Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фельетон. З гісторыі жанру




Памфлет стаў старэйшым жанравым “братам” фельетона. Зорны час фельетона на радыё адносіцца да часоў Другой сусветнай вайны. Тады ў радыёэфіры штодзень можна было пачуць вясёлыя камічныя гісторыі з салдацкага побыту. Зразумела, радыёфельетоны “знішчальнага” кшталту – памфлеты высмейвалі фашыстаў, іхнюю “мову сабак” (фанетычная паралель нямецкай мовы з “гаўканнем”), побытавыя гратэскныя дэталі. Складаліся і “знішчальныя” частушкі.

Для паўнаты эвалюцыйнай карціны фарміравання жанра фельетону дамо кароткую гістарычную даведку.

Лічыцца, што радзімай фельетону з’яўляецца Францыя пачатку ХІХ стагоддзя, у прыватнасці, “падвальная плошча” газеты “Journal des Debats”. Газета тады была спрэс рэкламнай, а для разнастайнасці заснавальнікі прыдумалі так званыя газетныя “падвалы” – ніжнюю частку старонак, якую па жаданню падпісчыкаў або пакупнікоў можна было і адарваць. У гэтым выпадку ён пераўтвараўся ў самастойнае друкаванае выданне – не выкідваць жа тавар. Там друкавалася разнастайная інфармацыя кшталту “стракатай сумесі” – “весела пра ўсё”. Звычайна, гэта былі паведамленні пра тагачасную французскую моду, парфум, платныя абвесткі самага разнастайнага зместу, загадкі, рэбусы, шарады і інш. Сярод іх рэгулярна сталі з’яўляцца крытычныя артыкулы, прысвечаныя тэатральным, оперным прэм’ерам, справаздачы пра выставы, адрыўкі з раманаў (“серыялы”), паэтычныя творы. У гэтых “фельетонах” друкаваліся эсэ, лісты ў рэдакцыю, раманы “з працягам”. Цікавая акалічнасць: у “фельетонах” “Journal des Debats” былі надрукаваны адрыўкі твораў М.Гогаля, Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога.

Спакваля газетныя “падвалы” пераўтвараюцца ў публікацыі забаўляльнага кшталту. У нарысах і рэцэнзіях на спектаклі, выданні, выставы, свецкія прыёмы з’яўляецца іранічны стыль, часам, вострая крытыка ды “знішчальная” палеміка і “партрэты”. “Journal des Debats” нават сфарміравала свой “эскадрон” аўтараў, якія спецыяльна пісалі для гэтай “падвальнай” старонкі свае “фельетоны”.

Дарэчы, у жанравым пазначэнні ў некаторых мовах выкарыстоўваецца тэрмін “фельетон” зусім не для саркастычнага, крытычнага выступлення ў друку або ў эфіры. Так, у польскай мове “фельетонам” пазначаны аналітычныя артыкулы, публіцыстычныя тлумачэнні пэўнай праблемы, з’явы. У эфіры Польскага радыё дагэтуль гучаць зусім не сатырычныя “фельетоны”.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 427; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.