КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прыметнік
Першапачаткова прыметнікі ўжываліся ў кароткай форме. Яны скланяліся ў мужчынскім і ніякім родзе як назоўнікі з асновай на -ŏ (-jŏ), у жаночым родзе – як назоўнікі з асновай на -ā (-jā). У агульнаславянскую эпоху ўзніклі поўныя якасныя прыметнікі. Яны ўтварыліся шляхам далучэння да кароткай формы пэўнага роду ўказальных займеннікаў и (м. р.), я (ж. р.), е (н. р.): Н. новъ + и (jь) – новъи (новъjь); ново + е (jе) – новое (новоjе); нова + я (jа) – новая; Р. нова + его – новаего (новаjего) – мужчынскі і ніякі род; новы + е ѣ – новые ѣ – жаночы род; Д. нову + ему – новуему (новуjему) – мужчынскі і ніякі род, нов ѣ + еи – нов ѣ и – жаночы род і г. д. Формы новаего, новуему, новые ѣ і падобныя да іх перажылі змены, звязаныя са стратай у аснове займенніка гука [j], прыпадабненнем суседніх галосных і зліццём (сцяжэннем) іх у адзін гук: новаjего – новаего – новааго – новаго, новуjему – новуему – новууму – новуму. Скланяліся поўныя прыметнікі наступным чынам:
Беларуская мова ў асноўным захавала агульнаславянскую сістэму скланення. Змены, што адбыліся, носяць фанетычны характар. Прыметнікі множнага ліку ў назоўным і вінавальным склонах незалежна ад катэгорыі роду маюць адну форму тыпу добрыя, якая развілася з формы былога жаночага роду.
Якасныя прыметнікі маглі ўтвараць ступені параўнання, прычым першапачаткова была толькі вышэйшая ступень параўнання. Яны была кароткай формай, мела родавыя адрозненні і скланялася наступным чынам:
У беларускай мове пашырылася ўжыванне поўнай формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з суфіксамі - ейш- (-эйш -) (разумнейшы, мудрэйшы), што абумоўлена пашырэннем поўных і выцясненнем кароткіх прыметнікаў у старабеларускай мове. Існавалі і прыналежныя прыметнікі, якія першапачаткова ўжываліся толькі ў кароткай форме, а зараз маюць кароткую (назоўны, вінавальны склоны) і поўную форму. ? Практыкаванні 1. Са сказаў выпісаць прыметнікі, вызначыць іх склон, лік, а таксама род (калі ёсць) і разрад па значэнні: Володимеръ же възвратися въ Кыевъ с побѣдою и съ славою великою (Лаўрэнцьеўскі летапіс. ХІІ ст.). А еще юна еси возрастом, не можеши понести тяготы мнишескаго жития (Жыціе Ефрасінні Полацкай. Спіс ХV ст.). Шуба кунья адамашкаю чорною крыта с пугвицами (Літоўская метрыка). 2. Запісаць старабеларускую форму сучасных прыметнікаў: Алегаў, блізкай, бярозавыя, вільготнаму, вінавата, віннай, вузкіх, гатовы, гатоў, гнілых, горшы, дзіўнага, добрае, дубовым, калючыя, кепскім, лютымі, мудрая, навейшага, новага, павінен, разумнае, ранішні, смелых, таварыскім, худыя, цэлай, чэснага, шчодраму. Узор: позняга – сучасная поўная форма якаснага прыметніка адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду, роднага склону; паходзіць ад старабеларускага поздъного (поўная форма роднага склону, адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду). Апошняя ўтворана шляхам далучэння да кароткай формы прыметніка ў родным склоне поздъна неасабовага займенніка мяккай разнавіднасці его (адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду, роднага склону): поздъна + его. 3. Вызначыць спосабы ўтварэння і значэнне ступеняў параўнання прыметнікаў у старабеларускай мове: Велми великий зверь, велми грозный громъ, лепъшый пѣкарь, милшой и зычливошый учитель, наибольшае королевство, наменъшая служебница. Узор: наиближейший (друг) – сучасная форма найбліжэйшы (сябар); простая форма найвышэйшай ступені параўнання якаснага прыметніка близкий, абазначае гранічную (самую высокую) ступень праяўлення якасці. 4. Растлумачыць паходжанне назваў Быхаў, Мсціслаў, Петрыкаў. 5. Праскланяць у адзіночным і множным ліку старабеларускія прыметнікі бацькаў, матчына, сястрын.
Дата добавления: 2015-05-10; Просмотров: 2074; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |