КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пашыральны блок. У 1960-х гадах географы разгарнулі дыскусiю па праблемах адзi-най, цi агульнай
У 1960-х гадах географы разгарнулі дыскусiю па праблемах "адзi-най", цi "агульнай", геаграфii. Штуршком для яе стала кнiга Усевалада Анучына "Теоретические проблемы географии" (М., 1960). Многiя на-вукоўцы, зыходзячы з палажэнняў марксiсцка-ленінскай тэорыi аб тым, што прырода i грамадства развiваюцца па розных законах, адмаўлялi iснаванне геаграфii як адзiнай комплекснай навукі, "узводзілi сцяну" памiж фiзiчнай i эканамiчнай геаграфiяй. У цяперашнi час можна лiчыць агульнапрызнаным пункт гледжання на геаграфію як адзiную комплексную навуку. Агульнагеаграфічны падыход да вывучэння тэрыторыі – адзін з дамінуючых накірункаў у геаграфічных даследаваннях. Любая тэрыторыя ўяўляе сабой цэласную сiстэму ўзаемадзейных у яе межах прыродных, вытворчых i сацыяльных аб’ектаў i працэсаў. Можна толькi абстрактна гаварыць аб чыста прыродных цi, наадварот, чыста вытворчых тэрытарыяльных сiстэмах. У рэальнасцi ж існуюць тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя (прыродна-грамадскія) сістэмы. Яны і з’яўляюцца прадметам вывучэння геаграфіі. Разам з тым сацыяльна-эканамічная геаграфія цесна ўзаемазвязана з іншымі грамадскімі навукамі, у першую чаргу з сацыялогіяй і эканомікай. Але СЭГ вывучае тэрытарыяльныя спалучэнні са-цыяльных і эканамічных аб’ектаў – сістэмы рассялення, тэры-тарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамічныя раёны, агульнымі словамі, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы. Гэта і адрознівае СЭГ ад іншых грамадскіх навук і робіць яе навукай геаграфічнай, аб’ядноўвае з іншымі геаграфічнымі навукамі. У савецкай геаграфіі да той падсістэмы навукі, якая вывучае размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркі, працяглы час ужываўся тэрмін "эканамічная геаграфія". У цэнтры ўвагі эканомікагеографаў знаходзіліся вытворчыя аб’екты. Даследаваліся пераважна асаблівасці размяшчэння прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. На II з’ездзе Геаграфiчнага таварыства СССР было дадзена такое выз-начэнне сутнасці эканамiчнай геаграфіі: экана-мічная геаграфія – навука аб асаблівасцях размяшчэння вытворчасці, умовах яе развiцця ў розных краiнах і рэгіёнах свету. Аднак пазней, асаблiва ў 70-х гадах, кола даследаванняў паступова стала пашырацца. Эканомікагеографы сталі займацца не толькі вывучэннем асаблівасцей размяшчэння насельнiцтва, вытворчасці, але і сацыяльнай сферы – гандлю, бытавога абслугоўвання, культуры, навукі. У якасці самастойнай галіны стала фарміравацца геаграфія сферы абслугоўвання. Узмацнялася сацыяльная накiраванасць і ў традыцыйных галінах эканамічнай геаграфіі: геаграфіі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. Павышэнне ўвагi ў тэрытарыяльных даследаваннях да чалавека, умоў яго жыцця, г. зн. да сацыяльнай сферы, атрымала назву "сацыялагiзацыя геаграфіі". Такім чынам, пашырэнне кола даследаванняў эканамiчнай геаграфіі, iх сацыялагізацыя абумовілі перарастанне (трансфармацыю) эканамiчнай геаграфii ў сацыяльна-эканамічную. СЭГ – гэта не новая галiна ў сiстэме геаграфiчных навук, яна сфармiравалася ў выніку самаразвіцця эканамічнай геаграфii. Да такой высновы прыйшлі ў сваіх працах многія географы (Э. Алаеў, С. Лаўроў, В. Пакшышэўскi, Ю. Саушкін). Толькі асобныя навукоўцы (напрыклад эстонскія географы У. Мэрэстэ, С. Ныммік) спрабавалi трактаваць СЭГ у якасцi новай навукі з самастойным аб’ектам даследавання. Дарэчы зазначым, што ў краiнах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе i iншых у дачыненнi да дадзенай падсiстэмы геаграфiчнай навукi ўжываюць назвы, "грамадская геаграфiя", "геаграфiя чалавека". Па Э. Алаеву, СЭГ – комплекс навуковых дысцыплiн, якiя вывучаюць заканамернасці размяшчэння грамадскай вытворчасцi і рассялення людзей, іншымі словамі, тэрытарыяльную арганiзацыю грамадства, асаблiвасцi яе праяўлення ў розных краiнах, раёнах, мясцовасцях. Заўвага: яшчэ ў 1981 г. Вышэйшая атэстацыйная камiсiя (ВАК) СССР устанавiла афіцыйную назву спецыяльнасцi "эканамiчная i сацыяльная геаграфiя". Яна i цяпер iншы раз ужываецца ў назвах вучэбных дапаможнiкаў. Гэта даволі няўдалая назва. Складаецца ўражанне, быццам размова iдзе аб дзвюх навуках. "Сацыяльна-эканамічная геаграфія" больш правільная па сутнасці і зручнейшая. Структура СЭГ. Ужо адзначана, што СЭГ – адна з дзвюх галоўных падсістэм геаграфii. З’яўляючыся падсiстэмай, СЭГ, у сваю чаргу, уяўляе сабой складанае шматгалiновае ўтварэнне. Вывучаюцца самыя разнастайныя бакі жыцця людзей: тэрытарыяльныя асаблiвасцi ўзроўню жыцця, ладу жыцця, умоў працы, быту, адпачынку; розныя галiны гаспадаркі, рассяленне i iнш. У залежнасцi ад аб’ектаў даследавання атрымалi развiццё цi развiваюцца асобныя напрамкі СЭГ i адпаведныя iм вучэбныя дысцыплiны. У гэтых адносiнах усю СЭГ можна падзялiць на наступныя групы галін: а) геаграфія насельнiцтва i населеных пунктаў; б) геаграфiя галiн невытворчай сферы; в) геаграфія галін матэрыяльнай вытворчасцi: прамысловасцi, сельскай гаспадаркі, транспарту; г) геаграфія галін, што займаюць прамежкавае становішча паміж вытворчай і невытворчай сферамі: гандлю, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Апрача галіновага падзелу, прынята вылучаць агульную i рэгiянальную СЭГ. Агульная СЭГ – гэта тэарэтычныя палажэннi навукi, гiсторыя яе развiцця, метады даследаванняў, геаграфiя сусветнай гаспадаркi. Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя асобных мацерыкоў, рэгiёнаў, краiн – гэта рэгiянальная СЭГ (напрыклад СЭГ Лацінскай Амерыкi, СЭГ Еўропы, СЭГ Польшчы i iнш.). Асобнае месца сярод рэгiянальных курсаў належыць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii Беларусі.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 526; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |