Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пашыральны блок. Агульнанавуковыя падыходы і метады




Агульнанавуковыя падыходы і метады

Падыход i метад у СЭГ. Словы "падыход" i "метад" у дачыненні да навуковых даследаванняў у літаратуры нярэдка ўжываюцца ў аднолькавым значэнні. Нават у паняцiйна-тэрміналагiчным слоўніку Э. Алаева "Сацыяльна-эканамічная геаграфія" памiж iмі пастаўлены знак роўнасці: метад вызначаецца як падыходы да даследавання, як метадалогія.

Аднак ёсць і работы са спробай размежаваць названыя катэгорыі, больш дакладна паказаць iх сутнасць. Можна пагадзiцца з тым, што падыход – больш агульная, больш аб’ёмная катэгорыя. Па З. Дзенiсу (Латвія), падыход – гэта філасофская метадалагічная пазiцыя даследчыка, яго стратэгiя. Метад жа ўяўляе сабою канкрэтны сродак, інструмент даследавання, які ўключае канкрэтныя прыёмы і спосабы збору, сістэматызацыi, апрацоўкi, прадстаўлення iнфармацыі. У перакладзе з грэчаскай мовы метад – гэта шлях даследавання, пазнання, тэорыя, вучэнне.

Аўтары артыкула "Падыход i метад у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі"[3] А. Анохін i А. Касцяеў прапануюць лiчыць падыход стратэгіяй, а метад – тактычным сродкам даследавання. Падыход і метад узаемазвязаныя i ўзаемазалежныя.

Зыходзячы з таго, што тэрытарыяльнасць – адметная рыса геаграфіі, агульным i абавязковым падыходам для ўсіх геаграфічных даследаванняў з’яўляецца тэрытарыяльны падыход. Агульнанавуковымі па сваёй сутнасцi з’яўляюцца сістэмны, гістарычны, праблемны, комплексны, мэтавы, канструктыўны, экалагічны падыходы. Усе яны ў той ці iншай ступені выкарыстоўваюцца і ў даследаваннях у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфii.

Многiя навукі выкарыстоўваюць аднолькавыя або блізкія метады даследаванняў, але спалучэнне метадаў, накірункi і асаблівасці іx прымянення часцей за ўсё iндывідуальныя, уласцівыя канкрэтнай навуцы. Паглыбленне ўзаемасувязяў навук да таго, што вынiкi, мадэлі і метады адных навук выкарыстоўваюцца ў іншых навуках, вядзе да ўзнiкнення праблемы метаду міждысцыплінарных даследаванняў. Абстрактызацыя сучаснай СЭГ патрабуе шукаць метады iнтэр-прэтацыі навуковых дадзеных, якiя выкананы з дапамогаю сродкаў фармалізацыі.

Асноўны змест навуковых метадаў утвараюць навуковыя тэорыi. Любая такая тэорыя ёсць функцыя метаду пры пабудове iншых тэорый, таму розніца памiж метадам i тэорыяй мае функцыянальны характар.

У "Энцыклапедычным слоўнiку геаграфічных тэрмінаў" метады геаграфiчных даследаванняў вызначаюцца як спосабы пазнання геаграфiчнымі навукамі сваiх прадметаў. Метад даследавання – шлях руху даследчыка для дасягнення мэты. Вядомы англійскі філосаф Ф. Бэкон параўноўваў метад з лямпай (каганцом), што асвятляе падарожніку шлях у цемнаце. Падкрэсліваючы значэнне метадаў пазнання рэальнасцi, ён вобразна пісаў: "Нават кульгавы чалавек, што ідзе па дарозе, апярэдзiць таго, хто рухаецца па бездарожжы."

Гiстарычны i сiстэмны падыходы. З ліку падыходаў, што выка-рыстоўваюцца ў даследаваннях па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, спынiмся на сутнасці гістарычнага і сістэмнага падыходаў.

Усе з’явы i працэсы, што вывучаюцца СЭГ, разглядаюцца ў іх генэзісе і эвалюцыі, у працэсе гістарычнага развіцця. Сучаснае размяшчэнне вытворчых сіл у межах пэўнай тэрыторыі складвалася, фарміравалася працяглы перыяд, яно з’яўляецца вынікам доўгатэрміновага развіцця. Вывучэнне любога эканоміка-геаграфічнага аб’екта – галіны гаспадаркi, населенага пункта, эканамічнага раёна – не можа быць грунтоўным i поўным без уліку яго мінулага, без характарыстыкі гістарычнага шляху яго развіцця.

Выключна важнае значэнне мае гістарычны падыход пры эканоміка-геаграфічным вывучэнні асобных краін. Як адбывалася фармiраванне тэрыторыі краiны, станаўленне і развiццё галін гаспадаркi, як паступова складвалася тэрытарыяльная структура, усталёўваліся гандлёва-эканамічныя сувязi з іншымi дзяржавамі – усё гэта вельмі істотныя моманты эканоміка-геаграфічнага даследавання.

Асаблiвасці гістарычнага мінулага асобных частак адной і той жа краiны таксама нярэдка вызначаюць адрозненні ва ўзроўні урбанiзацыi, індустрыяльнага развіцця, размяшчэння гаспадаркі. Прыкладам у гэтым дачыненні могуць служыць адрозненні паміж заходнiмі і ўсходнімi абласцямі Беларусі.

У агульнанавуковым вызначэннi сістэма – гэта спалучэнне аб’ек-таў з іх уласцівасцямі, адносінамі, узаемнымі сувязямі, якое характарызуецца ўстойлівасцю i пэўнай цэласнасцю. У дыялектыцы сістэм-насць разглядаецца як якасць аб’ектыўнага свету. Усе з’явы і працэсы прыроды i грамадства існуюць у выглядзе пэўных сістэм, якiя аб’ек-тыўна функцыянуюць. Нават першасныя аб’екты вывучэння сацыяльна-эканамічнай геаграфii з’яўляюцца складанымі, устойлiвымі, цэласнымi ўтварэннямі. Адсюль сацыяльна-эканамічнай геаграфіі арганічна ўласцівы сістэмны падыход.

Сiстэму можна вызначыць як комплекс элементаў, што энахо-дзяцца ва ўзаемадзеянні. Кожны са структурных элементаў сiстэмы выконвае пэўныя функцыі. Функцыi ж самой сістэмы не з’яўляюцца простай сумай функцый асобных элементаў, функцыі ўсёй сістэмы – гэта яе новая якасць, яны не ўласцівыя ўзятым ізалявана асобным элементам данай сiстэмы. Сiстэмны падыход дазваляе больш дэталёва і грунтоўна даследаваць аб’ект, раскрыць яго ўнутраныя ўласцівасці, будову, прааналізаваць узаемасувязі памiж асобнымі элементамі, выявiць функцыі гэтых элементаў. Можна зрабіць вывад, што сутнасць сiстэмнага падыходу заключаецца ў вывучэннi любых аб’ектаў СЭГ на падставе аналізу iх структурных асаблівасцей, узаемасувязяў.

У СЭГ у якасцi сістэмы разглядаюцца самыя розныя аб’екты i iх сукупнасцi. Так, сістэму ўяўляе сабой уся прамысловасць краіны. Асобныя галіны прамысловасцi ў дадзеным выпадку могуць разглядацца ў якасці падсістэм, канкрэтныя прадпрыемствы – у якасці структурных элементаў. Памiж прамысловымі прадпрыемствамі iс-нуюць разнастайныя сувязі: адміністрацыйныя, тэхналагічныя, вытворчыя, транспартныя, фiнансавыя, інфармацыйныя i інш. Прамысловасць як сістэма, такім чынам, складаецца з мноства прадпрыемстваў-элементаў і шматлікіх разнастайных сувязяў i адносiн паміж прадпрыемствамі, што забяспечваюць яе цэласнасць.

Складаным геаграфiчным аб’ектам, якi таксама можа разглядацца і характарызавацца ў якасці сiстэмы, з’яўляецца горад. Можна вылучыць тры галоўныя падсістэмы ў яго складзе: 1) насельнiцтва з асаблівасцямі яго структуры і дынамікі, працоўным патэнцыялам; 2) гаспадарчую аснову (горадаўтваральную базу) – сукупнасць прадпрыемстваў і арганiзацый; 3) вытворчую і сацыяльную інфра-структуру (iнжынерныя, камунальна-гаспадарчыя сеткі, збудаванні, сфера абслугоўвання насельніцтва). Тры ўзаемапранікальныя падсiстэмы забяспечваюць функцыянаванне адна адной. Кожная з названых падсістэм мае свае структурныя элементы. Так, элементамі вытворчай i сацыяльнай iнфраструктуры з’яўляюцца транспарт, камунальна-жыллёвая гаспадарка, сетка ўстаноў гандлю i iнш.

Горад як складаная дынамiчная сiстэма развiваецца і функцыянуе як частка (элемент) яшчэ больш складаных у структурных адносінах i вялiкіх па плошчы сістэм. У прыватнасці, кожны горад – элемент тэрытарыяльнай сістэмы рассялення. Па словах англійскага географа Д. Харвея, сiстэмы могуць быць "укаранёныя" ў сістэмы, і той аб’ект, які мы збіраемся разглядаць як элемент пры адным узроўні аналізу, сам можа быць сiстэмай пры другiм узроўні аналізу. Сацыяльна-эка-намічная геаграфiя даследуе складаныя рознаўзроўневыя, нярэдка іерархічныя аб’екты i іх сукупнасцi. У такiх варунках узрастае мэтазгоднасць i важкасць выкарыстання сiстэмнага падыходу.

Структурна-функцыянальны аналiз. Уяўляе сабою прынцып даследавання сістэмы сацыяльных з’яў i працэсаў як структурна па-дзеленую цэласнасць, у якой кожны элемент мае пэўнае функцыянальнае прызначэнне. Структурнымі ўтварэннямі грамадства выступаюць грамадска-эканамічныя фармацыi, матэрыяльная i духоўная вытворчасць, базіс i надбудова, эканамiчныя, сацыяльныя i культурныя iнстытуты i інш. Паняцце функцыі пры гэтым мае два значэнні: 1) службовая роля аднаго ці некалькіх элементаў сістэмы ў адносiнах да iншых або сістэмы ў цэлым; 2) залежнасць у межах гэтай сiстэмы, пры якой змяненні адных элементаў з’яўляюцца вытворнымі (функцыяй) ад змяненняў іншых элементаў (напрыклад, змяненні ў адносі-нах гарадскога і сельскага насельніцтва ёсць функцыя iндустры-ялiзацыi).

Праграмна-мэтавы метад. Дазваляе адначасова і паслядоўна рашаць комплекс узаемазвязаных, аб’яднаных у адну праграму задач, якiя прадугледжваюць дасягненне ярка акрэсленай сацыяльна-эканамiчнай мэты.

Пры вывучэнні розных тэрытарыяльных сiстэм важная роля належыць геаграфiчным аналізу i сiнтэзу. Геаграфічны аналіз уяўляе сабою метад, пры якім дасягаецца расклад працэсу, з’явы, аб’екту на складовыя элементы, якiм далей надаюцца колькасныя i якасныя ацэнкі, характарыстыкі i т. п., устанаўлiваюцца прычыны змянення кожнага з элементаў i, нарэшце, абагульняюцца асноўныя фактары, што вызначаюць працэс, з’яву, аб’ект у цэлым. У процiлегласць гэтаму метаду геаграфiчны сiнтэз адлюстроўвае адзінства геаграфiчных ведаў. Яго выкарыстанне дазваляе атрымаць неабходны для практыкі вынiк у выглядзе навукова абгрунтаваных рэкамендацый. Геагра-фічны сiнтэз грунтуецца на інтэграцыі геаграфічных навук і таму з’яўляецца вышэйшай ступенню комплекснасці геаграфiчных даследаванняў.

Дыялектычны метад. Зыходным агульнанавуковым метадам пазнання рэчаiснасці служыць дыялектычны метад. Усе аб’екты, з’явы, працэсы аналізуюцца ў іх руху, самаразвіцці. Развіццё адбываецца ў адзінстве і барацьбе процілегласцей у працэсе развіцця колькасныя змены паступова пераходзяць у якасныя.

Сутнасцю дыялектычнага метаду з’яўляецца таксама аналіз узаемасувязяў памiж аспектамі, з’явамі, працэсамі. У сацыяльна-экана-мічнай геаграфіі даследаванне вытворчых, працоўных, сацыяльных, інфармацыйных сувязяў уяўляе сабой адну з галоўных задач. Усе аспекты, што вывучаюцца СЭГ, існуюць не адасоблена, не ізалявана, а знаходзяцца ў разгалінаванай і шматбаковай сістэме ўзаемасувязяў з іншымі аб’ектамі.

Мы бачым, што ў дыялектычнага метаду ёсць многа агульнага з гістарычным і сістэмным падыходамі, што яшчэ сведчыць аб адноснай розніцы паміж падыходам і метадам, аб іх узаемазвязанасці і ўзаемазалежнасці.

Параўнальны метад. Ва ўсёй сiстэме геаграфічных навук шырокае прымяненне знаходзіць параўнальны метад. Ён адносіцца да ліку традыцыйных геаграфічных метадаў. Сутнасць метаду заключаецца ў выяўленні рыс падабенства i адрознення паміж аб¢ектамі ў вывучэнні iх шляхам параўнання з iншымі аналагічнымі аб’ектамі.

"Прасторавая разнастайнасць свету вызначаецца i вывучаецца з дапамогай параўнальна-геаграфічнага метаду – галоўнага шляху даследчыка. Для таго, каб падзяліць галоўнае і другаснае, шырока распаўсюджанае і унікальнае, старое і новае, вам абавязкова прыйдзецца займацца параўнаннем... Разабрацца ў вялікай колькасці геаграфіч-ных аб’ектаў (формы рельефу, раслінныя групоўкi, краявіды, гарады і iнш.), вылучыць сярод іх галоўныя, выявіць адрозненні памiж канкрэтнымi раёнамі i выканаць іншыя пазнавальныя аперацыі вам таксама дапаможа метад параўнанняў"[4].

Параўноўваць памiж сабою можна аналагічныя аб’екты, пры гэтым параўнанне праводзiцца па іх галоўных прыкметах. Так, населеныя пункты можна параўноўваць адзін з другім па колькасці жыхароў, паходжанні, гаспадарчых функцыях, эканоміка-геаграфічным становішчы, па асаблівасцях планiроўкі i забудовы.

У сацыяльна-эканамічнай геаграфіі аб’ектамі параўнання могуць быць асобныя прамысловыя, сельскагаспадарчыя цi транспартныя прадпрыемствы, установы сферы абслугоўвання, населеныя пункты, галіны гаспадаркі, тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамiчныя раёны, краіны. Выяўленне агульных рыс пры параўнанні дае магчымасць правесці тыпалогію аб’ектаў. Тыпалогія i класіфiкацыя, што шырока выкарыстоўваюцца ў СЭГ, заснаваны на параўнальным метадзе.

Так, тыпалогiя краiн на ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развiцця ажыццяўляецца на падставе параўнання паказчыкаў грашовых даходаў на душу насельніцтва ў асобных краінах, спажывання і вытворчасці матэрыяльных каштоўнасцей і паслуг у разліку на душу насельніцтва і iнш.

Параўнанне дае магчымасць праводзiць групоўку галін прамысловасці ў залежнасці ад вызначальных фактараў, што ўплываюць на іх размяшчэнне. Пры гэтым можна вылучыць галіны, размяшчэнне якiх складваецца пад вызначальным уплывам сыравiннага, энергетычнага, спажывецкага фактараў. Параўнальны метад выкарыстоўваецца пры ацэнцы вынiкаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый.

Параўнанне шэрагу буйных гарадоў дазваляе выявіць агульныя і iндывідуальныя прычыны iх росту, агульныя праблемы і асаблівасці, дзейснасць мер эканамічнага і адмiністрацыйнага характару па стрымліванні росту. Гэта дае магчымасць абагульнення, выпрацоўкі канкрэтных рэкамендацый для органаў кiравання.

Параўнанне ў СЭГ ажыццяўляецца не толькi па розных дэмаграфiчных, эканамічных, сацыяльных паказчыках, але і па тэрытарыяльных параметрах – канфігурацыі, кампактнасці, радыяльнасці, працягласці, гушчынi. Можна зрабiць вывад, што прымяненне параўнальнага метаду магчыма i мэтазгодна ва ўсіх напрамках эканоміка-геаграфічных даследаванняў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 793; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.