КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Структура навуковага пазнання
Такім чынам, навука – гэта адмысловы тып пазнання, скіраваны на дасягненне абгрунтаваных, сістэматычных і аб’ектыўных ведаў. Яна выступае як неад’емны сегмент культуры, які стала ўзаемадзейнічае з іншымі яе сегментамі. У багацці яе ўнутраных вызначэнняў і складанасці знешніх стасункаў – аснова яе рухомага, жывога характару, яе здольнасці да развіцця. Дадзенае развіццё адбываецца ў няпростым сацыяльным кантэксце, асабліва на сучасным этапе. У сувязі з гэтым узнікаюць грунтоўныя духоўныя праблемы, грунтоўныя і ў плане складанасці іх рашэння, і з пункту гледжання іх актуальнасці, іх значэння. Іх вырашэнне патрабуе інтэнсіўнай духоўнай працы ўсяго чалавецтва, максімальнай мабілізацыі ягонага інтэлектуальнага патэнцыялу. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Што характарызуе навуку як культурны феномен? 2. Правядзіце параўнальны аналіз філасофіі і навукі як тыпаў пазнання. 3. Як Вы ставіцеся да тэзы, згодна з якой навука можа ўсё? (У дадзенай тэзе акрэсліваецца пазіцыя, якую можна назваць “ідэалогіяй усемагутнасці навукі” [58, c.135].) Калі навуковаму пазнанню ўсё-такі ўласцівы пэўныя межы, дык дзе яны? 4. На думку К.Ф.фон Вайцзэкера, “пасля выбуху атамнай бомбы для навукоўца быць свядомым носьбітам палітычнай адказнасці – гэта самавідавочны абавязак” [88, c.72-73]. Ён указвае далей, што формы ўдзелу навукоўцаў у палітычным жыцці могуць быць рознымі: яны вызначаюцца асабістымі здольнасцямі кожнага з іх, характарам палітычнай сітуацыі [88, c.73]. Як Вы лічыце, у якіх формах павінна ўвасабляцца грамадска-палітычная адказнасць навукоўцаў у сучасных умовах? Навуковае пазнанне характарызуецца метадычнай арганізаванасцю і структурным адзінствам. Увогуле, тэза пра метадычнае і структурнае адзінства навукі мае праблемны, дыскусійны статус; яна актыўна абмяркоўваецца філосафамі і навуказнаўцамі. Пры гэтым усё больш пашыраецца пазіцыя, якая аддае перавагу моманту разнастайнасці, варыятыўнасці навуковага пазнання [56, c.14-15]. У сувязі з гэтым варта адзначыць, што, хоць дадзены момант сапраўды істотным чынам уласцівы навуцы, ён зусім не выключае яе грунтоўнага адзінства; наадварот, гаворка павінна ісці тут пра іх узаемасувязь, пра рознасць у стыхіі тоеснасці. На карысць такой высновы сведчыць наяўнасць шчыльных і дынамічных дачыненняў паміж структурнымі кампанентамі навуковага пазнання, у якім бы плане яго структура ні разглядалася. У тым, што навука мае шматпланавую структуру, няма нічога дзіўнага: гэта тлумачыцца і адзначаным вышэй багаццем яе ўнутраных вызначэнняў, і разнастайнасцю знешніх стасункаў, і складанасцю тых мэтаў, якія яна павінна дасягнуць. Калі навукова-даследчую дзейнасць разглядаць з пункту гледжання яе задач, сродкаў і вынікаў, дык выяўляецца трохузроўневая яе структура. Пры гэтым вылучаюцца эмпірычны, тэарэтычны і метатэарэтычны ўзроўні. Тэрміны “эмпірыя” і “тэорыя” ўзніклі ўжо ў эпоху Антычнасці, яны прайшлі з таго часу пэўную эвалюцыю, у выніку якой набылі новыя значэнні (у сучасных умовах можна весці гаворку пра іх полісемічны характар). Тэрмін “метатэорыя” належыць дваццатаму стагоддзю; у лінгвістычным, этымалагічным плане, аднак, яго карані таксама сягаюць у мову элінаў.
Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 368; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |