КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 11. Італія ў 1945-1980-я гг. Аб’яднаная Германія ў Еўропе і свеце
Аб’яднаная Германія ў Еўропе і свеце. ФРГ і Маастрыхцкі дагавор. Сучасныя праблемы удзелу Германіі ў інтэграцыйным працэсе. Знешняя палітыка кабінетаў Г. Коля, Г. Шродэра і А. Меркель. Пазіцыя Германіі па вастрэйшых міжнародных праблемах сучаснасці. Пасля аб'яднання Германіі ў Еўропе склалася новая геапалітычная рэальнасць. У цэнтры Еўропы ўзнік 82-мільённы эканамічны і палітычны гігант. Рэзка ўзрасла роля ФРГ як стратэгічнага партнёру Злучаных Штатаў па блоку НАТО. Абапіраючыся на сваю эканамічную магутнасць як трэцяй прамысловай дзяржавы свету, Германія з'яўляецца маторам еўрапейскай інтэграцыі. Пасля распаду сацыялістычнай садружнасці і СССР яна стала запаўняць палітычны вакуум ва Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Еўропе, была адным з ініцыятараў прасоўвання Паўночнаатлантычнага альянсу на Ўсход, бо гэта фактычна азначала пашырэнне зоны германскага ўплыву. Першым выпрабаваннем новага статусу Германіі на міжнароднай арэне стала вайна ў Персідскім заліве (1991). Нягледзячы на прапанову ЗША далучыцца да кааліцыйных сілаў, яна вырашыла абмежаваць свой удзел фінансавай дапамогай памерам у 17 млрд. марак. У сувязі з гэтай вайной, Г.Коль заявіў, што Германія больш не можа займаць староннюю пазіцыю, а павінна ускласці на сябе долю адказнасці за падтрыманне сусветнай стабільнасці, для чаго краіне трэба змагацца за трыманне статусу пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН (гэты статус дагэтуль маюць толькі вялікія дзяржавы-пераможцы ў дугой сусветнай вайне – Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, Кітай, Расія (правапераемніца СССР) і Францыя). Набыццё новай міжнародна-палітычнай ідэнтычнасці патрабавала вырашэння цэлага шэрагу няпростых праблемаў. Напрыклад, у 1994 г. разгарэлася дыскусія адносна магчымасці ўдзелу частак арміі ФРГ (бундэсверу) ў вайсковых аперацыях за межамі рэгіёну адказнасці НАТО (мелася на ўвазе Самалі і Боснія). Спрэчку паміж ХДС/ХСС, які быў гатовы пашырыць геаграфію германскай прысутнасці, з аднаго боку, і СДПГ з СвДП, што выступалі катэгарычна супраць, з другога, прыйшлося вырашаць Федэральнаму канстытуцыйнаму суду. Згодна з яго вердыктам, для адпраўкі частак бундэсверу за межы зоны НАТО патрабавалася падтрымка парламенцкай большасці. Разам з Францыяй Германія застаецца галоўным "лакаматывам" працэсу еўрапейскай інтэграцыі. У лютым 1992 г. яна падпісала Маастрыхцкі дагавор аб стварэнні Еўрапейскага Саюзу (ЕС), які прадугледжваў далейшае збліжэнне палітычнае збліжэнне і замацаванне эканамічнага і валютнага саюзу 12 краін-удзельніц. У 1996 г. Парыж і Лондан выступілі з сумеснай ініцыятывай па ўдакладненні і пашырэнні шэрагу інтэграцыйных праграм, якія змяшчаліся ў Маастрыхцкім пагадненні. Пры актыўным удзеле Германіі ў 1997 г. быў выпрацаваны Амстэрдамскі дагавор. Ён пашырыў кампетэнцыі ЕС у галіне сацыяльнай, унутранай палітыкі, у сферы экалогіі, а за Еўрапарламентам замацоўваў большыя паўнамоцтвы ў фармаванні заканадаўства Еўрапейскай супольнасці. Гэтым дагаворам былі дэталізаваныя сумесная знешняя палітыка і палітыка бяспекі краін ЕС, пільнаванне правоў чалавека і дэмакратыі. Прыход на канцлерскую пасаду Г. Шродэра першапачаткова не пацягнуў за сабой значных зменаў у знешнепалітычнай арыентацыі ФРГ. Прыярытэтнымі задачамі германскай дыпламатыі абвяшчаліся: захаванне і развіццё германа-французскага сяброўства, германа-амерыканскага партнёрства і шчыльнай германа-расійскай кааперацыі. "Чырвона-зялёны" ўрад працягнуў актыўную еўрапейскую палітыку сваіх папярэднікаў. З ініцыятывы Германіі і Францыі быў распрацаваны і летам 2003 г. прадстаўлены праект Канстытуцыі ЕС. Напачатку 2000-х гг. Германія заставалася важнейшай эканамічнай сілай ЕС. У ФРГ выраблялася чвэрць валавога нацыянальна прадукту Еўрапейскага саюзу. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, звязаныя з выдаткамі на аб'яднанне краіны і застойнымі з'явамі ў сацыяльна эканамічнай сферы напрыканцы 1990-х – напачатку 2000-х гг. унёскі Германіі ў агульную скарбніцу ЕС дасягалі чвэрці яе бюджэту. Падчас канфлікту ў Косава як частка кантынгенту НАТО туды былі адпраўленыя германскія вайсковыя фармаванні. Гэта быў першы выпадак у пасляваеннай гісторыі Германіі, калі яе ўзброеныя сілы ўзялі ўдзел у баявых дзеяннях. Урад Г. Шродэра прадэманстраваў салідарнасць са Злучанымі Штатамі Амерыкі пасля тэрарыстычнай атакі на гэтую краіну 11 верасня 2001 г.: германскія вайскоўцы ў складзе міжнародных сілаў былі скіраваныя у Афганістан змагацца з сіламі сусветнага тэрарызму. Тым не менш, Германія разам з Францыяй і Расіяй рашуча запярэчыла планам ЗША развязаць вайну супраць Іраку, а калі канфлікт распачаўся (2003), то выступіла з жорсткай крытыкай знешняй палітыкі амерыканскай адміністрацыі на Блізкім Усходзе. З гэтага часу германа-амерыканскія адносіны ўступаюць у паласу рэзкага ахалоджвання. Упершыню за ўвесь пасляваенны перыяд Германія паставіла пад сумненне прыярытэтнасць стратэгічнага партнёрства з ЗША. Урад Г. Шродэра адмовіўся ад былога курсу Г. Коля, скіраванага на простае аказанне фінансавай дапамогі Расіі і перайшло да вылучэння крэдытаў пад канкрэтныя праекты пры кантролі за іх выкананнем з нямецкага боку. Адным з найбольш значных прыкладаў новага фармату супрацоўніцтва стала заключэнне ў 2005 г. пагаднення "Паўночны паток", якое прадугледжвае пракладванне па дне Балтыйскага мора газаправоду з Расіі з Германію. Усталёўваюцца блізкія адносіны паміж лідэрамі двух дзяржаў – Г. Шродэрам і У.У. Пуціным. З абраннем на канцлерскую пасаду А. Меркель знешняя палітыка Германіі стала больш узважанай. Былі нармалізаваныя адносіны са Злучанымі Штатамі. Германскаму лідару ўдалося наладзіць добрыя асабістыя адносіны з Джорджам Бушам-малодшым, а потым і з Баракам Абамам. Расійска-грузінская вайна з непрызнаннем Германіяй самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і газавыя канфлікты паміж Расіяй і Украінай, якія нават прывялі да зрыву паставак расійскага газу ў Заходнюю Еўропу, зрабілі германа-расійскія адносіны больш стрыманымі. Адной з важнейшых задачаў знешнепалітычнага курсу А. Меркель стала пераадоленне крызісу ў еўрапейскім інтэграцыйным працэсе, які ўзнік у сувязі з правалам праекту Канстытуцыі ЕС. Германія, якая ў 2007 г. старшынствавала ў Еўрасаюзе прыклала вялікія намаганні для заключэння новага этапнага пагаднення – Лісабонскага дагавору (2007). У далейшым галоўным клопатам германскага ўраду становіцца вырашэнне шматлікіх эканамічных і фінансавых праблемаў, з якімі пастаянна сутыкаюцца краіны-удзельніцы ЕС падчас і пасля сусветнага фінансавага крызісу 2008-2009 гг. Неабходнасць падтрымання і нават выратаванне эканомік слабейшых еўрапейскіх партнёраў, стабілізацыі становішча агульнай валюты еўра стварае для бюджэту ФРГ адчувальныя пагрозы і выклікае ўзрастальныя пратэсты часткі палітычных сілаў і большасці грамадзян краіны. Надзвычай вострай праблемай знешняй палітыкі Германіі на сучасным этапе застаецца лёс яе 4-тысячнага кантынгенту ў Афганістане. Сумнеўныя поспехі дзейнасці міжнародных сілаў падтрымання стабільнасці ў гэтай краіне і яшчэ больш цьмяныя перспектывы ставяць пад пытанне неабходнасць германскай прысутнасці ў гэтай няпростай краіне. Большасць немцаў лічыць місію сваіх суайчыннікаў у Афганістане вычарпанай і патрабуюць адклікання іх дадому.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 453; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |