Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

У старажытнарускі перыяд




Асаблівасці развіцця этнічных працэсаў на беларускіх землях

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ

РАЗВІЦЦЁ ЭТНІЧНЫХ ПРАЦЭСАЎ.

Раздзел 4.

 

 

Этнічныя працэсы, якія развіваліся ў сярэднявеччы, вызначылі фарміраванне многіх народаў Еўропы. Іх асновай сталі тыя змены, што адбываліся на гэтым кантыненце ў сувязі з т.зв. “великим переселением народов”. Гэтыя працэсы закранулі і беларускія землі, дзе рассяліліся і замацаваліся ўсходнеславянскія плямёны. Менавіта яны сталі тым этнічным масівам, на якім складваліся новыя супольнасці і з якімі былі звязаны вытокі беларускага этнасу.

Аналіз этнічных працэсаў паказвае, што іх развіццё ў той час ішло шляхам акультурацыі і насіла эвалюцыйны характар, а г. зн., што якіх-небудзь рэзкіх перамен у складзе насельніцтва Беларусі тады не адбывалася. Пры гэтым вызначаліся яны, на наш погляд, двумя фактарамі. Па-першае, узаемадзеяннем славян з балтамі і, па-другое, узмацненнем сувязей паміж самімі ўсходнеславянскімі плямёнамі як у рамках княстваў, якія тады фарміраваліся, так і ў межах старажытнарускай дзяржавы.

Балты, як вядома, займалі амаль усю тэрыторыю Беларусі і не маглі не аказваць уплыву на рассяліўшыхся тут славян. Аб гэтым уплыве адзначалася ў працах ужо многіх дарэвалюцыйных расійскіх вучоных. Фактычна тады была выказана ідэя аб тым, што балты сталі субстратам (падасновай) этнагенэзу беларусаў і тым самым вызначылі асаблівасці, якія ім ўласцівы.

Балтска-славянскі сінтэз пры вывучэнні этнічнай гісторыі Беларусі ўлічваўся навукоўцамі і ў савецкі час, аб чым, сведчылі працы М.Любаўскага, Дз.Анучына, У.Пічэты, ішых, выдадзеныя ў 20 - 30-я гады мінулага стагоддзя. Праўда, з канца 30-х гадоў пытанне паходжання беларусаў у савецкай навуцы амаль не разглядалася, але яно актыўна ўзнімалася ў эміграцыйных колах, якія балтам надавалі важнае значэнне [1,с.503].

Значна ўзрос інтарэс да пытанняў, звязаных з паходжаннем беларусаў, у 60 – 70-я гады мінулага стагоддзя, чаму спрыялі працы археолагаў і, у прыватнасці, публікацыі вядомага расійскага даследчыка В.Сядова на старонках часопіса “Советская этнография” [2]. Гэтыя публікацыі якраз і былі прысвечаны балцкаму субстрату ў этнагенэзе беларусаў і вакол гэтага пытання разгарнулася навуковая дыскусія.

Аднак “балцкая” тэорыя паходжання беларусаў знайшла не толькі прыхільнікаў. Супраць яе выступіў шэраг навукоўцаў, таму што многія факты этнічнай гісторыі беларусаў не ўкладваліся ў гэтую тэорыю. Найбольш глыбокі і грунтоўны аналіз іх і ўвогуле балцкага субстрату быў зроблены беларускім этнографам М.Піліпенкам у кнізе “Возникновение Белоруссии. Новая концепция” (Мн., 1991). “Аналізуючы “балцкую” канцэпцыю ўзнікнення Беларусі, беларусаў, - піша М.Піліпенка, - можна зрабіць выснову, што яе галоўнае палажэнне аб тым, што вызначэнне беларускага этнасу сярод іншых груп славянскага насельніцтва абумоўлена ўздзеяннем балтаў, пражываўшых раней на тэрыторыі сучаснай Беларусі, не пацвярджаецца фактычна. Яно памылкова і тэарэтычна” [3,с.122].

М.Піліпенка лічыць, што балцка-славянскі сінтэз не стаў фактарам этнагенэзу беларусаў, таму што яны як этнас, народнасць сфарміравалася не ў раннім сярэднявеччы, а значна пазней, дзесці ў ХІІІ – XVI стст. Уздеянне ж балтаў адбілася на тых усходнеславянскіх пляменах, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі, а менавіта на дрыгавічах, радзімічах і крывічах. Трэба адзначыць, што такі падыход М.Піліпенкі да балцка-славянскага сінтэзу падзяляюць і іншыя навукоўцы.

Такім чынам, праблема балцка-славянскага сінтэзу носіць спрэчны, дыскусійны характар. І тым не менш, не ўлічваючы гэты сінтэз, мы не можам зразумець асаблівасці развіцця этнічных працэсаў на беларускіх землях у сярэдневяковы перыяд. Аналіз фактычных матэрыялаў (гэта ў асноўным дадзеныя археалогіі, тапанімікі, антрапалогіі і іншых навук) паказвае, што ў працэсе рассялення і ўзаемадзеяння ўсходнія славяне не толькі асімілявалі балцкае насельніцтва, якое засталася на беларускіх землях, але і самі набылі новыя этнічныя рысы. Таму іх нельга разглядаць як проста “плямёны” ці “саюзы плямёнаў”, гэта былі ўжо новыя этнічныя супольнсці, сваеасаблівыя “протанароднасці”. “Яны - не плямёны і не саюзы плямен, - піша М.Піліпенка, - а сфарміраваўшыяся протанароднасці пачатковага этапу раннекласавага грамадства” [4,с.45]. Такую ацэнку дрыгавічам, крывічам і радзімічам дае і вядомы беларускі гісторык Г.Штыхаў. Больш таго, ён разглядае іх у якасці прабеларускіх энічных утварэнняў. “Гэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні, - адзначае ён, - у якіх пераважалі славянскія рысы і якія займалі своеасаблівае месца сярод іншых усходнеславянскіх этнасаў. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны адрозніваліся спецыфічнымі рысамі славянскай культуры, што ўзніклі пад уздзеяннем балтаў” [5,с.34].

Уплыў балтаў на ўсходніх славян прызнаюць многія сучасныя навукоўцы, аднак не ўсе яны вызначаюць іх групоўкі як этнічныя ўтварэнні. У сувязі з гэтым трэба звярнуць увагу на пункт гледжання яшчэ аднаго беларускага даследчыка – Э.Загарульскага, які ён абгрунтаваў у шэрагу сваіх прац, і, ў прыватнасці, у вучэбным дапаможніку “Заходняя Русь: ІХ – ХІІІ стст.” (Мн, 1998). На яго думку, летапісныя “плямёны” – гэта прадстаўнікі адной славянскай супольнсці, меўшыя толькі этнаграфічныя асаблівасці, якія склаліся ў выніку асіміляцыйных і міксацыйных працэсаў. “Паяўленне этнаграфічных асаблівасцей на асобных тэрыторыях усходнеславянскага свету, - адзначае Э.Загарульскі, - цалкам верагодна і можа разглядацца як заканамерны вынік паступовай дыференцыяцыі ўсходніх славян, з аднаго боку, пад уздзеяннем тэрытарыяльнага фактару, які зрабіў больш складанымі ўнутрыэтнічныя кантакты, з другога – у выніку насычэння іх рознымі мясцовымі субстратамі” [6,c.30].

Э.Загарульскі, як і іншыя навукоўцы, не выключаюць і той факт, што ўплыў субстрату (г.зн. балтаў) мог адбіцца і на назвах усходнеславянскіх груповак, якія рассяліліся на беларускіх землях. Праўда, летапісец тлумачыць іх паходжанне па-свойму – асаблівасцямі мясцовасці ці выводзіць гэтыя назвы ад асобных імёнаў (Радзім – радзімічы, Вятка – вяцічы і г. д.).

Ёсць падставы сцвярджаць, што і ў антрапалагічных адносінах дрыгавічы, радзімічы і полацкія крывічы маюць падабенства з балцкім насельніцтвам,аб чым сведчаць даследванні Т.Аляксеевай, І.Салівона, Л.Цягакі, А.Мікуліча [7].

Як бачым, балта-славянскі сінтэз стаў важнейшым фактарам развіцця этнічных працэсаў на беларускіх землях. Разам з тым неабходна ўлічваць і тое, што асіміляцыя славянамі балтаў у розных частках Беларусі адбывалася неадначасова і з неаднолькавай інтэнсіўнасцю. Калі ў адных месцах славянізацыя мясцовага балцкага насельніцтва завяршылася да канца І тыс. н. э., то ў іншых яна праходзіла ў ХІІ – ХІІІ стст., а дзе-нідзе нават і пазней. У некаторых раёнах Беларусі балты не былі цалкам асіміляваны і надалей утваралі астраўкі сярод славянскага насельніцтва [8,с.61-72].

Нельга таксама зводзіць этнічныя своеасаблівасці насельніцтва беларускіх зямель ранняга сярэднявечча толькі да ўплыву балтаў. Пэўнае уздзеянне на этнічныя працэсы на тэрыторыі нашай краіны аказалі фіна-угры, скандынавы, готы, кельты, іранскія этнічныя групы. Таму, на думку сучасных даследчыкаў, вывучэнне этнагенезу беларусаў неабходна выводзіць за традыцыйныя межы, накіроўваючы ўвагу на выяўленне пераймальнасці этнічных працэсаў, інша-этнічных уплываў [9,с.28-33].

З другога боку, пры вывучэнні этнічнай сітуацыі, якая складвалася на беларускіх землях у сярэднявеччы, мы не можам абыйсці сувязі паміж самімі ўсходнеславянскімі супольнасцямі. Гэтыя сувязі развіваліся як на рэгіянальным узроўні, так і на прасторах усёй Старажытнай Русі. На значэнне рэгіянальных сувязей у развіцці этнічных працэсаў у той час указвалі многія расійскія і беларускія вучоныя. Так, некаторыя з іх вылучалі раён Падзвіння і Верхняга Падняпроў’я, населены крывічамі і сцвярджалі, што менавіта тут гэтыя працэсы атрымалі найбольш інтэнсіўнае развіццё, ў выніку чаго і склаўся, узнік беларускі этнас. На такой выснове будавалася т. зв. крывіцкая тэорыя паходжання беларусаў [10,с.298].

Вядомы беларускі даследчык У. Пічэта на тэрыторыі Беларусі і прылеглых да яе зямель вылучаў пяць этнаўтваральных цэнтраў ці ядраў. Першы ён бачыў у басейне Прыпяці, дзе адбылося, на яго думку, змешванне дрыгавіцкіх элементаў з элементамі паўднева-рускіх дрэўлян і валынян і неславянскіх літоўска-яцвяжскіх элементаў. Другі цэнтр У.Пічэта размяшчаў у басейне сярэдняга, верхняга і часткова ніжняга цячэння Заходняй Дзвіны і Бярэзіны. У склад гэтага цэнтра ўваходзілі землі заходнедзвінскіх крывічоў, у тым ліку палачан, паўночных дрыгавічоў, якія іспыталі ўздзеянне ліоўска-латышскіх і фінскіх племянных элементаў. Трэці цэнтр, на думку У.Пічэты, ахопліваў Верхняе Падняпроўе з племяннымі крывіцкімі элементамі ў аснове, часткова ў яго склад ўваходзілі і верхнесожскія радзімічы. Чацвёрты этнічны цэнтр У.Пічэта звязваў з Чорнай Руссю, ён ахопліваў басейн Верхняга Нёмана. На гэтай тэрыторыі сустрэліся полацкія крывічы, прыпяцкія дрыгавічы і літоўскія плямёны. Пяты этнічны цэнтр У.Пічэта змясціў у Берасцейскай зямлі, дзе адбылося ўзаемадзеянне дрыгавічоў і валынян [11,с.615-616].

Рэгіянальныя сувязі ў якасці важнага фактара развіцця этнічных працэсаў на беларускіх землях улічвалі і іншыя беларускія навукоўцы. Так, М.Ермаловіч звязваў этнаўтваральныя працэсы на тэрыторыі Беларусі перш за ўсё з полацкім рэгіёнам, а дакладней, з Полацкім княствам. Менавіта тут, на яго думку, адбывалася ўзаемапранікненне і мяшанне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва, асіміляваўшага балтаў, у выніку чаго сфарміравалася асобная этнічная супольнасць – палачане. “Яны, - адзначае М.Ермаловіч, - з’явіліся першай па часе мадэллю беларусаў” [12,с.50]. Гэтыя ж працэсы, лічыў М.Ермаловіч, развіваліся ў той час і ў Папрыпяцці і ў Панямонні, дзе таксама адбывалася ўзаемапранікненне і мяшанне ўсходнеславянскіх плямёнаў і асіміляцыя імі балтаў. М.Ермаловіч вылучыў на тэрыторыі Беларусі фактычна тры этнаўтваральныя цэнтры.

Аднак М.Ермаловіч, як і некаторыя іншыя беларускія навукоўцы, аналізуючы этнічныя працэсы часоў Старажытнай Русі, недаацэньвалі сувязі, якія развіваліся ў межах гэтай дзяржавы, на прасторах усіх зямель, занятых усходнімі славянамі. Гэта быў ужо другі ўзровень этнічных працэсаў, які мы не можам ігнараваць.

Развіццю такіх сувязяў спрыяла перш за ўсё тое, што ўсходнія славяне мелі агульнае паходжанне, адзіную мову (пры наяўнасці дыялектаў), шмат агульных рыс у культуре, побыце. Развіваліся і гандлёвыя сувязі, іншыя кантакты. Важную ролю ў збіранні, згуртаванні ўсходнеславянскіх зямель адыграла і сама дзяржава – Кіеўская Русь. Дзяржаўны фактар увогуле з’яўляецца адным з асноўных ва этнаўтваральных працэсах. У дзяржаве, як вядома, прадстаўлены і цесна пераплятаюцца самыя розныя інтарэсы людзей, і яна ўжо з моманту свайго ўзнікнення выступала як адна з важнейшых форм самаарганізацыі грамадства. Пры гэтым дзяржава імкнулася не толькі ўцягнуць у сваю арбіту як мага больш родаплемянных і этнічных груп, але і аб’яднаць іх у адзінае палітыка-юрыдычнае супольніцтва, падпарадкаваць нейкаму універсальнаму пачатку ў межах пэўных тэрыторый [13,с.100-101].

У такой якасці дзяржава выступала і на ўсходнеславянскіх землях. Ужо племянныя княжанні як першасныя формы дзяржаўнасці з’ядноўвалі насельніцтва і адыгралі сваю ролю ў фарміраванні этнічных супольнасцей. Не меншай была роля і дзяржавы Русь. Няхай гэта дзяржава была нетрывалая, праіснавала кароткі час, але ж яна спрыяла ўзмацненню сувязяў уваходзіўшых у яе зямель. Такую ж ролю адыгрывала ў той час і хрысціянская царква, яе таксама можна разглядаць у якасці этнаўтваральнага, кансалідуючага фактара [14,с.58-61].

Улічваючы ўсё гэта, шмат якія з навукоўцаў прыйшлі да высновы аб тым, што ў межах дзяржавы Русь на аснове рэгіянальных этнічных аб’яднанняў складвалася новая супольнасць – агульнаславянская стражытнаруская народнасць. Такой думкі прытрымліваліся некаторыя навукоўцы ўжо ў ХІХ ст. Актыўна распрацоўвалася пытанне аб старажытнарускай народнасці і ў савецкі час. Канцэпцыя старажытнарускай народнасці, як устаноўлена даследаваннямі апошніх гадоў, стала фарміравацца ў гістарычнай навуцы СССР у другой палове 30-х – пачатку 40-х гадоў ХХ ст. Сам жа тэрмін “народность” у адносінах да ўсходніх славян у якасці этнічнай катэгорыі ўвёў у навуковы ўжытак дырэктар Інстытута матэрыяльнай культуры СССР М. Артамонаў, выступаючы на адной з нарад у АН СССР у 1940 г. [15,с.177]. Вялікі ўклад у распрацоўку гэтай канцэпцыі ўнеслі Н. Дзяржавін, С. Юшкоў, В. Маўродзін, Б. Грэкаў, П. Траццякоў, С. Токараў. Яе падтрымліваюць і многія сучасныя навукоўцы, аб чым сведчыць дыскусія, якая адбылася ў 2002 г. на старонках расійскага часопіса “Родина”. Выступаючы ў час гэтай дыскусіі, гісторык В. Сядоў адзначыў: “Этноязыковое, политическое и культурное единство славян Восточной Европы Х – ХІІ веков дает все основания говорить о сложении в Древней Руси отдельного славянского этноса – древнерусской народности”. В. Сядоў (як і іншыя ўдзельнікі дыскусіі) падкрэслівалі, што “Древняя Русь представляла собой общность, сплоченную в гораздо большей степени”, чым некаторыя еўрапейскія палітычныя ўтварэнні, напрыклад, дзяржава Каралінгаў і што “встречаемые в современной литературе утверждения о становлении украинцев, белорусов и русских непосредственно из праславянской общности покоятся не на всей сумме данных, которыми располагает современная наука, а на отдельных моментах, специально подобранных “под канцепцию” и поэтому не являются научными” [16,с.7,13].

Аб існаванні такой народнасці сведчыць той факт, што насельніцтва Старажытнай Русі ўсведамляла сябе адзіным народам – “русинами”, “русичами”, “руськими”. Такія этнонімы выкарыстоўваліся ў летапісах, іншых пісьмовых крыніцах таго часу. Ранейшыя ж племянныя назвы пачалі знікаць (сярэдзіна – другая палова ХІІ ст.). Спачатку этнонімы с коранем “рус”, як і самі тэрміны “Русь”, “Руская земля”, адносіліся да Сярэдняга Падняпроўя, а ўжо ў ХІ - ХІІ стст. – сталі распаўсюджвацца і на іншыя ўсходнеславянскія, у тым ліку і беларускія землі. Так, аўтар “Слова о полку Игореве” рускімі назваў усіх, хто загінулі ў бітве на раце Нямізе ў 1067 г., уключаючы і дружыну Усяслава Полацкага. Агульнасць усходніх славян усведамляў і аўтар “Аповесці мінулых гадоў”, тут словы “Русь”, “руськие”, “руская земля” упомінаецца больш за 270 разоў, пры гэтым у большасці выпадкаў яны адносіліся да ўсіх усходнеславянскіх плямен і іх земляў [17,с.24]. Усведамленне агульнасці Русі адлюстравалася і ў іншых творах: “Слове о полку Игореве”, “Слове о Законе и Благодати”, “Слове о погибели русской земли”, “Повести о разорении Рязани Батыем”. У тэксте “Слова о полку Игореве” тэрмін “русская земля” сустракаецца 21 раз. У “Слове о Законе и Благодати” (а яго аўтарам быў кіеўскі мітрапаліт Іларыён) упершыню выкарыстана і паняцце “народ русский”. Як і іншыя, гэты твор быў пранізаны глыбокім патрыятызмам, гонарам за землі рускія, русічаў, якія “мужеством и храбростью прославились в странах многих, и победами и крепостью поминаются ныне и прославляются. Ибо не в худой и неведомой земле владычествовали, но в Русской, что ведома и слышима всеми четырьмя концами земли” [18,с.21]. Варта адзначыць, што тэрмін “Русь” захаваўся і пасля распаду Старажытнарускай дзяржавы і выкарыстоўваўся ў дачыненні да ўсіх яе зямель не толькі ў ХІІІ ст., але і пазней. “Руская народная маса, - пісаў Б. Грэкаў, - дзе б, яна ні знаходзілася, якой бы ўладзе ні падпарадкоўвалася, не забывала ніколі сваёй этнічнай агульнасці” [19,с.9].

Усе гэтыя факты нельга ігнараваць вывучаючы развіццё этнічных працэсаў у старажытнарускі перыяд. Разам з тым было б неправільна і пераацэньваць ступень этнічнага адзінства насельніцтва Русі. Гэта адзінства было даволі адносным, бо ў развіцці этнічных працэсаў тады перапляталіся супярэчлівыя тэндэнцыі. Адна з іх адлюстроўвала працэс кансалідацыі насельніцтва ўсходнеславянскіх зямель, чаму спрыялі дзяржава, царква, іншыя фактары, а другая была звязана з дыферэнцыяцыяй, узмацненнем мясцовых асаблівасцяў, якія станавіліся ўсё больш выразнымі пасля распаду Кіеўскай Русі. Таму можна пагадзіцца з думкаю беларускага гісторыка Л. Лыча, які адзначаў, што этнакультурная спецыфіка плямёнаў, якія апынуліся ў складзе Кіеўскай Русі, не магла быць пераадолена за час яе існавання. “У старажытнарускай народнасці, - піша ён, - працэсы этнічнай кансалідацыі не дайшлі да той мяжы, каб зусім скасаваць значэнне былых племянных адрозненняў і сваеасаблівасцяў” [20,с.14]. На аснове такіх асаблівасцей у далейшым сфарміраваліся тры ўсходнеславянскіх народы: рускі, украінскі і беларускі. Для станаўлення беларускага народа важнае значэнне мелі працэсы, якія развіваліся ў дзвюх дыялектна-этнагарафічных зонах Русі – падзвінска-падняпроўскай і прыпяцкай або палескай. Існаванне такіх зон было абгрунтавана М.Піліпенкам [21,с.128].

Такім чынам, у разглядаемы перыяд на беларускіх землях развіваліся складаныя этнічныя працэсы рознага ўзроўню, меўшыя да таго ж субстратны характар. Усе гэта не магло не сказвацца на культуры. Яна абагачалася тымі супольніцтвамі, тым насельіцтвам, якое пражывала тут і ў культуры беларускіх зямель да сярэзіны ХІІІ ст. адбудуцца істотныя змены.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1198; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.