Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Частка 1. Гістарычная частка 3 страница




Шэраг сімвалічных дзеянняў з ручнікамі і ўвогуле з назапашаным маладой рукадзельным пасагам адбываўся, калі маладую прывозілі да маладога пасля шлюбу.

Даследчыкамі народнага ткацтва Капыльшчыны апісаны прыгожы вясельны звычай з пераборнымі блакітна-белымі ручнікамі, які існаваў у вёсках Семежава, Макраны, Лешня, Філіповічы, Кіявічы. Брат маладога або шафер нёс вядро да калодзежа і пад вясельную песню завязваў ручнік, які атрымліваў ад маладой, на калодзежны журавель. Маладая пры гэтым кідала на ўсе бакі цукеркі і абаранкі. Шафер некалькі разоў даставаў ваду і выліваў пад вішню. Блакітны ручнік то ўзлятаў, то апускаўся, узмахваючы канцамі, як крыламі [12; с. 834].

У пахавальна-памінальных абрадах і звычаях ручнікі і сёння адыгрываюць вельмі значную ролю: ручнік абавязкова павязваюць на крыж, з якім праважаюць памерлага ў апошні пуць і які потым усталёўваюць на магіле. Ручнікі прыносяць на могілкі на Радаўніцу [12; с. 836].Ручніком павязвалі свата, на ручніку падносілі хлеб-соль, доўгімі “набожнікамі” аздаблялі покуць у хаце. Зразумела, што ручнікі ў сваёй большасці з’яўляліся не проста кавалкам тканіны, а творамі дэкаратыўнага мастацтва. Іх ткалі з адбеленых нітак, і ручнікі былі падобныя на сярэбраныя. Іх вышывалі чырвонымі і чорнымі ніткамі, і на беласнежным кужалі вырастала “дрэва жыцця”, спявалі пеўні, распускаліся ружы [23; с. 9].

Яшчэ адна малавядомая роля ручніка ў народным побыце – многія майстрыхі “запісвалі” на ручніках свае любімыя песні, і тады ручнік сам ператвараўся ў песню, нібыта маўклівую, але для самой майстрыхі – заўсёды жывую. На першы погляд яны асабліва не вылучаюцца сярод іншых. І ўсё ж гэта асаблівы від творчасці, ён спалучае ў сабе народную музыку і арнаментальную творчасць. Майстрыхі тут выступаюць і як спявачкі, і як мастачкі. У гэтых песнях-узорах увасоблены самыя глыбокія пачуцці і думкі, імкненне да шчасця, волі, праўды, прыгажосці [18; с. 112 – 113].

Пры ўсёй разнастайнасці дэкаратыўных і кампазіцыйных вырашэнняў, якімі вызначаюцца ручнікі з розных куткоў Беларусі, іх аб’ядноўваюць і некаторыя агульныя рысы. Так, напрыклад, вылучаецца вялікая группа белых ручнікоў з вышываным ці вытканым геаметрычным узорам традыцыйнага чырвонага колеру. Узор звычайна размяшчаецца па канцах ручніка, нібы “сцякае” з яго. Самыя шырокія палосы – каля канцоў, наступныя, бліжэй да сярэдзіны, вузейшыя і размешчаны радзей [10; с. 95].

Абыдзённік рабілі пры працяглай адсутнасці дажджу, пагрозе градабою, эпідэміі, асабліва калі хварэлі і паміралі дзеці, пры падзяжу хатняй жывёлы і ў вайну. Рытуальнае прадзенне і тканне, якое належала выканаць жанчынам, магло суправаджацца вырабам і ўсталяваннем драўляных крыжоў, што было абавязкам мужчын. Заключная частка рытуалу – абход з вырабленным палатном вёскі, прагон цераз яго хатняй жывёлы – выконвала ачышчальную функцыю, а ахвяраванне палатна ў царкву або размяшчэнне на крыжу надавала гэтаму незвычайнаму рытуальнаму прадмету значэнне медыятара, які павінен быў спрыяць усталяванню кантактаў чалавека з найвышэйшымі сіламі [12; с. 873 – 874].

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў. Кожнае з іх, спасцігаючы законы аздаблення тканіны, асэнсоўвала і складвала ў адзіную народную скарбонку разуменне ручніковага дэкору і яго асаблівасцей, тэхнічных прыёмаў, найлепшых колеравых спалучэнняў. Паступова, год за годам, стагоддзе за стагоддзем, выпрацоўваліся і адточваліся характэрныя адзнакі традыцыйнага аздаблення беларускага ручніка. Фарміраваўся канон, у рамках якога праходзілі далейшыя творчыя пошукі народнага майстра. Канон гэты, хаця і ўказваў напрамак арнаментацыі, ніколі не абмяжоўваў ткачыху, вышывальшчыцу жорсткай лініяй аднойчы пратаптанай сцежкі, а дазваляў і нават прапаноўваў увасабляць у ім свій характар, пачуцці, настрой, сваё адчуванне хараства, дэманстраваць рамесніцкую дасканаласць [21; с. 6].

Так ствараўся ручнік – выраб калектыўнай працы і індывідуалнага імкнення, традыцыйнага і заўсёды новага мастацтва. І кожны раз – як у далёкім мінулым, так і сёння – ткачыха, беручыся за справу, спадзявалася, што палатно атрымаецца не горшае, чым у людзей, а калі ўдасца, то і трошкі лепшае… У ручніку адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў. Здавён цягнуцца паважлівыя адносіны да тканіны, арнаменту гэтага незвычайнага прадмета, які нібы ланцугом звязваў розныя часткі абраду і сваёй прысутнасцю аб’ядноўваў сямейную, каляндарную звычаёвасць. У ім праглядваюцца пэўнае асэнсаванне рэчаіснасці, мадэль свету, якой доўгі час карысталіся нашы папярэднікі [21; с.6 – 7].

Беларускі ручнік у лепшых сваіх узорах дае прыклад высокамастацкай тканіны з ярка выяўленным нацыянальным характарам аздаблення. Своеасаблівасць яго – у выкарыстанні ільняных нітак для фонавага палатна і баваўняных для ўзорыстага ўтка, у чырвонай аднаколернасці ўзораў, хаця і адцененых часта невялікімі дадаткамі сіняга, пазней чорнага тону, у пераважанні геаметрычнай арнаментыкі над выяўленчай, нарэшце, у арыгінальнай вырашэннях кампазіцый, размешчаных у большасці па гарызантальнай восі [21; с. 33].

Варта заўважыць, што агульны воблік нацыянальнага ручніка фарміруецца маляўнічай мазайкай мясцовых асаблівасцей, якія з цягам часу выпрацавалі ўстойлівыя мастацка-арнаментальныя каноны. Менавіта яны і надавалі самабытнасць вырабам усіх шасці гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. У сваю чаргу кожны з іх дае выразныя прыклады больш дробных мясцовых варыянтаў, многія з якіх дзякуючы няспынным пошукам дэкаратыўнага аздаблення тканіны дасягнулі значных мастацкіх вяршынь [21; с. 33].

У шматгалоссі народнага мастацтва ўзорачча беларускага ручніка мае свой голас – выразны, чысты, адметны глыбокай традыцыйнасцю і вопытам многіх пакаленняў. Яго этнаграфічная характарыстыка ў значнай ступені заснавана на тэхнічных асаблівасцях вырабу, арнаментацыі тканіны. Беларускі ручнік вылучаецца незвачайнай разнастайнасцю прыёмаў ткацтва, вышыўкі, пляцення. Сярод іх – і старадаўнія спосабы ўпрыгожвання, прызначанныя менавіта для данай палатніны, і адносна новыя, што ўжываліся яшчэ ў іншых рэчах, вырабленых з тэкстылю. Невялікі па памерах, падоўжаны кавалак тканіны з роўнымі краямі быў сапраўды школай майстэрства, дзе ўдасканальваліся прынцыпы арнаментальна-кампазіцыйнага афармлення, адточвалася пачуццё рытму, сіметрыі, колеравых суадносін. Ручнік стаўся своеасаблівай энцыклапедыя беларускага народнага арнаменту – старажытнага і заўсёды новага мастацтва [21; с. 142 – 143].

У найбольш чыстым выглядзе нацыянальныя адметнасці ткацтва і вышыўкі выявіліся ў дэкоры ручнікоў, а таксама адзення. Многія абрадавыя, святочныя функцыі ручнікоў прадаўжаюць сваё жыццё і ў наш час. Зразумела, што такая іх важная і разнастайная роля ў народным побыце (і практычная, і дэкаратыўная, і абрадавая) не магла не паўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў [10; с. 94 – 95].

Ткацкая постаць у вызначаным сэнсе – гэта не гэтулькі прылада, колькі філасофія народнай свядомасці, яго тэхнічнае ўвасабленне, супастаўнае са складанымі сучаснымі тэхналогіямі [1; с. 235].

Неперасягненым майстэрствам адрознівалася эстэтыка ткання, калі трэба было выканаць белы ўзор па белым фоне. Гэта было даступна праўдзівым майстрыхам, якія вар'іравалі, калі трэба было прыдумлялі ўзоры, амаль не паўтараючыся ў малюнку [1; с. 238].

Сення, калі мы карыстаемся разнастайнымі тканінамі прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам. У наш час асноўнай формай выраба тканін з'яўляецца машынная вытворчасць, аднак у Беларусі працягвае захоўвацца ручное ткацтва. У шматлікіх вёсках у сялянскіх хатах стаяць драўляныя станкі – "кросны" [11; с. 3]. Працягваючы традыцыі сваіх маці і бабуль, сельскія майстрыхі ткуць узорныя покрывы – подсцілкі, ручнікі, дарожкі.

Ручное ткацтва падае шырокія магчымасці для творчасці, прылучае да незгасальнай прыгажосці народнага мастацтва [11; с. 3].Сваё значэнне ручное ткацтва захоўвала ў Беларусі да пачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага часу запатрабавання большай часткі насельніцтва ў тканінах задавальняліся за кошт тканін, якія вырабляліся ў хатніх умовах.Каб мець неабходную для ткацтва сыравіну, трымалі авечак, выгадоўвалі лён. Усе працэсы папярэдняй апрацоўкі поўсці і лёну ажыццяўляліся ў саміх сялянскіх гаспадарках [11; с. 5].

Вялікі ўнёсак у развіццё ткацтва ў сістэме мастацкіх здабыч унесла мастачка Яўгенія Васільеўна Мусіненка, якая з 1972 па 1977 год працавала на Слуцкай фабрыцы мастацкіх вырабаў. Захаплённа вывучаючы народнае ткацтва, яна распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць цэлы шэраг новых тэхналагічных прыёмаў, ткацкіх заправак. Шмат са створаных ЯўгеніяйВасільеўнай узораў па сённяшні дзень захавалі сваю прывабнасць [11; с. 15 –16].

Садзіцца маё сэрца-ткаля ў кросенькі,

Набіліцамі громка б’е,

Кладуцца ўтоку гусценька палосанькі,

Сучу я цэўкі для яе.

Тчы, мая ткаля! Кроў твая ўзыгралася;

Маланкай гойсае чаўнок.

О, каб хаця аснова ўжо не рвалася!

Каб моцны й спорны быў уток!

Я. Купала. Яна і я [23; с. 48].

Гісторыя ткацтва – гэта гісторыя цывілізацыі ад самага яе пачатку; гісторыя засваення чалавекам свету, развіцця тэхналогій, мастацтва і традыцыі. Культурны досвед працы з валакном жывёльнага і расліннага паходжання паклаў пачатак пластычнаму досведу стварэння "другой прыроды" – культурных аб'ектаў і прадметаў мастацтва. Нітка, якая яшчэ нядаўна злучала сялянскіх жанчын з іх папярэдніцамі – міфічнымі праллямі і ткачыхамі, вытанчаецца на нашых вачах. Нітка і тканіна - адны з самых устойлівых знакаў культуры [9].

1.3 Характар працэссу стварэння традыцыйных керамічных вырабаў

Мастацтва гліны і агню. Такое вобразнае азначэнне нярэдка ўжываюць у размове пра кераміку [10; с. 30]. Кераміка –вырабы, зробленныя з гліны, затым высушаныя і абпаленыя. Абпал у залежнасці ад тэхналогіі, можа быць уцільным, палітымз нанесенымі падглазурнымі ці надглазурнымі пакрыццямі. Вострадонная і кругладонная кераміка сведчыць пра тое, што посуд служыў для падрыхтоўкі ежы на кастрыцы; пласкадонная азначае з'яўленне печы [1; с. 100].

З пункту гледжання тэхналогіі кераміка характарызуецца па матэрыяле (парцалян, фаянс, маёліку, шамот, тэракоту, ганчарную) і спосабу формаўтварэння (ручную (ляпную), ганчарную, зробленую адмінаннем ў форму, шлікернае ліццё, пластовую) [1; с. 101].Маёлікай завуць вырабы з ганчарных глін, пакрытыя каляровымі палівамі– эмалямі. Тэракота – гэта вырабы з абпаленай гліны, не пакрытыя палівамі.Парцалян адрозніваецца ад ганчарных вырабаў складам масы, у якую ўваходзіць белая гліна каалін высокай тэмпературы плаўлення, пегматыт, ці палявы шпат, якія паведамляюць парцаляну беласць, танкасценнасць ці тонкасць чарапка, празрыстасць. Фаянс блізкі да парцаляну, але не валодае яго беласцю і празрыстасцю, мае таўсцейшы чарапок [20; с. 65].

Па прызначэнні кераміку можна падзяліць на дэкаратыўную і прыкладную. Дэкаратыўная кераміка з'яўляецца пераважна ўпрыгожваннем і можа быць плоскай і аб'ёмнай (скульптурнай). Прыкладная кераміка – гэта агульнае паняцце, якое мае на ўвазе шырокае ўжыванне керамічных вырабаў у паўсядзённым жыцці [1; с. 100].

Пры вырабе твора ўлічваюцца матэрыял, функцыя, канструкцыя, сілуэт, аб’ём, фактура, колер, форма. Вялікае значэнне маюць пры гэтым пачуцці мастака, яго ўяўленні, успрыманне асаблівасцей прызначэння вырабляемага прадмета, бо ў ім адлюстроўваецца светапогляд майстра. Гліна – ідэальны пластычны матэрыял для акрэслівання формы. Гарманічны выраб дае эстэтычную асалоду сваёй рэалізаванай канструкцыяй і пластыкай вырабу, у якім спалучаюцца пачуццёвае і рацыянальнае творчага працэсу [22; с. 77 – 78].

Паводле функцыянальнага прызначэння беларуская кераміка падзяляецца на группы: кухонны посуд (для гатавання ежы); посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў; сталовы посуд; сасуды для піцця; гігіенічны посуд; дэкаратыўная кераміка (па аздабленні інтэр’ераў); архітэктурна-будаўнічая кераміка; вырабы рознага гаспадарчага ўжытку; цацкі (сувенірная кераміка) [22; с. 114].

Склад і асаблівасці асноўных груп керамічных матэрыялаў вызначаюцца суадносінамі ўваходных у іх частак. Гэта, як правіла, пластычнае рэчыва (гліна і каалін), аташчальныя матэрыялы і плаўні (флюсы – рэчывы, якія паніжаюць тэмпературу пры абпале) [1; с. 100 – 101]. Аташчальныя матэрыялы ўносяць у гліну для таго, каб паменшыць усаджванне пры сушцы і абпале і тым самым прадухіліць з'яўленне расколін і пакарабленасць. Пясок – найболей распаўсюджаны аташчальны матэрыял [16; с. 170].

Каб надаць гліне некаторыя дадатковыя якасці, у яе ўводзяць разнастайныя прымешкі. Кераміка стане лягчэйшай і трывалай, калі ў яе ўвесці трохі пілавіння. Даданне ў гліну вокісу жалеза ці шамоту значна паскарае абпал [16; с. 171].

Адрозніваюць тоўстыя і худыя гліны. Адрозненне іх у наяўнасці прымешак у прыродным стане, у якасці якіх выступаюць кварц, вапняк, палявы шпат. Тоўстыя гліны вогнетрывалыя, больш трывалыя пасля абпалу, але схільныя к значнаму ўсаджванню падчас сушкі і абпалу, што часта прыводзіць да з'яўлення расколін і нават разбурэнню. Каб гэтага пазбегнуць, у гліну добаўляюць шамот [1; с. 101].

На Беларусі практычна паўсюдна сустракаюцца пласты прыдатнай для лепкі гліны. Па колеру яны розныя – ад жоўта-чырвоных да цёмна-бурых. Радзей сустракаюцца светла-шэрыя з сінім адценнем. Пры абпальванні колер гліны істотна мяняецца. Светла-шэрая робіцца белаю, жоўта-чырвоная – аранжаваю, цёмна-бурая – чырвона-крэмаваю [14; с. 23].

Па сваіх пластычных якасцях гліны падзяляюцца на высока-, сярэднепластычныя і непластычныя. Звычайна высокапластычныя гліны – тлустыя, непластычныя – посныя. Тлустая гліна навобмацак мяккая і масляністая, і калі яе надрэзаць сцізорыкам, зрэз будзе роўны і бліскучы. З такой гліны лёгка ляпіць, але вырабы пры абпальванні не вытрымліваюць высокую тэмпературу. Ужо пры 600о – 700о маса спякаецца, выява дэфармуецца. Посная гліна (яна больш рыхлая, святлейшага колеру), наадварот, вытрымлівае высокую тэмпературу, дае мацнейшы чарапок, але кепска фармуецца. Навобмацак яна шурпатая, калі яе размінаеш – рассыпаецца на дробныя кавалачкі [14; с. 23 – 24].

Але ў прыродзе сустракаецца шмат пакладаў глін сярэдняй тлуснасці, якія добра фармуюцца і вытрымлівае высокую тэіпературу (да 800о – 1000о), што дае магчымасць паліваць (глазураваць) вырабы [14; с. 24].

З гліны рабілі самы разнастайны посуд для халоднага і гарачага прыгатавання ежы і захавання розных прадуктаў: збанкі, гаршкі, кубкі, глякі, слоікі, міскі, цёрлы, спарышы. Для выраба пасудзін больш складанай формы ўжываюць ганчарны круг. Ганчарства – адзін з нямногіх відаў беларускага народнага мастацтва, які насіў характар промыслу. Цікава адзначыць, што кожны асобны твор або выраб як адзінкавая з’ява нясе ў сабе істотныя рысы таго віду мастацтва, да якога ён належыць. Асаблівасць ганчарных вырабаў у тым, што традыцыйнае тачэнне формы на ганчарным коле і далейшыя працэссы сушкі, замыўкі і абпалу надаюць вырабу індывідуальныя якасці. Мастацкія якасці, тонавыя і каляровыя расцяжкі на фоне гліняных вырабаў надаваў агонь у спалучэнні з воксідамі металаў. Пэўныя суадносіны зместу, формы і мастацкага вобраза керамікі утвараюць паняцце беларускай традыцыйнай керамікі. Гэта паняцце можна раскрыць, вывучаючы:

- сакрэты рамяства;

- віды ганчарнага посуду;

- функцыянальнае прызначэнне вырабаў;

- пластычныя асаблівасці керамічных мас;

- мастацкія якасці дэкору: васкаванне, глянцаванне, дымленне, абвар;

- рэгіянальныя асаблівасці керамікі [22; с. 114].

Падчас падрыхтоўкі масы для вытворчасці ганчарных вырабаў гліну папярэдне падвяргаюць працэсу вымарожвання і вылежвання, які доўжыцца каля года, для чаго атрыманую з кар'ера гліну складваюць у выглядзе град, пакідаючы на паветры. Пад ўплывам вільгаці, цяпла і холаду адбываецца разрыхленне гліны з паляпшэннем яе пластычных уласцівасцяў. Пасля вылежвання яе ўручную вызваляюць ад буйных уключэнняў, затым замочваюць вадой і змешваюць з пяском [1; с. 186].

Гісторыя ганчарнага рамяства ведае два асноўных тыпу ганчарных кругоў - ручны і нажны. І той і іншы працуюць дзякуючы інэрцыі кручэння.

Найболей старажытны круг– ручны. Першае згадванне пра яго ставіцца да канца IV стагоддзя да новай эры. Ганчар левай рукой раскручваў круг, а каб падтрымаць падчас працы раўнамернае кручэнне, увесь час падкручваў яго. Правай рукой майстар фармаваў пасудзіну, накладваючы спіраллю загадзя нарыхтаваныя гліняныя жгуты [16; с. 172].

Нажны ганчарны круг з'явіўся значна пазней і хутка выцесніў ручны круг. Зараз у майстра вызваліліся абедзве рукі для фармоўкі пасудзін. Падвышаная магутнасць станка дазваляе вырабіць буйныя і складаныя пасудзіны, да яшчэ і з цэлага кавалка гліны [16; с. 173].

Там, дзе былі вялікія запасы сыравіны, здаўна склаліся керамічныя цэнтры, якія абслугоўвалі даволі значныя тэрыторыі, прычым вырабы розных цэнтраў адрозніваліся як пластыкай, так і дэкорам. У адных месцах выраблялі посуд, глазураваны карычневай, охрыстай ці зялёнай палівай, у другіх – плямісты (“рабы”).

У Пружанах, Пагосце-Загародскім на Брэстчыне, Поразаве і пад Навагрудкам на Гродзеншчыне выраблялі посуд чорнаглянцаваны, нібы адліты з чорнага чыгуну. Увогуле ж белауская народная кераміка, як і разьба па дрэву, вызначаецца не столькі дэкорам, колькі пластыкай, простымі лагічнымі формамі [23; с. 5].

Зараз шматлікія ганчары працуюць на электрычным ганчарным крузе. Дыяметр працоўнага круга – 25 –30 см [16; с. 173].

Шырока ўжываюць у кераміцы спосаб дэкарыравання вадкімі глінамі – ангобамі. Калі выраб, які ўпрыгожваўся вырабляўся з чырвонаабпальнай гліны, то ангобы падрыхтоўваюць з белаабпальнай гліны. Гліну разводзяць да гушчыні смятаны і наносяць на выраб пэндзлем ці гумовай грушай.

Дадаючы ў гліну вокіслы металаў, можна атрымаць рознакаляровыя ангобы. Сернакіслы кобальт дае сіні колер, перакіс марганцу – карычневы, вокіс хрому – чырвоны, сумесь вокісаў хрому, марганцу і кобальту – чорны [16; с. 175].

Ганчарства з даўніх часін было сродкам забеспячэння насельніцтва Беларусі шматлікімі неабходнымі прадметамі, таму што гліны, пераважна чырвоныя, – адно з асноўных карысных выкапнёвых мясцовых земляў. Беларускія ганчары захоўвалі традыцыі з той асаблівасцю, што больш карысталіся грубіянскай глінай – каалін тут не быў адкрыты. Фарбавальнікі выкарыстоўвалі прывазныя. Керамісты павінны былі валодаць сур'ёзным майстэрствам, каб з простага матэрыялу рабіць каштоўныя рэчы, і гэта ў іх у поўнай меры атрымоўвалася [4; с. 209].

Вясковае ганчарства пераважна выкарыстоўвала традыцыйныя архаічныя метады вырабу посуду спосабам ручной лепкі без дапамогі ганчарнага круга. Ганчарныя вырабы сялян прызначаліся выключна на ўжытак вёскі. Часцей за ўсё ганчарны посуд не прадаваўся, а выменьваўся на зерне. Ганчарствам па вёсках у вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся як мужчыны, так і жанчыны. Заняцце гэта было патомным, перадавалася на працягу многіх пакаленняў [17; с. 226].

Паслядоўна і дбайна выконвалі традыцыі сельскія ганчары: іх вырабы ўяўлялі сабою звычайныя чыгуны з прамым, закругленым ці адагнутым венцам, конусападобныя рабрыстыя ці круглявыя міскі, пасудзіны слоікавага тыпу – для захоўвання сала, мёда, пласкадонныя катлы макотра – для замешвання цесты на абрадавыя печывы, узкагорныя гарлачы – для малака, шарападобныя бутлі для вадкасцяў. Як і суседнія народы, посуд беларусы пасля абпалу насычалі дымам ці апускалі ў мучны раствор, каб не прапускала ваду і станавілася плямістай. У сельскай мясцовасці дзе-нідзе захоўваўся ручны круг і нават ручная лепка жгутамі і глінянымі кольцамі. Рацыянальнасць формаўтварэння - адна з традыцыйных эстэтычных нормаў керамікі краю. Вырабы з гнуткай, часам ці ледзь не аэрадынамічнайлініяй контуру, задавальняліся карэктнай арнаментацыяй [4; с. 209 –210].

Ганчарныя вырабы фармуюць пластычным спосабам: або выцягваючы на ганчарным крузе, або ў гіпсавых формах з шаблонам. Падвяленыя ганчарныя вырабы часта дэкаруюць белым і каляровым ангобам, пакрываючы яго або цалкам (акунаннем), або ўчасткамі. Пасля ангабіравання іх падвяргаюць уцільнаму абпалу. Суцэльнае глазурованне вырабаў у дэкаратыўным ці недэкаратыўнам стане (калі дэкор не патрабуецца), робіць паверхню больш гігіенічнай. Вырабы абпальваюць у горнах, а часам нават у простых горнах-ямах. Тэмпература абпалу 300о– 950о С [1; с. 186].

Найболей самабытнымі заставаліся ручныя працы гарадскіх і сельскіх ганчароў. Гліняныя цацкі – конікі, баранчыкі, свістулькі, птушачкі, жаночыя фігуркі – вырабляліся і для ўласнага карыстання, і для продажу. Павага да прадметаў захавалася ў шматлікіх назвах прадметаў: гладышы, жбанкі, гарлачы, глякі (яны ж лазенкі, бунькі), спарышы (двайнюшы, двайняткі), церла (макоцерты, макатры), місы, чыгуны, кухлікі (кружкі). З дэкаратыўных вырабаў захаваліся бочкападобныя пасудзіны для віна тыпу ўкраінскіх барыльцев, фігурныя мыйнікі, у гарадах – вазачкі, хлебніцы, стравы для рыбы і т. п. [4; с. 214].

Мастацтва глінянай цацкі – адно з найбольш старажытных і традыцыйных. Яно існуе, відаць, столькі, колькі і ганчарства, і ў той жа час стылістыка, характар і дыяпазон сюжэтаў глінянай цацкі амаль без зменаў дайшлі да нашых дзён [14; с. 17]. У мінулым, відавочна, цацка мела культавы сэнс. Асабліва ўпадабаныя жаночыя постаці, якія захоўваюцца да цяперашняга часу, сімвалізавалі ў мінулым маці-прыроду, а скульптуры птушак і канёў злучаліся з выявамі паветра і сонца [20; с. 72].

Яшчэ ў перадваенны час у Беларусі дзейнічалі многія дзесяткі ганчарных цэнтраў, дзе налічвалася часам да 200 – 300 ганчароў.

Вось пералік найбольш значных ганчарных цэнтраў Беларусі канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя:

· Брэсцкая вобласць: Пружаны, Кобрын, Гарадная, Ружаны, Грачыхі, Пруды і інш.

· Гродзенская вобласць: Поразава, Мір, Крэва, Морына, Заборцы і інш.

· Мінская вобласць: Барысаў, Івянец, Ракаў, Ганевічы, Рэчкі, Дарасіно і інш.

· Віцебская вобласць: Бешанковічы, Глыбокае, Гарадок, Чашнікі, Ляды, Сураж, Янавічы і інш.

· Магілёўская вобласць: Магілёў, Бабруйск, Крычаў, Горкі, Русакі, Благаўка, Свяцілавічы і інш.

· Гомельская вобласць: Брагін, Стрэшын, Юравічы, Камарын [10; с. 30 - 32].

Антон Рыгоравіч Токараўскі – гончар з Пружан:

– Перавяліся ў Пружанах ганчары. Мабыць, адзін я застаўся, – наракае Антон Рыгоравіч. – Каго не стала, каго вайна пакалечыла, хто адмовіўся ад гліны. А я не магу кінуць…

Круціць круг Антон Рыгоравіч больш шасцідзесяці гадоў. У дзяцінстве бачыў, як бацька рабіў на ім посуд, вучыўся ў бацькі. З нецярпеннем лавіў хвіліны, калі круг вызваліцца, садзіўся і ўпотай майстраваў што-небудзь, а потым клаў у печ для абпалу разам з бацькаўскім. Колькі радасці было, калі бацька хваліў [13; с. 41]!Вельмі любіў ездзіць на кірмашы. Бег за абозам доўга, пакуль бацька не здаваўся і не ўсаджваў яго на калёсы.

Памёр бацька ад тыфа, патрапіў хлопчык з братамі і сёстрамі ў прытулак. Неўзабаве збег адтуль, стаў пасвіць кароў. Зарабіўшы пудаў шэсць –сем збожжа, забраў з прытулку малодшых, вярнуліся ўсе на радзіму. Тады і заняўся ганчарнай здабычай, каб прахарчавацца. Спачатку круціў круг босымі нагамі, а зараз прыстасаваў да яго электрычны матор. Змяняліся часы, змянялася стаўленне да ганчарнай здабычы, але ніколі не змяняў яму Антон Рыгоравіч. І зараз у свае восемдзесят гадоў без ганчарнага круга не можа жыць. Выходзяць з-пад рук майстра гарлачы, глякі, чыгуны, міскі, спарышы. У такіх спарышах, якія складаюцца з дзвюх, трох, а то і чатырох ёмістасцяў, насілі калісьці жанчыны мужыкам у поле абеды: гарачая капуста, кашу з салам, халодны квасок.Любы выраб можа стварыць Антон Рыгоравіч з гліны. Звяртаюцца да яго мастакі, па іх эскізах выконвае ён замовы, але душой прывязаны да дзедаўскага - традыцыйнага посуду.Род Токараўскіх займаўся ганчарствам. Над ганчарамі стаяў гаршковы галава, які закупляў ім гліну, а грошы збіралі ад круга. У Пружанах ганчароў было шмат. Яшчэ ў 20-х гадах іх налічвалася каля васьмідзесяці[13; с. 43].

Бярэ Антон Рыгоравіч кавалак гліны, кідае на стол, размінае, доўга наразае правалокай, каб раздрабніць камячкі, ізноў размінае. Калі гліна становіцца мяккай, згодлівай, туліцца да пальцаў, бярэ ад яе невялікі камяк, кладзе на ганчарны круг, абкамечвае, змочвае рукі, уключае круг – і пачынаюцца цуды. Майстар дакранаецца да гліны, выцягвае ўгару. Расце яна, нібы жывая. Робіць майстар усярэдзіне паглыбленне. Адчувальныя пальцы адчулі каменьчык, асцярожна здабываюць яго, выямку латае, ізноў круціць круг. Вымалёўваецца гарлач. Антон Рыгоравіч падпраўляе яго драўляным нажом, уключае матор, прытарможвае круг. Прыладжвае нарыхтаваную ручку, асцярожна гладзіць месцы злучэння, робіць дзюбку, адлучае правалокай падставу ад круга – і гарлач адпраўляецца да печы на сушку.Адмысловую вядомасць прынесла Токараўскаму чорная кераміка. Перад абпалам палачкай наносіць ён на выраб строгі графічны малюнак, ставіць у печ, зжыгае ў ёй смалістую лучыну і замазвае адтуліны ў печы. Выходзяць вырабы адтуль чорнымі, з серабрыстым металічным адценнем. Такі посуд можна смела ставіць на агонь [13; с. 44].

Не ўсякая гліна падыходзіць для працы. Даводзіцца часам за ёй ездзіць далёка, асабліва за чырвонай. Яна больш тоўстая і менавіта з яе робіцца чорная кераміка. Гліна павінна перазімаваць у двары, перамерзнуць. Потым Антон Рыгоравіч прапускае яе праз тарку, нагамі доўга месіць. Асцярожна, з каханнем працуе з ёй, як маці дзіцяці выходжвае.

Калі прыходзіць нядзеля, апранае ён святочную адзежу, капялюш, запрагае каня, грузіць на воз вырабы і вязе на рынак. І зноў раздаецца над кірмашом гліняны звон. Раскупляюць жанчыны гарлачы, кветачніцы, чыгуны [13; с. 45].

Існуе павер'е, быццам працаваць з глінай можа толькі чалавек з добрым сэрцам і адкрытай душой. Жыве такі чалавек у Пружанах, славячы мястэчка сваімі вырабамі [13; с. 46].

Эстэтыка рукатворнасці асабліва выявілася ў фігурных сасудах у выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў. У першай палове ХХ стагоддзя сасуды выраблялі найбольш умелыя ганчары ў Івянцы, Ракаве, Міры, Глыбокім, Дзісне, Бабінавічах.

Выдатным майстрам фігурнай ляпной керамікі быў адзін з лепшых івянецкіх ганчароў Міхаіл Звярко. Першыя яго работы па стылізацыі вельмі нагадвалі колішнія творы мясцовых майстроў. Мядзведзі дабрадушныя, грузныя, статычныя, нярэдка ў іх маленькія галоўкі і буйныя, нібыта раздзьмутыя тулавы, укрытыя традыцыйным шлікерам [10; с. 41].

Такім чынам, можна адзначыць, што шэдэўры мінулага, у ліку якіх знаходзіцца і кераміка, даюць найбагатую інфармацыю пра культурныя традыцыі, лад жыцця, звычкі людзей, дапаўняючы новымі звесткамі нашы веды аб гісторыі краіны [4; с. 283].

 

 

ЧАСТКА 2. МАСТАЦКІ ВОБРАЗ ДЫПЛОМНАЙ РАБОТЫ “ШЛЯХ ПРОДКАЎ”

2.1 Мастацкі вобраз

Гармонія і прыгажосць – асноўныя катэгорыі мастацкай выявы ў мастацтве. Гармонія пераследвае законы пабудовы кампазіцыі з пазіцыі мастацкага сінтэзу, пачуццёвага досведу і матэрыяльнага носьбіта (гуку, слова, малюнка, рэчыва) служыць для яго (сінтэзу) матэрыялам. Гармонія ў прыкладным мастацтве выяўляецца спалучэнне "структурнае – ансамблевае". Структура можа быць больш ці меней складанай, але важна яе вобразнасць, ансамблевасць, цэласнасць, прыгажосць. Прыгажосць у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве выяўляецца ва ўласцівасцях рэчаў ствараць светлы настрой. Прыгажосць як сэнс выяўляецца ў міфалагічным, рытуальным, засцярогавым, канструктыўна-тэхналагічным значэннях выявы і выяўляе сувязь духоўнага з матэрыяльным [1; с. 27 – 28].

Спакон вякоў чалавек меў сувязь з прыродай. І шмат у чым яму даводзілася залежыць ад пагодных і прыродных з'яў, што значна адлюстроўвалася на яго працоўнай дзейнасці. Усё сваё жыццё чалавеку даводзілася працаваць, каб дамагчыся лепшай долі для сябе і для сваёй сям'і, і ў першую чаргу, вядома ж, прахарчавацца. Таму так важна было для беларуса значэнне хлеба, які давала яму маці-Зямля. Для атрымання мукі трэба было перамалоць зерні паміж жоранамі млына, як сімвала вечнага жыцця і вечнага руху. І як жораны перамалочвалі зерні, так час перамалочваў чалавечае жыццё. Таму ва ўсе часы людзям жадалася верыць, што пасля мінання жыццёвага шляху, гэтак жа ёсць існаванне, вечнае і выдатнае як сама прырода.

Спрадвеку, і не толькі на Беларусі, людзі марылі пра лепшае жыццё. Гэтую мару творцы з народа ўвасаблялі ў сваіх працах, суадносячы з надзеямі на райскае жыццё, ўяўленне аб якім найчасцей падавалася мастакамі як казачныя сны з райскім садам, напоўненным белымі лебядзямі, зусім не зласлівымі ільвамі, дзе растуць бярозавыя пальмы, на галінках якіх весела спяваюць заморскія птушкі [5; с. 6].

Нараджэнне, як і смерць, ёсць пераход праз нябачную Мяжу, якая падзяляе Светы Явы і Навы, таму, пакуль дзіцю не выканаўся 1 год, яго маглі бачыць тoлькі бацькі і жрацы Старой Веры, а тaксама яго родныя дзядулі і бабулі, бо дзіцё да выканання аднаго года знаходзілася пад абаронай кахаючага бацькі, і кахаючай маці, і Багоў-Заступнікаў двух пародненых Родаў, а тaксама Вышэйшага Бога - Рода Нябеснага [36].

Дзіцяці сустракалі на зямлі, як Бога. Ён пачынаў вучыцца на чалавека, выконваў дамовы з людзьмі. Жыццё – гэта ланцуг дамоў. Кожная дамова – вынік твайго выбару. Маеш цяпер тое, што абраў. Ты гаспадар свайго лёсу і вольны развязаць дамовы ў зваротны бок. Мысленне нараджаецца, калі дзіця першы раз адчувае несправядлівасць.

У славянскай традыцыі існавала цэлая сістэма прысвячэнняў у залежнасці ад узросту: у 2-3 гады – прысвячэнне ў пол (мужчынскі ці жаночы), у 7-8 гадоў –прызнанне сваім, у 12-15 гадоў – паўналецце. Каб прайсці прысвячэнне, трэба было вытрымаць іспыт. Напрыклад, задаваліся загадкі пра прыладу свету. Падыспытны павінен быў пацвердзіць веды таго, што з'яўлялася відавочным для ўсёй абшчыны, да якой ён прыналежыў. Чалавек, які жыве па звычаях свайго грамадства (звычай ёсць грамадская звычка), – звычайны ці "разумны". Той, хто не прызнае грамадскіх нормаў – ізгой, чужы, "дурань" [33].




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-14; Просмотров: 1745; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.074 сек.