КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Першасныя аб’екты вывучэння СЭГ
Блок самаправеркi 1. У чым заключаецца адметная рыса геаграфii, яе адрозненне ад iншых навук? 2. Цi не iснуе, на ваш погляд, супярэчнасцi памiж сцвярджэннямi "Геаграфiя – сiстэма навук" i "Геаграфiя – адзiная комплексная навука"? Як вы разумееце сутнасць гэтых сцвяр- СЭГ вывучае асаблiвасці i заканамернасцi размяшчэння насельнiцтва (рассялення) i гаспадаркi па тэрыторыi свету, асобных рэгіёнаў, краiн. Першаснымі элементамі такiх складаных сiстэм, як рассяленне, гаспадарка, з’яўляюцца асобныя паселiшчы, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi. Яны i выступаюць у якасцi першасных аб’ектаў вывучэння сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Аб’екты вывучэння СЭГ могуць быць адносна простымі i складанымi, рэальнымі (даступнымi непасрэднаму назiранню) i абстрактнымi. Могуць вывучацца як асобныя аб’екты, так i iх сукупнасцi. Напрыклад, прамысловае цi сельскагаспадарчае прадпрыемства, установа сферы абслугоўвання, паселiшча, асобная галіна гаспадаркi i iнш. Разгледзiм гэтыя пытаннi больш дэталёва. Асобныя аб’екты. Пры характарыстыцы размяшчэння насель-ніцтва першасны аб’ект – населены пункт (паселiшча, пасяленне). У СЭГ паселiшча разглядаецца перш за ўсё як месца канцэнтрацыі людзей, цэнтр вытворчасцi i спажывання матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей. Кожнае паселiшча характарызуецца перш за ўсё велiчынёй па колькасці жыхароў (люднасцю). Люднасць паселiшча ў значнай ступені залежыць ад выконваемых iм народнагаспадарчых функцый. Як правіла, чым больш шырокае кола функцый выконвае населены пункт, тым большую велiчыню ён мае. Паселiшчы, што з’яўляюцца вузкаспецыялiзаванымi аднагалiновымі цэнтрамi (прамысловымі, транспартнымi), рэдка бываюць мнагалюднымі. Магчымасцi ж пашырэння функцый, росту колькасці жыхароў цесна залежаць ад эканоміка-геаграфiчнага становiшча канкрэтнага паселішча. Такiм чынам, галоўныя паказчыкi-характарыстыкі паселiшча – эканомiка-геаграфiчнае становiшча, люднасць і народнагаспадарчыя функцыi як узаемазвязаныя фактары, што абумоўлiваюць адзiн аднаго. Пры характарыстыцы размяшчэння асобных галін гаспадаркі першасныя аб’екты – прадпрыемствы, арганiзацыі, установы. Вывучэнне прадпрыемстваў (уcтаноў, арганізацый) мае свае асаблівасцi ў залежнасцi ад таго, да якой сферы дзейнасцi яны адносяцца. Так, важнымі аспектамі эканомiка-геаграфiчнага аналізу прамысловых прадпрыемстваў з’яўляюцца прыродныя i гiсторыка-эканамiчныя перадумовы iх узнікнення i развiцця, транспартна-геаграфiчнае становішча ў адносiнах да крыніц сыравiны i палiва, вiды выпускаемай прадукыі і сувязi па яе рэалiзацыi, уздзеянне на навакольнае асяроддзе i iнш. Для транспартнай арганізацыі (напрыклад чыгуначнай станцыi) – аб’ём грузаабароту і пасажыраабароту, структура грузаабароту, iнтэнсiў-насць руху, раён абслугоўвання. Вывучэнне прадпрыемства бытавога абслугоўвання ўключае збор звестак аб вiдзе i аб’ёме паслуг, што аказваюцца насельнiцтву, радыусе абслугоўвання i iнш. Да лiку агульных пытанняў эканомiка-геаграфiчнага вывучэння прадпрыемстваў любой галіны адносяцца велічыня па колькасці працуючых або аб’ёму прадукцыi, унутраная структура, спецыялізацыя, працоўныя ці вытворчыя сувязі. Сукупнасцi аб’ектаў. Можна зрабiць вывад, што асобныя населеныя пункты, прадпрыемствы, арганiзацыi, установы могуць служыць першасным аб’ектам даследавання ў сацыяльна-эканамічнай геаграфii. Усё ж часцей вывучаюцца тэрытарыяльныя спалучэннi (сукупнасці) эканоміка-геаграфiчных аб’ектаў. Прыкладамі тэрытарыяльных спалучэнняў могуць быць гарадскія паселiшчы, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, установы сферы абслугоўвання пэўнай тэрыторыi. Сукупнасць утвараюць таксама ўсе населеныя пункты або ўсе вытворчыя аб’екты ў межах города, раёна, вобласцi. Тэрытарыяльныя спалучэнні адрозніваюцца не толькі сваёй структурай, але i памерамi тэрыторыі, якую яны ахоплiваюць, г. зн. маюць пэўнае супадпарадкаванне, адрозніваюцца рангам. У дачыненнi да сiстэм рассялення – тэрытарыяльнай сукупнасці ўсiх населеных пунктаў у межах пэўнай тэрыторыі – розныя рангі маюць мясцовая (унутрыгаспадарчая) сiстэма, мiжгаспадарчая, раён-ная, міжраённая, абласная. Прамысловы вузел, сукупнасць фермерскіх гаспадарак у межах раёна, сетка школ i дашкольных устаноў вобласцi – усё гэта прыклады тэрытарыяльных спалучэнняў эканомiка-геаграфічных аб’ектаў рознага складу i рангу. Эканомiка-геаграфiчнае вывучэнне сiстэмы рассялення не зводзiц-ца да збору звестак i характарыстыкі кожнага паселiшча ў яе складзе паасобку. Трэба зыходзiць з таго, што сiстэма рассялення ўяўляе сабой сукупнасць населеных пунктаў пэўнай тэрыторыі з разнастайнымі сувязямі, якiя памiж iмі ўсталяваліся. Наяўнасць сувязяў – галоўная прыкмета сістэмы. Выяўленне вiдаў сувязяў, iх iнтэнсiўнасцi, устойлiвасці, працягласцi і аналіз гэтых сувязяў адносяцца да ліку найбольш істотных момантаў вывучэння сістэмы рассялення. Апрача працоўных, вытворчых, культурна-бытавых, iнфармацый-ных сувязяў, у сiстэмах рассялення iснуюць арганізацыйна-гас-падарчыя (па кiраванні прадпрыемствамi, арганiзацыямi, фiнанса-ванні i iнш.), адмінiстрацыйныя сувязi (па лiнiі дзейнасцi органаў улады i кіравання). Да ажыццяўлення сувязяў у межах сiстэмы рассялення патрэбна разгалiнаваная сетка камунiкацый: шляхоў зносiн, сродкаў транспарту, паштовай, тэлефоннай i тэлеграфнай сувязі. Сетка паселiшчаў і камунікацый, разнастайныя патокі, у якіх матэрыялiзуюцца сувязі паміж элементамі сістэмы, становяцца аб’ектам сумеснага аналізу. Першаснымі аб’ектамi эканоміка-геаграфічнага вывучэння могуць быць асобныя галiны гаспадаркі: прамысловасцi, сельскай гаспадаркі, транспарту, сферы абслугоўвання і iнш. Іх даследаванне ажыццяўляецца таксама ў межах розных тэрыторый: горада, адмiнiстрацыйнага раёна, вобласці, краiны. Аб’ектамі вывучэння з’яўляюцца адзiнкі адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны, эканамiчныя раёны рознага рангу. У эканомiка-геаграфiчнай лiтаратуры можна знайсцi агульныя i падрабязныя планы даследавання розных аб’ектаў, у якiх вызначаюцца задачы i паслядоўнасць збору разнастайнай iнфармацыi i яе апрацоўкi.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 493; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |