавання, карані якой сягаюць у ІХ cт. Але да нядаўняга часу была амаль страчана памяць аб пачатку, уздыме, славутых падзеях і дзеячах беларускай дзяржаўнасці. На працягу ХІХ – ХХ ст. гісторыкамі Расійскай імперыі, а потым СССР быў створаны міф аб адсутнасці ў беларусаў у мінулым сваёй дзяржаўнасці, што вяло да уяўленння пра іх як аб “недзяржаўным”, “негістарычным” народзе. У грамадска-палітычных умовах 30–80-х гадоў XX ст. і айчынная гістарычная навука адмовілася нават ад намёкаў на яе існаванне ў мінулым. Гісторыю Беларусі як гісторыю дзяржавы пачыналі з 1919 г. Такі падыход, узведзены ў ранг закону, быў замацаваны ў Канстытуцыі БССР 1978 г. Адмаўляючы багатыя гістарычныя традыцыі беларускай дзяржаўнасці або разглядаючы яе як нейкую сацыяльную анамалію, гісторыкі сфарміравалі ў пераважнай большасці насельніцтва комплекс гістарычнай няпоўнавартасці і пераканалі ў гэтай няпоўнавартасці сваіх блізкіх і далёкіх суседзяў. Між тым, з летапісных крыніц вядома, што асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў з'явіліся яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі.

Існуюць розныя погляды на з’яўленне і сутнасць дзяржавы. Агульнапрынята, што ўзнікненне інстытута дзяржавы непасрэдна звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым вылучэннем з агульнай масы творцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-класавай сістэмы, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д.

У навуцы і міжнародным праве не існуе адзінага і агульнапрынятага вызначэння тэрміна “дзяржава”. Пад дзяржавай звычайна разумеюць палітычную форму арганізацыі жыцця грамадства, якая складваецца як вынік узнікнення і дзейнасці публічнай улады – асобай упраўленчай сістэмы, што кіруе асноўнымі сферамі грамадскага жыцця і абапіраецца ў разе патрэбы на сілу прымусу. Дзяржава выражае волю і інтарэсы пануючага класа або ўсяго народа. Галоўная задача дзяржава – рэгуляванне сацыяльных адносін; падтрыманне, ахова парадку; абарона ад знешніх ворагаў. Адно з вызначэняў паняцця “дзяржава” сведчыць, што – гэта ёсць “асобая дастаткова дастаткова ўстойлівая палітычная адзінка, якая ўяўляе сабой аддзеленую ад насельніцтва арганізацыю ўлады і адміністравання і якая прэтэндуе на вярхоўнае права ўпраўляць (патрабаваць выканання дзеянняў) пэўнай тэрыторыяй і насельніцтвам незалежна ад згоды апошняга; мае сілы і сродкі для ажыццяўлення сваіх прэтэнзій”.

На думку сучасных гісторыкаў, сцвярджаць, што ў данным грамадстве канчаткова склалася дзяржава дазваляе сукупнасць наступных прыкмет: 1) размяшчэнне насельніцтва па тэрытарыяльнай прыкмеце (а не на аснове кроўнароднасных сувязяў); 2) наяўнасць дзяржаўнай улады, якая аддзелена ад асноўнай масы народа; 3) абкладанне падаткамі для ўтрымання яе прадстаўнікоў.

У VI–X стст. ідзе працэс дзяржаваўтварэння ў Заходняй Еўропе. Складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундаў, вестготаў, немцаў. Вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Ідзе дзяржаваўтварэнне ў Брытаніі, Скандынавіі. Усталёўваюцца дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў. З’яўленне першых дзяржаўных утварэнняў на землях Усходняй Еўропы,ва ўсходніх славян адбывалася ў VIII–X стст. і цалкам адпавядала аналагічным працэсам, што разгортваліся ў Заходняй Еўропе. У іх кантэксце ствараліся і першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі. Мы былі не першымі, але і не апошнімі.

Першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў выступілі крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і беларускія землі. У недатаванай частцы "Аповесці мінулых гадоў" (датаваная пачынаецца з 852 г.) летапісец паведаміў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя " княжанні".. Летапісныя артыкулы другой паловы IX–X стст. называюць іх племянныя цэнтры-гарады, сярод іх – Полацк і Тураў. Племянныя княжанні – гэта тэрытарыяльна-палітычныя, прадзяржаўныя ўтварэнні (пачатковыя дзяржавы), у аснове якіх былі тэрытарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1490; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.