Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў




Электроннай журналістыкі

Лекцыя IV. Сучасныя публіцыстычныя жанры

· Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў

· Замалёўка

· Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі

 

Як разумее чытач, дыскусія паводле трансфармацыі жанраў, форм, іхняе спецыфічнай эвалюцыі можа быць настолькі доўгаю, наколькі бясконцым з’яўляецца сама трансфармацыя нашых зносін. Таму, думаю, на гэтым трэба спыніцца, каб разам з Вамі прайсці далей па такой заманлівай сцежцы, як сучаснае разуменне публіцыстычных жанраў радыё і тэлебачання ды яшчэ з плюсам Інтэрнету. А іх, умоўна ўстойлівых, тэарэтычна і, галоўнае, практычна вызначаных некалькі, і мы аб’яднаем іх у падгрупы:

  • нарыс і нарысавыя тыпы матэрыялаў (замалёўка, эсэ, дакументальная драма),
  • сатырычныя жанры і формы (фельетон, памфлет, гумарыстычныя эцюды або гумарэскі),
  • публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю (-каментар, -партрэт, -нарыс, -бяседа, -дыялог),
  • публіцыстычныя тыпы рэпартажаў (праблемны, “вандроўны” [падарожны], турысцкі нарыс-рэпаратаж, святочны рэпаратаж — з параду, дэманстрацыі, фестывалю),
  • ток-шоў.

На наш погляд, у нашй характарыстыцы сучасных публіцыстычных жанраў, як і ў методыцы тэарэтычнага і практычнага іхняга асваення, найбольш падыходзіць метад індукцыі – ад умоўна простага да складанага. Умоўна “простым” жанрам (падкрэслім, умоўна простым, бо простага ў журналістыцы няма ў прынцыпе) будзем лічыць жанр замалёўкі хаця б таму, што ён адносна малааб’ёмны, кампактны і, адпаведна, малазатратны. Але, зразумела, любая мініяцюра ў мастацтве патрабуе таленту, творчага захаплення, майстэрства, часам, большага, чым яго можа спатрэбіцца на стварэнне нейкага больш аб’ёмнага жанру.

Распачаць з характарыстыкі жанру замалёўкі варта яшчэ і па той прычыне, што замалёўка часта выкарыстоўваецца ў якасці складніка-элемента больш складанага, буйнога жанру, напрыклад, рэпартажу, нарыса, дакументальнай драмы, радыё- або тэлефільму. Да таго ж замалёўка сваёй мініяцюрнасцю адпавядае сучаснай тэндэнцыі іфармацыйнага лаканізму, асабліва ў сістэме Інтэрнету.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 478; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.