КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Узнiкненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
У 4 ст. – 7 ст. перасяляліся германскія, славянскія, сармацкія плямёны. Прычыны перасялення народаў: пацяпленне клімату; для гаспадаркі патрэбны новыя тэрыторыі; жаданне набыцця багаццяў шляхам захопаў. У 6 ст. славяне ўключыліся з працэс “вялікага перасялення народаў”. У 6 – 7 ст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы – паўднёвыя, усходнія, заходнія. Рассяленне славян на абшарах Беларусі ішло з поўдня на поўнач. Рухаліся па рэках і іх прытоках. У 6 ст. адбывалася славянская каланізацыя беларускіх земляў. З 7 ст. – гарадзішчы, умацаваныя валамі і рвамі. Гарадзішча не толькі месца сховішча, але і жыхарства мясцовай знаці. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі. Астатняе насельніцтва жыло ў паселішчы. У 6 – 8 ст. назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі. Разлажэнне родаплемяннога ладу ў 7 – 8 ст. Буйныя усходнеславянскія аб’яднанні плямён – “племянныя княжэнні”. Налічвалася каля 15. Яны сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян. Славяне называлі сябе: па рэках (палачане), тыпах мясцовасці (дрыгавічы, паляне, драўляне), па легендарных заснавальніках (радзімічы, вяцічы). На тэрыторыі Беларусі па згадках летапісаў было некалькі аб’яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Крывічы – вярхоўі Дняпра, Зах. Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера. Першае упамінанне – у “Аповесці мінулых часоў” 859 г. (варагі бралі з іх даніну). У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора. Аднак потым, як сведчыць летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў. У канцы 1 тысячагоддзя крывічы распаліся на тры групы – полацкая, смаленская, пскоўская. Паходжанне крывічоў – вынік змешэння прышлых славян з мясцовымі балцкімі і часткова суседнімі фіна – угорскімі плямёнамі, якія былі паступова славянізаваны (перанялі славянскую мову і многія рысы славянскай культуры). 1162 г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў. Дрыгавічы – Паўдн. і Цэнтр. Беларусь. г. Тураў і Пінск, Слуцк і Клецк. Паўночная іх частка – вярхоўі рэк Пціч і Свіслач. Рэдка згадваюцца ў пісьмовых крыніцах. Падпарадкаваны палачанам ў 10 ст. Узнікла Мінскае княства. 1149 г. – апошняе ўпамінанне ў летапісе дрыгавічоў. Радзімічы – міжрэчча Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і прытокаў. г. Гомій. Прупой і Чачэрск. Першыя звесткі пра радзімічаў – 885 г. (кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму а не хазарам). Паводле летапісных звестак радзімічы прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель разам з вяцічамі. У 984 г. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч зрабіў новы паход. Перадавы атрад узначальваў ваявода Воўчы Хвост. Перамога над радзімічамі. Яны уключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы. 1169 г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах радзімічаў. Полацкае княства. У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне Полацкае княства вядома пад назвай «зямля». Яго цэнтрам з'яўляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод. У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з болын моцным кіеўскім князем Яраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён адпомсціў полацкай княжацкай сям'і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея адбылася каля 980 г. У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Яраполка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі —хрысціянства. Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гарыслава. Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў, так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. Аднак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын Ізяслаў. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір за-гадаў выслаць Рагнеду з сынам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы імем сына — Ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях, была пастрыжана) у манашкі пад імем Анастасія. Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі Ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ведаў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Князь Ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 г., на год перажыўшы сваю маці. Узмацненне Полацкагакняства адбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім вой скам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду. Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («правалачы») судны і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Варажскага) да Чорнага (Рускага) мора. Аднак войска Брачыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Таму перамога Брачыслава над Ноўгарадам яму была не даспадобы. Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы нарадзіўся ад чараўніцтва. Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй, якая дасягнула найвышэйшага ўздыму. Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава трое сыноў кіеўскага князя Яраслава Мудрага напалi на пагранічны горад Полацкай зямлі — Менск. 3 лiпеня 1067 – Бітва на Нямізе. Горад быў спалены, а яго жыхары — меняне — узяты ў палон. Кіеўскія князі запрасілі яго на перагаворы. Усяслаў паверыў іх клятве (крыжацалаванню). Затым – перамовы і вязніца ў Кіеве. Вызвалены і стаў вялікім князем Кіеўскім. Праз 7 месяцаў – вярнуўся ў Полацк. Пасля смерці Ўсяслава Чарадзея Полацкае княства ўваходзіць у перыяд феадальнай раздробленасьці. З яго вылучаюцца Віцебскае, Друцкае, Менскае ды іншыя. Уласна Полацак атрымаў Давыд Усяславіч. Амаль адразу ж між князямі пачынаецца барацьба. У 1127 годзе кіеўскі князь Мсціслаў Уладзімеравіч учыніў выправу на Полацак, захапіў яго ды выслаў усіх полацкіх князёў у Візантыю. Але ўжо празь пяць гадоў у Полацак ізноў прыйшоў князь з Ізяславічаў: Васілька Святаславіч. Пасля яго сьмерці пачалася чарговая барацьба за горад між прадстаўнікамі віцебскай, менскай ды друцкай лініяў нашчадкаў Усяслава Чарадзея. Паступова ў Полацку зацвердзілася Віцебская лінія, але час ад часу Полацак трапляў у залежнасьць ад Смаленску, які ставіў сваіх намесьнікаў. Тураускае княства. На землях дрыгавічоў. 980 г. – правіцель Тур. Прыёмны сын Уладзіміра (кіеўскага) Святаполк (988 – 1015 княжыў) атрымаў Тураў. Хацеў быць незалежным ад Кіева, за што некаторы час сядзеў у турме. Пасля смерці Уладзіміра Святаполк заняў кіеўскі прастол, заставаўся князем Тураўскім. Яго брат Яраслаў (Мудры) з Ноўгарада 4 гады магаўся са Светаполкам. Бітва на р.Альта каля Пераяслаўля ў 1019 г. Святаполк быў канчаткова разбіты. Тураў падпарадкоўваўся пры Яраславе Мудрым Кіеву. Затым Тураўскае княства дасталася старэйшаму сыну Ізяславу. Пасля смерці бацькі ён стаў князем у Кіеве (і тураўскім князем таксама). Ізяслаў разам са сваімі братамі ваяваў ў 1067 г. супраць полацкага князя Усяслава. Пазней у Тураве княжылі Яраполк і Святаполк (у 1093 г. заняў кіеўскі прастол). Любецкі з’езд 1097 г. За Святаполкам Яраславічам прызнана тэрыторыя па абодва бакі Прыпяці з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, Кіеўская і Наўгародская землі. 1157 г. – аднаўленне тураўскай дынастыі Юрыем Яраславічам. У 1157 г. кіеўскі князь арганізаваў небывалы паход на Тураў. Смаленскія, галіцкія і іншыя князі Кіеўскай Русі стварылі магутнае войска. Аблога горада працягвалася 10 тыдняў. Скончылася безвынікова. Тураўская зямля распалася на ўдзельныя княствы ў 2-й палове 12 ст. Пасля смерці Юрыя Яраславіча падзелена паміж яго сынамі. Асобныя княствы паступова трапілі пад уплыў Галіцка – Валынскага княства. Тураўскія князі паводле роднасных сувязей маглі заняць вялікакняжацкі прастол у Кіеве. Адначасова тураўская зямля працягвала падпарадкоўвацца “свайму” князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім. У Тураве кіраваў княжацкі намеснік – пасаднік. Адначасова кіраваў і пры прысутнасці ў горадзе князя. Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы. Гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск.Па абодва бакі Заходняга Буга. Адзінства Берасцейскай зямлі з Падляшшам. Узнік як гандлёва – рамесніцкі цэнтр і ўсходнеславянская крэпасць на мяжы з польскімі ўладаннямі. Адносіўся да Тураўскага княства. 1017 і 1019 – першыя звесткі пра Бярэсце. Яраслаў Мудры тры разы хадзіў на Брэст. Знаходзіўся пад пратэктаратам (заступніцтвам) Турава а затым Кіева і Уладзіміра – Валынскага. У 1153 г. у Бярэсці самастойна княжыў Уладзімір Андрэевіч, а затым Уладзімір Мсціславіч. Тут не утварылася свая дынастыя князёў. Існавала веча. У канцы 12 ст. – у складзе Галіцка – валынскагакняства (князь Раман Мсціславіч). Землі Пасожжа. У складзе Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Да Смаленскага княства ў 12 – 13 ст. адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (Прапошеск, цяпер Слаўгарад). У 1116 г. да яго адышлі Копысь і Орша.Г. Мсціслаў з 1180 г. з’яўляўся цэнтрам удзельнага княства. Князь – Мсціслаў Раманавіч з роду Уладзіміра Манамаха. Стаўшы Смаленскім князем, ён далучыў горад да яго.Тэрыторыя ніжняга цячэння Сожа з Гомелем і Чачэрскам і Рэчыца на Дняпры – у 12 – 13 ст. у склад Чарнігаўскага княства. Першая згадка Гомеля – 1142 г. Належаў Ігару Вольгавічу. Гомель і Чачэрск -- вотчына князёў Давыдавічаў. У 60-х гадаў 12 ст. у Гомелі з’яўляецца княжацкі трон. Землі Панямоння былі асвоены славянамі ў канцы 1 тысячагоддзя. Наваградак, Слонім, Гародня, Свіслач. Яны былі цэнтрамі княстваў ў 12 – 13 ст. Гродзенскае княства – фарпост на рубяжы беларускіх зямель у барацьбе з крыжакамі. Навагрудчына – край даволі высокага развіцця гаспадаркі, рамяства і гандлю. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Узнiкненне гарадоу. Да 7 ст. на тэрыторыі Беларусі родаплемянное грамадства знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі. Існаваў грамадскі падзел працы, патрыархальнае рабства. У грамадстве усходніх славян 9 – 11 ст. выдзяляюцца тры эканамічныя ўклады: родаплемянны (быў на схіле), рабаўладальніцткі (не атрымаў значнага распаўсюджання), феадальны (пачынаўся). У 9 ст. толькі пачынаўся працэс фарміравання класа феадалаў. Першыя феадалы – дружыннікі князя. Пазней яны сталі баярамі. Змены ў земляробстве (пераход ад лядна – агнявога да ворыўнага) прыводзіла да змен у жыцці грамадства. Адбываўся распад вялікай патрыярхальнай сям’і.Сельская (суседская) абшчына – калектыў людзей, якія жылі асобнымі сем’ямі і займаліся пераважна сельскагаспадарчай працай. У ёй існавала калектыўнае (абшчыннае) землекарыстанне – валоданне раллёй, пашай, лесам і вадаёмамі. Прылады працы знаходзіліся ў асабістай маёмасці. Сям’я атрымлівала права карыстацца асобнымі ўчасткамі зямлі (зямельным надзелам). Зямля належала абшчыне. Кожная сельская абшчына выбірала старасту. У пачатку 2 тысячагоддзя аснову сялянскага грамадства складаў селянін – абшчыннік. Такіх людзей называлі “людзі” (“людзіны”). Рабы – “чэлядзь”, “халопы”. Поўныя (абельныя) халопы – дзеці халопаў, палонныя, жанатыя на халопцы, даўжнікі, ці тыя, хто сябе прадаў у халопы пры сведках. Чэлядзь – першапачаткова рабы, пазней людзі, якія трапілі ў залежнасць ад феадала, жылі пры яго двары і па яго загаду выконвалі розныя гаспадарчыя работы. Да чэлядзі адносіліся таксама слугі феадала. Халоп – чалавек, які страціў асабістую свабобу і трапіў у поўную залежнасць ад феадала. Па свайму становішчу яны былі рабамі; у IX-XII ст. людзі, якія поўнасцю згубілі сваю асабістую свабоду. Смерды – несвабодныя ці паўсвабодныя княжацкія даннікі, якія сядзелі на зямлі і неслі павіннасці на карысць князя. Уласна свабодныя сяляне - абшчыннікі. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, - гэта даннікі. Ва ўсходніх славян пушчанікі, прошчанікі - гэта катэгорыя сялян-абшчыннікаў, якія разлічыліся з феадалам па даўгах. Галоўная крыніца папаўнення рабоў – палон. Закупы – зусім збяднелыя абшчыннікі.Ён браў ў князя ці дружынніка пазыку – купу.За гэта абавязваўся працаваць на гаспадара ці на яго раллі ці як слуга. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора (дагавор - рад), - гэта радовічы. У 9 – 11 ст. князі збіралі даніну са свабодных абшчыннікаў (людзей). Збор здзяйсняўся у час палюддзя. Палюддзе ва ўсходніх славян адбывалася двойчы на год: восенню (пасля збору ўраджаю); вясной (пасля зыходу лёду на рэках).У вызначанае месца, куды прыбываў князь (на пагост) зносілі даніну. Пад час збору даніны князь разглядаў скаргі, тварыў суд, караў вінаватых. Сведчаннем існавання феадальных адносін, узнікнення землеўладання з’яўляецца існаванне феадальных двароў і сёл.У 10 ст. існавалі княжацкія сёлы (паселішчы, дзе жылі сяляне). Іх гаспадарка мела жывёлагадоўчы характар. Толькі ў 2 пал. 11 – першай палове 12 ст. утвараецца вотчына, заснаваная на ўласнасці на зямлю. Вотчына - форма зямельнай ўласнасці і звязаных з ею правоў на залежных сялян. атрымліваемых ў пажыццёвае валоданне і перадаваемых па спадчыне. Памесце - форма зямельнай ўласнасці і звязаных з ею правоў на залежных сялян, якіх атрымоўвалі ў валоданне за службу і якія не перадаваліся па спадчыне (без права імунітэту). Княжацка – вечавы лад. Старажытная Русь складалася з асобных тэрыторый – зямель ці княстваў. Старшыя гарады ахоўвалі тэрыторыю вакол сябе. У землях – княствах правілі свае князі. Першым абавязкам князя была арганізацыя войска і камандаванне ім. На другое месца выступаў збор даніны з насельніцтва. У князя была свая дружына. Важнейшым абавязкам дружыннікаў з’яўлялася вайсковая служба. Дружына складалася з верхніх і асабіста адданых князю людзей. Адбор у дружыну ажыццяўляў сам князь. Важная частка войска – народнае апалчэнне. Складалася з гараджан і называлася “полк”. Веча – агульны сход дарослых мужчын, на якім вырашаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя справы. У Полацку веча магло: знімаць і назначаць князя, заключаць дагаворы з інымі гарадамі і дзяржавамі. Калі веча не падтрымлівала князя, ён павінен быў пакінуць горад. Асабліва актыўным вечавое жыццё ў Полацку было ў 12 ст. Усходнеславянскія гарады. Узніклі: з умацаваных паселішчаў, замкаў князёў, парубежных крэпасцей. На берагах рэк, у зручных для прыстані вусцях, каля перапраў, на скрыжаваннях дарог. Пры апісанні падзей ІХ-ХШ стст. летапісы, хронікі і іншыя пісьмовыя помнікі называюць на тэрыторыі Беларусі звыш 35 гарадоў: Полацк (862 г.), Тураў (980), Віцебск (974, 1021). Берасце (1017, 1019), Менск (1067), Наваградак (па ўскосных дадзеных, 1117, 1119, 1228, 1235), Гародня (1127), Гомель (1142). Горад складаўся з некалькіх частак. Унутраная частка – дзядзінец (умацаваны валамі, рвамі, сценамі цэнтр горада). Каля дзядзінца – пасад (паселішча гараджан). Недалёка ад дзязінца на беразе ракі – рынак (торг). Каля старажытных гарадоў існавалі курганныя некропалі (могільнікі) 9 – 12 ст. У гарадах 10 – 11 ст. рамяство развівалася слаба, а гандаль насіў характар абмену. У 12 – 13 ст. гарады сталі ператварацца ў сапраўдныя цэнтры рамеснай вытворчасці. Яны выконваюць розныя функцыі: адміністрацыйныя, ваенна – абарончыя, гандлёва – рамесніцкія, рэлігійныя, культурныя. Рамеснікі падзяляліся на залежных (княжацкіх і баярскіх) і свабодных.
8. Рэлiгiя i культура Беларусi (6 – першая палова 13 ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны 9 ст. Афіцыйна хрысціянства было ўведзена ў канцы 10 ст., калі князь Уладзімір Святаславіч ахрысціўся сам і па яго загаду ў вадзе Дняпра грэчаскімі святарамі былі ахрышчаны кіеўляне (988 г.). На чале духавенства стаяў мітрапаліт. Рэзідэнцыя – у Кіеве. Мітрапаліта назначаў канстанцінопальскі патрыярх. Першыя мітрапаліты – грэкі ці балгары. Мітрапаліту былі падпарадкаваны епіскапы. Мітрапалітам і епіскапам падпарадкоўвалася “белае” (жанатае) духавенства, якое было ў гарадскіх і сельскіх прыходах, а таксама “чорнае” духавенства (манахі, ці “чарняцы”). Царква на Русі знаходзілася ў залежнасці ад грэчаскай царквы. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў саперніцтве з язычніцтвам (мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані. У Полацкім княстве развіваліся веды і пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барыса вых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а таксама надпіс на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне — запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых гадоў». Самой ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае застаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецыяльна вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а закрывалася кніга з дапамогай спражкі. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасінія. Пазней яна заснавала жа ночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоўныя кнігі. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай-кнігапісцам. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг — адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю — Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая — першая жанчына з усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меўнекалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам — у ізаляцыі ад іншых людзей. КірылаТураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў «словы» — звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Залатавустам, які «паче всех воссіял на Русі». Выдатным помнікам мураванага дойлідства з'яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку пры кня зю Усяславе Чарадзею Сафійскі сабор. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла — плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі — роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю Полацкая Сафія некалькі разоў разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў. Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная па замове Ефрасінні Полацкай дойлідам Іванам за 30 тыдняў. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай. Захавалася Барыса-Глебская (Каложская) цартсва, пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі вызначаны малюнак. Асаблівасцю царквы з'яўляецца вялікая колькасць галаснікоў — гліняных збаноў, умураваных у сцены для таго, каб было добра чу-ваць малітву і голас святара. Помнікам абарончага дойл ідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй у 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы. Шэдэурам старажытнага мастацтва з'яўляецца шасці-канцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазарам) на заказ Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэ-ва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі — сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаля-ровымі эмалямі. У крыжы знаходзіліся часцінкі дрэваз крыжа, на якім быў распяты Ісус Хрыстос, мошчы святых. Крыж Ефрасінні Полацкай лічыцца культурна-гістарычнай каш-тоўнасцю беларусаў. Крыж знік у 1941 г. з музея ў Магілёва. У 1994 – 97 гг. майстрам – эмальерам М.Кузьмічом з Брэста была зроблена дакладная копія крыжа. Жаночыя ўпрыгажэнні. Скроневыя кольцы. У крывічоў – простыя кольцы, скручаныя з дроту. У дрыгавічоў на кальцо надзявалі медныя пацеркі з дроту і ўпрыгожаныя напаянымі шарыкамі – зерню. У радзімічаў – кольцы з сям’ю выступамі, якія звужаліся на канцах, як прамяні зоркі (сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы).
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2756; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |