КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Вызваленне Беларусі (аперацыя «Баграціён»). Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн
Пачатак вызвалення Беларусі. Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвалення акупаваных тэрыторый СССР. Так, 23 верасня 1943 г. войскамі Цэнтральнага фронту быў вызвалены першы раённы горад Камарын Гомельскай вобл., а 26 верасня войскамі Бранскага фронту – Хоцімск, раённы цэнтр Магілёўскай вобл. Усяго да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 раённых цэнтраў Беларускага Палесся. У Гомелі пачаў дзейнічаць СНК БССР. Вясной 1944 г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга на-ступлення на варожую групоўку «Цэнтр», размешчаную на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з’яўлялася ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе зусім нечаканым. Тут, на Беларусі, лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ ад Дзвіны да Прыпяці, скіраваны на ўсход, а акупаваная тэрыторыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы немцамі «Фатэрлян-дам». Гарадам Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск на-даваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Беларусі групы армій «Цэнтр» (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і іншых злучэн-няў налічвалася 1200 тыс. чал., 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў Распрацаваны савецкай Стаўкай план разгрому гэтай варожай групоўкі і вызвалення Беларусі набыў кодавую назву «Баграціён». Асаблівасцю плана «Баграціён» з’яўлялася тое, што савецкае камандаванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзяліла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі. Ужо 22 чэрвеня асобныя часці 1-а Прыбалтыйскага 3 і 2-а Беларускіх прасунуліся на 0,5–1,5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі пазіцыямі праціўніка. На другі дзень, раніцай 23 чэрвеня, у бой уступілі асноўныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Орша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня, войскі 1-а Беларускага фронту рушылі ў Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў. Гітлераўцы, якія не чакалі наступлення, адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – вызвалены сам абласны цэнтр. Месцы акружэння – так званыя «кат-лы» – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1-а Беларускага фронту, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у «кацёл» трапілі каля 40 тыс. чал. 28 чэрвеня Чырвоная Армія вызва-ліла Магілёў, а 29 – Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны «Фатэрлянда» прымусіў А. Гітлера замяніць Э. Буша на больш аўтарытэтнага камандуючага – фельдмаршала В. Модэля. Але гэта не ўратавала гітлераўцаў ад поўнага разгрому. Пасля ліквідацыі «катлоў» войскі 1-а Беларускага фронту 30 чэрвеня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы захад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне была няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поўдзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцай, 3 ліпеня 5-я армія генерала 4 ліпеня войскі 1-а Прыбалтыйскага фронту вызвалілі Полацк і выйшлі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых баёў войскі 3-а Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1-а Беларускага фронту вызвалілі Баранавічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з польскага горада Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім. Такім чынам, Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі 1-а Беларускага фронту выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы. Беларуская наступальная аперацыя з’яўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў Другой сусветнай вайне. Войскі 4 франтоў наступалі на больш, чым 1000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550–600 км. У ходзе завяршэння аперацыі «Баграціён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прайшлі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных. За мужнасць і гераізм звыш 1500 воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Аршан- З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупаваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але нягле-дзячы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з германскім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Саюз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўкладу ў разгром агрэсара стала ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1281; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |