Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пашыральны блок. Старажытныя рымляне ў параўнанні са старажытнымі грэкамі былі большымі прагматыкамі




СЭГ у сярэднявеччы

Блок самаправеркi

Пашыральны блок

Старажытныя рымляне ў параўнанні са старажытнымі грэкамі былі большымі прагматыкамі. Яны галоўным чынам збiралi розныя звесткі аб краінах, а вось грэкі былi больш схільныя да абагульненняў матэрыялу, да разумовых пабудаванняў. Старажытныя кітайцы ў сваю чаргу спалучалі разам гэтыя рысы. СЭГ з’яўляецца старажытнай навукай, бо жыццё і вытворчая дзейнасць чалавецтва неадрыўныя ад прыроднага і грамадскага асяроддзя, таму грамадства мусіла iх актыўна пазнаваць. У гэтым праяўляецца непазбежнасць з’яўлення ў будучым фiзічнай i эканамічнай геаграфіі, у гэтым жа прычына іх сімбіёзу на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Практычныя патрабаванні ў антычны перыяд вымушалі вывучаць прыродныя ўмовы, насельнiцтва, прыродныя багацці, населеныя пункты і шляхі зносінаў, гаспадарку сваіх і сумежных краiн.

1. Як iшло развiццё геаграфічнай думкі ў антычнай Еўропе? 2. Чым адметныя геаграфічныя погляды старажытных кітайцаў? 3. У чым адрозненні ўяўленняў старажытных еўрапейцаў і кітайцаў? 4. Ці маглі быць магчымымі кантакты паміж Еўропай i Далёкім Усходам у антычны перыяд?

Ранняе сярэднявечча. У гэты перыяд вытворчыя сілы былі слабаразвiтыя, навука знаходзілася пад уплывам рэлiгіі. У хрысціянскай Еўропе ўяўленне аб Сусвеце зменшылася да памераў асвоеных людзя-мі земляў. Большасць матэрыялістычных ідэй антычных навукоўцаў лічыліся ератычнымі. У той жа час рэлiгія спрыяла развіццю новых ведаў: у кляштарах і манастырах ствараліся летапісы, апісанні, кнiгi. Для гэтага перыяду характэрны ізаляцыя, раз’яднанасць i масавае невуцтва людзей.

Крыжовыя паходы паднялі са сваіх месцаў жыхарства вялiкiя масы людзей, якія пакідалі звычнае ім асяроддзе. Па вяртанні дамоў крыжаносцы прывозілі багатыя трафеі і звесткі аб іншых краінах. У гэты перыяд значны ўплыў на развiццё геаграфіі аказвалі арабы, нар-маны і кітайцы. Нам вядома, што ў сярэднявечным Кітаі геаграфічная навука дасягнула значных поспехаў, а звесткі, назапашаныя ёю, пераўзыходзiлi ўсё тое, што было вядома ў тагачаснай Еўропе. Еў-рапейскія навукоўцы ў той час атрымлівалi ад іншых народаў уяўлен-ні, хаця і няпоўныя, аб геаграфічных iдэях і поглядах антычнасці. Гэтыя ўяўленні да таго ж былі супярэчлівыя. Адзінае, што ўспрынялі еўрапейцы ад старажытнагрэчаскіх навукоўцаў, была iдэя аб цеснай сувязі ўмоў жыцця з геаграфічнай шыратой месца жыхарства.

Памiж антычнасцю і сярэднявеччам не iснавала глыбокай прорвы, як гэта лiчыцца сярод значнай часткі сучасных навукоўцаў. У Заходняй Еўропе ў перыяд ранняга сярэднявечча былі вядомы некаторыя геаграфічныя iдэі антычнага свету. Але ў той час навукоўцы яшчэ не былі знаёмыя з сачыненнямі Арыстоцеля, Страбона і Пталемея. Тагачасныя фiлосафы карысталіся ў асноўным пераказамi сачыненняў каментатараў тэкстаў Арыстоцеля. Замест антычнага прыродазнаўчага ўспрыняцця прыроды існавала сімволіка-містычнае яе ўяўленне як ілюстрацыя "звышрозуму бога – стваральнiка".

У перыяд ранняга сярэднявечча, пачынаючы з VІІ ст., адметную ролю адыгрывалi арабскія навукоўцы. З пашырэннем арабскай экспансіі на Захад яны пазнаёміліся з сачыненнямi антычных навукоўцаў, што захавалі у Канстанцінопалі біскуп Несцер і яго паслядоўнiкі. Геаграфічны кругагляд арабаў быў шырокі, яны гандлявалi з многімі міжземнаморскімі, усходнімі і афрыканскімi краінамі. Арабскі свет быў "мастаком" паміж заходняй і ўсходняй культурамі. У канцы ХІV ст. арабы зрабiлі значны ўплыў на развіццё картаграфіі.

Некаторыя сучасныя навукоўцы лічаць Альберта фон Бальштэдта (Альберта Вялікага) першым еўрапейскiм каментатарам сачыненняў Арыстоцеля. З пазіцый геаграфічнага дэтэрмінізму ён даваў характарыстыку розных мясцовасцей. Гэта быў перыяд назапашвання новага фактычнага матэрыялу, час эмпірычных даследаванняў з выкарыстаннем аналітычнага метаду, але са значным схаластычным уплывам. Менавіта таму гэтай справай займаліся манахi, якія адрадзілі некаторыя геаграфiчныя iдэі антычнасці.

Развiццё эканамічнай геаграфіі некаторыя заходнія навукоўцы звязваюць з iмем Марка Пола, які сам пры гэтым нават не ведаў, што існуе геаграфія як навука. Яго ж кніга аб жыцці ў Кітаі ў той час лічылася адной са шматлікiх неверагодных, хаця і займальных, гiсторый.

Ужо ў ХІІ – ХІІІ ст. у Еўропе пачаў назірацца некаторы эканамiчны ўздым, што выявiлася ў развіцці рамёстваў, гандлю, таварна-грашовых адносінаў. Пасля ХV ст. геаграфічныя даследаванні спынiлiся і ў Кітаі, i ў мусульманскім свеце. Затое ў Еўропе яны пачалі пашырацца. Асноўнай рухаючай сілай гэтага было пашырэнне хрыс-ціянства і патрэба ў назапашванні каштоўных металаў і вострых прыпраў. Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў дала магутны штур-шок агульнаму развiццю грамадства і адпаведна навук грамадскага накірунку.

Позняе сярэднявечча. На перыяд позняга сярэднявечча (ХV – ХVІІ ст.) прыходзіцца пачатак фармiравання СЭГ як навукi. На-пачатку дадзенага перыяду ў развiццi геаграфiчнай навукі выявілася імкненне да "гістарычнай геаграфіі", калі даследчыкі шукалі месцазнаходжанне аб’ектаў, аб якіх гаварылi ў сваiх сачыненнях антычныя мыслiцелi.

Некаторыя навукоўцы небеспадстаўна лiчаць, што першай у гіс-торыі эканоміка-геаграфічнай працай з’яўляецца сачыненне італь-янскага географа Л. Гвiчардзiні "Апісанне Нідэрландаў", якое пабачыла свет у 1567 г. Кніга была напісана для патрэбы ўладальнiкаў фларэнтыйскіх мануфактур, якія цікавілiся станам спраў сваіх канкурэнтаў-антверпенцаў. Л. Гвічардзіні даў агульную характарыстыку Нiдэрландаў, у тым лiку аналiз геаграфічнага становішча, ацэнку ролі мора ў жыцці краiны, стан мануфактур і гандлю. У другой частцы сваей кнігi ён разгледзеў паасобку ўсе 17 тагачасных правiнцый. Шмат увагі надавалася апісанню гарадоў, з якiх больш за 1/5 аб’ёму ўсёй кнігі нададзена Антверпену. Праца была праілюстравана картамі і планамі асобных гарадоў. З-за сваёй практычнай накіраванасці кнiга Гвічардзіні перавыдавалася 35 разоў. У той час гэтае даследаванне не было тэарэтычным, бо сама эканамічная геаграфiя тады мела толькі даведачную функцыю і канстатавала пэўныя факты.

Тэарэтычнае абгрунтаванне геаграфіі як навукі ўпершыню зрабiў у 1650 г. у Нідэрландах географ Б. Варэніус (Варэній). У кнiзе "Агульная геаграфія" ён акрэсліў тэндэнцыю дыферэнцыяцыі геаграфіі, адлюстраваў сувязь паміж геаграфіяй канкрэтных мясцін і агульнай геаграфіяй. Па Варэнiусу, працы, якiя ўтрымлівалі характарыстыкі асобных мясцiн, неабходна адносiць да спецыяльнай геаграфii, а працы, што апiсвалi агульныя, унiверсальныя законы, якiя падыходзяць да ўсіх мясцiн, – агульнай геаграфіяй. Варэніус лічыў спецыяльную геаграфію найбольш важнай для практычнай дзейнасці, асабліва ў галiне гандлёва-эканамічных адносін паміж краiнамі, у сферы дзейнасці ўрада і інш. Пры гэтым навуковыя асновы геаграфіі яна не разглядае. Агульная ж геаграфія дае гэтыя асновы, i iх неабходна ўкараняць у практыку. Такім чынам, Варэніус вызначыў прадмет геаграфіі, асноўныя метады вывучэння гэтай навукі, паказаў, што спецыяльная і агульная геаграфія ўяўляюць сабою дзве ўзаемазалежныя i ўзаема-дзейныя часткi цэлага. Ім жа тэарэтычна абгрунтоўвалася неабходнасць дыферэнцыяцыі геаграфіі, развiцця яе галiн. У апісаннях, якiя тычацца чалавека, Варэніус лічыў неабходным даваць характарыстыку жыхароў, iх знешняга выгляду, рамёстваў, гандлю, культуры, мовы, спосабаў кіравання або дзяржаўнай будовы, рэлiгіі, гарадоў, выдатных мясцін і знакамітых людзей. Праца "Агульная геаграфія" значна апярэджвала свой час i на працягу больш за сто гадоў уплывала на развiццё геаграфii.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 514; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.