КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Этнiчныя i культурныя працэсы у Беларусi у другой палове 13-16 ст
Праваслауе iкаталiцызм у ВКЛ (14 – 16 ст.). 1520 – 1560 –я гг. – час верацярпімасці. Дзейнічалі каталіцкія ордэны: францысканцаў (Ліда, Новагародак, Ашмяны, Пінск); бернардзінцаў (Гародня, Полацк, Браслаў); аўгусцінцаў (Берасце). Паслабленне пазіцыі праваслаўнай царквы і яе крызіс ў 2-й палове 16 ст. Прычыны: 1) у асноўным праваслаўнымі была сярэдняя і дробная шляхта. Праваслаўныя не засядалі ў вялікакняжацкай радзе. Святары праваслаўнага веравызнання не трапілі і ў Сенат Рэчы Паспалітай; 2) традыцыйнасць і неўспрыяцце перамен, што адбываліся ў свеце. Мова пропаведзяў заставалася царкоўна – славянская, якая была незразумела прыхаджанам; 3) невысокі ўзровень адукацыі праваслаўных святароў. Праваслаўная царква мела толькі брацкія і прыходскія школы. Шляхта, якая імкнулася да асветы ехала на Захад за вышэйшай адукацыяй. З Захаду на Беларусь пачалі пранікаць ідэі Рэфармацыі ў сяр. 16 ст. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. Епархіяльная структура праваслаўнай царквы ВКЛ ў асноўным усталявалася ў XV—XVI стст. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўная знаць, роўна як і духавенства, паступова стала губляць свае пазіцыі ў ВКЛ, чаму асабліва садзейнічаў Гарадзельскі прывілей 1413 г. У XV—XVI стст. быў выдадзены шэраг прывілеяў, якія ўраўноўвалі праваслаўных феадалаў з католікамі (прывілеі Жыгімонта Кейстутавіча 1434 г., Жыгімонта-Аўгуста 1563 г.). Становішча праваслаўнай царквы значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1569 г., у выніку якой узнікла уніяцкая царква. Большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшла ва уніяцтва. Каталіцкая царква. У адрозненне ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і ва ўсім ВКЛ пачалося значна пазней і прайшло два этапы: 1) сярэдзіна XIII ст.— 1385 г. (Крэўская унія) Насадзіць каталіцызм у ВКЛ спрабавалі Лівонскі ордэн, Ватыкан, Польскае каралеўства. Без поспехаў. Перашкодзіла барацьба з крыжакамі і дазвол велікакняжацкай ўлады на пераход у праваслаўе тым членам кіруючай дынастыі якія мелі там свае асноўныя ўладанні; 2) канец XIV ст.— 1596 г. (Берасцейская унія). У канцы XIV ст. кіруючыя колы ВКЛ схіліліся ў бок каталіцызму, таму што ён дазваляў устанавіць і ўмацаваць саюзніцкія адносіны з Польшчай. На другім этапе распаўсюджання каталіцызму ў ВКЛ гэтай справай актыўна займаліся кіруючыя колы самога Княства. Рэфармацыя у ВКЛ. Ахоп ў асноўным вышэйшых колаў грамадства (магнатаў і каламагнацкай шляхты), асноўная форма – кальвінізм. У рэфармацыйны рух у ВКЛ былі ўцягнуты розныя сацыяльныя групы грамадства, што абумовіла фарміраванне некалькіх рэфармацыйных плыняў, дзейнасць збеглых з ерэтыкоў і вальнадумцаў. Прычыны далучэння: большасць магнатаў - па палітычных прычынах, адмежавацца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць адасобленасць сваёй дзяржавы, шляхта і ўплывовыя гараджане – імкненне да павелічэня замяльных уладанняў за кошт царкоўных, пратэстанты-мяшчане выступалі супраць прывілеяў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы. Рэфармацыі ў ВКЛ: адыграла прыкметную ролю ў развіцці і захаванні рэлігійнай талерантнасці ў грамадстве, садзейнічала арганізацыі процідзеяння магнатамі-пратэстантамі ВКЛ палітычным і рэлігійным планам кіруючых колаў Польшчы ў адносінах Княства, спрыяла развіццю свецкай культуры, пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Сярод радных паноў у 1560-я гг. ужо было больш “евангелікаў” (так звалі прыхільнікаў Рэфармацыі). У Вільні была зроблена спроба заснавання вышэйшай навучальнай установы – рэфармацыйнай акадэміі. Кальвінісцкія і арыянскія абшчыны ў Беларусі. Большасць пратэстанцкіх абшчын (або збораў) у Беларусі складалі кальвінісцкія Многія прыхільнікі Рэфармацыі схіліліся да кальвінізму, таму што ім даспадобы былі рэспубліканскія прынцыпы яго арганізацыі. Кальвінісцкія абшчыны найлепшым чынам адпавядалі імкненню часткі феадальнай знаці (Радзівілаў, Кішак, Валовічаў і інш.) захаваць сваё пануючае палітычнае становішча ў краіне і аслабіць велікакняжацкую ўладу і афіцыйную каталіцкую царкву, якія ў сваю чаргу былі зацікаўлены ва ўмацаванні цэнтральнай улады, дзяржавы. Першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ўзнікла каля 1553 г. у замку галоўнага апекуна Рэфармацыі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла (Чорнага) у Берасці. Кальвінісцкія і арыянскія зборы адыгралі значную ролю у пашырэнні асветы і дабрачыннасці ў грамадстве ВКЛ. Пры зборах ствараліся школы, «шпіталі» (прытулкі), часам дзейнічалі друкарні. У 1563 г. у Берасці быў надрукаваны першы ва Усходняй Еўропе поўны звод Бібліі (у перакладзе на польскую мову). У Нясвіжы ў 1562 г. Сымон Будны выдаў «Катэхізіс» — першае друкаванае выданне ў Беларусі (на старабеларускай мове). Контррэфармацыя ў ВКЛ. Фармальна ў Польшчы яна пачалася ў 1564 г., калі пад уплывам папскага нунцыя Камендоні кароль Жыгімонт-Аўгуст (1548-1572 гг.) прызнаў дэкрэты трыдэнцкага сабора на сойме ў Парчаве і пагадзіўся на допуск сюды езуітаў. У 1569 г. езуіты былі запрошаны ў ВКЛ, дзе яны хутка сталі галоўнымі абаронцамі і адначасова праваднікамі каталіцызму. Асаблівую актыўнасць пачалі праяўляць езуіты, калі каралём стаў католік Жыгімонт III Ваза (1587—1632 гг.). Ва ўмовах ВКЛ Контррэфармацыя адмоўна адбілася не толькі на пратэстанцкім руху, але і праваслаўнай царкве, якая не здолела арганізаваць ёй моцнага супрацьдзеяння. Многія праваслаўныя князі і магнаты (Слуцкія, Астрожскія, Вішнявецкія, Сангушкі і інш.), а таксама магнаты-пратэстанты і заможная шляхта ў 70—90-х гг. XVI ст. перайшлі ў каталіцкую веру. Галоўным вынікам наступу каталіцызму на праваслаўе стала заключэнне ў 1596 г. Берасцейскай уніі, якая пасля зацвярджэння яе каралём Рэчы Паспалітай афіцыйна ўтварыла новую грэка-каталіцкую царкву замест традыцыйнай праваслаўнай. Непасрэдна на спад рэфармацыйнага руху ў ВКЛ у апошняй трэці XVI — пачатку XVII ст. паўплывалі Люблінская унія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай, дзе вядучыя пазіцыі займалі каталіцкія царква і шляхта. Найбольш адметнымі прадстаўнікамі рэфармацыйнага руху на Беларусі былі Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Унiяцтва. Для паступовага пашырэння уніяцтва меліся некаторыя перадумовы. Чыста знешне нічога не змянялася: тыя ж святары, тыя ж абрады, мова набажэнства свая, зразумелая. Праўда, уніяцкія вернікі траплялі пад уладу не праваслаўнага патрыярха, а папы рымскага. Саноўныя прыхільнікі новай веры пры падтрымцы улад Рэчы Паспалітай зачынялі праваслаўныя цэрквы і школы. Яны адлучалі членаў брацтваў ад царквы, пад пагрозамі прымушалі да падпарадкавання праваслаўных святароў. Гэта прывяло да антыуніяцкіх настрояў беларускай праваслаўнай шляхты, мяшчанства і сялянства. Спачатку абыходзілася скаргамі на антызаконныя дзеянні уніяцкіх епіскапаў. Ва уніяцкіх цэрквах загучалі польскія словы. У такой сітуацыі абарона праваслаўя станавілася патрыятычнай справай абароны народнасці, мовы, культуры. Атрымлівалася насуперак задуманаму. Унія не аб'ядноўвала грамадства, а раз'ядноўвала. У 1620— 1630-я гг. кіруючыя колы Рэчы Паспалітай прызналі правы праваслаўнай царквы і спынілі жорсткі ўціск супраць яе. Пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў. Наладжвалася школьная адукацыя. Ва уніяцкія цэрквы ўвайшло роднае для вернікаў слова. Усё названае садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Фарміраванне беларускага этнасу. І ЭТАП. У 5 – 8 стст. сдбывалася засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі з поўдня.Славяне запазычылі ў балтаў назвы некаторых рэк і азёр, упрыгажэнні. ІІ ЭТАП.Перадумовы станаўлення беларускай мовы і народнасці (народа) склаліся ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва (рубеж 7 – 8 стст. – 13 ст.). Этнічную аснову беларусаў склалі прабеларускія ўтварэнні крывічоў - палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. ІІІ этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі – час узнікнення і існавання ВКЛ (сяр. 13 – пач. 15 ст.). ІV ЭТАП (пач. 15 – сяр. 16 ст.) – цэнтралізацыя ўлады пры Вітаўце і культурна – гаспадарчы росквіт 1-й пал. 16 ст.). па сукупнасці асноўных этнавызначальных адзнак можна пераканаўча гаварыць аб тым, што на працягу XIV— XVI стст. на землях Беларусі склалася новая супольнасць людзей — беларускі народ (цэласны беларускі зтнас). У гэты ж час пэўную сталасць набыла этнічная самасвядомасць беларусаў, хаця дадзены працэс яшчэ не быў завершаны. Для этнічных працэсаў на беларускіх землях у ХШ-ХУІ стст. характэрна: развіццё спецыфічных рыс матэрыяльнай і духоўнай культуры, складванне этнічнай тэрыторыі беларускага этнасу, фарміраванне беларускай народнасці, фарміраванне беларускай мовы, фарміраванне этнічнай самасвядомасці. У канцы ХІІІ-ХУІ ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці. Перыяд канца XIII - сярэдзіны XVII ст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна і 1654-1667 гг., якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі. а потым і ў русіфікацыі. Штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў паслужыла: аб'яднанне на працягу XIII-XVI стст. раздроблены зямель у складзе ВКЛ, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе. Да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі. V ЭТАП (1569 – 1795) – час Рэчы Паспалітай. Шматлікія войны, эпідэміі і іншыя ўзрушэнні, магчымасці развіцця беларускага этнасу былі ў значнай ступені абмежаваны. У гісторыі ВКЛ дадзены перыяд характарызуецца - нарастаючыя праявы крызісу дзяржаўна-палітычнага ладу, абвастрэнне сацыяльна-саслоўных адносін, адступленні ад талерантнасці ў царкоўна-рэлігійнай палітыцы, амаль поўнае выцясненне беларускай мовы і пісьменнасці з асноўных сфер палітычнага і дзяржаўнага справаводства. Назва беларусаў. Упершыню назва “Белая Русь” узнікла ў 12 ст. прыналежна да Уладзіміра – Суздальскай зямлі. Князь Андрэй Багалюбскі дадаў гэты выраз да свайго тытула як уладара зямель, дзе яшчэ захавалася чысціня праваслаўя. У адносінах да беларускіх земляў назва “Белая Русь” з’явілася ў заходняй гістарычнай крыніцы каля 1250 г. (трактат на лацінскай мове па геаграфіі Еўропы “Апісанне земляў”), ва ўкраінскім летапісе – каля 1305 г. У 14 – 15 стст. назва “Белая русь” адносілася да тэрыторыі Беларускага Падняпроўя і Падзвіння. У 16 – 18 ст. часткі Беларусі называліся па-рознаму. Асноўнай саманазвай насельніцтва Беларусі ў ХШ — XVIII стст. з'яўляўся тэрмін: «русін», «рускі люд», «рускі народ». З к. 16 – пач. 17 ст. “беларусы”.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2101; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |