КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 23. Міжнародныя адносіны ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст
Амерыканская дыпламатыя ва ўмовах канчатковага распаду біпалярнага сістэмы. ЗША і НАТА. Удзел ЗША у вайсковых аперацыях у Югаславіі, Афганістане, Іраку. Знешняя палітыка адміністрацыі Б. Абамы. У сферы знешняй палітыкі адміністрацыя Б. Клінтана працягвала курс на ўмацаванне лідарства ЗША ў вырашэнні міжнародных праблем. З распадам біпалярнай сістэмы міжнародных адносін і пераўтварэннем Злучаных Штатаў у адзіную звышдзяржаву ідэя глабальнай адказнасці ЗША за стан спраў у свеце стала асновай знешнепалітычнага менталітэту амерыканскіх палітыкаў. Рэзкае ўзрастанне прэтэнзій ЗША на ролю міжнароднага арбітра значна ўзмацніла выкарыстанне метадаў дыктату ў канкрэтных знешнепалітычных аперацыях. З асаблівай сілай гэта праявілася ў новай канцэпцыі рэгулявання рэгіянальных канфліктаў, якая стала ўжывацца адміністрацыяй Б. Клінтана. Яе сутнасць складалася ў тым, што ад удзелу ў традыцыйных аперацыях па падтрыманні міру і пільнаванні ўжо дасягнутых пагадненняў пад эгідай і сіламі міратворчых кантынгентаў ААН амерыканская дыпламатыя стала пераходзіць да аперацый па "прымушэнню да міру" варагуючых бакоў. Гэтыя аперацыі ладзіліся з ініцыятывы ЗША сіламі ваенна-палітычнага блоку НАТО без удзелу ААН, а часам і ў абыход яе рашэнняў. Упершыню гэтыя новыя метады былі выкарыстаны Злучанымі Штатамі ў 1994-1995 гг., калі адміністрацыя Б. Клінтана дамаглася ўмяшання ўзброеных сіл НАТО ва ўнутрыюгаслаўскі канфлікт з мэтай навязвання варагуючым бакам выгодных для ЗША ўмоў урэгулявання этнаканфесійнага канфлікту ў Босніі. Падобны ж характар насіла чарговае ўмяшанне Злучаных Штатаў у супярэчнасці на Балканах у 1999 г. Яно прывяло да адкрытых ваенных дзеянняў сіл НАТО на чале з ЗША супраць Югаславіі (Касаўскі канфлікт). Выпрабаванні ў 1998 г. ядзернай зброі Індыяй і Пакістанам, ракет сярэдняй дальнасці Іранам і Паўночнай Карэяй вымусілі прэзідэнта перагледзець сваё стаўленне да проціракетнай абароны. У 1999 г. Б. Клінтан абвясціў пра павелічэнне ваенных выдаткаў і пачатак рэалізацыі планаў стварэння нацыянальнай сістэмы ПРА. Дзеля ўмацавання амерыканскіх пазіцыяў у свеце і нацыянальнай бяспекі ЗША рашуча выступала за далейшае пашырэнне НАТО на Ўсход. Важнейшай задачай знешняй палітыкі адміністрацыі Б. Клінтана сталі таксама намаганні па падтрыманні эканамічнага першынства ЗША, якое ў 1970-1980-я гг. стала падрывацца ўзрастальнай канкурэнцыяй з боку Еўрапейскіх супольнасцяў і краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Для падвышэння канкурэнтаздольнасці амерыканскай эканомікі ЗША пайшлі на паглыбленне і дзяржаўна-прававое афармленне паўночнаамерыканскай інтэграцыі. У лістападзе 1993 г. Кангрэс ратыфікаваў пагадненне з Канадай і Мексікай пра стварэнне Паўночнаамерыканскай асацыяцыі свабоднага гандлю (НАФТА). У 1994 г. з ініцыятывы амерыканскага прэзідэнта было прынята рашэнне пра стварэнне Зоны свабоднага гандлю Амерык (ФТАА; англ. Free Trade Area of the Americas, FTAA). Падчас перадвыбарчай кампаніі Дж. Буш-малодшы акцэнтаваў увагу на неабходнасці умацавання эканамічных і палітычных сувязяў з краінамі Лацінскай Амерыкі, асабліва з Мексікай, абмежавання ўцягвання ЗША у лакальныя канфлікты, у тым ліку з мэтай "экспарту дэмакратыі". Ён настойваў на стварэнні нацыянальна сістэмы ПРА і выступаў у падтрымку ўступлення Кітаю ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (на яго думку, свабодны гандаль павінны быў падштурхнуць дэмакратычныя працэсы ў гэтай краіне). Падзеі 11 верасня 2001 г. унеслі сур'ёзныя карэктывы ў знешнепалітычныя прыярытэты адміністрацыі Дж. Буша-малодшага. 20 верасня ў сваім звароце да Кангрэса і амерыканскага народу прэзідэнт афіцыйна абвясціў вайну тэрарызму: " Наша вайна з тэрарызмам пачынаецца з "Аль-Каіды", але гэтым не скончыцца. Яна не скончыцца пакуль кожная тэрарыстычная група ў свеце не будзе знойдзена, спынена і пераможана ". У кастрычніку ЗША і Вялікабрытанія разам з сіламі афганскага Паўночнага Альянсу распачалі ваенную аперацыю ў Афганістане. Яе мэтай стала знішчэнне тэрарыстычнай сеткі "Аль-Каіды", ліквідацыі рэжыму талібаў, што служыў важнейшым апірышчам для тэрарыстаў, і стварэнне жыццяздольнай дэмакратычнай афганскай дзяржавы. Створаная Злучанымі Штатамі контртэрарыстычная кааліцыя, таксама прадугледжвала абмен разведвальнымі дадзенымі, замарожванне фінансавых актываў тэрарыстычных арганізацый і г.д. Напрыканцы 2001 г. Дж. Буш-малодшы абвясціў пра існаванне "Восі Зла" – краін, якія нясуць пагрозу існаванню "свабоднага свету" – Ірака, Ірана і Паўночнай Карэі. Дзеля апраўдання аперацыі ў Афганістане адміністрацыя Дж. Буша-малодшага заяўляла, што мае права засцерагчы сябе ад краін, якія даюць прытулак ці дапамогу тэрарыстычным групам. Крыху пазней у г.зв. "Дактрыну Буша" былі уключаныя дадатковыя элементы, у тым ліку вельмі спрэчная палітыка прэвентыўнай вайны, якая палягала ў тым, што Злучаным Штатам трэба змяшчаць рэжымы ў краінах, што ўяўляюць патэнцыйную ці меркаваную пагрозу для бяспекі ЗША. Менавіта зыходзячы з гэтай логікі ў сакавіку 2003 г. Злучаныя Штаты распачалі вайну супраць іракскага рэжыму С. Хусэйна, абвінавачанага ў фінансаванні тэрарыстычных арганізацый і аднаўленні распрацоўкі зброі масавага паражэння. Хуткае скіданне С. Хусэйна не прынесла міру і спакою ў Ірак. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічных, палітычных і міжканфесійных супярэчнасцей, пачатак партызанскай вайны і бясконцыя тэрарыстычныя акты, што абрынуліся на іракскі народ следам за ўварваннем сіл кааліцыі на чале з ЗША, прынеслі ад 400 тыс. да 1 млн. ахвяраў сярод іракцаў. Злучаным Штатам гэтая вайна каштавала многія сотні мільярдаў долараў і прывяла да рэзкага пагаршэння іх аўтарытэту ў свеце, асабліва, у мусульманскага і арабскага Ўсходу. Як і яго папярэднік, Б. Клінтан, Дж. Буш-малодшы пільна сачыў за падзеямі ў маладых краінах – былых рэспубліках СССР. ЗША падтрымлівалі дэмакратычныя працэсы ў Грузіі і Ўкраіне ("кветкавыя рэвалюцыі"). А вось адносіны з Расіяй заставаліся дастаткова халоднымі, як з прычыны далейшага распаўсюджвання НАТО на Ўсход і планаў разгортвання амерыканскай ПРА ў Еўропе, гэтак і з-за скрайне негатыўнай рэакцыі Вашынгтона на дзеянні Расіі падчас расійска-грузінскай вайны 2008 г. Важнае значэнне набыло аднаўленне адміністрацыяй Дж. Буша-малодшага шчыльных адносін з Індыяй, перажываўшых крызіс пасля правядзення ў 1998 г. гэтай краінай выпрабаванняў уласнай ядзернай зброі. Вялікая зацікаўленасць Вашынгтону ў падтрымцы Дэлі барацьбы з тэрарызмам і візіт амерыканскага прэзідэнта ў Індыю (2006) прывялі да заключэння ў 2008 г. двухбаковага пагаднення па супрацоўніцтву ў сферы выкарыстання мірнай атамнай энергіі. Адміністрацыя Б. Абамы атрымала ў спадчыну ад рэспубліканцаў не толькі ахопленую крызісам краіну, але й цэлы комплекс праблем у сферы знешняй палітыкі. Парушэнне нормаў міжнароднага права, знешнія інтэрвенцыі, падзел дзяржаў на сяброўскія і варожыя ("Вось Зла") няўхільна вялі да падзення аўтарытэту Злучаных Штатаў у свеце. Адным з першых знешнепалітычных рашэнняў новай прэзідэнцкай адміністрацыі стала абяцанне скончыць на працягу наступных 18 месяцаў ваенныя аперацыі ў Іраку (31 жніўня 2010 г. Б.Абама заявіў пра заканчэнне амерыканскай ваеннай місіі ў гэтай краіне). Ужо ў лютым і сакавіку 2009 г. віцэ-прэзідэнт Дж. Байдэн і дзяржаўны сакратар Хілары Клінтан пад час сваіх замежных візітаў абвясцілі пра пачатак "новай эры" ў стасунках паміж ЗША, з аднаго боку, і Еўропай ("Прарыў") і Расіяй ("Перазагрузка"), з другога. Знакавым для дэманстрацыі гатоўнасці шукаць паразуменне з арабскім светам стала рашэнне Б. Абамы даць сваё першае інтэрв'ю ў якасці прэзідэнта арабскамоўнаму каналу навінаў "Аль-Арабія". Некалькі пазней амерыканскі прэзідэнт выступіў з дастаткова прымірэнчым зваротам да народа і ўраду Ірану. (Іранскае кіраўніцтва адрэагавала на яго ў традыцыйна антыамерыканскім ключы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2009 у Іране і жорсткіх урадавых акцый супраць апазіцыі амерыканская адміністрацыя зноў выступіла з крытыкай Тэгерану. Нежаданне іранскага кіраўніцтва наладзіць поўнамаштабнае супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю ў ядзернай сферы – на Захадзе гэта выклікае падазрэнні наконт распрацоўкі ў Іране ядзернай зброі – абумоўлівае асаблівую напружанасць амерыкана-іранскіх адносін на сучасным этапе.) У чэрвені 2009 г. у прамове ў Каірскім універсітэце Б. Абама заклікаў да "новага пачатку" ў адносінах паміж ісламскім мірам і Злучанымі Штатамі і выказаў імкненне садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню араба-ізраільскага канфлікту. У кастрычніку 2009 г. Б. Абама атрымаў Нобелеўскую прэмію міру з фармулёўкай "за экстраардынарныя намаганні ва ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацоўніцтва паміж людзьмі". Гэтая высокая ацэнка першых дыпламатычных крокаў новай амерыканскай адміністрацыі выглядала як выдача шчодрага авансу – для некаторых палітыкаў і назіральнікаў неапраўданым авансам – новаму прэзідэнту ЗША. Тым не менш, пасля знешняй палітыкі ў духу "дактрыны Буша", знешнепалітычны курс Б. Абамы не мог не выклікаць у свеце сама меней стрыманы аптымізм. У красавіку 2010 г. у Празе Б. Абама і расійскі прэзідэнт Дз.А. Мядзведзеў падпісалі двухбаковы дагавор паміж ЗША і Расіяй адносна далейшага ўзаемнага скарачэння (с кожнага боку прыкладна на 1/3) арсеналаў разгорнутых стратэгічных ядзерных узбраенняў – СНУ-3. Падпісанне гэтага новага пагаднення павінна было паслужыць ўмацаванню даверу паміж дзвюма дзяржавамі і палепшыць атмасферу міжнародных адносін у цэлым. Важнай асаблівасцю блізкаўсходняй палітыкі ЗША падчас першых галоў дзейнасці адміністрацыі Б. Абамы стала адмаўленне ад адназначнай і безагаворачнай падтрымкі Ізраілю ў пытаннях урэгулявання складаных праблем рэгіянальнай палітыкі. У сакавіку 2010 г. Злучаныя Штаты адкрыта выказаліся супраць планаў працягу будаўніцтва ізраільскіх паселішчаў на спрэчных тэрыторыях у ваколіцах Усходняга Іерусаліму. А ў траўні 2011 г. Б. Абама выступіў за тое, каб межы будучай палесцінскай дзяржавы былі заснаваныя на базе, існаваўшых да араба-ізраільскай вайны 1967 г., г.зн. за адмаўленне Ізраілю ад захопленых тэрыторый – сектара Газа, заходняга берага ракі Іардан і Ўсходняга Іерусаліму.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 668; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |