КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сельская гаспадарка, яе роля ў развіцці эканомікі беларускіх зямель
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ. ФАРМІРАВАННЕ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН Раздзел 2.
Сацыяльна-эканамічныя працэсы, як вядома, адыгрываюць найважнейшую ролю ў гістарычным развіцці кожных зямель. Гэтыя працэсы па сутнасці вызначаюць асаблівасці самога грамадства, таму што яны непасрэдна звязаны з вытворчай дзейнасцю людзей, пэўнай сістэмай сацыяльных сувязей. Змены, якія адбываюцца ў сацыяльна-эканамічнай сферы, актыўна уплываюць і на дзяржаўна-палітычняе жыццё, духоўнасць людзей, развіццё культуры. Вось чаму, вывучаючы гісторыю Беларусі сярэдневяковага перыяду, асобна павінны быць вылучаны пытанні, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель. Аснову эканомікі беларускіх зямель, як і ўсёй Старажытнай Русі, ўжо ў раннім сярэднявеччы складала сельская гаспадарка, а галоўнай яе галіною было земляробства. Спробы некаторых гісторыкаў даказаць, што земляробства ва ўсходніх славян з’явілася толькі з ХІ ст., а да гэтага яны займаліся паляваннем, рыбалоўствам і сабіральніцтвам (асабліва ў лясных раёнах), былі абвергнуты даследаваннямі савецкіх гісторыкаў. Іх вывады агульнапрызнаныя, замацаваліся ў гістарычнай навуцы. Славяне, якія рассяліліся ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і на беларускіх землях, ужо валодалі вопытам земляробчай дзейнасці і да сярэдзіны ХІІІ ст. дабіліся значных поспехаў. Пры гэтым у разглядаемы перыяд заметна актывізавалася засваенне новых зямель, і плошчы такіх зямель пашырыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэтую выснову пацвярджаюць даследаванні многіх навукоўцаў і, у прыватнасці, тых, якія займаюцца вывучэннем гісторыі сярэдневяковай вёскі, характару рассялення ўсходніх славян. Так, па дадзеных гісторыка Я.Рыера, колькасць новых пасяленняў у некаторых раёнах Беларусі на працягу ХІ – ХІІІ стст. узрасла ў 2-3 разы. Напрыклад, у заходняй частцы беларускага Палесся ў ІХ – Х стст. узнікла 18 % пасяленняў, а ў ХІ – ХІІІ стст. – 70%, у Магілёўскім Падняпроўі ў канцы ІХ – Х стст. з’явілася 18% весак, у ХІ – ХІІІ стст. – больш за 72 % [1,с.14-15]. Актыўна асвойваліся і раёны Падзвіння, аб чым сведчаць даследаванні, праведзеныя В. Сядовым, Л. Аляксяевым, Г. Штыхавым. Усе яны адзначаюць, што на большай частцы ўсходнеславянскіх зямель працягваў панаваць прырачны ці далінны тып рассялення (вадараздзелы толькі пачалі асвойвацца) з дыскрэтным размяшчэннем паселішчаў у выглядзе “скоплений” ці пэўных груп паселішчаў. Так, на землях Полаччыны вылучаюцца 7 такіх груп: Полацка-Ушачская, Мінская, Гайна-Бярэзінская, Лукомльская, Аршанская, Свіслацкая (гл. схему). Праўда, шчыльнасць насельніцтва была яшчэ не вялікай, але агульнай тэндэнцыяй быў дынамізм рассялення, што адлюстроўвала інтэнсіфікацыю засваення новых тэрыторый [2,с.202-215]. Больш дасканалымі станавіліся і самі прылады працы, з дапамогай якіх асвойваліся і апрацоўваліся землі, рабілася ўборка і перапрацоўка сельскагаспадарчых культур. Як вядома, самым старажытным з такіх прылад было рала, яно, на думку гісторыкаў, ужывалася ўжо ў раннім жалезным веку, галоўным чынам у лесастэпнай зоне. У ходзе славянскага рассялення рала распаўсюдзілася і ў лясную зону, яле тут яно аказалася не зусім зручным, перашкаджалі карані дрэў на лясных расчыстках, таму тут стала ўжывацца саха, больш прыстасаваная для лясных земляў. Адны гісторыкі лічаць, што сохі ўзніклі ад рал, другія – ад бараны-сукаваткі, аднак большасць даследчыкаў згаджаюцца з тым, што з’явіліся яны ў ІХ – ХІ стст. і паступова выцеснілі рала. На тэрыторыі Беларусі выкарыстоўваліся тады некалькі відаў сох (двухзубая, са спецыяльнымі дошкамі і інш.). Што ж тычыцца плуга, то большасць навукоўцаў адносяць яго ўзнікненне ў ХІІІ – XIV стст., хоць яго асноўныя элементы сталі з’яўляцца раней (прыладай плужнога тыпу было рала з чарэслам, у лесастэпу і на поўдні лясной зоны яны выкарыстоўваліся ў VIII – Х стст.)[3]. Калі саха была асноўнай ворыўнай прыладаю, дык у адносінах уборкі зерневых культур, такую ролю адыгрываў серп, які валодаў даволі высокімі працоўнымі якасцямі. На тэрыторыі Беларусі ў той перыяд выкарыстоўваліся сярпы чатырох тыпаў, прычым лепшыя з іх па вытворчасці не ўступалі сярпам паўдневых раёнаў Старажытнай Русі [4,с.41-52]. Для ўборкі сельскагаспадарчых культур ужываліся таксама косы-гарбушы, аднак імі ўбіралі ў асноўным бабовыя культуры і травы. Даволі разнастайнымі былі прылады перапрацоўкі сельскагаспадарчых культур. Так, абмалот рабілі драўлянымі цапамі, для памолу зерня выкарыстоўвалі нажныя і ручныя ступы, жорны, зерняцёркі, былі ў земляробаў і іншыя сельскагаспадарчыя прылады (матыкі, вілы, калатушы). Важныя зрухі адбыліся да сярэдзіны ХІІІ ст. і ў сістэмах земляробства. Аналіз зерневага матэрыялу, іншых дадзеных паказвае, што найбольш старажытнай па часу ўзнікнення ва Усходняй Еўропе была падсечна-агнявая сістэма. Раней за ўсё яна замацавалася ў лясной зоне, у тым ліку і ў лясных раёнах беларускага Палесся і Падняпроў’я. Але гэта сістэма ўтрачвала сваё значэнне, падсека тады выкарыстоўвалася, на думку гісторыкаў, у асноўным для барацьбы з лесам, расчысткі зямельных учаскаў ад кустарнікаў, пад ворыўныя палі. Пашырэнню такіх палёў спрыяў лясны пералог, яго лічаць першай формай ворыўнага земляробства, на аснове якога ўзнікла папаравая сістэма. Спачатку яна была звязана з двухполлем, а потым узнікла і трохполле [5,c.97]. З’яўленне трохполля – гэта значнае дасягненне агракультуры сярэднявечча. Можа ўзнікнуць пытанне: а калі склалася папаравая сістэма земляробства на ўсходнеславянскіх землях? Даволі доўгі час у гістарыяграфіі панавала думка, што папаравая сістэма земляробства з’явілася ў Старажытнай Русі занадта позна, не раней XV ст. Такі пункт гледжання быў выказаны дарэвалюцыйнымі даследчыкамі і яго падзялялі некаторыя савецкія гісторыкі (П.Ляшчанка і інш.). Адным з першых, хто абверг гэты пункт гледжання, быў гісторык Б. Грэкаў, ён лічыў, што папаравая сістэма на ўсходнеславянскіх землях магла існаваць ужо ў ХІ – ХІІІ стст. [6,с.48,67]. Далейшую распрацоўку пытанне аб папаравай сістэме земляробства на землях усходніх славян атрымала ў даследаваннях В.Даўжэнкі, У.Слабодзіна і іншых гісторыкаў. У рэшце рэшт вучоныя прыйшлі да высновы, што насельніцтва Старажытнай Русі стала пераходзіць да папаравай сістэмы земляробства яшчэ да ІХ ст. Пры гэтым у лесастэпавых раёнах яна з’явілася раней, у VIII – ІХ стст., а ў лясной зоне ў Х – ХІІ стст.,апошняя дата адносіцца і да тэрыторыі Беларусі. Аднак і ў ІХ – ХІІІ стст. папаравая сістэма яшчэ не набыла сваю класічную форму і не з’яўлялася адзінай, яна спалучалася з лясным пералогам, лядным земляробствам, іншымі відамі. Гэта залежала ад неабходнасці і абставін, мясцовых асаблівасцей. Разам з тым не вызывае сумнення, што папаравая сістэма “склалася і стала пануючай на тэрыторыі заходніх зямель Русі ўжо ў разглядаемы час” [7,с.141]. У працэсе даследавання вучоныя змаглі вызначыць і тыя віды сельскагаспадарчых культур, якія вырошчваліся на Беларусі ў раннім сярэднявеччы. На першым месцы тут стаялі зерневыя культуры, а сярод іх – жыта, у асноўным азімае. У археалагічных матэрыялах яно складае ад 50 да 98% [8,с.132].У ліку яравых культур пераважалі пшаніца, ячмень, авёс, проса. Зерне ячменю выяўлена археолагамі ў пластах Х – ХІ стст. на гарадзішчы ў вярхоўях Пцічы. Па колькасці ячмень займаў трэцяе месца пасля азімага жыта і пшаніцы. Радзей за іншыя культуры сустракаецца пры раскопках зерне аўса. Самая вялікая яго колькасць знойдзена ў Друцку ў пласце ХІ ст. Усюды культывавалася бабова-агародныя, а таксама валакністыя культуры (лён і каноплі). З ХІ ст. вядома грэчка (Браслаў, Гродна, Друцк, іншыя) [9,с.246]. Аб ураджайнасці сельскагаспадарчых культур дакладных дадзеных няма, але можна сцвярджаць, што яна была невысокай. Гісторык У. Даўжонак для Сярэдняга Падняпроўя старажытнарускай эпохі дапускаў максімальную ўраджайнасць у сам – 6,2, г.зн. каля 50 пудоў з адной дзесяціны [10,с.102]. У Беларусі, як і ў іншых раёнах Старажытнай Русі, распаўсюджана было і садаводства. Аб гэтым сведчаць знаходкі костачак слівы і вішні. У цэлым культура земляробства была даволі высокай, ва ўсякім разе няма падстаў яе прыніжаць. Яна развівалася не толькі на аснове вопыту ўсходніх славян, але і дасягненняў іншых народаў. Насельніцтву, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі, ужо тады ўдалося засвоіць і ўкараніць фактычна ўсе асноўныя сельскагаспадарчыя культуры. Такімі яны заставаліся і ў далейшым, з’яўляюцца імі і ў сучасны час. Важнай галіной гаспадаркі была жывёлагадоўля, яна таксама прайшла вялікі шлях развіцця. Значэнне жывёлагадоўлі ў гаспадарчым жыцці людзей вызначалася трыма асноўнымі фактарамі. Па-першае, яна забяспечвала сялян (і не толькі сялян) прадуктамі харчавання; па-другое, з’яўлялася важнейшай крыніцай сыравіны і, у-трэціх, пастаўляла сялянам цяглавую і транспартную сілу, у якасці якой всытупалі валы і коні. Неабходна ўлічываць ролю жывёлагадоўлі і як крыніцу атрымання арганічнага ўгнаення, хоць у той перыяд яно не знаходзіла шырокага ўжывання. У гістарычнай літаратуры прыводзяцца канкрэтныя дадзеныя аб стане жыывёлагадоўлі як у Старажытнай Русі, так і непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Праўда, гэтых дадзеных не вельмі многа і атрыманы яны ў асноўным з аналізу матэрыяла гарадоў. І тым не менш можна меркаваць, што галоўную ўвагу ў той перыяд сяляне ўдзелялі развядзенню буйной рагатай жывёлы і свіней, мелкая жывёла і коні былі распаўсюджанны радзей. Пры гэтым большасць жывёлы прызначалася для атрымання мяса, аднак у пачатку ІІ тыс. узрасла колькасць малочнай жывёлы. Есць пэўныя звесткі і аб птушкагадоўлі. У многіх паселішчах знойдзены косці курэй, качак, гусей. Можна лічыць, што хатнюю птушку тады разводзілі на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Больш падрабязна ўсе гэтыя пытанні можна вывучыць, выкарыстоўваючы як вучэбнуб, так і спецыяльную навуковую літаратуру. Немалаважнае значэнне ў гаспадарчай дзейнасці сельскіх жыхароў мелі таксама промыслы. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляліся рыбалоўства, паляванне, бортніцтва. У рэках і азёрах (а іх вельмі шмат было на беларускіх землях) вадзіліся самыя розныя віды рыбы, і іх лоўляй займаліся паўсюдна. Гэта адносіцца і да палявання. Косці дзікіх жывёл і птушак у археалагічных раскопах сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі нашай краіны, па колькасці яны перавышаюць хатніх. Насельніцтва беларускіх зямель займалася таксама зборам грыбоў, ягад, іншых дзікарослых пладоў леса. Значнае месца сярод промыслаў належыла бортніцтву. Гісторыкі адзначаюць, што “калі ўлічыць адсутнасць у тую пару цукру і ўсе спажыўныя якасці мёду, то значэнне гэтага промыслу цяжка перабольшыць. Бортніцтва давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны і каштоўны прадукт - воск” [11,с.249]. Гэтыя прадукты шырока былі прадстаўлены і сярод гандлёвых тавараў, якія вывозіліся з усходнеславянскіх, у тым ліку і беларускіх зямель. Важнае значэнне сельскія жыхары надавалі і такім хатнім промыслам, як прадзенне, ткацтва, выраб прылад працы і розных прадметаў быту, драўлянага вугалю, здабыча смалы. Некаторыя віды гэтай дзейнасці насілі характар рамяства. Гэта адносіцца перш за ўсё да металургіі і металаапрацоўкі, ганчарнай вытворчасці. Аднак большасць сельскіх рамеснікаў знаходзілася ў феадальнай залежнасці, абслугоўвалі ўладальнікаў феадальных вотчын. Такім чынам, сельская гаспадарка ўжо ў сярэднявеччы была даволі шырокай сферай дзейнасці насельніцтва беларускіх зямель. Гэтай дзейнасцю займалася большасць жыхароў, і яе аснову складалі земляробства і жывёлагадоўля. Разам з промысламі яны задавальнялі патрэбы не толькі сялян, але і землеўладальнікаў, дзяржавы. Сельскагаспадарчыя прадукты і сыравіна выступалі і ў якасці тавараў, яны мелі попыт у гарадах, а нейкая часка іх ішла на продаж за межы княстваў, што склаліся на тэрыторыі Беларусі. Усё гэта сведчыць аб той важнай ролі, якую ў той час адыгрывала сельская гаспадарка ў эканоміцы беларускіх зямель.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1177; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |