Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларускае Пасожжа




 

У 1119 г. на Смаленск хадзіў Глеб Менскі, але гэты паход скончыўся для яго трагічна – ён быў узяты ў палон, вывезены ў Кіеў, дзе і памёр. У XII–XIII стст. у склад Смаленскага княства ўваходзілі беларускія гарады Прупой (Прапойск), Крычаў і Мсціслаў. У пачатку XII ст. да яго адышлі Копысь і Орша, аднак Орша была хутка вернута Полацку.

Заснавальнікам дынастыі смаленскіх князёў з’яўляецца Расціслаў Мсціславіч. Гады яго княжання ў Смаленску (1125–1159 гг.) і ў Кіеве (1159–1167 гг.) сталі гадамі росквіту і пашырэння Смаленскага княства, узрастання яго ролі ў агульных усходнеславянскіх палітычных і эканамічных працэсах.

Менавіта пры Расціславе пачынаецца пранікненне Смаленска ў землі радзімічаў, якія з ХІ ст. былі пад уладай Чарнігава. Захопленыя Расціславам у 1127 і 1142 гг. (у час другога паходу быў спалены Гомель), яны на працягу ХІІ–ХІІІ стст. заставаліся асноўнай прычынай спрэчак, не дазвалялі нармалізаваць чарнігаўска-смаленскія ўзаемаадносіны. Спрэчкі паміж князямі, неабходнасць замацавання далучаных земляў і збору даніны вымусіла смаленскіх валадароў умацаваць Прупой, Лучын, Копысь, Оршу, заснаваць у 1135 г. Мсціслаў. У 50–70-я гады ХІІ ст. Смаленск імкнецца аб’яднаць пад сваёй уладай ўсе крывіцкія землі. Даволі часта ў залежнасць ад яго траплялі Віцебск і Друцк.

У XII ст. адбываецца феадальнае драбленне Смаленскага княства. Сталіцай удзельнага княства ў 1180 г. стаў Мсціслаў, дзе тады правіў Мсціслаў Раманавіч з роду Манамаха. Гэта княства займала ўсходнюю частку тэрыторыі сучаснай Магілёўскай вобласці. У 1196 г. Мсціслаў Раманавіч, які стаў смаленскім князем, далучыў да Смаленскага княства свой удзел.

У 1232 г. землі полацкіх і смаленскіх крывічоў былі аб’яднаны ў адзінае цэлае. Але ў 40-я гады ХІІІ ст. пачынаецца заняпад Смаленскага княства. Яно губляе свой уплыў на Полацк, Кіеў, Ноўгарад, церпіць ад набегаў літоўскіх дружын. У 70-я гады ХІІІ ст. княства зведала мангола-татарскую навалу. У 1405 г. яно было далучана Вітаўтам да Вялікага княства Літоўскага.

 

 

 

 

· АРГАНІЗАЦЫЯ КІРАВАННЯ І ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД У ЗЕМЛЯХ-КНЯСТВАХ

Развіццё феадальных адносін, рост гарадоў, узмацненне ролі гарадской вярхушкі, актывізацыя мас разам з аслабленнем княжацкай улады абумовілі складванне новага палітычнага ладу, пры якім рэальная сіла стала належаць сходу гараджан – вечу. Летапісец запісаў, што палачане " сталі кіравацца вечам, як у Вялікім Ноўгарадзе і Пскове, гаспадара над сабой не мелі ". Веча існавала ў Полацку і, відаць, у Менску, Друцку, Віцебску. Яго роля ў палітычным жыцці зямлі з канца 20–30-х гадоў XII ст. узмацняецца. Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Князям даводзілася лічыцца з воляй уплывовых баяр і купцоў, якія валодалі значнымі матэрыяльнымі сродкамі (землямі, лясамі, дамамі, гандлёвымі судамі і г.д.), а таксама вялікімі грашовымі сумамі.

Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. На сход жыхароў збіраў вечавы звон на гарадской плошчы. Князь, ураднік ці найбольш паважаны стары чалавек рабіў кароткае паведамленне аб сутнасці справы, з-за якой склікана веча. Затым пачыналася абмеркаванне. На прапановы прамоўцаў веча адказвала гоманам. Галасоў не лічылі (гэта і нельга было зрабіць), на слых вырашалі, што ўхваляюць удзельнікі. Часта большасць затыкала рот кулаком ці шапкай меншасці, каб пазбавіць яе голасу і правесці такім чынам сваё рашэнне. (Ці не адсюль прымаўка: "Ты мне рот не затыкай!").

Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Полацкі князь ажыццяўляў суд і ўнутранае кіраванне, раздаваў воласці сваім васалам, мог заключыць мір. Узаемаадносіны веча і князя трэба разглядаць як першыя крокі на шляху размежавання і падзелу ўлады – заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князя).

Важнай прэрагатывай веча быў кантроль за дзейнасцю князя. Яно трымала князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Веча запрашала князя, які прымаў умовы "рады" (пагадненне), выпрацаванае гараджанамі. Істотнай асаблівасцю выбарнасці кіраўніка ў Полацкай зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваўся вузкім колам асоб з мясцовай дынастыі Рагвалодавічаў – Усяславічаў, што падкрэслівала адданасць свайму княжацкаму роду.

Полацкае веча не раз выганяла непажаданых князёў (1128, 1132, 1151, 1159 гг). У XII ст. род Усяслава разросся. Князёў стала больш, чым удзелаў, і яны пакорліва зносілі сваю залежнасць ад веча, якое мяняла аднаго князя на другога. Ад новаабранага гаспадара патрабавалася прысяга – "крыж цалаваць". Факт выгнання князёў і кантроль за іх дзейнасцю сведчыць пра слабасць княжацкай улады ў Полацку. Толькі ў адным выпадку князь карыстаўся прэрагатывай у поўную меру – у якасці военачальніка. Ён нёс перад гараджанамі ўсю адказнасць за поспехі і пралікі ў ваенных дзеяннях. Гэта была галоўная функцыя ўлады князя.

Веча ў Полацку вырашала і іншыя найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця: раскладка павіннасцей і падаткаў, міжнародныя справы. Яго рашэнні былі абавязковыя для ўдзелаў. Г. В. Штыхаў бачыць слаба выяўленыя рысы арыстакратычнай рэспублікі ў палітычным ладзе старабеларускай дзяржавы. У гэтым яе падабенства з палітычным ладам Наўгародскай зямлі.

 

Грамадска-палітычны лад у Тураўскай зямлі меў свае асаблівасці. Вельмі верагодна, што тут дзейнічала веча. Кірыла Тураўскі стаў епіскапам па просьбе князя "і людзей таго горада". Значыць, гараджане Турава мелі права голасу пры абранні епіскапа. Звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.

Тураўскі князь часта знаходзіўся ў Кіеве, таму гарадское апалчэнне ўзначальваў тысяцкі. У Тураве быў і пасаднік. Тысяцкі Іванка ў 1128 г. вадзіў тураўскую дружыну ў Полацкую зямлю. Пад 1146 г. у Іпацьеўскім летапісе згадваецца пасаднік Жыраслаў – асоба, вядомая далёка за межамі Тураўскага княства. Праз некалькі год ён апынуўся пасаднікам у Ноўгарадзе. Іванка і Жыраслаў – выбітныя прадстаўнікі аднаго баярскага роду, верагодна, бацька і сын.

Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка – з’ява незвычайная для іншых гарадоў, акрамя Ноўгарада Вялікага. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 852; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.