КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Біялогія
Хімія Хімія займае “цэнтральнае” месца ў сістэме прыродазнаўчых навук. Дадзенае становішча з’яўляецца, з аднаго боку, надзвычай спрыяльным для яе развіцця, даючы ёй магчымасці для інтэнсіўнага ўзаемадзеяння і з фізікай, і з біялогіяй. З іншага боку, аднак, знаходжанне паміж фізікай і біялогіяй прынесла хіміі не толькі выгоды, бо яе магутныя суседкі папросту засланілі яе і яна пазбавілася (прынамсі, з боку філосафаў) значнай долі заслужанай увагі. Больш за тое, у такіх умовах паўстала пытанне адносна адметнасці гэтай навуковай дысцыпліны, яе саматоеснасці, спецыфікі яе праблемнага поля і яе метадаў. Фактычна, хімікі заўжды былі вымушаны змагацца за прызнанне, за прызнанне аўтаноміі сваёй сферы ведаў, яе спецыфічнай рацыянальнасці і г. д. [20, c.9]. Калі хімію разглядаць як навуку, што вывучае заканамернасці, на якіх грунтуюцца паводзіны, структура і пераўтварэнні рэчываў (а яна, як правіла, менавіта так і разглядаецца), дык атрымліваецца, што яна мае справу з надзвычай шырокім колам феноменаў і працэсаў. Па сутнасці “гэта навука, што пераходзіць межы паміж косным і жывым, паміж мікраскапічным і макраскапічным” [20, c.9], і дадзеная неабсяжнасць яе праблемнага поля таксама істотным чынам абвастрае праблему яе ідэнтычнасці. Акрамя таго, хімія выглядае у гэтай сувязі як экстэнсіўная па сваім характары навуковая дысцыпліна. Адзначым, што “экстэнсіўнай навукай” (у адрозненне ад фізікі) яе назваў С.Арэніюс (1859-1927), які абгрунтоўваў сваё меркаванне наступным чынам: “Хімія працуе з гіганцкай колькасцю рэчываў, але цікавіцца пры гэтым толькі некаторымі іх уласцівасцямі.” А вось фізіка, на яго думку, мае справу з невялікай колькасцю рэчываў, але пры гэтым імкнецца глыбока аналізаваць вынікі эксперыментаў, што праводзяцца ў яе абсягу. Таму яна з’яўляецца інтэнсіўнай навукай [26, c.168-169]. Тым не менш, нягледзячы на надзвычайную разнастайнасць з’яў, што вывучаюцца хіміяй, можна вылучыць пэўныя агульныя характарыстыкі яе праблемнага поля, істотныя і важныя для яго разумення і вызначэння. У першую чаргу неабходна падкрэсліць, што ў сферы хімічных даследаванняў (як і на іншых кірунках навуковага пошуку) надзвычай важна адрозніваць простыя і складаныя феномены. Выразнае правядзенне такога адрознення (а таксама адрознення паміж простымі і складанымі хімічнымі аб’ектамі, з аднаго боку, і рашчынамі, з іншага) належыць да кола найважнейшых навацый, з якіх распачынаецца развіццё хіміі сучаснага тыпу. У дадзенай сувязі неабходна адзначыць, што хімікі маюць магчымасць больш смела і ўпэўнена абыходзіцца з паняццем элементарнага, чым фізікі. Справа ў тым, што элементарныя ў хімічных адносінах аб’екты вызначаныя, з імі праводзяцца доследы, распрацаваная іх навуковая класіфікацыя і г. д. У якасці такіх аб’ектаў цалкам справядліва разглядаюцца атамы: іх нельга падзяліць на больш простыя часткі, якія выяўлялі б спецыфічныя хімічныя ўласцівасці.(электраадмоўнасць, энергія іанізацыі і інш.). Такім чынам, у сферы хімічных даследаванняў атам у пэўных адносінах захаваў той статус, што адпачаткова належаў яму ў рамках спекулятыўна-філасофскай і навуковай атамістычных традыцый. (У абсягу фізікі сітуацыя мае кардынальна іншы характар, і даследчыкі мусяць быць вельмі асцярожнымі ў гэтым плане.) Сукупнасць атамаў аднаго тыпу (які вызначаецца зарадам атамнага ядра) выступае як хімічны элемент. Складаныя рэчывы (хімічныя злучэнні) ўтвараюцца, відавочна, з простых у выніку ўзаемадзеянняў паміж імі, якія называюцца хімічнымі рэакцыямі. Згаданае ўтварэнне адбываецца праз усталяванне пэўнага тыпу хімічных сувязяў, якія не надта лёгка, хаця і магчыма, разбурыць. (Працэс іх разбурэння таксама з’яўляецца хімічнай рэакцыяй пэўнага тыпу.) Уласцівасці складаных рэчываў не зводзяцца да ўласцівасцяў іх кампанентаў, не з’яўляюцца іх механічнай сумай. У дадзенай сувязі паўстае праблема, якая мае філасофскае гучанне і абмяркоўваецца ў рамках філасофіі хіміі, – “праблема рэальнасці існавання элементаў у злучэннях, якія яны ўтвараюць” [4, c.77]. Першасная (найпрасцейшая) цэласная адзінка ўсялякага складанага рэчыва – гэта малекула. Але не кожная малекула прадстаўляе хімічнае злучэнне (не прадстаўляе ў тым выпадку, калі яна складаецца з атамаў аднаго хімічнага элемента). Хімічныя злучэнні таксама ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, спараджаючы новыя рэчывы, і адпаведныя рэакцыі таксама вывучаюцца хіміяй. Неабходна адзначыць, што для хімічнай навукі традыцыйна харктэрныя значна больш інтэнсіўныя, чым для іншых прыродазнаўчых дысцыплін, стасункі з практыкай, з вытворчасцю. Гэта знаходзіць пэўны адбітак і ў самой яе назве. Этымалогія слова “хімія”, зрэшты, не такая празрыстая, як у выпадку касмалогіі, фізікі ці біялогіі і вакол яе вядуцца навуковыя дыскусіі (магчыма, з больш глыбокім, чым чыста гістарычны ці лінгвістычны, падтэкстам). Можна дапусціць, што яно мае ў канчатковым выніку старажытнаегіпецкія карані і ўзыходзіць да выразу “краіна чорнай зямлі” (непасрэднай яго этымалагічнай крыніцай з’яўляецца хутчэй за ўсё слова “алхімія”). Пры гэтым маецца на ўвазе дэльта Ніла і прылеглы да яе рэгіён Старажытнага Егіпта, дзе квітнелі рамёствы, у прыватнасці вытворчасць металаў і шкла [79, c.7-9]. Шчыльная сувязь хіміі з практыкай і вытворчасцю (нават на ўзроўні фундаментальных даследаванняў) робіць яе ў значна большай ступені, чым іншыя навукі, уразлівай і прыступнай для грамадскай крытыкі, якая можа мець розны грунт і характар. Так, на ўзроўні масавай свядомасці яна мае не лепшы імідж, бо праз яе глыбокія ўзаемасувязі з хімічнай вытворчасцю ёй прыпісваецца саўдзел у “экалагічных злачынствах” тэхнагеннай цывілізацыі, у разбурэнні прыроды. Для інтэлектуалаў, крытычна настроеных у дачыненні да сучаснага заходняга грамадства, “хімія – гэта невядомае, гэта незразумеласць грамадскай улады, што зрабілася ўлоўнай”, яна і сёння застаецца “сімвалам і ўвасабленнем злавеснага”, “грамадскай магіяй”, “ал-хіміяй” [34, т.1, c.459]. А вось самі хімікі лічаць такое стаўленне да іх навукі несправядлівым і неабгрунтаваным, бо ў ім ігнаруецца ўсё карыснае, што яна прыносіць людзям. Біялогія – гэта сістэма навук, якія вывучаюць законы жывой прыроды ва ўсіх яе праявах, у тым ліку і законы яе ўзаемадзеяння са светам нежывога. Спецыфіку біялогіі фіксуе яе імя, якое было ўведзена ў навуковы зварот на мяжы XVIII і ХІХ стагоддзяў: першая частка дадзенага тэрміна[13] (якая выступала ў мове антычнай філасофіі як самастойнае, важнае і змястоўнае паняцце [46, т.1, с. 948-949]) – βίος – азначае “жыццё”. Паняцце жыцця і звязаная з ім праблематыка мае адмысловы статус у абсягу біялогіі. З аднаго боку, усе праблемы біялагічнай навукі і ўсе вынікі, дасягнутыя ў працэсе іх вырашэння, яўна ці няяўна сцэнтраваныя, сфакусаваныя на ім, маюць на мэце яго развіццё і ўзбагачэнне, а з іншага, – яно падаецца надта субтыльным і ў дадатак да ўсяго абцяжараным шматлікімі пазанавуковымі канатацыямі. Таму пытанне пра сутнасць жыцця выяўляе ў абсягу біялагічных ведаў два грунтоўныя вымярэнні: агульнатэарэтычнае і метатэарэтычнае. Апошняе звязана найперш з тым, што распрацоўка біялагічных падыходаў да вырашэння дадзенага пытання здзяйснялася, як правіла, пад знакам інтэнсіўнага ўзаемадзеяння і моцнага ўзаемнага ўплыву біялогіі і філасофіі. У сучасных умовах, праўда, калі біёлагі і засяроджваюць на ім сваю ўвагу, дык найчасцей імкнуцца даць хутчэй тэхнічны адказ на яго і не надта аддаляцца ад вынікаў, дасягнутых на канкрэтных кірунках эмпірычных і тэарэтычных даследаванняў. Так, італьянска-амерыканскі вірусолаг Р.Дульбека (1914-2012) піша, што жыццё ў першую чаргу – гэта “прывядзенне ў дзеянне зашыфраваных у генах вызначэнняў” [28, c.17]. Для поўнага адказу на пытанне пра тое, што яно сабой уяўляе, неабходна, як указвае далей навуковец, даследаванне ўсяго комплексу генаў і іх разнастайных функцый, выяўленне тых спосабаў, пры дапамозе якіх прадстаўнікі паасобных відаў вырашаюць праблемы, што паўстаюць перад імі, а таксама вывучэнне формаўтваральных у свеце жывога працэсаў узаемадзеяння паміж жывымі істотамі. Разам з тым “кніжка жыцця неабсяжная, і ніхто не можа прачытаць яе ўсю. Мы можам, аднак, даследаваць пэўныя моманты – ці таму што мы іх добра разумеем, ці таму што яны з’яўляюцца грунтоўнымі для большасці формаў жыцця або вызначальнымі для нашага мыслення” [28, c. 17]. Аднак і ў гэтым выпадку біялогія не страчвае сваёй сувязі з філасофіяй: за згаданымі поглядамі стаіць пэўны тып філасофскага мыслення, пэўная філасофія біялогіі. Біялагічнае пазнанне ўвогуле прасякнута дадзенай сувяззю; яна фіксуецца не толькі ў “памежным” па сваёй сутнасці пытанні пра сутнасць жыцця, яе праявы назіраюцца нават “там, дзе з пункту гледжання спецыяльнай навукі задзейнічаныя выключна спецыяльныя навуковыя палажэнні” [56, c.41]. Гэты момант дае падставы весці гаворку пра наяўнасць у біялогіі грунтоўнага філасофскага патэнцыялу, а ў філасофіі – біялагічнага вымярэння [56, c.28, 41]. Менавіта таму шчыльныя стасункі з біялогіяй маюць істотнае значэнне і для філасофіі. Інакш і не можа быць, бо на галоўнае філасофскае пытанне – пытанне пра існасць чалавека – нельга адказаць без сур’ёзнага філасофскага аналізу дасягненняў біялагічнага пазнання. Як піша Ж.Манод, яго нельга было б нават адэкватна – у тэрмінах, вольных ад метафізікі – сфармуляваць, калі б біялагічная навука не стварыла для гэтага неабходныя перадумовы [64, c. 11]. Творчасць Арыстоцеля, І.Канта, А.Бергсона (1859-1941) і іншых выдатных філосафаў яскрава паказвае, якім грунтоўным і плённым можа быць уплыў біялагічных ведаў на філасофскае мысленне. Спецыфіка біялогіі ў сістэме прыродазнаўчых навук выразна выяўляецца, сярод іншага, у інтэнсіўным узаемадзеянні метаду і прадмета яе даследавання. Ужо пры лабараторным маніпуляванні найпрасцейшымі арганізмамі ці іх кампанентамі даследчык сутыкаецца з актыўнай рэакцыяй жывога на свае дзеянні, на штучныя ўмовы, з рэакцыяй, якая можа быць непрадугледжанай, нечаканай і ўпарта-некантраляванай. Гэта патрабуе ад яго і ад ягонай метадалогіі гнуткасці, здольнасці адаптавацца да зменлівай даследчай сітуацыі. Таму ўзаемадачыненні метаду і аб’екта ў біялагічных пошуках разгортваюцца як своеасаблівая каэвалюцыя [56, c. 53]. Даследчык, значыцца, не з’яўляецца адзінай актыўна дзейнай фігурай у рамках гэтых пошукаў і біялагічнае даследаванне (і адкрыццё) уяўляе сабой “сустрэчу”, сутыкненне дзвюх жывых, дзейных сіл [56, c. 55]. Жыццё прадстаўлена ў мностве разнастайных формаў, спектр яго праяў сягае ад малекулярнага ўзроўню да ўзроўню гіганцкіх экасістэм. Не менш разнастайнымі з’яўляюцца працэсы, якія яно ўключае ў сябе, і ў плане часу: ад узаемадзеянняў біямалекул, працягласць якіх можа складаць мільённыя долі секунды, да працэсу эвалюцыі, што доўжыцца звыш 3,5 мільярдаў гадоў. Менавіта таму біялогія выступае як сукупнасць разнастайных навук, якая ў працэсе яе самаразвіцця ўзбагачаецца новымі і новымі адгалінаваннямі. Сучасны нямецкі філосаф-марксіст Р.Лётэр прапаноўвае класіфікаваць біялагічныя субдысцыпліны на аснове іх улучанасці ў пэўны з чатырох асноўных кірункаў біялагічнага пазнання. Першы з іх звязаны з вывучэннем прасторава-часавай арганізацыі жывых істотаў (да яго належаць малекулярная біялогія, цыталогія, гісталогія і г.д.). Прадметам другога з’яўляецца антагенетычны цыкл (адпаведныя субдысцыпліны – эмбрыялогія, фізіялогія развіцця, геранталогія і інш.). У рамках трэцяга кірунку даследуюцца надарганізмавыя сістэмы (ён прадстаўлены экалогіяй, біяцэналогіяй, біягеаграфіяй і інш.). Чацвёрты кірунак мае справу з эвалюцыйным працэсам і прадстаўлены субдысцыплінамі эвалюцыйнай біялогіі [34, т.1, c.419-420].
Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 665; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |