КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму
Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне так званага «новага парадку» праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-вызваленчай барацьбы, фізічнае знішчэнне камуністаў і яўрэяў, ідэй-на-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва і г. д. Практычныя захады па «асваенні» новых зямель утрымліваліся ў адмысловай праграме «Ост» і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. «Інст- рукцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21». 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый узначаліў А. Розен-берг. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з’яўляліся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйска-га насельніцтва прызначаліся айнзацгрупы. У зоне групы армій «Цэнтр» мясцовым камендатурам падпарадкоўваліся каманды жан-дармерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў супраціўлення. Захопленыя са зброяй у руках чырвонаармейцы, а так-сама палітработнікі, камуністы і яўрэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ваеннапалонных. Пад страхам пакарання смерцю насельніцтву было загадана здаць зброю, боепрыпасы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фотаапараты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася сістэма пра-пускоў і «каменданцкая гадзіна». За замах на жыццё германскага сал-дата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50–100 мірных жыхароў. Каб тэ-рарызаваць насельніцтва, асобных парушальнікаў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны М. Брускіна, К. Трус і В. Шчарбацэвіч за аказанне дапамогі савецкім раненым салдатам. БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР пераста-ла існаваць. Яе тэрыторыя была падзелена паміж Усходняй Прусіяй, генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія», рэйхскамісарыятам «Украі-на». Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i ўсходнія раёны Мiнскай абласцей увайшлі ў падпарадкаванне камандаванню армейскага тылу групы «Цэнтр». У генеральную акругу «Беларусь» была ўключана чацвёртая част-ка (68 раёнаў) былой БССР з насельніцтвам каля 3,2 млн. чал. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым акупацый-ным органам улады з’яўляўся генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў гаўляйтэр В. фон Кубэ. Яму падпарадкоўваліся акруговыя, Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай адміністрацыі з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вайны былі распрацаваны «Дырэктывы па кiраваннi эканомiкай у акупаваных усходнiх абласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сыравіна) і культурныя (музеі, галерэі, бібліятэкі) каштоўнасці абвяшчаліся дзяржаўнай уласнасцю і падлягалі адпраўцы ў Германію. Пасля загаду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў на адмысло-вых біржах сталі на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі. Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўмацаванню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, у гаражах СНК БССР быў наладжаны рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На бабруйскім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восей. На бырысаўскай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швейнай фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог разлічваць на прадуктовую картку і заработную плату ў акупацыйных марках. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зняволеннем у турме або канцлагерам. У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасці, высечкі лесу ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае насельніцтва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і канцлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Германію. Усяго за час вайны былі вывезены каля 380 000 чал., так званых «остарбайтэраў». Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, аку-панты спрабавалі здзейсніць «Новы парадак землекарыстання» і ін-шыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Таму асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фуражу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва. У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш за 9 тыс. трактараў i лакаматываў, 18,5 тыс. аўтамабіляў, У планах акупантаў па ўсталяванні і ўмацаванні свайго рэжыму пэўны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе ідэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шырока абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыда-бальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiквiдацыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяржаўнасцi, яе сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішавалі, а ў сваёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж беларусамі і прад- Наогул ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кінематограф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваленчай місіі германскай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на карысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў. Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсенал гвал-тоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што размяшчаўся каля Мінска, загінулі 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара» ў Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савец-кіх салдат, якія трапілі у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім заста- ецца мемарыял у Масюкоўшчыне. Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асабліва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае абрабаванне, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яўрэяў. Ужо летам 1941 г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і невялікіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зганяліся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пражывання – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя забойствы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі. Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi – жнiўнi 1941 г. фашысцкія ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць партызан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i ў раёне Iвацэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена Дзейнасць калабарацыяністаў. Спрадвек бывала, што ў краіне, акупаванай іншаземнымі заваёўнікамі, з’яўляліся людзі, якія свядома і добраахвотна ішлі да іх на слу-жбу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі замацавалася назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»). Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна неаднародным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзілі з дзеячаў БНР, якія апынуліся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вярнуліся на радзіму. Другую групу склалі людзі, якія былі зацятымі ворагамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або трапілі пад рэпрэсіі і г. д. Нарэшце, да супрацоўніцтва з акупантамі схіліліся асобы, якія паддаліся ўздзеянню іх прапаганды і свядома спрыялі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму. У іх ліку створаная ў кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску Беларуская народная самапомач (БНС), якая ставіла на мэце дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальша- 29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе «цэнтралі» аб фармаванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага корпуса самааховы. Ён пагадзіўся і з тым, каб камандныя пасады ў БСА займалi беларусы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каманды аддавалiся па-беларуску і г. д. Але начальнік паліцыі, СС і Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе аддзелаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і іншыя – складалі аснову будучага дзяржаўнага апарату Беларусі. Удзельнікі з’езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў сакавіку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і беларускага войска. Але патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Беларусі, таму лідэр БНС І. Ер-мачэнка быў адхілены ад пасады, а яго месца заняў больш памяркоў-ны дзеяч – прафесар В. Іваноўскі. Неўзабаве БНС была перайменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэры-яльнай дапамогай насельніцтву. 27 чэрвеня 1943 г. на з’ездзе прад-стаўнiкоў «беларускай грамадскасцi» з удзелам нямецкага каманда-вання на чале з В. фон Кубэ было абвешчана аб стварэннi пастаяннага дарадчага органа – Рады даверу з 16 чал. на чале з бургамістрам Пераемнiк забiтага Кубэ – генерал палiцыi і войск СС К. фон Готберг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыянавала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвя- У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам, а іх гаспадары маглі разлічваць на актывізацыю беларускага насельніцтва ў барацьбе з партызанамі і задавальненні эканамічнах інтарэсаў рэйха. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя былых афіцэраў, падафіцэраў, а таксама ўсіх мужчын 1908–1917 і 1921–1924 гг. нараджэння. Таму ўсім, хто мусіў ухіліцца ад яе, пагражаў надзвычайны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне мабілізацыі ўскладалася на У час, калі поўным ходам ішло наступленне Чырвонай Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам Р. Астроўскага распачаў пра-цу II Усебеларускі кангрэс з удзелам 1039 дэлегатаў ад беларускіх згуртаванняў і акупацыйнай адміністрацыі. Яго ўдзельнікі ў сваёй рэ-залюцыі, па-першае, пацвердзілі дзейснасць ІІІ Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 г.; па-другое, выказаліся супраць БССР як формы бе-ларускай дзяржаўнасці; па-трэцяе, абавязаліся абвясціць усім народам свету аб тым, што «голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы»; па-чацвёртае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім «адзіным праўным прадстаўніком Беларускага народа і ягонага краю». Але для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, ні ў яго арганізатараў, ні ў ідэйных натхніцеляў не было сіл. Ужо 30 чэрве-ня лiдэры БКА збеглi ў Польшчу, затым у Германiю. Фашысты выка-залі зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі, здольнай стварыць прагерманскія ўзброеныя фармаванні, павесці агітацыю і прапаганду сярод беларусаў. З гэтай нагоды ў кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Галоўнае ўпраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I грэнадзёрскую брыгаду СС «Беларусь». Але напрыканцы вайны, пакінуўшы акопы, яна здалася ў палон амерыканцам. Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэт. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшлі трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Сталіна, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і Чырвонай Арміі ў вызваленні БССР.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4034; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |