КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пазіцыйныя змены галосных
Рэдукаваныя ь, ъ, и, ы і іх лёс. У адных фанетычных пазіцыях рэдукаваныя галосныя вымаўляліся не зусім выразна, у іншых – больш выразна. У залежнасці ад гэтага вылучаюць: слабоестановішча(слабую пазіцыю) і моцнаестановішча(моцную пазіцыю) рэдукаваных.
Рэдукаваныя галосныя ь і ъ ў слабой пазіцыі паступова перасталі вымаўляцца, што ў пісьмовых помніках праявілася ў пропуску літар ь і ъ: много, всегда замест мъного, вьсегда або ў змяшэнні літар: въсе, съде замест вьсе, сьде. У моцнай пазіцыі рэдукаваныя галосныя ь і ъ ўзмацніліся, падоўжыліся і супалі з галоснымі поўнага ўтварэння – ь з е, ъ з о: тельць – телець, дъждь – дождь, събьрати – собрати, дьнь – день. Рэдукаваныя [ и ], [ ы ] у моцнай пазіцыі супалі з адпаведнымі галоснымі поўнага ўтварэння: новыи, большии, достоинъ. Працэсзнікненняслабыхіпраясненнямоцныхрэдукаваныхугалосныяпоўнагаўтварэння[е], [о] называюць працэсампадзення(страты)рэдукаваных. Пачаўся ён прыкладна з канца Х ст. і закончыўся ў ХІІ ст. Гэтая падзея прывяла да значных змяненняў у фанетычнай структуры стараславянскай мовы. Парушылася тэндэнцыя да ўзыходнай гучнасці і гармоніі склада: мно-го (замест мъ-но-го), все-гда (замест вь-се-гда). Узніклі закрытыя склады: дом (замест до-мъ), сын (замест сы-нъ), ко-нець (замест ко-не-ць) і скарацілася колькасць складоў: двор (замест дво-ръ), кто (замест къ-то), на-род (замест на-ро-дъ). З’явіліся спалучэнні зычных пн, дн, дл, бс, пс, кт і інш., якія раней не сустракаліся ў стараславянскай мове: сh-дло (замест сh-дъ-ло), кто (замест къ-то). Узнікла асіміляцыя паводле глухасці-звонкасці: бъчела (пчала), къто (хто), чьто (што), сватьба (свадьба). З’явіліся «беглыя» галосныя е і о: день (замест дьнь) – дн" (замест дь-н"), сон (замест съ-нъ) – сна (замест съ-на). Вынікі страты рэдукаваных у беларускай мове
Галосныя гукі ў пачатку слова. Звычайна ў пачатку слова выкарыстоўваліся гукі [ о ], [ Q ] (@), [ а ]: отьць, отрокъ, @родъ, @зъкъ, агньць, азъ. Для фанетычнай сістэмы ўсходнеславянскіх моў характэрна ўзнікненне пратэтычнага (прыстаўнога) [ j ] перад пачатковым [ а ]: "зъ, "гньць, "вити, "ко і г. д. Перад астатнімі галоснымі ўзнікалі пратэтычныя (прыстаўныя) зычныя гукі [ j ] і [ в ].
Чаргаванні галосных гукаў. Лёс індаеўрапейскіх доўгіх і кароткіх галосных адлюстроўваецца ў агульнаславянскіх чаргаваннях – колькасных, якасных, якасна-колькасных.
Стараславянскай мове вядомыя чаргаванні, абумоўленыя манафтангізацыяй дыфтонгаў і дыфтангічных спалучэнняў. Гэта чаргаванні галосных гукаў дыфтангічнага паходжання са спалучэннямі галосных і зычных.
? Практыкаванні 1. Указаць слабыя і моцныя пазіцыі рэдукаваных: Брьвьно, вы", вьсьма, въбьрати, възьм@, въздъхъ, въньмл\, жьньць, змии, зъло, кры\, кънигы, кън#жьскъ, къ мънh, къ немоу, людии, мои, мъкн@ти, мъхъ, ногъть, ор@жие, отрочии, правьдьнъ, прьвыи, пътичии, рьвьнивъ, ръпътъ, синии, срьдьчьныи, събьравъ, тельць, тъкъмо, тьмьница, тьсть, хрьбьтьныи, шьдъши, шьпътъ. Узор: л ь ст ú – у абсалютным канцы слова рэдукаваны ú знаходзіцца ў слабой пазіцыі, рэдукаваны ь знаходзіцца ў моцнай пазіцыі, бо стаіць перад складам з рэдукаваным у слабой пазіцыі. 2. Напісаць па-стараславянску словы: Вада, вецер, год, госць, дагнаць, дзень, дом, конь, леў, лёд, мора, нага, нос, неба, пасол, пень, песень, печ, рот, рубель, сон, сотня, стол. Узор: замок – для таго, каб аднавіць слова, трэба яго змяніць: замок – замка. У корані слова адбываецца чаргаванне гука [о] з нулём гука. Значыць, на месцы гука [о] знаходзіўся рэдукаваны, у першым складзе чаргавання не адбываецца, значыць, на месцы галоснага [а] быў гук поўнага ўтварэння. Паколькі ў стараславянскай мове не было закрытых складоў, на канцы слова таксама быў рэдукаваны: замúкú. 3. У прыведзеных словах вызначыць чаргаванне галосных, даць ім гістарычнае тлумачэнне: Годити – жьдати – ожидати, греб@ – гробъ –= грабити, дер@ – дьрати – съдирати, зовъ – зъвати – созывати, плет@ – плотъ – съплhтати, позоръ (зрелище) – зазьрети – зазирати, плететъ – плотъ, посълъ – посълати – посылати, рек@ – рокъ – рьци – нарицати, съпоръ – пьрhти – прhпирати с#, вити – вhньць – ви\ – повои, ж#ти – жьм@ – пожимати, забыти – забъвенъ, им# – имене, клю~ши – клевати, кроушити – кръшити – кръха, крыти – кровъ – съкръвенъ – закрывати, лити – ли\ – слои, пити – поити – пи\ – напа"ти, ръдhти – рыждь – роуда, сноувати – основа, зьдь (глина) – зьдьчии – созидати, кл#тва – проклbинати – прокл#ти – прокльн@. Узор: съборъ – бер@ – бьрати – събирати. У каранях слоў чаргуюцца [о] (о) // [е] (е) // [ь] (ь) // [и] (и), што абумоўлена колькаснымі і якаснымі чаргаваннямі ў праславянскай мове. У аснове чаргавання [о] // [е] знаходзіцца якаснае чаргаванне [ŏ] // [ĕ]. Чаргаванне гэтых гукаў з гукам [ь] і [и] абумоўлена колькаснымі чаргаваннямі галосных. 4. Запісаць стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы. Ахарактарызаваць змяненні: *bjĕ stĕ , *bjĕ dŏd, *brŭ ĭs, *do sītĕ , *gēlītĕ , *zvŏnŏs. *kĕnstĭs, *lĕ bjŏn,*mŏ sētĕ , *mŏ sŏs, *slŏ sŏs, *sŏ hītĕ , *stŏ kētĕ , *tĕ sīnā, *tūsĕntjā. Узор: * pŏ tĕ – на месцы дыфтонга ŏ з’явіўся гук [ě] (h), на месцы дыфтонга ĕ – гук [и] (è): пhтè.
Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 4758; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |