КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пашыральны блок. Напрыканцы сярэднявечча геаграфiчныя веды з Заходняй Еўропы дасягнулi тэрыторыі Беларусі
Блок самаправеркi Пашыральны блок Напрыканцы сярэднявечча геаграфiчныя веды з Заходняй Еўропы дасягнулi тэрыторыі Беларусі. Навуковец-гуманіст М. Бельскі ў 1551 г. выдаў першае на польскай мове сачыненне па сусветнай геаграфіі, якое затым было перакладзена на беларускую і рускую мовы, што садзейнiчала распаўсюджванню ва Усходняй Еўропе ведаў аб Вялiкіх геаграфічных адкрыццях і розных краiнах свету. 1. Якiя рысы характэрны для геаграфічнай навукі ў раннiм сярэднявеччы? 2. У чым заключаецца роля Л. Гвічардзiні ў развiццi СЭГ? 3. Ці можна лічыць Б. Варэнiуса першым тэарэтыкам геаграфіі? Калі так, то чаму? 4. Чаму менавіта канец сярэднявечча даў штуршок для развіцця СЭГ? § 5. Канец "класiчнай" геаграфii i пачатак "новай" геаграфіі На працягу ХVІІІ ст. "чалавечы" раздзел краіназнаўства, якi вызначыў Б. Варэніус, атрымаў самастойнае значэнне ў выглядзе эканамічнай геаграфiі. Сфарміраваліся першыя нацыянальныя школы ў геаграфіі: руская, нямецкая i французская. З развіццём капiталізму ў шэрагу краін Еўропы стаў відавочным канец "класічнай геаграфіі", заснаванай на ідэях антычнасці і позняга сярэднявечча. Наступiў новы этап, які ў заходняй геаграфii называюць "новай геаграфіяй". Гэты этап ахоплiвае XIX – пач. XX ст. Замест асоб з энцыклапедычнымі ведамі з’явіліся вузкія спецыялiсты. Агульная геаграфія падзялілася на дзве часткі: фізічную i эканамічную геаграфію, якія, ў сваю чаргу, пачалі дзяліцца на свае складовыя часткі. Такая дыферэнцыяцыя навукі – працэс аб’ектыўны, аб ім нагадваў яшчэ ў ХVІІ ст. Б. Варэніус. З’явілася цэлая сістэма геаграфічных навук, СЭГ стала шматгаліновай навукай, некаторыя галіны набылі самастойнасць. Для перыяду "новай геаграфіі" характэрна канкурэнцыя iдэй i поглядаў. У ХVІІІ ст. адбывалася крытычнае асэнсаванне ідэй, што існавалі ў той час. У гэты перыяд зроблены першыя крокі ў напрамку навуковага вывучэння народанасельнiцтва, што многія звязвалi з распаўсюджваннем ідэй Т. Мальтуса. Упершыню ў гэтай галiне ведаў былі прапанаваны пэўныя метады статыстычных даследаванняў пры вывучэнні насельніцтва. Так, у 1741 г. І. Зюльсмiх (Германія) адзна-чыў наяўнасць статыстычных заканамернасцяў у дэмаграфічных да-дзеных. Яго суайчыннiк А. Бюшынг у 1792 г. упершыню выкарыстаў паказчык шчыльнасці насельнiцтва ў якасці геаграфiчнай характарыстыкi. Ім жа таксама ўпершыню быў вылучаны прынцып эканамiчнай узаемазалежнасцi краiн свету. Дарэчы, А. Бюшынг зрабiў значны ўплыў на развiццё рускай геаграфii. Станаўленне СЭГ у Расii. Рускiя навукоўцы В. Тацiшчаў i В. Тацiшчаў на падставе iдэй Б. Варэніуса прапанаваў трохмерную класіфiкацыю геаграфічных навук. Ён вылучыў палітычную геаграфію (гэта сучасная СЭГ), а па маштабах даследаванняў ім вызначаны генеральная, краязнаўчая і рэгіянальная геаграфiя. Эканамiчная геаграфія, па В. Тацішчаву, ёсць навука, якая займаецца апісаннем гарадоў, прыстаняў, вялiкіх i малых паселішчаў, урадаў, працоўных навыкаў насельніцтва і iнш. У якасці аб’ектаў даследавання ў яго выступала сетка населеных пунктаў, насельніцтва як вытворчая сіла, мясцовасць, якая спецыялізуецца на тых ці іншых відах вытворчасці, эканамiчныя пункты вытворчасці, змяненні ўсіх пералічаных вышэй аб’ектаў у часе. М. Ламаносаў лiчыў мэтазгодным гістарычна падыходзіць да геаграфічных з’яў, каб можна было параўноўваць сучасную геаграфію з мiнулай. У 1760 г. ён упершыню ў сусветнай навуцы выкарыстаў тэрмін "эканамічная геаграфія". На яго думку, геаграфія складаецца з геаграфіі матэматычнай, фiзічнай і эканамічнай. Для навукоўцаў Заходняй Еўропы спатрэбілася больш за сто гадоў, каб прыняць тэрмін "эканамічная геаграфія". М. Ламаносаў займаўся таксама праблемай геаграфічнага падзелу працы. Першыя навуковыя школы ў СЭГ. Руская геаграфiчная школа (В. Тацiшчаў, М. Ламаносаў, І. Кірылаў) распрацавала асновы эканамічнай геаграфіі, раскрывала асаблівасці геаграфічнага падзелу працы і гаспадарчай спецыялізацыі розных тэрыторый і пунктаў, будавала свае вывады на падставе карт. Нямецкая школа (Г. Ахенваль, І. Зюльсміх, А. Бюшынг i інш.) абмяжоўвалася зборам шматлікіх даведачных дадзеных па розных краінах Еўропы. У вынiку нямецкімi даследчыкамі была створана апiсальная (камеральная) статыстыка, з нетраў якой з цягам часу выйшлі самастойныя навукі (статыстыка, дзяржаўнае права), а тое, што засталося, стала эканамічнай геаграфіяй. Французская школа (Ж.-Ж. Савары і інш.) стварыла камерцыйную геаграфiю, але з цягам часу цэнтр яе вывучэння перайшоў ў Вялiкабрытанiю. Ідэі А. Гумбальта i К. Рыттэра. Апошнiмi гігантамi думкi ў "класiчнай геаграфіі" былі А. Гумбальт і К. Рыттэр (Германія). Для А. Гумбальта была характэрна апантанасць падарожжамi, да таго ж ён быў навукоўцам-энцыклапедыстам. У сферу сваіх даследаванняў уключаў усю геаграфію, у тым лiку праблему ўзаемадзеяння прыроды i грамадства, геаграфiчныя асаблiвасці гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ў розных краінах. А. Гумбальт абвергнуў тэорыю культурных тыпаў Варона. Ён увёў у геаграфію параўнальны метад даследаванняў, падкрэсліў ролю колькасных дадзеных у геаграфіі. К. Рыттэр узмацнiў параўнальны метад А.Гумбальта, звязаў па-мiж сабою геаграфію і гiсторыю, прааналізаваў шматлікія факты аб уздзеянні грамадства на прыроду. Гэта быў тыповы "кабінетны" навуковец, які асэнсоўваў факты і на гэтай падставе рабіў пэўныя выс-новы. Ідэя К. Рыттэра аб усебаковым супастаўленні гiсторыi прыроды і гісторыі чалавецтва мела вялiкую колькасць прыхiльнiкаў. Падыходы Ф. фон Рыхтгофена. Пры пераходзе да "новай геаграфіі" ў Германіі галоўнай дзеючай асобай стаў Ф. фон Рыхтгофен. На яго думку, найвышэйшай мэтай геаграфіі ёсць выяўленне сувязяў і адносін чалавека з жывой i нежывой прыродай. Ён лічыў, што на першым этапе даследаванняў пераважае апісанне унікальных асаб-лівасцей тэрыторыі, а затым неабходна шукаць заканамернасці ў характарызуемых з’явах і выпрацоўваць гіпотэзы для наступнага тлумачэння назіраемых асаблiвасцей. Рыхтгофен лічыў выпрацоўку агульных уяўленняў адносна распаўсюджанасці якой-небудзь з’явы на Зямлі неабходнай для знаходжання прычынных узаемасувязяў розных аб’ектаў і з’яў у адпаведных раёнах. Такi падыход ён назваў харалогiяй, або iнакш рэгiянальным даследаваннем. "Антрапагеаграфiя" Ф. Ратцэля (Германія). У 1882 г. Ф. Ратцэль надрукаваў першы том "Антрапагеаграфii", дзе пачаў публi-каваць iдэi ў галiне СЭГ, другi ж том выйшаў у 1891 г. Ён рабіў спробы выкарыстаць тэорыю Ч. Дарвіна ў дачыненні да чалавечага грамадства. Ратцэль лiчыў, што людскiя таварыствы павiнны весцi такую ж жорсткую барацьбу, якая назiраецца ў раслiнным i жывёльным свеце. Гэты накiрунак пазней атрымаў назву " сацыяльны дарвінізм ". Ён параўноўваў дзяржаву з арганізмам, хаця і падкрэсліваў пры гэтым, што такую аналогію нельга ўспрымаць літаральна, бо ў мностве дзеянняў людскія таварыствы рэзка адрозніваюцца ад паводзiнаў арганізмаў. Геаграфiя грамадства разглядалася ім як раздзел біягеа-графіі. Ф. Ратцэль усяляк імкнуўся паказаць, што дзяржава павінна або расці, або загiнуць і ніколі не можа быць у стане спакою. Калі дзяржава пашырае свае межы за кошт iншай дзяржавы, гэта з’яўляецца вынікам яе ўнутранай напругі. Для моцных дзяржаў павінна існаваць жыццёвая прастора для росту. І хаця Ф. Ратцэль ні-колі не казаў аб iснаванні ніжэйшых і вышэйшых рас, але больш познiя навукоўцы выкарысталі канцэпцыю "жыццёвай прасторы" для абгрунтавання палiтыкі нямецкiх фашыстаў. Уплыў iдэй А. Гетнера (Германія). У iншым накiрунку на развiццё СЭГ уплывалi iдэi А. Гетнера, на якога, у сваю чаргу, рабiлi ўплыў iдэi А. Гумбальта i фiласофiя І. Канта і Г. Гегеля. Ён дэталёва распрацаваў канцэпцыю харалогіі Ф. фон Рыхтгофена. А. Гетнер абверг думку Р. Хартшорна, што геаграфія лічыцца або ідыаграфiчнай (вывучае толькі унікальныя з’явы і аб’екты ў iх прасторавым аспекце), або номатэтычнай (вывучае агульныя паняцці) навукай, і даказаў наяўнасць спалучэння ў геаграфіі абодвух падыходаў. Ідэі Гетнера аб арганізацыі геаграфiчных даследаванняў на дзесяцiгоддзi захавалі сваё значэнне. Яго схема рэгiянальнага даследавання патрабавала перш-наперш вызначэння месцазнаходжання і размяшчэння аб’екта, затым ішло апісанне геалогіі, рэльефу, клімату, расліннасці, прыродных рэсурсаў, ходу асваення, асаблiвасцей размяшчэння насельніцтва, форм гаспадарчай дзейнасці, шляхоў зносін і палiтычнага дзялення. Схема грунтавалася на ўяўленнi аб утварэннi ланцужка прычынна-вынiковых сувязяў. Надзвычайная жорсткасць яе не пашкодзіла зрабiць шэраг карысных рэгіянальных даследаванняў. Напрамкi навуковых даследаванняў у СЭГ ХІХ ст. У ХІХ ст. вызначаліся тры напрамкі навуковых даследаванняў у галіне СЭГ: прыродакарыстання, антрапагеаграфічны і эканамічны. У ЗША Iдэалiстычная трактоўка гiсторыi чалавецтва ў сувязi з гiсторыяй прыроды прывяла да з’яўлення антрапагеаграфii, заснавальнікам якой можна лiчыць Ф. Ратцэля. Прыхiльнiкi гэтага напрамку абагульнялi дадзеныя аб рассяленні грамадства, характары паселiшчаў, гаспадарчай дзейнасці і побыту людзей у сувязi з розным навакольным асяроддзем. Пры гэтым галоўная ўвага надавалася прымiтыўным формам рассялення і гаспадаркі. Пры пераходзе да аналізу індус-трыяльных формаў грамадства антрапагеаграфія не вырашала пастаўленых задач, яна не задавальняла інтарэсы буйных прамыслоўцаў і банкіраў, бо iм быў патрэбны глыбокі тэрытарыяльны аналіз развіцця індустрыі. Ратцэлеўская антрапагеаграфічная канцэпцыя часткова выкарыстоўвалася і ў дарэвалюцыйнай Расіі, але ў СЭГ гэтай краіны больш грунтоўным быў iншы напрамак. Традыцыi В. Тацішчава і М. Ламаносава з’явiліся падставай для развiцця ў Расii эканамiчнага напрамку, які абапіраўся на палітычную эканомію, вялікі статыстычны матэрыял, на дадзеныя аб прыродным i працоўным патэнцыяле краіны. Галоўным дасягненнем навукоўцаў у гэтым напрамку з’явілася дасканала распрацаваная тэорыя эканамічнага раянавання Расіі, а на яе падставе – аналіз і сінтэз дадзеных па эканамічных раёнах. Трэба адзначыць, што яшчэ з ХVIII ст. у навукоўцаў Расіі назіраўся пастаянны iнтарэс да тэорыі ў спалучэнні з народнагаспадарчымі патрэбамi. Першым у гiсторыі сусветнай навукі прафесійным эканомі-кагеографам можна лiчыць К. Арсеньева. Ён не толькі займаўся эканамічным раянаваннем краіны, але i паклаў пачатак геаграфічнаму даследаванню яе гарадоў.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 499; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |