Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вялiкае Княства Лiтоускае, Рускае, Жамойцкае у 13 – першай палове 16 ст




Утварэнне ВКЛ. Умацаванне вялiкакняжыцкай улады у першай палове 14 ст. ВКЛутварылася ў вышку пэўных прычын. Знешнепалітычныя прычыны былі звязаны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татар. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамшныя прычыны былі звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню.

Працэс утварэння ВКЛпачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Беларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель. Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Наваградкуў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і наваградскіх, зямель. Пры вялікім князю Гедзімiне 1316—1341 гг. большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыкладнаў 3 разы. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедзіміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедзіміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ. Пры Гедзіміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы.

Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст. Крэўская унія. Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з дзейнасцю вялікага князя Альгерда ў 1345—1377 гг. Ён вызначыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя Украіны. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася модная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне пра аб'яднанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валадаром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У вынiку шлюбу з Ядвігай Ягайла далучыў да свайго велікакняжацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання і не распаўсюджваўся на праваслаўных феадалаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва.

Княжанне Вітаўтаў 1392—1430 гг. было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяжка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім. У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна належаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мора.

У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывялоў 1432—1436 гг. давайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем.

Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедзіміна, Альгерда і Вітаўта ўяўляў сабой неабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Яго абавязкамі былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, распа-раджэнне дзяржаўнай казной (грашовымі сродкамі), прызначэнне на дзяржаўныя пасады. У час княжання Казіміра Ягайлавіча і Аляксандра Казіміравіча ў канцы XV — пачатку XVI ст. улада вялікага князя была абмежавана радай — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з канца XIV ст. называлі «панамі», і вышэйшыя службовыя асобы. Сярод іх былі канцлер — кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяр-жаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. «Паны-рада» адасобіліся ў самастойны ад вялікага князя орган улады. У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях якога, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней — па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, ВКЛ пры Аляксандру Казіміравічу паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады.

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV — пачатку XV ст. Грунвальдская бітва. Рашаючае значэнне ў барацьбе з пранікненнем крыжакоў на Усход мела Грунвальдская бітва,якая адбылася 15 ліпеня 1410 г.паміж аб'яднанымі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт. Агульнае кіраўніцтва аб'яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб'яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца. Па падліках гісторыкаў, войска саюзнікаў налічвала каля 40 тыс. чалавек. Войска крыжакоў мела больш за 30 тыс. воінаў, у іх было лепшае ўзбраенне. Кіраваў імі вялікі магістр (кіраўнік) Тэўтонскага ордэна Ульрыхфон Юнгінген. Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на другую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

Татарскія набегіўяўлялі агульную для беларускага ірускага народаў знешнюю небяспеку. На беларускія землі мангола-татары рабілі асобныя напады, рабавалі мясцовых жыхароў, бралі іх у палон, аднак сваей трывалай улады не ўсталёўвалі. У 1363 г. вялікі князь Альгерд разбіў трох татарскіх ханаў на рацэ Сінія Воды. У выніку гэтай перамогі мангола-татары былі выцеснены з украінскіх зямель. 7 верасня 1380 г. князь Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве супраць мангола-татар на баку маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які за перамогу ў бітве быў празваны Данскім. Трагічна завяршылася для войска ВКЛ на чале з вялікім князем Вітаўтам у 1399 г. бітва на рацэ Ворскле (тэрыторыя сучаснай Украіны) з правіцелямі Залатой Арды.

Гаспадарчае жыццё ВКЛ у другой палове 14-15 ст. У ВКЛ існавалі розныя саслоўі — групы насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі буйныя феадалы — землеўласнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, уваходзілі ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў сучасныя гісторыкі называюць магнатамі. Большасць феадалаў — сярэдніх і дробных землеўладальнікаў — з XVI ст. сталі называцца шляхціцамі. Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый. Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяр-жаўную казну, якой распараджаўся таксама князь.

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне, якія ў XIV—XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарыстальнікамі. Сяляне падзяліліся на пахожых (вольных) — тых, што мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога, і непахожых (прыгонных) — тых, каму такі пераход забараняўся. У 1447 г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, якім феадалам забяспечвалася, у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра — першы зборнік законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян — страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежных ад феадала. За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі выконваць паншчыну — адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала або плаціць чынш — грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам. Сялян, якія аддавалі дзяк-ла — натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала, — называлі даннікамі. З XV ст. яны плацілі чынш. Акрамя таго, існаваў шэраг дадатковых павіннасцей: талокi — сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выкон-валіся ўсімі сялянамі разам, гвалты i iншыя.

У XIV—XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ скла-далі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі.

Стан гарадоў у XIV—XV стст. вызначаўся тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнайза-лежнасці. Гэта праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне (яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады — магістрат і суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб'яднанні. Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога самакіравання. Ён складаўся з гарадской думы, якую выбіралі самі гараджане, і лавы — органа па судовых справах. Гэтыя органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі — ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ей. Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск — сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1970; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.