КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі СЭГ
Блок самаправеркi 1. Чаму паняцці і катэгорыі можна лічыць першаснымі, зыходнымі элементамі лагiчнай структуры навукі? 2. Прывядзіце свае прыклады (апрача названых у тэксце) катэгорый агульнанавуковых, агульнагеаграфічных, уласных катэгорый СЭГ. 3. Сфармулюйце сваё вызначэнне фундаментальнай катэгорыі. Чаму ў якасці першай фундаментальнай катэгорыі СЭГ вылучана катэгорыя "размяшчэнне насельніцта і гаспадаркі"? 4. У чым заключаюцца суадносіны памiж такiмі элементамі лагічнай структуры навукі, як катэгорыі i тэорыя? 5. Абгрунтуйце свае адносіны да сцвярджэнняў: а) сукупнасць паняццяў і катэгорый утварае навуковую тэорыю; б) навуковая тэорыя – цэласная сiстэма ведаў, што дае тлумачэнне пэўнай сукупнасці з’яў і працэсаў. Размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркi. У папярэднім параграфе названы пяць фундаментальных катэгорый СЭГ. Першая сярод іх – размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркі. Менавiта дадзеная катэгорыя адлюстроўвае змест даследаванняў, сутнасць прадмета СЭГ. У большасці вызначэнняў прадмета СЭГ у якасці ключавога выкарыстоўваецца слова "размяшчэнне" ці "заканамернасці размяшчэння". Так, Э. Алаеў у кнізе "Социально-экономическая география: понятийно-терминологический словарь" дае наступную фармулёўку: "Сацыяльна-эканамічная геаграфія – комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць заканамернасці размяшчэння грамадскай вытворчасцi (яна разумеецца ў адзінстве вытворчых сiл i вытворчых адносін) i рассялення людзей, іншымі словамі – тэрытарыяльную арганізацыю грамадства, асаблівасці яе праяўлення ў розных краінах, раёнах, мясцовасцях". Санкт-Пецярбургскі географ А. Канстанцінаў на падставе аналізу шматлікіх дэфініцый СЭГ зрабіў вывад: "Вiдавочна, пры вызначэнні эканамiчнай і сацыяльнай геаграфіі без слова "размяшчэнне" не абысцiся". У катэгорыі "размяшчэнне насельнiцтва і гаспадаркі" заключана ўяўленне аб тэрытарыяльных адрозненнях у рассяленні і гаспадарчым жыцці краін і асобных раёнаў, аб тэрытарыяльных аспектах даследавання эканамічных і сацыяльных аб’ектаў і з’яў. Яна азначае працэс размеркавання на тэрыторыі аб’ектаў і вынікі гэтага працэсу, адносіны, узаемасувязі, узаемадачыненнi памiж аб’ектамі і працэсамі. Для тэрмiна "размяшчэнне" блiзкія цi нават аднолькавыя па значэнні словы "тэрытарыяльная арганiзацыя". Катэгорыя "тэрытарыяльная арганізацыя гаспадаркі" ў эканомiка-геаграфічных работах стала ўжывацца з пачатку 1960-х гадоў. Яе можна лiчыць адной з вытворных катэгорый ад фундаментальнай катэгорыi "размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi". Большасцю географаў у цяперашнi час паняцці-тэрмiны "размяшчэнне" i "тэрытарыяльная арганiзацыя" ўжываюцца як раўназначныя, ідэнтычныя.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 474; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |