Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Славянскія азбукі




Паходжанне стараславянскай мовы

ІІ. Стараславянская мова

Стараславянская мова – гэта самая ранняя літаратурная мова ста­ражытных славян. Народна-дыялектнай асновай стараславян­скай мовы з’явіліся македонскія гаворкі старабалгарскай мовы ІХ ст.

Курс стараславянскай мовы – своеасаблівыя ўводзіны ў вывучэнне сучасных славянскіх моў. Ён забяспечвае навуковае пазнанне мовы, дазваляе зразумець заканамернасці развіцця славянскіх моў, асаблівасці іх сучаснага стану.

Гісторыя стараславянскай мовы налічвае два стагоддзі. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя перыяды яе развіцця:

1. Кірыла-мяфодзьеўскі перыяд (60–80-я гг. ІХ ст.) – станаў­ленне і першапачатковае распаўсюджанне стараславянскай мовы.

2. Сімяонаўскі перыяд (Першае Балгарскае царства, канец Х – пачатак ХІ ст.).

3. Перыяд царкоўнаславянскай мовы (другая чвэрць Х–ХІ ст.).

? Заданні

1. Ахарактарызаваць кожны з перыядаў развіцця старасла­вянскай мовы: растлумачыць назву перыяду, указаць асноўныя падзеі, якія адбыліся ў гэты час, назваць помнікі [1; 14]*.

2. Растлумачыць сутнасць тэрмінаў праславянская мова, стараславянская мова, царкоўнаславянская мова, старабеларуская мова.

3. Расказаць пра заслугі асветнікаў Кірылы і Мяфодзія ў гісторыі славянскага пісьменства.

4. Вызначыць, які тэрмін найбольш правільна выражае сутнасць паняцця: старажытнабалгарская мова, старажытна­царкоўнаславянская мова, стараславянская мова. Указаць вартасці і недахопы кожнага з іх.

Стараславянскія помнікі напісаны дзвюма азбукамі – глаголіцай і кірыліцай.

Кірыліца паводле свайго паходжання звязана з грэчаскім устаўным, або ўнцыяльным, пісьмом. З 43 літар кірыліцы 24 запазычаны з грэчаскай мовы, 19 створана для перадачы славянскіх гукаў (б, ж, ш, m, ъ, ы і інш.).

Паходжанне глаголіцы звязваюць з некалькімі алфавітамі: большасць літар азбукі ўтворана на аснове грэчаскага мінускула з некаторымі элементамі скорапісу, частка літар – на аснове старажытнаяўрэйскага (самаранскага) і копцкага (коптаўскага) пісьма. Шэраг глагалічных літар мае прыкметы свядомай індыві­дуальнай творчасці. Асноўнай стылёвай асаблівасцю глаголіцы з’яўляецца петлепадобны характар абрысаў яе літар.

Большасць вучоных мяркуе, што Кірыла склаў менавіта глагалічную азбуку, а пазней вучні Кірылы і Мяфодзія стварылі другую славянскую азбуку – кірыліцу.

Пра большую даўнасць глаголіцы сведчыць шэраг фактаў. Самыя старажытныя помнікі напісаны пераважна глаголіцай; мова глагалічных помнікаў больш архаічная ў параўнанні з мовай помнікаў, напісаных кірыліцай. Парадак літар глаголіцы адпавядае парадку лічбаў, у кірыліцы гэта паслядоўнасць парушана. Глаголіца менш дасканалая паводле складу літар. У кірыліцы ўжываюцца запазычаныя з грэчаскага алфавіта k (ксі) і j(псі), што абазначаюць гукавыя спалучэнні, якія маглі з’явіцца ў славян толькі з канца ІХ – пачатку Х ст. Тэрыторыя пашырэння глаголіцы (Македонія, Маравія, Панонія) супадае з землямі, дзе праходзіла дзейнасць Кірылы і Мяфодзія.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 1589; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.