КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сувязі беларускіх зямель з прыбалтыйска-скандынаўскім рэгіёнам
МІЖНАРОДНЫЯ УМОВЫ І ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНЫЯ ФАКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ Раздзел 3.
Пры вывучэнні гісторыі беларускіх зямель сярэдневяковага перыяду мы павінны ўлічваць і міжнародныя ўмовы іх развіцця. Княствам, якія фарміраваліся ў той час, даводзілася вырашаць не толькі праблемы, што тычыліся ўзеамаадносін усходнеславянскіх зямель, але і ўстанаўліваць сувязі з сумежнымі і больш аддаленымі дзяржавамі, весці барацьбу са знешняй небяспекай, удзельнічаць ва ўзнікаўшых канфліктах. А такіх канфліктаў было шмат. Падлічана, што сярод 265 летапісных эпізодаў сярэдневяковай ваеннай гісторыі Усходняй Еўропы за перыяд 1060 – 1237 гг. толькі на долю Полацкага княства прыпадала чвэрць – 59 [1,с.5]. А між тым гэты аспект, г. зн. знешнепалітычныя фактары развіцця асобных княстваў Русі, у вучэбнай і нават навуковай літаратуры раскрываецца недастаткова. Шмат якія з гісторыкаў наогул лічаць, што праблем знешнепалітычнай дзейнасці такіх княстваў не існуе, бо, на іх думку, у гэтай сферы княствы не былі самастойныя, сувярэнныя. Аднак гэта не зусім так. Пры разглядзе знешняй палітыкі Старажытнай Русі трэба ўлічваць асаблівасці яе дзяржаўна-палітычнага ладу і, у прыватнасці, той факт, што Старажытнаруская дзяржава ніколі не вызначалася цэнтралізацыяй, па сутнасці, была федэрацыяй, ці канфедэрацыяй, і кіеўскім князям нават тады, калі іх улада распаўсюджвалася на ўсе ўсходнеславянскія землі, прыходзілася лічыцца з інтарэсамі мясцовых князёў пры вырашэнні міжнародных спраў. Як адзначае гісторык У. Пашута, Русь была “аблытана рознага роду палітычнымі і эканамічнымі абавязацельствамі тых зямель усходнеславянскай канфедэрацыі, якія ёю аб’ядноўваюцца” [2,с.5]. Самастойнасць княстваў у вобласці знешняй палітыкі яшчэ больш узрасла з сярэдзіны ХІІ ст., калі настаў перыяд феадальнай раздробленасці. З гэтага часу Кіеў практычна цалкам страціў кантроль як над унутрыпалітычнымі, так і знешнепалітычнымі дзеяннямі мясцовых князёў і аб адзінай знешняй палітыцы Русі гаварыць не прыходзіцца. Галоўнымі крыніцамі, на аснове якіх распрацоўваецца гісторыя знешняй палітыкі Старажытнай Русі, з’яўляюцца замежныя хронікі, айчынныя летапісы, паведамленні царкоўных і іншых аўтараў. Усе яны ўжо даўно ўведзены ў навуковы ўжытак і даюць магчымасць раскрыць розныя аспекты міжнароднага жыцця княстваў, якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым мы павінны ўлічваць само геаграфічнае, дакладней, геапалітычнае становішча беларускіх зямель. Яно мела свае своеасаблівасці, якія не маглі не адбівацца на міжнародных умовах развіцця беларускіх зямель, знешнепалітынай дзейнасці княстваў. Перш за ўсё трэба мець на ўвазе той факт, што беларускія землі знаходзіліся практычна ў цэнтры еўрапейскага кантыненту і праз іх праходзілі важныя шляхі зносін буквальна па ўсіх напрамках, у тым ліку шырока вядомы ў той час шлях “из варяг в греки”, чаму спрыяла і густая рачная сістэма. Беларускія землі, акрамя таго, былі адкрыты з усіх бакоў, не мелі якіх-небудзь натуральна-прыродных перашкод, ды і дзяржаўных межаў у сучасным іх разуменні тады не было. Гэтыя асаблівасці, безумоўна, улічваліся княствамі беларускіх зямель. Так, для Полацкага княства важнае значэнне набыў прыбалтыйска-скандынаўскі рэгіён, населены рознымі плямёнамі індаеўрапейскага і фіна-угорскага паходжання. Яго звязвала з гэтым рэгіёнам Заходняя Дзвіна, яна быля галоўнай воднай артэрыяй і таму Полацк імкнуўся авалодаць ёю. Менавіта ў гэтым напрамку ішла крывіцка-полацкая каланізацыя, апорнымі пунктамі якой былі невялікія ўмацаваныя паселішчы. Прыкладам такіх паселішчаў могуць служыць гарадзішчы Гарадзец, Маскавічы, Пруднікі, Дрысвяты, Браслаў і некаторыя іншыя, размешчаныя ў паўночна-заходніх раёнах Полацкай зямлі. Усе яны ўзніклі ў ХІ – ХІІІ стст. [3,с.71]. Паступова пашырылася ўлада полацкіх князёў і на Ніжняе Падзвінне, Балтыйскае узбярэжжа. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што плямёны, якія жылі тут (лівы, земгалы, куршы) былі падначалены Полацкаму княству і выплачвалі яму даніну. Яны выступалі ў адносінах да яго і як вайсковыя саюзнікі. Уплыў Полацкага княства распаўсюдзіўся і на землі латгалаў і селаў – бліжайшых суседзяў палачан. Магчыма, што гэтыя землі ў другой палове ХІ ст. непасрэдна ўваходзілі ў склад Полацкага княства. Прыкладна ў гэты час тут з’явіліся гарады Герцыке і Кукенойс, стаўшыя цэнтрамі невялікіх княстваў, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Полацка. На думку Г. Штыхава, вельмі магчыма, што ў Кукенойсе і Герцыке княжылі прадстаўнікі полацкай дынастыі са сваімі дружыннікамі [4,с.61-64]. Пры Усяславе Брачыславічы ўлада Полацка распаўсюдзілася на захад і паўночны-захад, у раёны рассялення літоўскіх плямёнаў. Пры гэтым жа князі пад палітычным і эканамічным уплывам Полацка знаходзіліся землі басейна ракі Нярыс (Віліі) ва Ўсходняй Літве. Некаторыя даследчыкі лічаць, што адным з магчымых цэнтраў збору даніны ў гэтым рэгіёне нейкі час з’яўлялася паселішча на месцы сучаснай Вільні [5,с.285]. Даволі рана завязаліся сувязі беларусіх зямель і са Скандынавіяй, населенай вікінгамі ці варагамі, як называлі іх славяне (для жыхароў Заходняй Еўропы яны былі нарманамі, г. зн. паўночнымі людзьмі). Гэта быў ваяўнічы народ, добра ведаўшы вайсковую і марскую справу, які стварыў пагрозу для многіх краін Еўропы і Усходу. Перыяд ІХ – ХІ стст., калі яны праявілі асаблівую актыўнасць, называюць пад час “эпохой викингов”. Вікінгі з’явіліся тады ў Францыі і Англіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, у паўночнай Афрыцы, Візантыі. Яны каланізавалі таксама Ісландыю, дасягнулі Грэнландыі і за многія стагоддзі да Калумба праніклі нават на амерыканскі кантынент. У сярэдзіне ІХ ст. вікінгі з’явіліся ва Ўсходняй Еўропе і працягвалі сваю дзейнасць тут да пачтку ХІІІ ст. [6]. Пры гэтым яны імкнулісь падначаліць усходнеславянскія і некаторыя іншыя плямёны, якія знаходзіліся ў паўночных раёнах Усходняй Еўропы. Ва ўсялякім разе некаторыя з гэтых плямёнаў вымушаны былі плаціць даніну, аб чым ёсць запіс у Ніканаўскім летапісе пад 859 г.: “Имаху дань варязи из заморья на чюди, и на словенех, на мери и на всех кривичех...” [7,с.8]. Большасць гісторыкаў разглядаюць гэты факт, як сведчанне залежнасці названых у летапісах плямёнаў ад швецкіх вікінгаў. Але ёсць і іншыя ацэнкі. Так, шэраг вучоных бачаць у даніне не форму падначалення, а плату за захоўванне мірных адносін і саюзную дапамогу. Не выключаецца, што і выплата славянамі даніны варагам з’явілася сродкам падтрымкі добрасуседскіх адносін. Вядома, напрыклад, што Візантыя (а тады гэта была адна з буйнейшых дзяржаў) на працягу доўгага часу выплачвала даніну многім суседнім дзяржавам, у тым ліку і славянскім плямёнам, але гэта не гаворыць аб яе падначаленым становішчы ў адносіных да гэтых дзяржаў. “У другой палове першага тысячагоддзя, - піша гісторык А. Сахараў, - гэта практыка была настолькі шырока распаўсюджана і агульнапрынята пры заключэнні мірных пагадненняў, якія ішлі за ваеннымі канфліктамі, што не прыходзілася сумнявацца ў дасканалым знаёмстве з ёю на Русі” [8,с.110]. Такім чынам, можна меркаваць, што даніна, якая выплачвалася ўсходнславянскімі плямёнамі, у тым ліку і крывічамі, варагам, з’яўлялася адным са сродкаў падтрымкі мірных адносін са Скандынавіяй, прадухілення нападзенняў з поўначы. Аднак выплата гэта працягвалася нядоўга. Ніканаўскі летапіс, у якім ідзе гаворка аб даніне варагам, паведамляе пад 867 г.: “Въсташа Словене, рекше новгородцы и Меря и Кривичи на варяги и изгнаша их за море и не даша им дани” [9,с.306]. Крыніцы захавалі для нас сведчанне і аб удзеле выхадцаў са Сандынавіі ў палітычным жыцці ўсходнеславянскіх княстваў. Так, калі верыць летапісным звестка аб т. зв. “призвании варягов”, то менавіта выхадцы са Скандынавіі (Рурыкавічы) сталі на чале гэтых княстваў, паклаўшы пачатак новай княскай дынастыі, хоць скандынаўскае паходжанне Рурыка прызнаюць не ўсе гісторыкі. Магчыма са скандынаваў былі і полацкія князі. У “Аповесці мінулых гадоў” пад 862 годам запісана, што Рурык аддаў полацкія землі аднаму з сваіх конунгаў (“овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро”). А першым насельніцтвам тут, г.зн. на Полаччыне, былі крывічы, адзначыў летапісец [10,c.8]. Скандынаўскага паходжання, відаць, быў і полацкі князь Рагвалод. “Бе бо Рогволод пришел і заморья, имяше свою власть в Полотьске”, - запісана ў “Аповесці мінулых часоў” [11,с.10]. Нарманскага або варажскага паходжання некаторые гісторыкі лічаць і князя Тура, які з’явіўся ў дрыгавічоў, у адным з летапісаў ён названы братам Рагвалода. Есць падставы меркаваць, што выхадцы са Скандынавіі выступалі ў якасці наймітаў, былі ў дружынах мясцовых князёў, выконвалі дыпламатычныя, гандлёвыя і іншыя даручэнні гэтых князёў. У скандынаўскай саге аб Эймундзе, напрыклад, расказваецца, як ён з дружынаю наймаўся да полацкга князя Брачыслава. У гэтай саге ідзе размова аб падзеях, калі полацкі князь Брачыслаў Ізяславіч здейсніў паход на Ноўгарад [12,с.5-10]. Увогуле знаходжанне варагаў (ці нарманаў) у Полацку знайшло адлюстраванне і ў іншых пісьмовых крыніцах. Яно падцвярджаецца таксама некаторымі знаходкамі, выяўленнымі ў выніку археалагічных даследаванняў. Некаторыя гісторыкі (М.Пагодзін, С.Бялецкі, Ю.Лесман) лічылі нават, што Полацк, як і некаторыя іншыя старажытнарускія гарады, быў заснаваны варагамі. Але якой бы ні была роля скандынаўскіх варагаў-вікінгаў у жыцці ўсходніх славян, яе нельга перабольшваць, як гэта робяць некаторыя гісторыкі, спасылаючыся на асобныя факты. Самі па сабе факты (хоць і праўдзівыя) не могуць быць падставаю да агульнах заключэнняў. Усходнія славяне, безумоўна, іспыталі ўдзеянне скандынаваў. Разам з тым яны сумелі забяспечыць самастойнае развіццё сваіх зямель, а выхадцы са Скандынавіі растварыліся ў агульнаславянскай масе, былі асіміляваны імі, аставіўшы, магчыма, назву “Русь”, яе многія лічаць шведскага паходжання [13]. Гэта тычыцца і беларускіх зямель. Княствы, якія склаліся тут, і, у прыватнасці, Полацкае, актыўна адстойвалі свае інтарэсы і праводзілі самастойную палітыку. Пры гэтым ім удалося на працягу доўгага часу ўтрымліваць пад сваім кантролем Ніжняе Паддзвінне і некаторыя раёны Балтыйскага ўзбярэжжа. Праўда, сітуацыя ў Прыбалтыцы ўжо ў пачатку ХІІІ ст. ускладнілася, сюды, як мы ўбачым, сталі пранікаць крыжаносцы, стварыўшы для Полацка і іншых княстваў Русі шмат праблем.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 917; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |