Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Развіццё эканомікі Італіі ў 1990-я – 2000-я гг. 3 страница




Асуджаныя карупцыянеры атрымлівалі не толькі тэрміны, да іх ужывалі і канфіскацыю маёмасці. У экспрапрыяваных дамах размяшчалі дзяржаўныя ўстановы: бальніцы, суды, паліцэйскія ўчасткі. Грошы карупцыянераў накіроўвалі ў сацыяльную сферу і сельскую гаспадарку, што толькі ўзмацняла грамадскую падтрымку антыкарупцыйнай кампаніі.

Поспехі гэтай барацьбы былі абумоўлены наяўнасцю дэмакратычных механізмаў і канкурэнтнага асяроддзя, моцнай і незалежнай судовай уладай, свабоднымі СМІ. Зразумела і гэтымі рашучымі дзеяннямі раз і назаўжды выкараніць карупцыю і мафію было немагчыма. Тым не менш, "Горад хабару" і "Чыстыя рукі" абудзілі пасіўнае і збольшага цярпімае адносна хабарніцтва грамадства і запусціла механізм яго абнаўлення і ачышчэння.

Перагрупоўка палітычных сіл. Стварэнне Партыі левых сіл. Ліквідацыя ХДП. Рэферэндум 1993 г. Далейшыя змены ў партыйна-палітычнай структуры. Усталяванне Другой рэспублікі. Ліга Поўначы. Рух "Наперад Італія". С. Берлусконі. Нацыянальная федэрацыя зялёных.

У 1990-я гг. нестабільнасць і кантрастнасць грамадска-палітычнага жыцця Італіі ўзмацнілася. Вострыя палітычныя крызісы завяршаліся кампраміснымі вынікамі. Радыкалізм і непрымірымасць палітычных паводзінаў італьянцаў кантрасціравалі з цярпімасцю іх свядомасці.

Сур'ёзныя змены адбываліся на левым флангу: сацыялісты ўмацоўвалі свой уплыў, а вось папулярнасць камуністаў пайшла на спад. Ва ўмовах краху сацыялізму ў краінах Усходняй Еўропы кіраўніцтва КПІ выступіла з ініцыятывай пераўтварыць партыю ў абноўленую левую партыю. Лідэр камуністаў Акіле Акета на надзвычайным ХІХ з'ездзе партыі (1990) падкрэсліваў: " Мы жадаем зменаў не таму, што саромеемся свайго мінулага, а таму, што ўлічваючы змены ў свеце, імкнёмся адпавядаць працэсам, якія адбываюцца, і патрабаванням часу ". У лютым 1991 г. на ХХ з'ездзе партыі адбыўся раскол: большая частка камуністаў утварыла палітычную арганізацыю сацыял-дэмакратычнай арыентацыі – Дэмакратычную партыю левых сілаў (ДПЛ). "Цвёрдыя" камуністы (г.зв. "сталіністы"), якія засталіся ў меншасці сфармавалі Партыю камуністычнага адраджэння (ПКА).

Не гэткім хуткім, але ад гэтага не менш драматычным аказаўся сыход з італьянскай палітычнай арэны ІСП. Пачатак вайны з карупцыяй на першых парах амаль не адбіўся на выніках парламенцкіх выбараў (13,6% у 1992 г.). Аднак пасля таго, як міланская пракуратура выйшла на Б. Краксі, справы сацыялістаў рэзка пагоршыліся. Паміж 1992 і 1993 гг. партыю пакінула большасць членаў, а тры дэпутаты-сацыялісты пад цяжарам пагрозы судовых разглядаў і абвінаваўчых прысудаў скончылі жыццё самагубствам. Парламенцкія выбары вынеслі ІСП прысуд італьянцаў: за яе прагаласавалі толькі 2,2% выбаршчыкаў. Пасля двух гадоў агоніі ў лістападзе 1994 г. партыя з больш як 100-гадовай гісторыяй была распушчана (адноўлена ў 2007-2008 гг.). Не распалася, як іншыя левыя партыі, але таксама згубіла ўсялякі ўплыў і давер выбаршчыкаў Італьянская сацыял-дэмакратычная партыя.

Знікненне з палітычнай арэны КПІ, партыі, якая атрымлівала на парламенцкіх выбарах у сярэднім каля 29% выбаршчыкаў не магла не адбіцца на стабільнасці і без таго не надта ўстойлівай партыйнай сістэме Італіі. Найперш пацярпела Хрысціянска-дэмакратычная партыя, што на працягу дзесяцігоддзяў пазіцыянавала сябе як адзіная сіла, здольная не дапусціць да ўлады небяспечных камуністаў. Неактуальнасць антыкамуністычнага складніку ідэалогіі ХДП дапаўнялася праблемамі ў сувязі з далейшай секулярызацыяй італьянскага грамадства. Карупцыйныя скандалы і непераканаўчае выступленне на парламенцкіх (1992) і мясцовых (1993) выбарах завяршылі крах партыі. У 1994 г. ХДП была перайменаваная ў Італьянскую народную партыю (ІНП), якая неўзабаве распалася на цэлы шэраг арганізацыяў шырокай скіраванасці: ад гатовых супрацоўнічаць з ПДЛ да тых, што сфармавалі новы правы цэнтр італьянскай палітыкі. У 1992-1994 гг. страцілі большасць членаў і выбаршчыкаў, а потым распаліся Ліберальная (адноўлена ў 2004 г.) і Рэспубліканская (хаця засталася аднайменная арганізацыя) партыі.

У ходзе антыкарупцыйных расследаванняў станавілася ясна, што адной з асноўных патэнцыйных крыніц злоўжыванняў была італьянская выбарчая сістэма, заснаваная на прынцыпах прапарцыйнага прадстаўніцтва. На парадак дня высоўвалася пытанне аб яго замене мажарытарным прынцыпам, які быў закліканы зрабіць народных абраннікаў больш адказнымі перад выбаршчыкамі, а не перад фармаваўшымі выбарчыя спісы партыйнымі босамі і ценявымі аўтарытэтамі. Таксама перад дзяржавай і грамадствам Італіі стаяла задача кардынальнага абнаўлення партыйнай сістэмы краіны. Пераўтварэнні, якія адбыліся ў 1993-1994 гг. паклалі пачатак г.зв. Другой рэспубліцы ў Італіі.

18 красавіка 1993 г. быў праведзены агульнанацыянальны рэферэндум, на якім італьянцам прапанавалі выказацца адносна правядзення выбарчай рэформы і скасавання дзяржаўнага фінансавання партыяў. Усенароднае галасаванне прайшло пры дастаткова высокай актыўнасці выбаршчыкаў (77%) і прынесла несумненны поспех прыхільнікам абнаўлення грамадска-палітычнай сістэмы краіны. 90% італьянцаў, што ўзялі ўдзел у рэферэндуме адмовілі партыям у грошах падаткаплацельшчыкаў, а 83% выказаліся за адмову ад прапарцыйнасці. Ужо на бліжэйшых парламенцкіх выбарах 75% дэпутацкага корпусу павінна было абрацца па мажарытарнай сістэме, а астатнія 25% па прапарцыйнай, прычым для адсеву самых дробных партыяў прадугледжвалася ўвядзенне г.зв. выбарчага парогу (4%). (Гэтая выбарчая сістэма дзейнічала да 2005 г.)

Палітычны вакуум, які ўтварыўся ў выніку карупцыйных скандалаў, краху "пяціпартыйнасці" і саміх палітычных партыяў, што адыгрывалі вядучую ролю ў італьянскай палітыцы ўсе пасляваенныя дзесяцігоддзі, стаў імкліва запаўняцца новымі нетрадыцыйнымі грамадскімі аб'яднаннямі.

Захаванне значных рэгіянальных дыспрапорцыяў сацыяльна-эканамічнага развіцця і моцны ўплыў мафіі на Поўдні краіны выклікалі да жыцця паўночнаітальянскі сепаратызм. "Ліга Поўначы за незалежнасць Паданіі" ці проста "Ліга Поўначы" (ЛП; заснавана ў 1989 г.) на чале з лідэрам-папулістам Умбэрта Босі заклікала жыхароў Паўночнай Італіі адмовіцца ад утрымання гультаяватага і прасякнутага мафіёзнымі структурамі Поўдню і прызнавала гістарычную памылковасць аб'яднання ў адну дзяржаву настолькі разнародных тэрыторыяў. Нягледзячы на свае радыкальныя лозунгі і тое, што ў 1995 г. партыя нават афіцыйна абвясціла незалежнасць "Паданіі" (значная частка Паўночнай Італіі прыпадае на даліну ракі По – італ. Pianura Padana), яна прытрымліваецца даволі ўзважанай тактыкі блакавання з іншымі партыямі правай часткі палітычнага спектру Італіі. Такімі, напрыклад, як постфашысцкі Нацыянальны альянс (НА), створаны на базе распушчанай неафашысцкай партыі ІСР-НПС і пры ўдзеле кансерватыўных груповак хрысціянскіх дэмакратаў, лібералаў і рэспубліканцаў. Намаганнямі свайго лідэра Джанфранка Фіні і яго паплечнікаў НА здолеў дыстанцыявацца ад фашысцкага мінулага і пераўтварыць партыю ў рэспектабельнага ўдзельніка палітычнай барацьбы і выбарчых кааліцыяў.

Галоўнай правацэнтрысцкай сілай Італіі стала ліберальна-кансерватыўная партыя "Наперад, Італія" ("Forza Italia"),заснаваная ў снежні 1993 г. адным з багацейшых грамадзян краіны медыямагнатам Сільвіа Берлусконі. Створаная за некалькі месяцаў на базе фанацкіх суполак футбольнага клубу "Мілан" (С. Берлусконі – яго гаспадар; "Форца Італія" – кліч футбольных заўзятараў), маладая партыя стала адным з найлепшых узораў перадавога палітычнага менеджменту і выкарыстання сучасных PR-тэхналогіяў. Неўзабаве яна пераўтворыцца ў адну з самых масавых і паспяховых партыяў Другой рэспублікі ў Італіі.

З канца 1980-х гг. пад уплывам нарастання экалагічных праблемаў і, асабліва аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Італіі адбываецца актывізацыя "зялёных". У 1990 г. дзве вядучыя экалагічныя партыі ўтварылі адзіную арганізацыю – Нацыянальную федэрацыю зялёных (НФЗ).

Таксама з'яўляліся і палітычныя арганізацыі з моцнай італьянскай спецыфікай. Гэтак яшчэ на пачатковай хвалі антыкарупцыйнай барацьбы ў 1991 г. мэр Палерма – сталіцы аблытанай шчупальцамі мафіі Сіцыліі – Леанлука Арланда заснаваў Рух з дэмакратыю – Сетка (часцей проста "Сетка"). Партыя была павінна адрадзіць расхістаныя маральныя традыцыі італьянскай хрысціянскай дэмакратыі і павесці рашучую барацьбу з арганізаванай злачыннасцю.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 513; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.