КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя вынікі другой сусветнай вайны для ЗША. Пераўтварэнне ЗША ў фінансава-эканамічнага і ваенна-палітычнага лідэра заходняга свету. 1 страница
Тэма 21. ЗША ў 1945-пачатку 1990-х гг.
У параўнанні з іншымі краінамі ЗША падчас другой сусветнай вайны панеслі нязначныя людскія і матэрыяльныя страты: загінулі альбо прапалі без вестак каля 300 тыс. чалавек. Больш за тое, вайна стала фактарам, які спрыяў прыкметнаму росту амерыканскай эканомікі. За гады вайны вытворчыя магутнасці ЗША павялічыліся ўдвая, а экспарт – у пяць разоў. Злучаныя Штаты выйшлі з вайны самай магутнай эканамічнай і ваенна-палітычнай дзяржавай свету. У 1948 г. доля ЗША ў вытворчасці капіталістычнага свету складала 54,6%, а залаты запас 53,3% сусветнага. Напрыканцы вайны Злучаныя Штаты валодалі самай шматлікай і магутнай арміяй ва ўсім капіталістычным свеце, а да 1949 г. яшчэ й карысталася манаполіяй на атамную зброю. Не дзіўна, што Злучаныя Штаты абвясцілі сябе абаронцамі інтарэсаў "свабоднага свету", да якога залічваліся ўсе капіталістычныя краіны. Барацьба тэндэнцый ва ўнутрыпалітычным жыцці. Узмацненне пазіцый правых і кансерватыўных сіл. Выбары 1948 г. "Справядлівы курс" Г. Трумэна. Закон Тафта – Хартлі. Прычыны зруху ўправа, наступленне рэакцыі. Макартызм. У пасляваенны перыяд у эканамічнай і сацыяльнай сферах працягваліся рэформы, пачатыя ў межах праграмы "новага курсу" прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам. У 1944-1946 гг. была прынятая цэлая серыя законаў, закліканых аблегчыць становішча ваеннаслужачых, якія падлягалі дэмабілізацыі, а таксама бяднейшай часткі насельніцтва. Да гэтых законаў, у прыватнасці адносіцца г.зв. "салдацкі біль", які прадугледжваў значныя ільготы ветэранам вайны; закон аб занятасці, што меў на мэце скарачэнне беспрацоўя; акты аб падвышэнні пенсіяў і дапамогаў. Нездарма Гары Трумэн (1945-1953), які стаў прэзідэнтам ЗША пасля смерці Ф. д. Рузвельта 12 красавіка 1945 г., назваў сваю палітыку "справядлівым курсам" (англ. Fair Deal). Разам з тым у адрозненне ад большасці краін Еўропы, дзе пасляваенная сітуацыя характарызавалася паваротам у настроях шырокіх мас насельніцтва ўлева, у ЗША адбывалася наступленне правых і кансерватыўных сіл. Гэта, у прыватнасці, знайшло сваё адлюстраванне ў спробах перагледзець сацыяльнае заканадаўства 1930-х гг. Найбольш яркай праявай тых зменаў, якія адбыліся ў пазіцыях амерыканскіх заканадаўцаў, з'явілася прыняцце ў 1947 г. антырабочага па сваёй сутнасці закона Тафта-Хартлі (названы па прозвішчах яго ініцыятараў у Кангрэсе). Галоўная яго мэта палягала ў тым, каб абмяжоўваць і кантраляваць дзейнасць прафсаюзаў. Закон, у прыватнасці забараняў забастоўкі дзяржаўных служачых і ўсе забастоўкі палітычнай скіраванасці, байкоты і пікеты. Урад атрымліваў права прыпыняць легальныя забастоўкі і стачкі на 80 дзён. Адной з прыкметных праяваў павароту ўправа з'явілася нагнятанне ў грамадскай думцы антысавецкіх і антыкамуністычных настрояў. У 1947 г. пачаліся г.зв. "праверкі лаяльнасці" дзяржаўных служачых, якія па сутнасці выліліся ў кампанію чысткі дзяржаўнага апарату ад іншадумцаў і недабранадзейных, да якіх адносілі ўсіх, хто падазраваўся ў сімпатыях да камунізму і СССР. У студзені 1949 г. распачаўся судовы працэс супраць кіраўніцтва малалікай Камуністычнай партыі ЗША, абвінавачанага ў нелаяльнасці амерыканскаму ўраду і ледзьве не ў шпіянажы на карысць Савецкага Саюзу. У выніку працэсу, які цягнуўся каля дзевяці месяцаў, адзінаццаць чалавек нацыянальнага камітэту кампартыі былі асуджаныя да штрафаў і турэмнага зняволення. Але найбольш завершаныя і скрайнія формы правакансерватыўны паварот набывае ў 1950-1953 гг. ў макартызму. Гэтак была названая шырокамаштабная антыкамуністычная і антысавецкая кампанія на чале з сенатарам Джозэфам Макарці. Гэтая кампанія, цалкам справядліва названая "паляваннем на вядзьмарак", была заснаваная на нагнятанні боязяў адносна змоў, якія, нібыта, выношвае супраць ЗША сусветны камунізм на чале з СССР. У прыватнасці, перыяд праўлення праўлення прэзідэнта-рэфарматара Ф. Д. Рузвельта быў названы "дваццаццю гадамі здрады". Супраць дзяржаўных чыноўнікаў высокага рангу прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі (напрыклад, Чарлі Чапліна), выбітных навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў высоўваліся абсурдныя абвінавачванні, а некаторыя з іх нават паўсталі перад судом. Былі прынятыя законы супраць г.зв. "падрыўных элементаў" ды імігрантаў. Гэтак закон аб кантролі над камуністамі прадугледжваў штогадовую рэгістрацыю ў міністэрстве юстыцыі членаў камуністычнай партыі як "замежных агентаў". Аднак неўзабаве правячыя колы Злучаных Штатаў пераканаліся ў шкоднасці для прэстыжу краіны макартысцкай істэрыі ды дзейнасці яе ідэолагаў. У 1954 г. Сенат быў вымушаны прыцягнуць Дж. Макарці да адказнасці за абразу вышэйшага заканадаўчага органа краіны і за незаконную трату дзяржаўных сродкаў, выдаткаваных на "барацьбу з камунізмам". Сенатару быў абвешчаны імпічмент (палітычнае асуджэнне) і ён быў вымушаны назаўжды пакінуць палітычную арэну. Роля ЗША ў міжнародных адносінах. Пачатак "халоднай вайны". План Маршала. Дактрына Трумэна. Стварэнне НАТА. Палітыка ЗША ў Лацінскай Амерыцы. Асабліва яўна правы паварот у курсе пасляваенных адміністрацый Злучаных Штатаў праявіўся ў сферы знешняй палітыкі. Ужо напрыканцы вайны сталі нарастаць супярэчнасці паміж саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі. З яе заканчэннем яны набылі прынцыповы характар: спачатку прывялі да развалу антыгітлераўскай кааліцыі, а потым да развязвання "халоднай вайны". Ініцыятыва ў гэтым пытанні належала ЗША. "Халодная вайна" і народжаныя ёю знешнепалітычныя дактрыны, гэткія, як палітыка "з пазіцыі сілы", "балансаванне на мяжы вайны" ды інш. прывялі да ўзрастання міжнароднай напружанасці і нарастанню пагрозы новай сусветнай вайны. Замацаваўшы эканамічнае першынство і павялічыўшы ваенны патэнцыял краіны, кіруючыя колы ЗША імкнуліся выкарыстаць свой аграмадны уплыў для стабілізацыі сусветнай сістэмы капіталізму і ўсталявання амерыканскай гегемоніі ў пасляваенным свеце. Спробы рэалізацыі гэтых глабальных планаў наткнуліся на супраціўленне Савецкага Саюзу, міжнародныя пазіцыі якога пасля вайны таксама значна ўзмацніліся. Савецкае кіраўніцтва спрабавала ажыццявіць свае ўласныя глабальныя планы. Гэткім чынам на міжнароднай арэне знікла супрацьстаянне дзвюх супердзяржаў. З гэтай прычыны выпрацоўка пасляваеннага курса адносна СССР стала адной з цэнтральных задач знешняй палітыкі ЗША. У кіруючых колах краіны ўсё больш браў верх непрымірымы антысавецкі курс. З асаблівай сілай гэта праявілася ў сакавіку 1946 г., калі ў місурыйскім мястэчку Фултан у прысутнасці амерыканскага прэзідэнта Г. Трумэна Ўінстан Чэрчыль зрабіў прамову, у якой абвінаваціў СССР ва ўсталяванні "жалезнай заслоны" і заклікаў усе сілы заходняй дэмакратыі разгарнуць барацьбу супраць "сусветнага камунізму". З мэтай аказання ціску на Савецкі Саюз, прыхільнікі жорсткага курсу выкарыстоўвалі тагачасную манаполію ЗША на валоданне ядзернай зброяй. У 1947 г. была распрацаваная стратэгічная лінія знешняя палітыкі ЗША, разлічаная на аслабленне Савецкага Саюзу. Для гэтага была высунутая " дактрына стрымлівання" (англ. Containment), прапанаваная супрацоўнікам дзяржаўнага дэпартаменту Джорджам Кэнанам. Галоўным элементам палітыкі Злучаных Штатаў адносна СССР павінна было стаць "працяглае, цярплівае, але цвёрдае і пільнае стрымліванне рускіх экспансіянісцкіх тэндэнцыяў". Канкрэтным увасабленнем гэтага знешнепалітычнага курсу стала дактрына Трумэна, абвешчаная прэзідэнтам 12 сакавіка 1947 г. Заявіўшы пра неабходнасць аказання неадкладнай дапамогі Грэцыі і Турцыі ў барацьбе супраць "камуністычнай пагрозы", Злучаныя Штаты абвясцілі галоўнай задачай сваёй знешняй палітыкі усямерную абарону дэмакратычных інстытутаў "свабоднага свету" супраць любых замахаў на яго фундаментальныя асновы. У сваю чаргу гэтая знешнепалітычная дэкларацыя знайшла сваё практычнае ўвасабленне ў плане эканамічнай дапамогі еўрапейскім краінам, з якой у чэрвені 1947 г. выступіў дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Маршал. Пры дапамозе плана Маршала Злучаныя Штаты імкнуліся паспрыяць аднаўленню разбуранай вайной эканомікі еўрапейскіх краін з мэтай умацавання ў іх капіталістычных устояў, падрыву ўзрастальнага ўплыву СССР і зацвярджэнню ўласнай палітычнай гегемоніі. Праграму эканамічнай дапамогі правячыя колы ЗША імкнуліся дапоўніць заключэннем ваенна-палітычных саюзаў. Першым крокам у гэтым накірунку стала падпісанне ў верасні 1947 г. Міжамерыканскага дагавору ба узаемнай бяспецы альбо "пакту Рыў-дэ-Жанэйру", выкарыстанага Злучанымі Штатамі для далейшага ўзмацнення свайго ўплыву ў краінах Лацінскай Амерыкі. 4 красавіка 1949 г. дзяржаўны сакратар ЗША Дзін Ачэсан і прадстаўнікі шэрагу краін Заходняй Еўропы падпісалі пагадненне аб стварэнні Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО). Фактычна, галоўнай мэтай НАТО станавілася "сумесная абарона свабоднага свету" супраць "камуністычнай агрэсіі". Зрухі ў эканамічным развіцці краіны ў 1950 – 1960‑я гг. Уздзеянне НТР. На мяжы 1940-1950-х гг. прамысловы ўздым, перарваны ўвосень 1948 г. эканамічным крызісам, ізноў аднавіўся. Маштабы ўздыму рэзка павялічыліся ў гады вайны ў Карэі і ў сувязі з ростам вайсковых выдаткаў і бурным развіццём вайсковай прамысловасці. У 1952 г. агульны аб'ём амерыканскай прамысловай прадукцыі перавысіў найвышэйшы ўзровень, дасягнуты ў гады другой сусветнай вайны. Да канца 1950-х гг. індэкс агульнага аб'ёму прадукцыі ЗША перавысіў яго даваенны ўзровень утрая. Абстаноўка прамысловага ўздыму, характэрная для ЗША на працягу амаль усяго перыяду 1940-1950-х гг., была вынікам аграмаднага падвышэння эканамічнага патэнцыялу гэтай краіны за гады другой сусветнай. Эканамічнае першынство ЗША давала ім нямала важных перавагаў у сферы міжнародных фінансава-эканамічных адносінаў. Нашмат больш высокі ўзровень тэхнічнага і тэхналагічнага аснашчэння прамысловасці, звязаны з першымі поспехамі працэсаў аўтаматызацыі і камп'ютэрызацыі вытворчасці, забяспечыў значнае падвышэнне ўзроўню эканамічнага развіцця ЗША. У 1950-я гг. у Злучаных Штатах раней, чым у другіх высокаразвітых індустрыяльных краінах, з'явіліся першыя прыкметы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Ужо напрыканцы 1950-х гг. у ЗША дзейнічала больш за 2 тыс. электронна-вылічальных машын. Усе гэтыя зрухі ў эканамічным развіцці ЗША пасля другой сусветнай вайны мелі важныя сацыяльныя наступствы. Навукова-тэхнічны прагрэс значна павысіў узровень кваліфікацыі працоўнай сілы, вёў да ўзнікнення прынцыпова новых катэгорыяў кваліфікаваных рабочых (праграмісты, аператары, наладчыкі аўтаматычных паточных лініяў і г.д.).У сувязі з паскораным развіццём сферы паслуг хутка расла і колькасць сярэдніх слаёў насельніцтва. У Злучаных Штатах назіраўся незвычайны хуткі рост колькасці насельніцтва. За кошт вельмі значнага павелічэння нараджальнасці, "бэйбі-буму", ды іміграцыі колькасць насельніцтва ЗША вырасла з 1940 па 1960 г. з 132 млн. да 178 млн. чалавек, г.зн. на 35%. На мяжы 1940-1950-х гг. пачалося масавае перасяленне прадстаўнікоў сярэдняга класу і часткі кваліфікаваных рабочых з гарадоў у прыгарады. На працягу 1950-х гг. істотна ўзняўся жыццёвы ўзровень значнай часткі насельніцтва ЗША. Сярэдні ўзровень пагадзіннай аплаты працы вырас за дзесяцігоддзе з $1,4 да $2,2. У большасці галінаў быў уведзены 5-дзённы працоўны тыдзень. Індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі падвысіла ўзровень тэхніка-тэхналагічнай аснашчанасці фермаў. Да канца 1950-х гг. каля 80% фермаў былі электрыфікаваныя. Хутка расла колькасць сямей, якія мелі аўтамабілі і навейшую эканамічную бытавую тэхніку. Тым не менш, сацыяльна-эканамічнае развіццё Злучаны Штатаў гэтага перыяду вызначалася немалой супярэчлівасцю. Далёка не ўсім сацыяльным групам амерыканскага грамадства былі даступныя магчымасці падвышэння матэрыяльнага ўзроўню нават ва ўмовах спрыяльнай эканамічнай кан'юнктуры. Каля 40 млн. амерыканцаў, г.зн. каля чвэрці насельніцтва, знаходзіліся ў нашмат горшым становішчы. Гэта былі масы некваліфікаваных рабочых, жыхары афрыканскіх гета буйных гарадоў, дробныя фермеры, якія выцясняліся з сельгасвытворчасці і ды іншыя малазабяспечаныя слаі насельніцтва. Праблема беднасці і ў гэты перыяд заставалася адной з першачарговых праблемаў ЗША. Унутраная палітыка рэспубліканскай адміністрацыі Д. Эйзенхаўэра. "Кансерватыўная згода". Пераход да буржуазнага рэфармізму дэмакратычных адміністрацый Дж. Ф. Кенэдзі і Л. Б. Джонсана, іх палітыка. Партыйна-палітычная барацьба ў 1960-я гг. На прэзідэнцкіх выбарах 1952 г. першую з 1932 г. перамогу атрымаў прадстаўнік рэспубліканскай партыі. Новым прэзідэнтам ЗША стаў папулярны генерал, падчас другой сусветнай вайны камандуючы амерыканскімі войскамі ў Еўропе Дуайт Эйзенхаўэр (1953-1961). Перамога рэспубліканскай партыі стала не толькі вынікам "правага павароту" ва ўнутранай палітыцы ЗША. Рэспубліканскі кандыдат абяцаў пакласці канец скрайне непапулярнай сярод шырокіх слаёў насельніцтва карэйскай вайной. Першыя крокі адміністрацыі Д. Эйзенхаўэра былі скіраваныя на абмежаванне дзяржаўнага ўмяшання ў справы прыватнага прадпрымальніцтва. Быў скасаваны ўведзены ў гады карэйскай вайны кантроль над цэнамі і заробкамі, федэральны ўрад адмовіўся ад рэгулявання газавых радовішчаў і нафтаноснымі раёнамі марскога шэльфу. У сферы аграрнай палітыкі быў узяты курс на хутчэйшае выцясненне з вытворчасці неэфектыўнага дробнага фермерства. Тым не менш, напачатку 1950-х гг. ідэі дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя праграмы "новага курсу" настолькі трывала ўвайшлі ў жыццё амерыканскага грамадства, што магчымасць іх выкарыстання сталі прызнаваць не толькі дэмакраты, але таксама і прадстаўнікі умерана-кансерватыўнага крыла рэспубліканцаў. Адміністрацыя Д. Эйзенхаўэра не адмаўлялася ад дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, асабліва ў перыяды пагаршэння эканамічнай кан'юнктуры. Яна працягвала распачатае напрыканцы 1940-х гг. масавае будаўніцтва жылля і шашэйных дарог, пачало рэканструкцыю воднага шляху па рацэ Св. Лаўрэнція. Было створана новае федэральнае агенцтва – міністэрства аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг. Значную ролю ў фармаванні ўнутрыпалітычнага курсу адміністрацыі Д. Эйзенхаўэра адыгралі дэмакраты, асабліва пасля таго, як на выбарах 1954 г. яны вярнулі сабе большасць у абедзвюх палатах Кангрэсу. Узаемадзеянне рэспубліканскай адміністрацыі з дэмакратычнай большасцю Кангрэсу было аблегчана паправеннем неаліберальнай дактрыны дэмакратаў. У адрозненне ад 1930-х гг., лідары дэмакратаў 1950-х гг. лічылі неабходным дасягненне пазітыўнага супрацоўніцтва паміж дзяржавай і буйным капіталам як "дзвюма краевугольнымі камянямі дэмакратычнага капіталізму". У выніку і рэспубліканцы, і дэмакраты апынуліся на адзінай этатысцкай платформе, адрозніваючыся паміж сабой толькі маштабамі і метадамі дзяржаўнага рэгулявання. На гэтай базе і ўсталяваўся кансенсус паміж дзвюма традыцыйнымі палітычнымі партыямі ЗША – "кансерватыўная згода". Важным этапам у пасляваеннай гісторыі ЗША стала перамога на прэзідэнцкіх выбарах 1960 г. кандыдата ад дэмакратычнай партыі Джона Фіцджаральда Кенэдзі (1961-1963), які апярэдзіў рэспубліканца Рычарда Ніксана. 43-гадовы прэзідэнт стаў не толькі адным з самых маладых кіраўнікоў амерыканскай дзяржавы, але й першым каталіком ды ірландцам па паходжанні, які здолеў дасягнуць вяршыні палітычнага Алімпу Злучаных Штатаў. Працягваючы традыцыю сваіх дэмакратычных папярэднікаў, В. Вільсана і Ф. Д. Рузвельта, Дж. Ф. Кенэдзі высунуў рэфармісцкую праграму, якая атрымала назву "новых рубяжоў" (англ. New Frontier). Будучы выхадцам з вельмі багатай сям'і, а таксама высокаадукаваным прадстаўніком інтэлектуальнай і палітычнай эліты, Дж. Ф. Кенэдзі добра ўсведамляў неабходнасць пастаяннага ўдасканальвання палітыкі дзяржавы для паляпшэння становішча шырокіх слаёў насельніцтва і тым самым забеспячэння іх адданасці ідэалам і рыначнай эканомікі і палітычнай дэмакратыі. Адміністрацыя Дж. Ф. Кенэдзі прыняла і рэалізавала цэлую серыю захадаў па стабілізацыі эканомікі і пашырэнню праграмаў па сацыяльнай дапамозе. У прыватнасці, яна забараніла падвышэнне цэнаў у асобных галінах, напрыклад электратэхнічнай і сталеліцейнай. Былі распрацаваныя праграмы дапамогі заняпалым раёнам (найперш, вуглездабывальным), перакваліфікацыі і пераабучэння рабочых новым прафесіям, ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Важнейшым дасягненнем гэтай дэмакратычнай адміністрацыі з'яўлялася тое, што ў працяг прынятых яшчэ пры рэспубліканцах рашэннях і законаў (гл. далей) яна ўнесла ў Кангрэс законапраект, накіраваных супраць дыскрымінацыі прадстаўнікоў каляровага насельніцтва ў грамадскіх месцах і пры найме на працу. Прычым, федэральныя ўлады атрымлівалі права адмаўляць у падтрымцы мясцовым праграмам тых штатаў, дзе захоўвалася расавая сегрэгацыя. Пазітыўныя зрухі ва ўнутранай і знешняй палітыцы (гл. далей) былі падтрыманыя большасцю насельніцтва краіны. Але ў другой палове 1963 г. апазіцыя курсу адміністрацыі Дж. Ф. Кенэдзі з боку найбольш кансерватыўных сіл дасягнула свайго апагею. Нарастанне напружанасці ў вышэйшых колах палітычнай улады ЗША прывяло да трагічнай развязкі. 22 лістападу 1963 г. падчас паездкі ў Тэхас у сувязі з хуткім пачаткам чарговай перадвыбарчай кампаніі Дж. Ф. Кенэдзі быў смяротна паранены. Усе абставіны гэтага палітычнага забойства і, тым больш выканаўцы і заказчыкі злачынства, па-ранейшаму застаюцца невысветленымі, а матэрыялы справы – засакрэчанымі. Прэзідэнтам ЗША стаў віцэ-прэзідэнт Ліндан Джонсан (1963-1969), менш чым праз год абраны на прэзідэнцкіх выбарах (яму супрацьстаяў прадстаўнік скране правых колаў рэспубліканскай партыі Бары Голдуотэр). Працягваючы курс свайго папярэдніка, Л. Джонсан абвясціў праграму "Вялікага грамадства" (англ. Great Society), у межах якой быў распрацаваны і рэалізаваны цэлы комплекс рэформаў. Гэта стала новым этапам у развіцці ідэалогіі неалібералізму, разлічаным на тое, каб палепшыць жыццё мільёнаў белых і чорных беднякоў і ўключыць іх у створаную дзяржаўную сістэму сацыяльнай абароны. У 1963,1965 і 1969 гг. былі прынятыя новыя законы аб грамадзянскіх правах, закліканыя пакласці канец найбольш відавочным фактам дыскрымінацыі афраамерыканцаў ў галіне адукацыі і найму на працу. У 1964 г. Кангрэс прыняў XXIV папраўку да Канстытуцыі, якая ўводзіла забарону на абмежаванні выбарчых правоў на падставе нявыплаты падатку. Тым самым федэральны ўрад клаў канец палітыцы шэрагу штатаў, якія імкнуліся не дапусціць на выбарчыя ўчасткі беднае насельніцтва, значную частку якога складалі афраамерыканцы ды імігранты. У межах "Вялікага грамадства" ажыццяўлялася таксама праграма барацьбы з беднасцю. Была істотна пашыраная сацыяльная дапамога немаёмасным слаям насельніцтва. Аднак ва ўмовах вайны ва В'етнаме, маштабы якой ўсё больш і больш разрасталіся, адміністрацыя Л. Джонсана была высушаная скараціць альбо згарнуць некаторыя найбольш дарагія сацыяльныя праграмы. Рабочы і дэмакратычны рух у ЗША. Праблемы роўнасці правоў расавых і этнічных меншасцяў. Рух сацыяльнага пратэсту. Студэнцкі рух. "Новыя левыя". Вельмі яскрава "кансерватыўная згода" рэспубліканцаў і дэмакратаў праявілася ў дачыненні да рабочага руху. Напачатку 1950-х гг., у перыяд макартызму, ён знаходзіўся ў вельмі цяжкім становішчы. Гэта прымусіла вядучыя прафсаюзныя арганізацыі – Амерыканскую федэрацыю працы (АФП) і Кангрэс вытворчых прафсаюзаў (КВП) – адкінуць шматгадовыя спрэчкі і пайсці на аб'яднанне. У 1955 г. быў створаны адзіны прафсаюзны цэнтр ЗША – Амерыканская федэрацыя працы-Кангрэс вытворчых прафсаюзаў (АФП-КВП), які аб'яднаў у сваіх шэрагах звыш 15 млн. чалавек. Тым не менш, прафсаюзы па-ранейшаму заставаліся пад уладай нязменнай прафсаюзнай бюракратыі, былі прасякнутыя карупцыяй і нават часам сувязямі з мафіёзнымі групоўкамі. Антыдэмакратычная абстаноўка ў прафсаюзным руху свядома выкарыстоўвалася правячымі элітамі для далейшага ўзмацнення кантролю над прафсаюзамі. Новы антыпрафсаюзны закон Лэндрама – Грыфіна (1959), прыняты супольнымі намаганнямі і рэспубліканцаў, і дэмакратаў паставіў пад жорсткі кантроль выбары і функцыянаванне ўсіх службовых асобаў прафсаюзаў і забараніў дзейнасць камуністаў у прафсаюзным руху. У справе абароны грамадзянскіх правоў негрыцянскага насельніцтва ў 1950-я гг. намеціліся пазітыўныя зрухі. Важную ролю ў гэтым адыграла пастанова Вярхоўнага суда ЗША пра неканстытуцыйнасць сегрэгіраванага (адасобленага) навучання ў школах, прынятая ў траўні 1954 г. Насуперак актыўнаму супраціўленню расістаў узнялася моцная хваля негрыцянскага руху. Асноўнай яго формай сталі масавыя негвалтоўныя дзеянні барацьбітоў супраць расавай сегрэгацыі ў штатах Поўдню. У снежні 1955 г. у Мантгомеры, адміністрацыйным цэнтры штату Алабама, пачалася масавая кампанія афраамерыканцаў супраць расавай сегрэгацыі на гарадскім транспарце, якая працягвалася на працягу цэлага году. Тактыка байкоту сегрэгіраванага аўтатранспарту, які ўзначаліў малады негрыцянскі святар Марцін Лютэр Кінг, была настолькі эфектыўнай, што прывяла да забароны гэтай формы расавай сегрэгацыі. Вялікага размаху дасягнула і барацьба супраць сегрэгацыі ў школьным навучанні і на выбарах у федэральныя і мясцовыя органы ўлады. Пад уплывам масавага негрыцянскага руху ў 1957 і 1960 гг. Кангрэс ЗША прыняў першыя законы адносна аховы грамадзянскіх правоў афраамерыканцаў падчас выбарчай кампаній. Аднак і гэтыя, і папярэднія законы не былі дасканалымі, асабліва ў частцы забеспячэння правоў негрыцянскага насельніцтва, а таму не былі ў стане вырашыць гэтую складаную праблему. З пачатку 1960 г. акцыі негвалтоўных дзеянняў набылі масавы характар. У якасці прыладаў барацьбы за свае правы афраамерыканцы разгарнулі масавыя маршы (напрыклад, марш на Вашынгтон 1963 г.) і паходы, сядзячыя дэманстрацыі, наведвалі кавярні, рэстараны ды іншыя публічныя месцы "толькі для белых". Менавіта гэтыя масавыя выступленні прымусілі кіраўнікоў краіны прыняць шэраг законаў аб грамадзянскіх правах афраамерыканцаў, а лідар апошніх – М. Л. Кінг атрымаў сваёй дзейнасцю міжнароднае прызнанне. "За дзейнасць на карысць раўнапраўя цемнаскурых" ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру за 1964 г. Далёка не ўсе афраамерыканцы былі гатовыя, падобна М. Л. Кінгу, узброіцца хрысціянскай цярплівасцю і дамагацца справядлівасці негвалтоўнымі метадамі і сродкамі. У сярэдзіне 1960-х гг. у негрыцянскім руху вылучыліся радыкальныя групоўкі, якія выступалі з метадамі гвалтоўнай барацьбы з свае правы. Гэта, у прыватнасці, праявілася ў вулічных масавых сутыкненнях, што выбухнулі ў 1965 г. у Лос-Анджэлесе. Пра іх маштаб выдатна сведчыць тое, што для ўціхамірвання іх ўдзельнікаў спатрэбілася 10 тыс. нацыянальных гвардзейцаў і паліцэйскіх. Узнікла арганізацыя "Чорныя пантэры", якая абвясціла сваёй мэтай "узброеную расавую вайну для звяржэння капіталістычнай сістэмы". Расісцкія колы таксама не сядзелі склаўшы рукі. 4 красавіка 1968 г. ад кулі падасланага імі забойцы загінуў М. Л. Кінг. Пахаванне славутага лідара руху за грамадзянскія правы, у якім узялі ўдзел 150 тыс. чалавек, пераўтварыліся ў палітычную дэманстрацыю пратэсту супраць беззаконняў у дачыненні афраамерыканскага насельніцтва. У 1960-я гг. масавы характар набыў студэнцкі рух. Галоўнае месца ў яго праграмных устаноўках набылі лозунгі барацьбы супраць сацыяльнай несправядлівасці, беднасці, расавай дыскрымінацыі, культу грошай і духу нажывы, вайны ў В'етнаме і г.д. Узнікалі студэнцкія арганізацыі, якія ставілі сваёй задачай каардынацыю дзейнасці і выступленняў студэнтаў розных рэгіёнаў і ўніверсітэцкіх цэнтраў. Найбольш прыкметную ролю сярод іх адыграла аб'яднанне "Студэнты за дэмакратычнае грамадства". Складовай часткай гэтага руху сталі г.зв. "новыя левыя". Яны выступалі з лозунгамі замены існуючай у Злучаных Штатах грамадска-палітычнай сістэмы на пачатках сацыяльнай справядлівасці і роўнасці, ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, павагі правоў нацыянальных, канфесійных ды іншых меншасцяў, удасканалення сістэмы адукацыі і г.д. У адрозненне ад традыцыйных левых, якія згодна з ідэямі марксізму, у якасці галоўнай рухаючай сілы пераўтварэнняў разглядалі рабочы клас, яны бачылі гэткую сілу ў інтэлігенцыі і студэнцтве. Шырокія маштабы набыў рух супраць вайны ва В'етнаме. Па ўсёй краіне разгарнуліся маршы і дэманстрацыі, кампаніі ўхілення ад прызыву ў армію і спалення прызыўных картак. Найбольш яркай праявай гэтага руху стала аблога Пентагона (ваеннага ведамства ЗША) ў 1967 г. Яна працягвалася некалькі сутак і ў ёй ўзяло ўдзел каля 300 тыс. чалавек. Адным важнейшых вынікаў дзейнасці антываеннага руху стала згода адміністрацыі Л. Джонсана распачаць мірныя перагаворы з кіраўніцтвам Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам і рашэнне дзеючага прэзідэнта не ісці на прэзідэнцкія выбары 1968 г. Знешняя палітыка ЗША ў 1950 – 1960‑я гг. Вайна ў Карэі. Адносіны ЗША з краінамі Еўропы. Карыбскі крызіс. ЗША і краіны "трэцяга свету". "Саюз дзеля прагрэсу", "Корпус міру". Вайна ў В’етнаме. Знешнепалітычны курс рэспубліканскай адміністрацыі зазнаў у 1950-я гг. істотную эвалюцыю. Нягледзячы на актыўную ролю ва ўрэгуляванні карэйскага канфлікту, новая ўлада пайшла па шляху радыкалізацыі кіруючых знешнепалітычных дактрынаў ЗША. Адкінуўшы дактрыну "стрымлівання камунізму", якая, на думку рэспубліканцаў, асуджала амерыканскую палітыку на пасіўнасць, Д. Эйзенхаўэр і дзяржаўны сакратар Джон Фостэр Далес абвясцілі, што яны абяруць курс на "вызваленне" ад камунізму народаў, што знаходзяцца пад "савецкі панаваннем". Дактрына "вызвалення" была неўзабаве дапоўненая тэзісам аб "масіраванай адплаце". У студзені 1954 г. у прамове Дж. Ф. Далеса было заяўлена, што ў любой крытычнай сітуацыі Злучаныя Штаты адгэтуль будуць па ўласнаму разуменню звяртацца да "застрашальнай сілы масіраванай адплаты". Тым не менш, практычная рэалізацыя падобных ідэяў незваротна прывяла б да ўсеагульнай ядзернай вайны. Таму фактычна адміністрацыя Д.Эйзенхаўэра вярнулася да палітыкі "стрымлівання камунізму". Яна аказвала дапамогу Францыі ў вайне супраць народаў Індакітаю. Пасля правалу гэтых намаганняў Злучаныя Штаты пайшлі на стварэнне СЕАТО (англ. South-East Asia Treaty Organization, SEATO) – вайсковага блоку дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі і раёнаў Ціхага акіяну. Летам 1954 г.. пры дапамозе ЗША была падаўлена рэвалюцыя ў Гватэмале. Тым не менш, усярэдзіне 1950-х гг. з'яўляюцца першыя прыкметы паслаблення міжнароднай напружанасці. Асаблівую папулярнасць набыла ідэя склікання нарады на вышэйшым узроўні. У ліпні 1954 г. у Жэневе адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Хаця гэтая нарада не прывяла да вырашэння якіх-небудзь канкрэтных праблемаў сусветнай палітыкі, "дух" Жэневы аказаў заспакойваючае ўздзеянне на ўвесь свет і спрыяў нармалізацыі міжнароднай абстаноўкі. У другой палове 1950-х гг. адбылося некаторае паляпшэнне амерыкана-савецкіх адносінаў. Вялікую ролю ў пераадоленні многіх антысавецкіх забабонаў адыграў афіцыйны візіт М.С. Хрушчова ў ЗША ў верасні 1959 г. Напрыканцы 1950-х гг. было падпісанае савецка-амерыканскае пагадненне аб рэгулярных абменах у галіне навукі, культуры і адукацыі. Аднак вялікія дзяржавы па-ранейшаму імкнуліся да рэалізацыі сваіх глабальных знешнепалітычных мэтаў, а таму сутыкненні іх інтарэсаў працягваліся. Што ў першую чаргу праявілася пад час "будапешцкай восені" 1956 г. Нягледзячы на паляпшэнне савецка-амерыканскіх адносін, працягваліся разведвальныя палёты амерыканскіх ваенных самалётаў над тэрыторыяй СССР. У траўні 1960 г. адзін з іх быў збіты савецкай ракетай. У выніку гэтага інцыдэнту была сарваная нарада на вышэйшым узроўні ў Парыжы і візіт амерыканскага прэзідэнта ў Савецкі Саюз. У знешняй палітыцы адміністрацыі Дж. Ф. Кенэдзі праявіліся вельмі супярэчлівыя тэндэнцыі. Галоўныя намаганні па-ранейшаму былі накіраваныя на супрацьстаянне Савецкаму Саюзу. Галоўнай арэнай гэтай барацьбы ў 1961-1962 гг. стала Куба. У красавіку 1961 г. на амерыканскіх караблях і пад прыкрыццем амерыканскай авіяцыі на кубінскай тэрыторыі у заліве Качынас быў высаджаны дэсант кубінскіх эмігрантаў. Пасля правалу гэтай спробы ўзброенай інтэрвенцыі супраць кубінскай рэвалюцыі ўлады ЗША працягвалі варожую палітыку супраць сваёй астраўной суседкі. Гэта падштурхнула ўрад СССР на скрайне рызыкоўны і небяспечны крок: у верасні 1962 г. ён пачаў таемнае размяшчэнне на кубе ядзерных ракет сярэдняй дальнасці. Калі гэта стала вядома амерыканскай адміністрацыі, 22 кастрычніка 1962 г. яна абвясціла ваенна-марскую блакаду Кубы. Гэтак пачаўся Карыбскі крызіс. На працягу некалькіх дзён існавала рэальная пагроза сусветнай ядзернай вайны. І толькі ўзаемная стрыманасць, праяўленая ў гэты небяспечны момант кіраўнікамі дзвюх вялікіх дзяржаў, дазволіла дасягнуць кампрамісу. Пасля Карыбскага крызісу 1962 г. дзяржаўныя дзеячы ЗША імкнуліся не даводзіць амерыкана-савецкія адносіны да гэткай небяспечнай кропкі. Больш таго, у сваёй прамове ў Амерыканскім універсітэце ў Вашынгтоне 10 чэрвеня 1963 г. прэзідэнт заявіў, што важнейшыя міжнародныя праблемы трэба вырашаць не ваеннымі, а мірнымі сродкамі, і што Злучаныя Штаты гатовыя "весці мірнае спаборніцтва з любой іншай сістэмай на зямным шары". Акрамя таго, у 1963 г. адміністрацыя Дж. Ф. Кенэдзі падпісала Маскоўскі дагавор аб забароне ядзерных выпрабаванняў у атмасферы, пад вадой і ў паветры ("у трох асяроддзях")
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 600; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |