КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы (1921-1939 гг.)
Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчыпаводле Рыжскагамірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У ад-паведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспе-чыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у пры-ватнасці, у Белавежскай пушчы. Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сельскай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух,у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМ3Б); Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былi Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі і інш. Н ацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ). Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчагаруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэманстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем. Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабо-чыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была забаронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання. У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітыч-най улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыя-нальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай пагрозы.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1160; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |