КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн
Берлінская аперацыя. Мела рашаючае значэнне для разгрома Германіі і вызвалення самога нямецкага народа ад гітлераўскай дэспатыі. Наступленне пачалося 16 кастрычніка. У ім удзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Бер-лін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 каст-рычніка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў. Нацысцкі рэжым перажываў агонію. Амаль усе паплечнікі Гітлера пакінуля яго. 29 красавіка ён прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты дзень ён даведаўся, што італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка, прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйгхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцэлярыі, быў узняты чырвоны сцяг, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітулі-раваў. У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі болып за 300 тыс. забітымі і параненымі. Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая ў прадмеці Берліна - Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША. Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ім бало занатавана наступнае: " Этот акт не будет являться препятствнем к замене сго другнм генеральным документом о капнтуляцнн, заключенным Обьеднненнымн нацнямн млн от нх нменн, прнменнмым к Германнн н германскнм вооруженным смлам в целом. " У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза работалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. У нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі. Патсдамская канферэнцыя. Адбылася пасля паражэння Германіі 17 ліпеня - 2 жніўня кіраўнікоў краін-пераможцаў: СССР (І.В.Сталін), ЗША (Г.Трумэн) і Велікабрытаніі (У.Чэрчэль, з 28 ліпеня К.Этлі). На канферэнцыі была абмеркавана праблема пасляваеннага ўпарадкавання Германіі, пацвержаны рашэнні Крымскай канферэнцыі па гэтаму пытанню, прынята рашэнне аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Германіі, пакаранні ваенных злачынцаў, сістэме чатырохбаковай акупацыі краіны і чатыробаковым кіраванні Берлінам, аб рэпарацыях, аб заходняй граніцы Польшчы, перадачы СССР г.Кенегсберга і прылягаючых да яго раёнаў. Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі з'явілася зацверджанне Савета міністраў замежны спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме ў корні адлічалася ад становішча у Тэгеране і Ялце. Па шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат рэзкіх узаемных абвінавачваняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разгля-далі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкла-рацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя разнагалоссі не былі га-лоўнымі. Галоўныя праявіліся ў двух пытаннях - аб Германіі і аб Польшчы. Пазіцыя прэзідэнта ЗША Трумэна была жорсткай. Гэта тлумачылася і тым, што ў час работы канферэнцыі прыйшло паведамленне аб паспяховым ажыццяўленні выпрабавання ў ЗША атамнай бомбы. "Гэта па словах Трумэна, прыдало яму ўпэўненасці ў перагаворах з рускімі. Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух - трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць "міра паміж Вялікай тройкой", у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. I ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру. Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі. Інтарэсы аднаў-лення міра ва ўсім свеце патрабавалі хутчэйшай ліквідацыі далёкаўсходняга ачага вайны. Верны сваім саюзнічскім абавязацельствам Савецкі Саюз не мог заставацца ў баку ад вырашэння гэтай вайжнейшай задачы. 5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад дэнансіраваў дагавор з Японіяй аб нейтралітэце і 8 жніўня заявіў аб уступленні з ёй у вайну. 9 жніўня - 2 верасня войскі Забайкальскаг, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сілы Ціхаакеанскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыію, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за Імлн. салдат і афіцэраў, 6,6*тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў. Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская (11-25 жніўня) і Курыльская дэсантная (18 жніўня - 1 верасня) аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў. На ўсіх гэтая акцыя зрабіла прыгнечанае ўраджанне. Усе людзі ясна зразумелі, што атамная бомба стала каласальным фактарам у палітыцы міравых дзяржаў і сапраўдная мэта прымянення атамных бомб вызывалася не ваеннай неабходнасцю, а ў тым, каб галоўным чынам, запужаць Савецкі Саюз. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася. ругая сусветная вайна прынесла велізарныя матэрыяльныя, людскія і духоўныя страты. З загінулых 60 млн. чал. большая палова – Акупанты разрабавалі і знішчылі прамысловыя прадпрыемствы, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, наву-ковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш за палову сваiх нацыянальных багаццяў. Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе народы СССР, яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых ліній і работнікі тылу – усе мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзеючую армію былі прызваны звыш за 1,3 млн. жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Айчыннай. Бессмяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці, Магілёва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снайпер Ф. Смалячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвардзейскай дывізіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса генерал Л. Даватар. За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, радыстцы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру дывізіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной уласнага жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Сотні тысяч беларусаў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жмуроўскі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і іншыя заслужылі званне Героя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смірноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў планаў камандавання і загінуў. Вядомы імёны Пры штурме Берліна праславіліся камандзір палка А. Жук, камандзір роты Дз. Пенязькоў, танкіст А. Філімонаў, лётчык П. Галавачоў. Сімвалічным з’яўляецца факт, што ў ліку тых, хто ўсталяваў сцяг Пе-рамогі над рэйхстагам, быў былы партызан М. Ягораў. Усяго з 11 693 воінаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, 466 былі беларусамі або выхадцамі з Беларусі. Чацвярым з іх – лётчыку П. Галавачову і танкістам І. Гусакоўскаму, С. Шутаву, І. Яку-боўскаму – гэта званне было прысвоена двойчы. 67 нашых суайчыннікаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Ратны ўклад 400 тыс. воінаў-беларусаў быў ацэнены баявымі ардэнамі і медалямі. 6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Пасля разгрому фашыстаў пад Курскам краіны-ўдзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытанія і СССР) прыйшлі да высновы аб тым, што поў-ная перамога над агрэсарам – гэта толькі пытанне часу. Так, на канфе-рэнцыі ў Тэгеране (Іран) (з 28 лістапада па 1 снежня 1943 г.) І. Сталін, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-міністр Велікабрытаніі У. Чэр-чыль прынялі рашэнне аб стварэнні агульнай арганізацыі, здольнай вырашаць міжнародныя праблемы, прадухіляць новыя войны і быць гарантам захавання міру і бяспекі. У мэтах атрымання большай палітычнай вагі ў гэтай арганізацыі савецкае кіраўніцтва выступіла з прапановай аб уключэнні ў яе як мага больш саюзных рэспублік у якасці самастойных членаў. У прыватнасці, ў камісію па ваенных злачынствах прапаноўвалася ўключыць сем савецкіх рэспублік. Аднак такія захады не атрымалі падтрымкі з боку ЗША і Вялікабрытаніі на той падставе, што рэспублікі СССР не маюць канстытуцыйнай асновы для асобнага прадстаўніцтва на міжнароднай арэне. У такіх умовах кіраўніцтва СССР унесла шэраг дадаткаў у саюзную Кастытуцыю, якія былі заканадаўча аформлены ў лютым 1944 г. Вярхоўным Саветам СССР. Новымі нормамі прадугледжвалася права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, за- 27 красавіка 1945 г. пасля двух тыдняў працы ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска было прынята рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у лік членаў арганізацыі. У склад дэлегацыі ад нашай рэспублікі ўвайшлі наркам замежных спраў К. Кісялёў, акадэмік А. Жэбрак, прафесар У. Перцаў, дацэнты Ф. Шмы- гаў і Г. Байдукоў. Яны ж удзельнічалі ва ўстаноўчай сесіі ААН і 26 чэр-веня 1945 г. і падпісалі Статут Усеагульнай міжнароднай арганізацыі (Арганізацыі Аб’яднаных Нацый). Уключэнне БССР у склад краін за-снавальніц ААН стала натуральным прызнаннем вялікага ўкладу бела-рускага народа ў справу перамогі над фашызмам. Тым не менш яна не ўспрымалася ў свеце незалежнай і суверэннай дзяржавай, а разглядалася неад’емнай часткай СССР. Таму знешнепалітычная дзейнасць рэспублікі цалкам праходзіла ў рэчышчы інтарэсаў і рашэнняў саюзнага ўрада. У далейшым БССР актыўна ўдзельнічала ў працы разнастайных органаў ААН і ў 1946 г. выступала ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў у 1946 г.
7. Месца і роля БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст. Выхад БССР на міжнародную арэну запатрабаваў распрацоўкі і прыняцця ў 1952 г. яе дзяржаўных сімвалаў – сцяга, герба і гімна. Дзейнасць БССР на сусветнай арэне праходзіла ў агульным рэчы-шчы міжнароднай палітыкі СССР і краін-удзельніц Варшаўскага дага-вора і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Цыклічнае абвастрэнне адносін паміж дзвюма палітычнымі сістэмамі («Карыбскі крызіс», агрэсія ЗША супраць В’етнама, увядзенне савецкіх войск у Чэхаслава- кію, араба-ізраільскія войны і інш.) непасрэдна адбівалася на міжнародным аўтарытэце ўсяго СССР. Заходняе грамадства да канца ста-годдзя амаль не адрознівала савецкіх грамадзян па нацыянальнай прыкмеце, а называла іх «рускімі». У поўным сэнсе гэта правіла можна было перанесці і на міжнародную палітыку СССР, якая таксама не ме-ла нацыянальных адценняў. Гады так званай «хрушчоўскай адлігі» пэўным чынам спрыялі станаўленню БССР як суб’екта міжнародных адносін. Рэспубліка па- Важнае месца ў міжнародных стасунках БССР займалі сувязі ў галіне культуры. З дазволу вышэйшых уладных структур іх здзяйснялі творчыя саюзы, навучальныя і навуковыя ўстановы, а таксама спецыяльны орган – Беларускае таварыства сяброўства і культурных сувязей з замежнымі краінамі. У адпаведнасці з рашэннямі ЮНЕСКА ў нашай краіне вялася падрыхтоўка спецыялістаў для краін, якія ўсталі на некапіталістычны шлях развіцця. Да канца 1980-х гг. у БССР прайшлі навучанне каля 10 тыс. грамадзян з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. У галіне захавання міру і бяспекі на планеце БССР стала ўдзельніцай дагавора 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. Дыпламатычны корпус рэспублікі быў сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб вы-карыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў інтарэсах міру (1975). Да-лучылася БССР і да Дэкларацыі аб прадастаўленні незалежнасці кало-ніям і іх народам (1960), Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі (1966) і інш. БССР, абраная ў 1974–1975 гг. непастаянным членам Савета Бяс-пекі ААН, спрыяла прыняццю шэрагу важных рашэнняў. Значнай па-дзеяй у жыцці рэспублікі стала далучэнне да міжнароднага руху гара-доў-пабрацімаў. У 1957 г. Мінск заключыў адпаведнае пагадненне з англійскім Нотынгемам. У 1985 г. ужо 7 гарадоў БССР мелі пабрацім-скія сувязі з 14 гарадамі 9 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі. З прычыны асаблівасцей савецкай палітычнай сістэмы ў паслява-енныя дзесяцігоддзі БССР так і не набыла міжнародна-прававога пры-знання як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Рэспубліка не мела са-праўдных дыпламатычных адносін ні з адной дзяржавай свету, а яе прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях (пры ААН у Нью-Йорку і пры спецыялізаваных установах ААН у Вене, Парыжы і Жэ-неве) фактычна з’яўляліся філіяламі агульнасаюзных прадстаўніцтваў. Размяшчэнне ў Мінску генеральных консульстваў Польшчы, ГДР і Балгарыі справы не мяняла. Найбольш прыкметным полем міжнароднай дзейнасці БССР была ААН. Пераважная большасць падпісаных рэспублікай у рамках сістэмы ААН міжнародных дагавораў насіла шматбаковы характар. Двухбаковымі заставаліся толькі дагаворы 1944–1945 гг. з Польшчай. Нягледзячы на існаванне Міністэрства замежных спраў БССР, яго магчымасці былі вельмі абмежаваны саюзным міністэрствам, якое ўзначальваў наш зямляк А. А. Грамыка. Толькі з распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы і ўсталяваннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусь атрымала магчымасць вызначаць і здзяйсняць уласную ўнутраную і знешнюю палітыку.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2447; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |