КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ВАВ на тэрыторыi Беларусi
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР. У станаўленне акупацыйнага рэжыму. Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні,22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі.У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі. У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі вымушаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад Чырвонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступальнай, скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было цалкам праведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчыкБ. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы. У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі. Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў. 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны на маскоўскім напрамку. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадах», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным срод-кам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам. У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Адзін з іх каля вёскі Малы Трасцянец. У сістэме лагераў фашысцкай Германіі ён займае сумнае чацвёртае месца пасля Асвенціма, Майданака і Трэблінкі па колькасці знішчаных чалавек. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163. Гiтлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва «Хатынь» стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, 3 якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны. Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краевая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі. Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у БССР. Пачатак барацьбы супраць акупантаўадбываўся ва ўмовах хуткага наступления нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты. Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі пад кіраўніцтвам В. Каржа. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі — першыя з савецкіх партызан, якім у жніўні 1941 г. было присвоена званне Героя Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партизанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі. У барацьбу з ворагам уступілі падпольшчыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Ён уладкаваўся да немцаў начальнікам паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя да кавалкаў вугалю, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Актывізацыі барацьбы з ворагам у значнай ступені садзейнічала перамога войскаў Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Сумеснымі намаганнямі войскаў Калінінскага фронту, якія ў час контрнаступления выйшлі да граніцы Беларусi з партызанскімі атрадамі быў утвораны 40-кіламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Ён вядомы ў гісторыі як «Віцебскія (Суражскія) вароты». Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаўвясной 1942 г. было звязана са стварэннем партызанскіх брыгад. Камісарам адной з іх стаўЯ. Машэраў, які быў напярэдадні вайны настаўнікам фізікі і матэматыкі. Ён стварыў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле, быў камандзірам партызанскага атрада, сакратаром Вілейскага падпольнага абкома камсамола. Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі pyx прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтралънага штаба парты-занскагаруху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху. Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім каманда-ваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая, Барысаўска-Бягомльская і інш. У партызанскіх зонах апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў. Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Разгортвалася так званая рэйкавая вайна па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступление пад Курскам. Гiтлераўскае камандаванне вымушана было аддаць загад разбіраць іншыя пуці ў шэрагу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў верасні—кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі. Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары аказвалі дапамогу партызанам. Яны забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя ўмацаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў. У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязно-га 99-гадовы дзед Талаш. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі іх і загадалі паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. А 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву. Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. Актыўна дзейнічала падполле ў Мінску. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осіпава і Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-фашысцкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам». За тры гады ў самаадданай барацьбе ў тыле ворага прынялі ўдзел больш за 1 млн патрыётаў Беларусі, якія нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлением восенню 1943 г. войскаў Чырвонай Арміі. 28 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў канцы лістапада — абласны цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі і вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён». У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. Васілеўскі і Г. Жукаў. Задума савецкага камандавання заключалася ў наступным. Франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мяс-цовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступление на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць абарону праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр» у так званых катлах. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»пачалася 23 чэрвеня 1944 г. нечаканадля ворага. Нямецка-фашысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войскаў адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася ў Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы, дзе гітлераўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавыЮрьш Смірноў. Ён страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся з яго, жадаючы пачуць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прысязе. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паула Рака. Птлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Дз. Фролікава. На працягу 3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне болын чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкімвойскам так і не ўдалося вырвацца з яго. Частка ўзятых у палон салдат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым парадзе ганьбы летам 1944 г. у Маскве. У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчат-кова выгнаны з беларускай зямлі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1235; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |