КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг
Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР. Прамысловае развіццё БССР было звязана з разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя тэмпы развіцця галін прамысло-васці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гас-падаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі. У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай прамысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўтасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзіль-нікаўз маркай «Мінск». У сярэдзіне 60-х гг. XX ст. у СССР распачалася эканамічная рэформа. Яна прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў паляпшэнні работы прамысловасці.Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Прынцыпова новым напрамкам з'явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак развіццё прамысловасці адбывалася, як і раней, экстэнсіўным шляхам, гэта значыць за кошт колькаснага росту. Ён быў звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі, працуючых, грошай на развіццё прамысловасці, прадпрыемстваў. Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з'явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. XX ст. усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу абароннай прамысловасці. У той жа час лёгкая прамысловасцъ, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной. Адной з прыкмет развіцця эканомікі з'явілася адсутнасць увагідапраблемэкалогіі. БССР, якая займала меней за 1% ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4% ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52% калійных угнаенняў, 22% хімічных валокнаў і, такім чынам, аказалася перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. У другой палове 50-х—80-я гг. у БССР у сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. Усё больш сялян, асабліва моладзі, пачынае перасяляцца ў гарады, дзе ўзровень жыцця быў вышэйшы ў параўнанні з вёскай. Развіццё сельскай гаспадаркіадбывалася за кошт павышэння дзяржавай закупанных цэн на яе прадукцыю, прыцягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў. Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам. У 1965 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала ў 5 разоў больш трактароў, у 8 разоў больш камбайнаў і аўтамабіляў, чым у 1950 г., а прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. Аднак дасягнуты ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі аказаўся ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала палітыка ў гады кіравання М. Хрушчова. Так, існаваў погляд, што коні як працоўная сіла аджылі сваё, а на змену ім прыйшоў трактар. Таму коней пусцілі пад нож. Склаліся адмоўныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі. Пачалося прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных умоў. Тэта прывяло да скарачэння пасяўной плошчы традыцыйных для Беларусі культур. Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для Беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60—70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных угнаенняў, колькасць якіх з 1965 па 1985 гг. павялічылася амаль у 20 разоў. Беларусь у тыя гады ў народзе называлі «адкормачным цэхам Савецкага Саюза», таму што тут былі сканцэнтраваны адкорм буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывёлагадоўля. Задача забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася ў пачатку 80-х гг. праз стварэнне аграпрамысловага комплексу. Была распрацавана і прынята ў 1982 г. «Харчовая праграма СССР». Дзяржава пастаянна павышала закупачныя цэны на мяса, малако, збожжа. Прадаваліся ж гэтыя прадукты па вельмі нізкай цане, што кампенсавала даволі невялікія заробкі працоўных. Але так доўга працягвацца не магло, таму што розніца паміж высокай закупачнай цаной і нізкай цаной пры продажы вяла да страт з боку дзяржавы. У эканоміцы БССР паступова наспявалі крызіс-ныя з'явы. Паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР стала паляшпэнне матэрыяльнага становішча працоўных.Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій. Істотна павысілася аплата працы калгаснікаў,якія да гэтага працавалі толькі за працадні. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва. Сталі хутка будаваць 5-павярховыя дамы з сілікатных блокаў, так званыя хрушчоўкі, паклаўшы пачатак панэльнаму дом.абудаванню. Але патрэбнасць у жыллі так і не была задаволена. 3 развіццём адпаведных галін прамысловасці ў 70— 80-я гг. павысіўся дабрабытнасельніцтва. Разам з тым вы творчасць звыклых для нас сёння каляровых тэлевізараў, персанальных камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў пачатковым стане. Дасягненнем з'явілася распаўсюджванне пральных машын, халадзільнікаў і пыласосаў, газа- і электрапліт. Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны ўзровень насельніцтва, ішлі на развіццё ваенна-прамысловага комплексу, а выпуск якасных прадуктаў народнага спажывання станавіўся другарадным. Грамадска-палiтычнае жыццё. Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССРбыла звязана з адыходам пасля смерці ў 1953 г. I. Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М. Хрушчове курсу на пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага палітычнага рэжыму. У 1956 г. на XX з'ездзе Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) упершыню было пастаўлена пытанне аб кульце асобы Сталі на, злоўжываннях у час яго кіравання партыяй і краінай. Пасаду першага сакратара ЦК КПБ (Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі) займаў, пачынаючы з 1956 г., Кірыла Трафімавіч Мазураў. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі ў літаратуры назву палітпыкі «адлігі». Былі спынены рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кіраўніцтва. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна. Рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. Аднак па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў. Аднак «хрушчоўская адліга» праводзілася без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як «палітычны волюнтаризм». Праявай волі кіруючай асобы, якая стала вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняццеў 1961 г. Праграмы КПСС, накіра-ванай на будаўніцтва камунізму ў СССР к 80-м гг. XX ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы. У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамадска-палітычным жыцці.Гады кіраўніцтва ў СССР Л.І. Брэжнева (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў назмену «хрушчоўскай адлізе». Пас-тупова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Уся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Захоўвалася аднапартыйная палітычная сістэма. Кіруючая роля камуністычнай партыі была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1977 г. Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Пётр Міронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоўчых адносін да палітыкі партыі. Культурнае жыццё. Развіццё навукібыло звязана з разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вядучым навуковым цэнтрам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Па некаторых напрамках у навуковых распрацоўках былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мяжой. Акадэмік М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхналогіі механізацыі забалочаных зямель у 1962 г. стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Развіццё навукі у 60-першай палове 80-х гг.характарызавалася ўзнікненнем но вых распрацовак. Лаўрэатамі Ленінскай прэміі сталі акадэмік АН БССР М. Ельяшэвіч за навуковыя працы ў галіне фізічных навук і акадэмік У. Платонаў за работы ў галіне матэматыкі. У хімічнай навуцы найбольш важнымі з'явіліся дасягненні ў галіне палімераў, якія сталі асновай для атрымання пластмасы і сінтэтычных валокнаў. У біялагічнай на вуцы асаблівае значэнне мелі адкрыцці, звязаныя з генетыкай і геннай інжынерыяй, што знайшло прымяненне ў стварэнні новых сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёлы. Хуткімі тэмпамі адбывалася развіццё радыёэлектронікі і вылічальнай тэхнікі. Дзякуючы навуковым распрацоўкам і ўкараненню іх у вытворчасць на прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца станкі асабліва высокай дакладнасці. Беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, унеслі непасрэдны уклад у асваенне Космасу. Кожны з іх здзейсніў па тры касмічныя палёты. Паспяхова развівалася адукацыя. Калі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі выпускалася ў год прыкладна адна кніга на 25 жыхароў, то ў 1958 г. у БССР было выпушчана прыкладна па дзве кнігі на аднаго чалавека. Гэта садзейнічала павелічэнню пісьменнага насельніцтва, якое склалаў 1959г. 99%.. Буйным дасягненнем стала ўвядзенне ў рэспубліцы з 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, дзе вучні, разам з атрыманнем адукацыі, рыхтаваліся да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі. Навучанне, якое ў шэрагу школ было раней асобным для хлопцаў і дзяўчат, зараз стала сумесным. У пачатку 60-х гг. былі створаны прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ПТУ) — установы, якія рыхтавалі рабочых. Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай з'яўляўся Белдзяржуніверсітэт. Развіццё народнай адукацыібыло звязана з пераходам у 1977 г. да ўсеагульнай 10-гадовай сярэдняй адукацыі. Гэта прывяло да хуткага росту адукацыйнага ўзроўню асноўнай масы насельніцтва і ў першую чаргу моладзі. Існавалі сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя полгтэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашыралася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. У 1985 г. у параўнанні з 1965 г. больш як у 3 разы павялічылася колькасць навучэнцаў прафесіянальна–тэхнічных вучылішчаў. Яны перайшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. К 1985 г. налічвалася 33 вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы. Буйнейшай сярод іх з'яўляўся Белдзяржуніверсітэт. Выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй павялічыўся ў рэспубл іцы з 1960 па 1985 г. бол ыл чым у 3 разы. Павышэнне ролі літаратуры было звязана з праўдзівым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Большасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, самі былі яе ўдзельнікамі. Яны ведалі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жураўліны крык», «Алыіійская балада», «Трэцяя ракета» набыў Васіль Быкаў. У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Якуб Колас. Яго смерць у 1956 г. стала вялікай стратай для беларускай літаратуры. У 60-я гг. вядучым жанрам стаў раман. Былі напісаны рамалы «Людзі на балоце» з трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка», «Птушкі і гнёзды» Янка Брыля і інш. Важнай падзеяй у беларускай літаратуры з'явіўся выхад у 1965 г. рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляліся падзеі, звязаныя з выспяваннем паўстання 1863—1864 гг. Развіццё літаратурыбыло звязана са з'яўленнем твораў, якія ва ўмовах «адлігі» не адпавядалі існуючаму ў той час прынцыпу партыйнасці. Падзеі вайны пісьменнікі пачалі разглядаць у кантэксце мінулага і бягучага часу. Такія змены знайшлі найбольш яркае адлюстраванне ў аповесці В. Быкава «Кар'ер». Пісьменнік пераканаўча даказаў: каб зразумець паводзіны чалавека на вайне, трэба ведаць пра яго жыццё у мірны час. Уклад В. Быкава ў беларускую літаратуру быў адзначаны званием Героя Сацыялістычнай Працы. Падзеі мінулай вайны асэнсоўваліся таксама ў «Хатынскай аповесці» Алеся Адамовіча. Значна пашыралася літаратура, прысвечаная рэвалюцыйнай тэматыцы. З'явіліся аповесці I. Шамякіна «Браня-поезд «Таварыш Ленін», «Лёс майго земляка» і інш. I. Шамякін у 1981 г. стаў Героем Сацыялістычнай Працы. Ён вядомы раманамі «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль». Гістарычнай тэматыцы былі прысвечаны раманы У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха». Развіццё мастацтва было цесна звязана з літаратурай. Сярод твораў, што ўбачылі тэатральныя гледачы, атрымала вядомасць камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны. Таксама доўгі час ішла опера «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». На экранах з'явіліся вядомыя не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі мастацкія кінастужкі «Несцерка», «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Дзяўчынка шукае бацьку». Большасць гэтых кінафільмаў ставілася паводле твораў беларускіх аўтараў. У беларускім мастацтве Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы быў удастоены К. Крапіва за фантастычную камедыю «Брама неўміручасці», пастаўленую тэатрам імя Янкі Купалы. У музыцы папулярнымі сталі опера Ю. Семянякі «Зорка Венера», прысвечаная М. Багдановічу, і опера Дз. Смольскага «Францыск Скарына», балеты Я. Глебава «Альпійская балада» паводле аповесці В. Быкава і «Курган» паводле паэмы Янкі Купалы. У 70-я іт. з'явіўся шэраг беларускіх кінафільмаў, прысвечаных ваеннай тэматыцы, у т. л. шматсерыйная тэлевізійная стужка «Руіны страляюць...». Беларускія майстры пяра праявілі вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з кінастудыяй і напісалі шэраг цікавых сцэнарыяў. Сярод іх — «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У. Караткевіча, «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» паводле твораў А. Адамовіча, «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана. Шамякіна. Шырока вядомай стала дзейнасць кінарэжысёра Віктара Турава, які экранізаваў раманы I. Мележа «Людзі набалоце» і «Подых навальніцы». У беларускім выяўленчым мастацтве былі створаны карціны, прысвечаныя тэме вайны, напрыклад, «Пакаранне смерцю», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна» Міхаіла Савіцкага. Ён стварыў серыю карцін «Лічбы насэрцы», прысвечаную вязням фашысцкіх лагераў. Сярод твораў манументальнага мастацтва асабліва вылучаюцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», «Брэсцкая крэпасць-герой», манумент у гонар маці-патрыёткі Н. Купрыянавай у г. Жодзіна і інш.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1804; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |