КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Вызначальныя перамогі Чырвонай арміі пад Масквой, Сталінградам, Курскам іх уплыў на становішча ў Беларусі
Маскоўская бітва. Пасля разгрому са-вецкіх войск пад Смаленскам група армій «Цэнтр» наблізілася да сва-ёй стратэгічнай мэты. 16 верасня 1941 г. камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў дырэктыву аб падрыхтоўцы аперацыі по захопу Масквы пад кодавай назвай «Тайфун». Для рэалізацыі плана было сканцэнтравана 38% пяхотных і 64% танкавых сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце. Войскі прыкрываў ІІ флот «люфтвафэ», 1320 самалётаў. На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (каманду-ючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзённы) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. 800-кіламетровую лі-нію абаранялі каля 1 250 000 чал. з дапамогай 10,5 тыс. гармат і міна-мётаў, 1044 танкаў, 1368 самалётаў. Штаб групы армій «Цэнтр» пла-наваў рассекчы савецкія франты і акружыць сілы Чырвонай Арміі ў раёне Бранска і Вязьмы, а затым, наблізіўшыся да Масквы з поўначы і поўдня, узяць яе штурмам. Карыстаючыся моцнай перавагай у танках, з 2 па 9 кастрычніка 1941 г. гітлераўцы замкнулі ў коле акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервовага франтоў і рушылі на Маскву. Камандаванне Заходнім фронтам было даручана генералу Г. Жукаву. 15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эвакуацыі Масквы. СНК СССР, ваенныя акадэміі, пасольствы накіроў-валіся ў Куйбышаў. Здзяйснялася мініраванне важнейшых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў. 19 кастрычніка ў горадзе ўводзілася асаднае становішча. У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая, безу-
16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў напрамку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й дывізіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100–80 км ад Масквы. Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-й танкавай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калінін- Стратэгічная сітуацыя дазволіла савецкім войскам, накапіўшы сілы, 5–6 снежня перайсці ў контрнаступленне і да канца месяца поў-насцю разграміць фашысцкія войскі і адкінуць іх ад сталіцы на захад на 100–250 км. Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не толькі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-адміністрацыйны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Перамога пад Масквой натхніла ўсіх савецкіх грамадзян, у тым ліку тых, хто трапіў пад акупацыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1941 г. у Чырвоную Армію былі мабілізаваны звыш за 14 млн. чал., а эканоміка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.
План «Барбароса» напаткаў поўны крах. Вермахт страціў удар-ныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упершыню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Германіі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала акты-візацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі. У чэрвені 1942 г. насуперак прагнозам Стаўкі Вярхоўнага галоў-накамандавання на чале з І. Сталіным аб магчымасці паўторнага на- Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронту (камандуючы – маршал С. Цімашэнка, з 23 ліпеня – генерал В. Гордаў), у складзе 7 армій, 23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Сталін- Забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі, медыкаментамі, прадук-тамі адбывалася з усходняга берага Волгі. За зброю ўзяліся дзесяткі тысяч працоўных і служачых. Танкі, сабраныя на канвееры трактар-нага завода, камплектаваліся экіпажамі добраахвотнікаў і адразу накіроўваліся на пазіцыі. Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руі-ны будынкаў – ва ўмацаваныя пункты і ўмела выкарыстоўваліся са-вецкімі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Помнікам баявой славы стаў умацаваны пункт аба-роны – так званы «дом сержанта Паўлава». Месцамі крывапралітных баёў зрабіліся Мамаеў курган, заводы «Чырвоны Кастрычнік», «Бары-кады» і элеватар. Немцам удалося захапіць 90% горада і раскалоць абаронцаў на дзве групоўкі, але ў выніку панесеных страт 10 лістапада яны спынілі наступленне і самі перайшлі да абароны.
У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прыйшла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення плана пад кода-вай назвай «Уран», які прадугледжваў акружэнне і знішчэнне сталін-градскай групоўкі ворага. Так, сіламі Паўднёва-Заходняга (каманду- Распачатая 19 лістапада аперацыя «Уран» праз чатыры дні прывяла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Паулюса і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агульнай колькасцю 330 тыс. чал. Пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапа-могу група армій «Дон» на чале з фельдмаршалам Э. Манштэйнам была ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага ад Волгі на 200–250 км. 8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад’явіла штабу 6-й арміі вермахта ультыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спадзяваліся на выратаванне. 10 студзеня войскі Данскога фронту прыступіліся
Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг страціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі – усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было пры-своена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. Валгаграду (Сталін-граду) было прысвоена ганаровае званне «Горад-Герой». На Мамае-вым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны. Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з вызначальных падзей Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 1942–1943 гг. адбыўся карэнны пералом у ходзе вайны: Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. цэнтр савецка-германскага фронту набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёй да 150 і шырынёй да 200 км. Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэнтральны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы генерал І. Конеў) франты. Так, па-водле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана «Цытадэль», дзве ўдар-ныя арміі збіраліся наступаць з раёна Арла (фельдмаршал Г. фон Клю-ге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Модэль) у напрамку Курска з мэтай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай перавагі вораг сканцэнтраваў 50 дывізій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 танкавых і мата- Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб заняцці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, выматаўшы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У верагодных напрамках наступлення ворага было створана 8 рубяжоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў усклада-лася на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А. Васілеўскага. Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе запланаванага немцамі наступлення і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а таксама авіяцыя нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фельдмаршалы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш, аддалі загад аб наступленні. Дзякуючы мужнасці і гераізму абаронцаў, іх ваеннаму майстэр- Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Варонежскага фронту сіламі 4-й танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі абароны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з палкоўнікам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі «Рэйх». 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі «Прохараўка» адбыўся сустрэчны танкавы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Высокая шчыльнасць бою пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш магутныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі воінамі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх былі значна вышэйшымі. На поле бою засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш за 3500 салдат і афіцэраў. Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Ман- штэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У выніку контрнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня немцы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэнтральнага фронту быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня, войскі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На завяршальным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня, Харкаў ізноў стаў савецкім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Армія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стратэгічную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога азнаменавала завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вай-ны, пачатак выгнання ворага з часова акупаванай тэрыторыі СССР. Такім чынам, план «Цытадэль» быў сарваны: спроба гітлераўцаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чарговым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт страціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурма-вых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў. За гэтую перамогу звыш
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4119; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |