КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў
Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і па-нікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі, ён не-пахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэту веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным. Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі барацьбы з фашысцкім агрэсарам. 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пакладзены пачатак арганізацыі супраціўлення. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б ад 30 чэрвеня «Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знахо-дзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі», каля 8 тыс. камуністаў му-сілі перайсці на нелегальнае становішча. Да канца жніўня ва ўмовах акупацыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 гарадскі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі. У Мінску да канца 1941 г. дзейнічалі звыш за 2 тыс. патрыётаў, арганізаваных гарадскім камітэтам на чале з І. Казінцом. Да вызвалення Мінска тут дзейнічалі 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні – Пінскі абкам КП(б)Б. Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе разгалінаванае падполле. Найболь-шую актыўнасць выявіла група В. Харужай. У верасні 1942 г. у Гомелі дзейнічала каля 20 груп. У 1942–1943 гг. моцны падпольны рух існаваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб’ядналіся ў адзіную арганізацыю «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». Вялікі ўклад у падпольную барацьбу ўнеслі камуністы Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жлобіна, Калінкавіч, Оршы і іншых гарадоў. Падпольшчыкі неслі велізарныя страты. Так, у выніку двух пра-валаў загінулі каля 700 патрыётаў Мінска, у тым ліку партыйнае кі-раўніцтва. З 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Але партыя не прыпыняла барацьбы і ўздымала на яе новых змагароў. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Іх намаганнямі адбываліся дыверсіі на фабрыках і заводах, забойствы акупантаў і іх наймітаў, збор разведданых, распаўсюджанне газет і лістовак, зводак Інфармбюро і інш. Умелая каардынацыя камуністамі партызан-скага і падпольнага руху забяспечыла ліквідацыю гаўляйтэра В. фон Кубэ, якую здзейснілі А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічалі каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – У. Амельянюку, Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Ка-бушкіну, Я. Клумаву, З. Партновай, В. Харужай і іншым прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Першыя партызанскія атрады таксама арганізавалі і ўзначалілі камуністы. Так, 26 чэрвеня ў Пінскім раёне пачаў дзейнічаць атрад на чале з В. Каржом. 9 ліпеня на барацьбу з ворагам узняўся атрад, сфармаваны Суражскім райкамам партыі Віцебскай вобл. на чале з М. Шмыровым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Палескай вобл. Ц. Бумажкоў. У адказ на пастанову ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск» да 25 ліпеня 1941 г. пар-тыйнымі камітэтамі Беларусі было створана 118 атрадаў з 2600 пар-тызанамі, а праз месяц колькасць патрыётаў ужо складала каля 12 тыс. чал. 6 жніўня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бу-мажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было пры-своена званне Героя Савецкага Саюза. У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чырвонай Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці арганізатараў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Уладзімірскай вобл. быў створаны «Асобы беларускі збор». Да верасня 1942 г. на Беларусь былі перапраўлены 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чал. Асноўным месцам іх перакідкі сталі так званыя «Суражскія вароты», якія ўтварыліся на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр». 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утвораны Цэнтральны Штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з І сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам. Як вынікала з загаду на-роднага камісара абороны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 ве-расня 1942 г. «Аб задачах партызанскага руху», роля беларускіх мсціўцаў значна павялічвалася. З гэтай нагоды 9 верасня ўтвараўся Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) як ваенна-баявы орган 28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) прыняў пастанову аб узмац-ненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Бела-стоцкага падпольных абкамаў. На працягу сакавіка – чэрвеня 1943 г. у тыл ворага былі адпраўлены звыш за 220 партыйных кіраўнікоў. Да канца 1943 – пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва народнай вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гарка-маў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б. Па меры арганізацыі партызанскага руху асобныя атрады згуртоў-валіся ў брыгады. Так, з красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Пер-шую Беларускую брыгаду. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Бе-ларусі дзейнічалі 199 брыгад, 14 палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных атрадаў, у якіх налічвалася 374 тыс. байцоў. На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89,6% атрадаў и 96,1% брыгад. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб’ядноўваліся ў злучэнні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сакратарамі. Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху ў 1942–1943 гг. з’яўляліся рэйды па тылах акупантаў, ініцыяваныя падполь-нымі абкамамі партыі. Так, атрады Мінска-Палескага злучэння, брыга-да імя К. Заслонава прайшлі 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мінскай абласцях. Атрад «Баявы» начале з А. Флягонтавым здзейсніў пераход у 500 км. Пад час 1000-кіламетровага рэйду Беластоцкага злу-чэння на чале з сакратаром падпольнага абкама партыі В. Самуціным колькасць байцоў узрасла з 700 да 1800 чал., было знішчана шмат захопнікаў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэек. З лістапада 1942 па снежань 1943 г. узначалены камуністамі пар-тызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсенароднай вайны. Яе праявы адбіліся ў раз-громе акупацыйных сіл і іх выцясненні за межы кантралюемых народ-нымі мсціўцамі тэрыторый – 20 партызанскіх зон і 2 краёў. Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся дыверсіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна прынесла пад час так званай «рэйкавай вайны», распрацаванай у Стаўцы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніўня па 15 верасня 1943 г., другі – з 19 верасня па 1–3 лістапада 1943 г. і трэці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г., яна нанесла каласальны ўрон праціўніку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку разгромленых гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіравання Дняпра, ні ў час аперацыі «Баграціён» фашысты не здолелі своечасова падвезці патрэбныя грузы сваім арміям. Асноўную працу па арганізацыі ўсенароднай барацьбы ўзначаль-валі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падполле –усяго каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, гарад- Узначаленая камуністамі армія народных мсціўцаў складала каля 440 тыс. чал. Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г. партызаны знішчылі амаль 0,5 млн. акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эшалонаў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і гарнізонаў, падарвалі 18,7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і бронемашын, тысячы мастоў, перабілі больш за 300 тыс. рэек і інш. Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэ-намі і медалямі, 88 чал. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку 7 сакратарам падпольных абкамаў КП(б)Б – В. Казлову, І. Бельскаму, Р. Мачульскаму, І. Кожару, А. Кляшчову, В. Чарнышову, С. Сікор- Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную палітычную і арганізатарскую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і арганізацыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і партызан. У выніку па-стаўленая ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле ворага ва ўсенародную вайну была выканана. УКП(б) і КП(б) сфармавалі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую армію, забяс- печылі яе кіруючымі органамі (БШПР, падпольныя камітэты і г. д.), камандным саставам і кадрамі палітычных работнікаў, натхнілі на са-маадданую барацьбу з ворагам.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4818; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |