Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Заключэнне




Матэрыялы, якія прыведзены ў дапаможніку, дазваляюць сцвярджаць, што сярэдневяковы перыяд быў важнейшым у гісторыі Беларусі. Тады пасутнасці закладваліся асновы тых гістарычных працэсаў, якія шмат у чым вызначылі шляхі далейшага развіцця беларускіх зямель. Менавіта ў сярэднявеччы знаходзіліся вытокі беларускага этнасу, зарадзілася дзяржаўнасць, паскорыўся агульны рост вытворых сіл, што знайшло адлюстраванне перш за ўсе ў развіцці сельскай гаспадаркі. Разам з тым паглыбляўся і грамадскі падзел працы і, у прыватнасці, паскорылася развіцце рамяства, а гэта спрыяла ўзнікненню гарадоў, урбанізацыі. Многія гарады ўжо ў той час сталі цэнтрамі рамяства і гандлю. Тады ж на Беларусі з’явілася і грашовая сістэма.

Сацыяльнай асновай змен, якія адбываліся ў грамадстве, сталі феадальныя адносіны. Яны складваліся паступова і суіснавалі з іншымі гаспадарчымі ўкладамі. Гэтыя адносіны паскорылі развіцце эканомікі беларускіх зямель, яны ж вызначылі і асаблівасці вытворчасці, характар зямельнай уласнасці, саслоўны лад грамадства.

Высокі ўзровень палітычнага і эканамічнага развіцця дазволіў княствам беларускіх зямель весці актыўную знешнюю палітыку. Ім, як мы бачылі, прыходзілася вырашаць не толькі праблемы, якія тычыліся адносін з іншымі ўсходнеславянскімі княствамі, але і самыя розныя пытанні міжнароднай дзейнасці, весці барацьбу з іншаземнымі захопнікамі і, у прыватнасці, з крыжаносцамі. Можна сказаць, што княствы беларускіх зямель, асабліва Полацкае, сталі фарпостам Старажытнай Русі на паўночна-заходніх і заходніх межах і адыгралі вялікую ролю ў зрыве агрэсіўных планаў па захопу ўсходнеславянскіх зямель.

У сярэдневяковы перыяд склаліся новыя ўмовы і для развіцця культуры і духоўнага жыцця грамадства. Пры гэтым на беларускіх землях паступова распаўсюдзілася хрысціянства, якое змяняла светапогляд чалавека, паскорыла культурны прагрэс, стала важным фактарам этнічнай і грамадскай кансалідацыі.

Такім чынам, у розных сферах гістарычнага развіцця беларускіх зямель да сярэдзіны ХІІІ ст. адбыліся істотныя змены. Яны былі абумоўлены заканамернасцямі, уласцівымі ўсходнеўрапейскай славянскай цывілізацыі. Гэтыя заканамернасці і ў далейшым будуць вызначаць асаблівасці айчыннай гісторыі. Разам з тым у ёй усё больш прыкметным стане ўплыў заходнеўрапейскіх краін, што ў значнай ступені было звязана з уключэннем беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага, а потым і Рэчы Паспалітай.


ЗАЎВАГІ




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 528; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.