КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Паходжанне мяккіх зычных гукаў
Мяккія славянскія зычныя [ ж’ ], [ ш’ ], [ з’ ], [ с’ ], [ д’з’ ], [ ц’ ], [ ч’ ], [ ж’д’ ], [ ш’т’ ], [ н’ ], [ р’ ], [ л’ ] называюць спрадвечнамяккімі. Усе яны з’яўляюцца вынікам палаталізацыі(памякчэння) розных праславянскіх цвёрдых зычных або спалучэнняў зычных пад уздзеяннем галосныхпярэднягарада[ и ], [ е ], [ ь ], [ ě ] (h), [ ę ] (#) і зычнага [ j ]. Заднеязычныя [ г ], [ к ], [ х ] перад галоснымі пярэдняга рада і [ j ] змянялі сваю якасць і пераўтвараліся ў новыя мяккія зычныя гукі. Гэта фанетычная з’ява вядомая ў славянскіх мовах пад назваю першай, другой і трэцяй палаталізацыі (памякчэння) заднеязычных гукаў:
Змяненне груп зычных перад галоснымі пярэдняга рада:
Змяненні зычных і груп зычных перад [j]:
Узнікненне спрадвечна мяккіх зычных абумовіла ў стараславянскай мове чаргаванні спрадвечна мяккіх зычных з гукамі або спалучэннямі гукаў, на месцы якіх яны былі ўтвораны: ж// г, ж // з; ш // х, ш // с; ч // к; з // г; с // х; ц // к; жд // д, жд // зд, жд // зг; шт // т, шт // кт, шт // гт, шт // ск, шт //ст. Уздзеянне * j на губныя зычныя прывяло да з’яўлення чаргаванняў губных са спалучэннямі губнога і л’: б // бл; п // пл; м // мл; в // вл. ? Практыкаванні 1.Знайсці корань слова, растлумачыць у ім чаргаванні зычных гукаў: а) богъ – бози, врагъ – вражьда – вражьскъ, въходъ – шьдъши, година – жьдати – ожидати, грhхъ – грhшитъ, доухъ – доуша, испоконъ – искони – начинати – поч#ти – начьн@, кън#гыни – кън#зь – кън#жьскъ – кън#же, къто – чьто, ликъ – лице – личина, льгъкъ – польза, пастоухъ – пастоусh – пастоушьскъ, пек@ – печетъ, тъкати – притъча, чловhкъ – чловhци – чловhчьскъ. б) водити – вождь, возити – вож\, врагъ – вражьда, в#зати – в#жетъ, градъ – гражданинъ, жадьнъ – жажда, земьныи – земл", искати – ишт\, капати – капл", крадетъ – кражда, крьстъ – крьшт~ни~, коупити – коупл", ловити – ловл", мьсть – мьшт~ни~, носити – нош\, плакати – плач\, соухъ – соуш", рhзати – рhжетъ, свhтъ – свhшта, сhк@ – сhч". Узор: садити – сажд": у корані чаргуюцца зычныя д (сад-) і жд (сажд-). Чаргаванне тлумачыцца змяненнем гука д перад j. 2. З прыведзеных слоў выпісаць: а) словы з першай, другой і трэцяй палаталізацыяй, аднавіць першапачатковы зычны гук; б) словы з пераходным змякчэннем зычных пад уплывам гука *j, аднавіць першапачатковы зычны: Бhжати, въ велицh, въ оцh, въпль, дрьжати, дъштица, жаръ, звhзда, кричати, коупл", лешти, лице, можданъ (параўн. ст.-сл. мозгъ), нарицати, немошть, ножька, о бозh, о влъцh, отроци, пастоуси, печетъ, пешти, польза, пригвожд>, прош\, рьци, роубль, свhшта, слоужити, слышати, тишь, цвhсти, цhна, чьто, шьдъшии. 3. Запісаць стараславянскія словы ў тым выглядзе, у якім яны былі ў праславянскай мове: Въпль, в#жетъ, доуша, капл", кражда, ловл", нош", прош\, рhжетъ, соуша. Узор: вражьда – *vrāgĭdā. 4. Запісаць стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы. Ахарактарызаваць змяненні: *blĭskēti, *dūhēti, *gĕnā, *koinā, *kŏrābjŏs, *kvo tŏs, *lĕgēti, *lŭgjā, *mŏgti, *nŏzjŏs, *mūsĭs, *pĕkti, *tĕkti, *tĭstjā, *vŏskīt. Узор: * pītjā – пишт": на месцы праславянскага спалучэння tj з’явіўся гук [ш’т’]. 5. Растлумачыць гістарычныя чаргаванні зычных: Воўк – ваўчаня, гарох – у гаросе, дарога – дарожны, дуга – на дузе, есці – ежа, казаць – кажу, карміць – кармлю, крык – крычаць, крыха – пакрысе, лекар – лячыць, любоў – люблю, мука – у муцэ, ніз – зніжэнне, пісаць – пішу, плакаць – плачу, плаха – на пласе, свет – свячу, страх – страшны, цвісці – кветка, язда – езджу. Узор: нявестка – нявестцы: гістарычнае чаргаванне к // ц з’яўляецца вынікам другой палаталізацыі заднеязычных: к перайшло ў ц перад галоснымі и, h дыфтангічнага паходжання. 6. Згрупаваць аднакарэнныя словы, указаць выпадкі чаргавання зычных гукаў, растлумачыць прычыны гэтых чаргаванняў: Вести, испоконъ, грhхъ, вождь, поможетъ, градъ, дъска, занозити, начинати, "сти, помози, гражданинъ, искони, вед@, помог@, дъштица, поч#ти, помошть, грhшити, начьн@, мьштение, велъ, ножь, "дъ, мьсть.
Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 909; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |