Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка




У маскоўскіх і, услед за імі, у беларускіх публікацыях паводле сатырычных жанраў радыё і тэлежурналістыкі ўсталявалася “гістарычная недакладнасць”. У прыватнасці, спачатку даецца характарыстыка фельетона, а затым – памфлета. Гістарычна ўсё было наадварот. Некаторыя даследчыкі гісторыі жанраў лічаць, што памфлетамі (ад англ. рamphlet – лісток, які трымаюць у руцэ) і былі творы старажытнагрэчаскага філосафа і пісьменніка Лукіяна (адзначым з 84-х, якія захаваліся, “Настаўнік красамоўства”, “Размовы багоў”, “Размовы ў царстве мёртвых”, “Харон”, “Меніп”, “Нігрын”, “Аматар хлусні, ці Нявер” і інш.).

Больш сучасныя рысы жанр памфлету атрымаў у эпоху Позняга Адраджэння. Затым – эпоха Рэфармацыі і, асабліва, Асветніцтва. Памфлеты пісалі Э.Заля, В.Гюго, Г.Ман, а з рускіх пісьменнікаў – А.Герцэн, В.Бялінскі, Д.Пісараў, Л.Талстой (напрыклад, яго саркастычны памфлет “Не магу маўчаць”, назоў-покліч якога быў паўтораны ў гады гарбачоўскай “перестройки”).

У савецкі час на радыё гадамі росквіту жанру памфлету лічацца гады Другой сусветнай вайны, калі амаль штодня ў эфіры радыёстацыі “Савецкая Беларусь” гучалі агучаныя аўтарамі памфлеты К.Крапівы, М.Лынькова. Асаблівую сатырычную вастрыню іхнія памфлеты атрымлівалі, калі тэксты “афармляліся” адпаведнай музыкай сатырычнага кшталту, “знішчальнымі” частушкамі.

У наш час сатырычныя прыёмы і формы выкарыстоўваліся ў стварэнні многіх тэлевізійных праграм палітычнага накірунку. Так, М.Лявонцьеў у сваёй аўтарскай праграме “Однако» з дапамогай інверсійных хадоў і ўражанняў памфлетна ўводзіў кінацытаты гумарыстычнага кшталту, якія “спрацоўвалі” як парадокс і маральны здзек з “герояў” яго памфлетных паведамленняў.

На Беларусім тэлебачанні гэты ж рэжысёрскі прыём (цытаты з камічных фільмаў) быў выкарыстаны ў памфлетна-палітычнай праграме “Тайные пружины политики” для «знішчальнай» характарыстыкі нацыянальнай апазіцыі.

На Беларускім радыё ў апошняе дзесяцігоддзе памфлет практычна адсутнічаў як жанр, хаця менавіта там ён нарадзіўся як аўдыяльная адаптаця жанру літаратурнага памфлету.

Апошнім часам у маскоўскім тэлеэфіры з’явіўся шэраг памфлетна-фельетонных праграм “Куклы”, “Красная звезда”, памфлетно-фельетонныя ўстаўкі-фрагменты ў партрэтна-нарысавых перадачах. Але, у прынцыпе, памфлет як публіцыстычны жанр застаецца рэдкай “птушкай”, што “залятае” у праграмы электронных СМІК, асабліва айчынных.

Тым не менш, зробім абагульненне: электронна-публіцыстычны жанр памфлету сфарміраваўся гістарычна ў межах крытычна-літаратурнай творчасці і ўяўляе сабой вострасатырычны твор, скіраваны на стварэнне ў аўдыторыі вобраза “палітычнага непаразумення”, “сацыяльнага ізгоя" або “сацыяльна-жыццёвага парадоксу”, якія трэба “знішчыць”, ліквідаваць у грамадстве.

На радыё аснову памфлета стварае сатырычны тэкст, які часта чытаецца артыстам у адпаведнай сатырычнай манеры (падобна на манеру камедыйнага жанру). Сам жа тэкст аўдыёпамфлета ствараецца з дапамогай сатырычнага слоўна-вобразнага жывапісу, у якім шмат гіпербалічных параўнанняў (карыктурнае перабольшванне), гратэскных інверсій, метафар, парадаксальных эпітэтаў і іншых тропаў – метаніміі, сінекдахаў, сімвалаў, алегорый, гіпербалаў, літотаў, перыфразаў. “Знішчальны” вобраз “узмацняецца” незвычайнымі словазлучэннямі, камічнай афарыстыкай, “дабіваецца” вобразнай дэфармацыяй і вонкавай алагічнасцю, інверсійнай маніпуляцыяй (анастрафа, гіпербатон). Вобраз “чалавечага недамерку”, створаны вербальна, сатырычна ўзмацняецца адпаведнай гукавай характарыстыкай – “непрыстойнай” музыкай, “недарэчнымі” гукамі, цытатамі з іншых аўдыяльных твораў.

На тэлебачанні жанр памфлета, у параўнанні з радыё, часцей ужываецца. Уяўляе сабой нарысавы твор вострасатырычнага зместу, які ствараецца з дапамогай вобразаў людзей або жыццёвых (побытавых, палітычных, сацыяльных) сітуацый, часцей, гратэскнага або карыкатурнага ўвасаблення. “Знішчальны камізм” гэтых сітуацый склладаецца з таго, што вобразы або сітуацыі, якія паказваюцца аўтарамі ў памфлеце, прэтэндуюць на грамадскую паўнацэннасць, сацыяльную значнасць, “сур’ёзнасць”, а на самай справе, на думку памфлетыстаў, не адпавядаюць сапраўднасці і “сур’ёзнасці” памкненняў героеў памфлета. Памфлетная сатыра на тэлеэкране ствараецца з дапамогай славесна-вобразнай і кіна-вобразнай гульні на ўтрыроўцы “велічы” прадметаў або героеў (карыкатура), на фантастычных, гіпербалічных спалучэннях (гратэск), праз збліжэнне далёкіх па сэнсе паняццяў (досціп). Гэтыя прыёмы ўвасабляюцца вербальна, музычна, з дапамогай відэацытатаў з мастацкіх камічных і некамічных фільмаў.

У вэбпрасторы памфлет пакуль малазапатрабаваны жанр як самастойны твор. Але памфлетна-фельетонна-сатырычны стыль у сучаснай іранічнай стылістыцы электронных масавых зносін запатрабаваны. І камічна-сатырычна-іранічная манера інфармацыйнага абмену ўсё больш выразна перарастае ў пэўную стылістычную тэндэнцыю на электронных подыюм-форумах.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 608; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.