КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Аб'яднанне Германіі
Падзенне Берлінскай сцяны і агульны дэмакратычны ўздым, які ахапіў ГДР, незваротна вялі да германскага адзінства. Вялікае значэнне мела пазіцыя савецкага лідэра – М.С. Гарбачова, які адмовіўся ад падтрымкі штучнай жыццядзейнасці ўсходнегерманскай дзяржаўнасці, і заклікаў кіраўніцтва ГДР прыслухоўвацца да голасу свайго народу. У значнай ступені лёс Германіі вырашаўся у сакавіку 1990 г. на выбарах у Народную палату ГДР. Іх вынікі недвухсэнсава прадэманстравалі жаданне большасці усхонегерманскага насельніцтва аб'яднацца з ФРГ. Народная палата зрабіла першыя захады ў гэтым накірунку (гл. тэму "Усходняя Германія і ГДР у 1945-1990 гг."). Вядучыя партыі ФРГ, акрамя "зялёных", падзялялі ідэю аднаўлення адзінства Германіі. Адрозненні былі толькі ў падыходах да тэрмінаў і тэмпу аб'яднаўчага працэсу. ХДС/ХСС і СвДП, напрыклад, выступалі за хутчэйшае аб'яднанне, наколькі гэта дазволіць няпросты працэс уладкавання міжнародных аспектаў. Заходнегерманская СДПГ, наадварот, была супраць паскоранага аб'яднання, паколькі лічыла, што дзяржаўна-палітычная інтэграцыя павінна суправаджацца сацыяльна-эканамічнай, а выроўніванне умоваў жыцця дзвюх Германій запатрабуе шмат часу і фінансавых сродкаў. Германа-германскае збліжэнне рабіла неабходным найхутчэйшае ўрэгуляванне міжнародна-прававых аспектаў аб'яднання Германіі, паколькі з'яўлялася не толькі ўнутранай справай дзвюх нямецкіх дзяржаў. Яно выклікала трывогу адносна захавання еўрапейскай бяспекі і гарантыяў непарушнасці пасляваенных межаў у Еўропе. Вызначэнне міжнародна-прававой формулы аб'яднання стала прадметам перамоваў у фармаце "2+4" – ФРГ, ГДР і чатыры дзяржавы-пераможцы: Вялікабрытанія, ЗША, СССР і Францыя. Пачаліся яны ў лютым 1990 г. у Атаве, а працягнуліся ў Боне ў траўні таго ж году. Па выніках перамоваў 12 верасня 1990 г. у Маскве быў падпісаны "Дагавор 2+4", у якім Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, СССР і Францыя, а таксама прадстаўнікі абедзвюх германскіх дзяржаў пацвердзілі стварэнне аб'яднанай Германіі, а знешнія межы яе былі прызнаныя канчатковымі. З ратыфікацыяй Дагавору аб аб'яднанні і "Дагавору 2+4" скончылася дзеянне правоў і абавязкаў чатырох дзяржаў-пераможцаў адносна Берліну і Германіі. Германія набывала поўны суверэнітэт у сваёй унутранай і знешняй палітыцы. Адначасова з урэгуляванне міжнародна-прававых аспектаў германскага адзінства паміж урадамі ФРГ і ГДР вяліся перамовы па канкрэтных пытаннях і дэталях аб'яднання. Спрэчкі, напрыклад, выклікала практычная рэалізацыя пераходу да адзінай валюты. З 1 ліпеня 1990 г. набыў моц "Дагавор аб стварэнні эканамічнага, валютнага і сацыяльнага саюзу", згодна якому заходнегерманская марка станавілася адзіным сродкам плацяжоў, а эканамічная і сацыяльная сістэма ФРГ фактычна распаўсюджвалася і на ГДР. 23 жніўня 1990 г. Народная палата падала афіцыйную заяву на ўступленне ГДР у склад ФРГ на падставе Артыкула 23 Асноўнага закону, які прадугледжваў "магчымасць уваходжання ў Федэратыўную рэспубліку" тэрыторыяў заселеных немцамі". На Ўсходзе Германіі аднаўляўся гістарычны дзяржаўна-тэрытарыяльны падзел на землі (Брандэнбург, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Саксонія, Саксонія-Анхальт і Цюрынгія). 31 жніўня 1990 г. ў Боне паміж ФРГ і ГДР быў падпісаны Дагавор аб аб'яднанні ("Дагавор аб аднаўленні адзінства Германіі"). У верасні былі падпісаныя дадатковыя пратаколы. Гэткім чынам да канца верасня былі створаныя прававыя перадумовы для аб'яднання. У ноч з 2 на 3 кастрычніка 1990 г набыў моц Дагавор аб аб'яднанні: пяць новых усходнегерманскіх зямель увайшлі ў склад ФРГ, а ГДР спыніла сваё існаванне. 3 кастрычніка стаў нацыянальным святам ФРГ – Днём нямецкага адзінства. Сталіца Германіі вярталася з Бону ў Берлін. Аб'яднанне Германіі з'явілася адной з буйнейшых палітычных падзеяў канца ХХ ст. Была падведзеная канчатковая рыса пад пасляваенным урэгуляваннем, скончылася "пасляваенная эпоха". Аб'яднаная Германія стала раўнапраўным і суверэнным членам сусветнай супольнасці.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 813; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |