Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя iдэi, тэорыi i канцэпцыі прасторавай арганізацыі грамадства




Тэма 3. АСНОЎНЫЯ ІДЭІ, ТЭОРЫІ, КАНЦЭПЦЫІ І МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯЎ СЭГ

Абагульняльны блок

Блок самаправеркі

1. Што такое геапалiтыка? 2. Што Вам вядома пра фарміраванне i развіццё навуковых напрамкаў у галіне СЭГ у СССР? 3. Якімі ад-метнымі рысамі можна ахарактарызаваць развіццё СЭГ у ЗША, Вя-лікабрытаніі, Францыі, Германіі і Японіі? 4. Як адбіваецца ўплыў сучасных нацыянальных школ у галiне геаграфіі на развіццё навукі ў iншых краінах свету?

1. Геаграфiя з¢яўляецца старажытнай навукай, яе каранi знаходзяцца ў антычным свеце.

2. Доўгі час геаграфія была адзiнай навукай, але з развіццём вытворчых сіл у ХVIII – ХІХ ст. з яе складу вылучылася эканамічная геаграфія і iншыя блізкiя навукі.

3. Развiццё геаграфічнай навукi прывяло да яе дыферэнцыяцыі, з’яўлення вялікай колькасці тэорый, канцэпцый, iдэй і г. д.

4. Для СЭГ XIX – ХX ст. характэрна ўтварэнне нацыянальных геаграфiчных школ, якія ўплывалі на фарміраванне навукі ў цэлым.

5. Сацыялагізацыя навукі прывяла да з’яўлення сацыяльна-эканамічнай геаграфіі.

Развiццё любой навукi ідзе па адным і тым жа шляху: спачатку з’яўляецца пэўная iдэя, якая крытычна абмяркоўваецца (iншым часам забываецца, а потым зноў з’яўляецца), аналiзуецца, затым яна можа перайсці ў гiпотэзу; пасля пацвярджэння фактамі, новымі дадзенымі гіпотэза перарастае ў тэорыю або парадыгму. Пасля даволі працяглага часу старую парадыгму змяняе новая, i працэс гэты пастаянны. Некаторыя тэорыі могуць быць незразумелымі сучаснiкам, i толькі праз пэўны перыяд нашчадкі прымаюць яе як генiяльнае тварэнне. Так, толькі больш чым праз сто гадоў прыйшло прызнанне тэорыі І. Цюнена (Германія). Спробы прыстасавання законаў iншых навук да геаграфіі прыводзілі да з’яўлення новых навуковых напрамкаў (сацыяльная фізіка, геаграфiчная школа ў сацыялогіі і інш.), цэлых галін навукі (гуманістычная геаграфiя, або геаграфія чалавека, біхевіярысцкая геаграфiя і г. д.). Былі спробы сістэматызаваць новыя тэарэтычныя пабудовы ў выглядзе "тэарэтычнай геаграфіі". Працэс гэты аб’ектыўны, таму мы можам меркаваць аб пэўным дынамізме i зменлiвасці тэарэтычных пабудоў.

Арыгінальны напрамак у СЭГ стварыў І. Цюнен. Ён распрацаваў мадэль прасторавага размяшчэння сістэмы сельскай гаспадаркі вакол цэнтра спажывання (рынку) сельскагаспадарчых прадуктаў. Сутнасць мадэлі крыецца ў тым, што ў залежнасці ад рынку (цэнтра "iзаляванай дзяржавы") змяняецца спосаб выкарыстання зямлі і разам з ім – уся сiстэма вядзення сельскай гаспадаркі. І. Цюнэн матэматычна вырашыў задачу максімiзацыі доходу ў залежнасці ад выкарыстання зямлі пры змяненні адлегласці да цэнтра. Для iнфармацыі: у 1826 г. І. Цюнен надрукаваў кнiгу пад назвай "Ізаляваная дзяржава ў яе адносінах да сельскай гаспадаркі і нацыянальнай эканомікі. Даследаванне аб уплыве хлебных цэнаў, багацця глебы і падаткаў на земляробства" (скарочана "Ізаляваная дзяржава...").

У 1909 г. А. Вебер (Германія) выдаў шырока вядомую працу аб штандорце (размяшчэнні) прамысловасці, у якой адзначалася, што прамысловае прадпрыемства павінна iмкнуцца займець найбольш выгаднае месца адносна крыніц сыравiны і рынку рабочай сілы для забеспячэння найменшых выдаткаў прадпрымальнікамі. Пачатак жа вучэнню аб штандорце прамысловасці паклаў В. Лаўнхарт, які зыходзіў з палажэнняў класічнай палітычнай эканоміі і таму, як i І. Цюнен адносна сваёй мадэлі сельскай гаспадаркі, улiчваў толькі выдаткі вытворчасці, а не прыбытак. Заслуга А. Вебера крыецца ў наданні свайму вучэнню статуса састаўной часткі СЭГ, якую ён бачыў навукай аб тэарэтычным абгрунтаванні размяшчэння эканамічных працэсаў на пэўнай тэрыторыі.

Амаль адначасова ў Германіі і ЗША з’явілiся працы В. Крысталера і А. Лёша, якiя незалежна адзін ад аднаго распрацавалi тэорыю цэнтральных месцаў. Па В. Крысталеру, другасная сiстэма рассялення ўтвараецца шасцю першаснымі шасцiвугольнікамі па перыферыі i сёмым – у цэнтры. У сферы ўплыву кожнай вёскi павінны быць 7 пасяленняў, у сферы ўплыву кожнага пасёлка – 49 пасяленняў, у сферы ўплыву кожнага города – 343 пасяленні. Пры пабудове сваёй тэорыi
В. Крысталер узяў за аснову самыя маленькія адзінкі рассялення, якiя, на яго думку, размяркоўваюцца па тэрыторыі раўнамерна. B. Kpыcтaлep уводзіў у сваю тэарэтычную схему сур’ёзныя абмежаваннi. Яго абстрактная мадэль распрацавана для раёнаў з роўным рассяленнем без уліку ўздзеяння прыродных, сацыяльных i палітычных межаў. А. Лёш таксама будаваў сваю сістему з найпрасцейшых адзiнак рассялення, але яго зыходныя элементы распрацаваны больш дэталёва. Ён лiчыў, што транспартныя выдаткі растуць з павелічэннем адлегласці, а гэта вядзе да росту цэнаў і падзення попыту.

В. Крысталер і А. Лёш зрабiлі спробу знайсці закон узаемнага прасторавага размяшчэння населеных пунктаў, убачыць прыдатны для разлiкаў парадак у хаатычным, на першы погляд, размяшчэннi пасяленняў, што потым можна было выкарыстоўваць у праектаванні на тэрыторыях новага асваення. Яны вызначылі іерархію населеных пунктаў, сувязь паміж месцам населенага пункта ў іерархічнай сiстэме і яго функцыямі, упершыню пачалі вывучаць сферу абслугоўвання. В. Крысталер і А. Лёш будавалі сваё вучэнне на метадалагічнай базе экалагічнай школы, пачатак якой паклаў К. Заўэр (ЗША). А. Лёш выкарыстоўваў паняцце "культурны (эканамічны) краявiд", што з¢яўлялася вынікам яго антрапагеаграфічных поглядаў, а пошукі закона цэнтральных месцаў прывялі даследчыкаў, па сутнасці, да геапалiтычных вывадаў. І ўсе ж, на думку В. Бунге, калі б не было тэорыі цэнтральных месцаў, знікла б магчымасць упэўнена сцвярджаць аб існаванні тэарэтычнай геаграфiі як самастойнай галiны навукi.

Існуе нейкая цыклiчнасць падзей, якая ўздзейнічае на ўзнікненне, узмацненне або нівеліроўку геаграфічных кантрастаў. Змена гіста-рычных стадый звязана з распаўсюджваннем пэўных сацыяльна-эка-намічных працэсаў, што нараджаюць кардынальныя зрухі. Тэрытарыяльны напрамак такiх зрухаў ідзе ад цэнтра да перыферыі. Канцэпцыя " цэнтр – перыферыя" праяўляецца на трох узроўнях. На макраўзроўні назіраюцца працэсы iндустрыялізацыі і навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. На мезаўзроўні – пераразмеркаванне паміж галiнамi вытворчай і невытворчай сферы. На мікраўзроўні – частыя новаўвядзенні ўнут-рыгаліновага значэння, якія змяняюцца праз пэўныя перыяды часу. Неадначасовасць, непаўсюднасць з’яўлення і распаўсюджвання ўcіx гэтых працэсаў стварае перадумовы для існавання прасторавай няроўнасці паміж цэнтрамі з¢яўлення зрухаў i перыферыяй, куды гэтыя зрухі перамяшчаюцца.

Стваральнік канцэпцыі "цэнтр – перыферыя" Дж. Фрыдман (ЗША) вылучыў чатыры стадыі тэрытарыяльных зрухаў: 1) даіндустрыяль-ную, калі тэрыторыя краіны адносна аднародная і ўяўляе сабою сiстэму лакальных ядраў з зонамі іх уздзеяння; 2) індустрыялiзацыю, калі найбольш дынамічнае ядро фарміруе вакол сябе палярызаваны раён, які становіцца галоўным ядром нацыянальнай тэрыторыі, абкружаным вялікай тэрыторыяй; З) развіццё рэгіянальных ядраў, калі ў шэрагу перыферыйных раёнаў ствараюцца ўмовы для больш актыўнага развіцця гэтых ядраў, калi ўзнікаюць новыя прамысловыя цэнтры і раёны; монацэнтрысцкая тэрыторыя паступова ператвараецца ў поліцэнтрысцкую; 4) мiжметрапалiтэнскую перыферыю – апошняя стадыя, калі знiжаецца ступень палярызацыі, адначасова з’яўляюцца буйныя індустрыяльна-урбаністычныя ўтварэннi з высокай шчыльнасцю гаспадарчай дзейнасці. Гэтыя палажэннi шмат у чым сугучныя з палажэннямі канцэпцыі палюсоў росту і палярызаванага развіцця Ф. Перу (Францыя), якая была распрацавана ў 50-х гадах ХХ ст.

Працэс фармiравання цэнтра і перыферыі ў межах буйных рэгiёнаў ідзе па той жа схеме, але ў розныя тэрміны. Цэнтральныя і асабліва сталічныя рэгіёны пастаянна імкнуцца да пэўнага сусветнага ўзроўню. У выніку розніца ў выніках i сродках дзейнасці паміж цэнтральнымi раёнамі зніжаецца, затое абвастраецца яна памiж цэнтрам i перыферыяй у асобных кpaінах. Радыкальныя новаўвядзенні маюць хвалепадобны pyx ад цэнтра да перыферыі. Гэтыя хвалі эканамічнага развіцця вызначаюцца трыма асноўнымі элементамі: 1) навукова-тэхнічным прагрэсам; 2) новымі формамі арганізацыі ў вытворчасці; З) геаграфічнымі зрухамі.

Канцэпцыя "доўгіх хваляў (цыклаў)" эканамічнага развiцця распрацавана ў 20-х гадах М. Кандрацьевым (СССР). Адпаведна гэтай канцэпцыi падчас "доўгіх хваль" колькасць і разнастайнасць прамысловых раёнаў павялічваецца, але самымі ўстойлівымі лідэрамі ў гаспадарцы і рассяленні з¢яўляюцца старэйшыя буйнагарадскiя адмi-нiстрацыйна-гандлёвыя і асабліва сталічныя цэнтры са шматфункцыянальнай гібкай структурай гаспадаркi і высокай доляй невытворчай сферы. Развiццё цэнтра ў рэшце рэшт суправаджаецца прагрэсам на перыферыі. Памiж цэнтрам i перыферыяй існуе не толькi колькасны, але і структурны разрыў. Ён звязаны з рознатэрміновым i хвалепадобным распаўсюджваннем у прасторы радыкальных новаўвя-дзенняў. Старыя функцыі выцiскаюцца за межы цэнтра, дзе яны змяняюцца новымі. Такiм чынам, дыстанцыя памiж цэнтрам і перыферыяй па-ранейшаму застаецца.

У заходняй СЭГ "хвалi" Кандрацьева адлюстраваны ў канцэпцыі дыфузii інавацый Т. Хёгерстранда (Швецыя). Навейшыя працы ў галіне культурнай антрапалогii, сацыялогiі сельскай мясцовасці, сацыяльнай псіхалогіі i геаграфiі паказалі, што дыфузiя iнавацый з’яў-ляецца складаным перапляценнем розных працэсаў і вынiкам мi-жасабовых адносiн, пераймання і навучання.

У амерыканскай, шведскай і часткова брытанскай геаграфii з’явiўся новы напрамак – вытворны ад тэорыі В. Крысталера і А. Лёша, якi атрымаў назвы "прасторавая экономіка", "прасторавы бі-хевіярызм", "сацыяльная фізіка". Яго прыхільнiкі шукалі законы прасторавага размяшчэння i ўзаемадзеяння розных сацыяльна-экана-мічных з¢яў у адпаведнасці з канцэпцыяй "экалогіі чалавека". У выніку з¢явілася правiла К. Зiпфа, вызначаны заканамернасцi геаграфiчнага распаўсюджвання новых ведаў, iнавацый, iдэй i iнш. Т. Хёгерстранд разглядаў геаграфiю гандлю на падставе заканамернасцяў прыцягнення да гандлёвых цэнтраў, Б. Беры (ЗША) на аснове паводзін пакупнікоў.

Ідэi "сацыяльнай фізiкi" найбольш распрацаваны ў работах Дж. Сцюарта і У. Уорнтца (ЗША). Яны будавалі гравітацыйныя мадэлі. Па аналогіі з узаемным прыцягненнем фізiчных цел i іншых прыцягненняў вылучаны "эканамiчныя масы", або "геамасы". Шырока выкарыстоўваецца патэнцыял поля рассялення (патэнцыял Сцюарта), які характарызуе ўзаемазалежнасць населеных пунктаў з-за колькасці насельніцтва ў іx.

Taкім чынам, у аснове прац па "сацыяльнай фізiцы" ляжыць імкненне дакладнага колькаснага вылiчэння асобных дэмаграфічных i эканамічных працэсаў у іx прасторавай праяве. Ужо таму нельга праводзіць паралелi паміж спробай прыстасаваць законы фізiкi да геаграфічных з¢яў і спробай знаходжання пэўных аналогій у жыццi бiялагiчных арганізмаў, як гэта рабіў, у прыватнасці, Ф. Ратцэль.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 415; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.