КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Блок самаправеркi. У асобных работах былi спробы паказаць перавагу паняцця тэрытарыяльная арганiзацыя над паняццем размяшчэнне
Пашыральны блок У асобных работах былi спробы паказаць перавагу паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" над паняццем "размяшчэнне". Б. Хораў у 1960 годзе пiсаў: "Шырока вядомы такія паняццi, як "размяшчэнне вытворчасцi", "размяшчэнне вытворчых сіл", "размяшчэнне гаспадаркi" i г. д. (аднак няма такога паняцця, як "размяшчэнне грамадства", i ўжо толькі гэта сведчыць на карысць выкарыстання паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" як больш шырокага, чым паняцце "размяшчэнне"[5]. У адказ на гэта можна прывесцi довад: сапраўды, не ўжываецца тэрмін "размяшчэнне грамадства", але хiба фундаментальная катэгорыя "размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi" не азначае тое ж самае, што i "тэрытарыяльная арганізацыя грамадства"? Тым больш, што паняцце-тэрмiн "размяшчэнне" прымальна не толь-кi да тэрыторыi, але і да акваторыі, аэраторыі, г. зн. можа ўжывацца для абазначэння прасторавай арганiзацыi. На аснове кожнай фундаментальнай катэгорыi фармiруецца складаная разгалiнаваная сетка катэгорый i паняццяў, якія можна адносіць да вытворных. Да лiку вытворных ад катэгорыi "размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркi" адносяцца катэгорыі "формы размяшчэння", "фактары размяшчэння", "гушчыня", "шчыльнасць", "тэрытарыяльная структура гаспадаркі" i iнш. Ад iх, у сваю чаргу, утвараюцца вытворныя катэгорыi другога парадку і г. д. Так, размяшчэнне можа быць лінейным, плошчавым, "кропкавым", раўнамерным i нераўнамерным, прапарцыянальным i непрапарцыянальным дысперсным, iзаляваным. Адна з асноўных вытворных катэгорый – тэрытарыяльная ст-руктура гаспадаркi. Яна азначае спалучэнне розных формаў размяшчэння, тэрытарыяльны "адбiтак" гаспадаркі, пэўны геаграфiчны малюнак. Элементамi тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі з’яўля-юцца эканамiчныя лiнii, гаспадарчыя вузлы i цэнтры. Усё гэта – выт-ворныя катэгорыi. 1. Зыходзячы з прачытанага, дайце ацэнку вызначэнню, якое нярэдка сустракаецца ў вучэбных дапаможнiках: эканамiчная геаграфія – навука аб размяшчэннi і тэрытарыяльнай арганізацыі вытворчасці. 2. Паспрабуйце адлюстраваць у выглядзе схемы сетку катэгорый, што сфарміраваліся на аснове фундаментальнай катэгорыі "размяшчэнне насельнiцтва і гаспадаркі", і дапоўніць яе іншымі вытворнымі катэгорыямі. Эканомiка-геаграфiчнае становiшча. Гэта другая фундаментальная катэгорыя СЭГ. Эканомiка-геаграфічнае становiшча – адносіны аб’екта (прадпрыемства, паселiшча, эканамічнага раёна і інш.) да ўсiх iншых аб’ектаў, што знаходзяцца па-за яго межамі i маюць гаспадарчае значэнне. Маецца на ўвазе размяшчэнне аб’екта ў адносiнах да шляхоў транспарту, буйных гарадоў, раёнаў сельскагаспадарчай вытворчасцi, месцаў адпачынку i г. д. Калі эканомiка-географ даследуе які-небудзь аб’ект: асобнае прадпрыемства, населены пункт, эканамічны раён, краiну, – заўсёды адным з абавязковых бакоў яго характарыстыкі з’яўляецца ацэнка эканоміка-геаграфічнага становішча. Асноўныя вытворныя катэгорыi: транспартна-геаграфічнае становiшча, палiтыка-геаграфiчнае становiшча, прамыслова-геаграфiчнае становiшча, аграгеаграфічнае становiшча. Геаграфiчны падзел працы. Катэгорыя "геаграфiчны (тэрытарыяльны) падзел працы" азначае прасторавую форму грамадскага подзелу працы наогул. Геаграфiчны падзел працы – аб’ектыўны сацыяльна-эканамiчны працэс. Сутнасць яго ў спецыялiзацыі асобных частак краіны (або асобных краін) на вытворчасцi пэўных відаў прадукцыі і абмене імі. Пэўныя галіны гаспадаркі атрымліваюць развіццё там, дзе маюцца для гэтага найбольш спрыяльныя ўмовы. Геаграфiчны падзел працы мае дачыненне да ўсiх з’яў і працэсаў, якiя вывучае сацыяльна-эканамiчная геаграфія. У працэсе геаграфічнага падзелу працы ўсталёўваюцца пэўныя ўзаемасувязі памiж мясцовасцямі з рознай гаспадарчай спецыялiзацыяй, з рознай структурай гаспадаркі. Чым вышэйшы узровень развіцця грамадскай вытворчасці, тым больш складаныя і рознабаковыя сувязі памiж асобнымі рэгiёнамі, краінамі. У сiстэму паняццяў, што складваюцца на падставе фундаментальнай катэгорыі "геаграфічны падзел працы", уваходзяць міжнародны падзел працы, мiжраённы падзел працы. Адна з асноўных вытворных катэгорый – тэрытарыяльная інтэграцыя працы. Яна азначае ўсё больш цесныя сувязі памiж тэрытарыяльнымі адзiнкамі, мясцовасцямі, што маюць розную гаспадарчую спецыялізацыю. Працэсы тэрытарыяльнага падзелу працы і тэрытарыяльнай iнтэграцыі працы дыялектычна ўзаемазвязаны. Эканамiчны раён. Гэта яшчэ адна фундаментальная катэгорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Вядомы савецкі эканомiкагеограф М. Каласоўскi лічыў паняцце "раён" зыходным, цэнтральным у геаграфічнай навуцы па аналогіі з тым, што ў матэматыцы зыходным з’яўляецца паняцце аб ліку, у фiзiцы – аб матэрыі і энергii. Эканамiчны раён – гэта спецыялiзаваная тэрытарыяльная частка краіны. Кожны эканамічны раён вылучаецца своеасаблівым эканоміка-геаграфічным становішчам, прыродным патэнцыялам, колькасцю насельніцтва, структурай гаспадаркі, спецыялізацыяй. Утварылася сiстэма вытворных катэгорый, што адлюстроўваюць віды і ўзроўнi эканамічнага раянавання (буйны эканамiчны раён, адміністрацыйна-эканамічны раён, унутрыабласны эканамічны раён) і разнастайныя бакі функцыянавання эканамічных раёнаў (спецыялiзацыя раёна, комплекснасць гаспадаркі раёна, мiжраённыя сувязi). Тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма. Доўгi час у якасці адной з фундаментальных можна было разглядаць катэгорыю "тэрытарыяльна-вытворчы комплекс". Адзначым, што тэрытарыяльныя спалучэнні (сукупнасці) геаграфічных аб’ектаў, што размешчаны ў межах пэўнай тэрыторыі і знаходзяцца ў тых ці iншых узаемаадносінах i сувязях, з’яўляюцца прадметам вывучэння геаграфiчнай навукі. Адным з відаў такiх спалучэнняў з’яўляецца тэрытарыяльна-вытворчы комплекс. У агульным плане тэрытарыяльна-вытворчы комплекс можна вызначыць як спалучэнне ўзаемазвязаных вытворчых аб’ектаў пэўнай тэрыторыi. Аднак межы зместу фундаментальных катэгорый не з’яўляюцца нечым застылым, нязменным. Пры ўключэнні ў даследаванне новых аб’ектаў, выкарыстанні новых метадаў катэгорыі напаўняюцца новым зместам, што суправаджаецца пашырэннем iх рамак, з’яўленнем катэгорый больш высокага ўзроўню абагульнення, узроўню абстракцыі. Новыя катэгорыі ўбіраюць у сябе на правах вытворных тыя, якія раней лічыліся фундаментальнымі. Так, у дачыненні да "тэрытарыяльна-вытворчага комплексу" новай катэгорыяй з больш высокім узроўнем абагульнення стала катэгорыя "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамiчная сістэма". Названая катэгорыя азначае спалучэнне ўсіх элементаў гаспадаркі (не толькі вытворчых, але і сацыяльных) у межах пэўнай тэрыторыі. Такiм чынам, сацыяльна-эканамічная сістэма – гэта спалучэнне ўсіх эканоміка - і сацыяльна-геаграфічных аб’ектаў пэўнай тэрыторыi з сувязямі, што ўсталяваліся паміж імі. Так, у лік фундаментальных увайшла катэгорыя "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэ-ма". Да вытворных адносяцца катэгорыі, што адлюстроўваюць маштабы сістэм па памерах тэрыторыі, iх іерархію, уласцівасці.
Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 550; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |