КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэматыка семінарскіх заняткаў 3 страница
Фармаванне новага сусветнага парадку суправаджалася зменамі ў адносінах паміж заходнімі дзяржавамі. У гады "халоднай вайны" іх базавым прынцыпам была неабходнасць супрацьстаяння "савецкай пагрозе". Пасля развалу сусветнай сістэмы сацыялізму гэтая небяспека знікла. Перыяд змагання ваенных блокаў скончыўся. Аднак НАТО не была распушчана. Яе галоўнай задачай стала падтрыманне тых суадносінаў сіл, якія склаліся ў свеце, на карысць Захаду і забеспячэнне на гэтай базе стабільнасці на еўрапейскім ды іншых кантынентах. Усе краіны-члены НАТО пацвердзілі сваю адданасць блоку. Яны лічылі ўмацаванне Паўночнаатлантычнага альянсу самым надзейным сродкам падтрымання бяспекі і стабільнасці. Паміж краінамі НАТО складвалася "новае партнёрства", заснаванае на шырокай агульнасці доўгатэрміновых інтарэсаў у ваенна-палітычнай сферы. У 1990-я гг. істотна знізіўся ўзровень ваенна-палітычнай канфрантацыі. Аднак ядзерная зброя захоўвала ролю стрымліваючага фактару. Дзяржавы, якія валодалі ім падпісалі шэраг пагадненняў пра ўзаемнае ненацэльванне стратэгічных ядзерных сіл. Былі ўведзеныя мараторыі на правядзенне падземных ядзерных выпрабаванняў: Расіяй – у 1991 г., Францыяй – у 1992 г. (аднавіла ў 1995-1997 гг.), Кітай – у 1996 г. Восенню 1996 г. быў адкрыты для падпісання Дагавор пра ўсеабдымную абарону ядзерных выпрабаванняў. Да гэтага часу яго падпісалі каля 180 дзяржаў і каля 140 з іх ратыфікавалі гэтае пагадненне. У адрозненне ад краінаў Поўначы, якія зніжалі ўзровень сваёй узброенасці, краіны Поўдню актыўна нарошчвалі свой ваенны патэнцыял, рабілі масіраваныя закупкі зброі, стваралі ўласныя ваенны-прамысловыя комплексы. Пашыраўся "клуб" ядзерных дзяржаў. Пра наяўнасць атамных боепрыпасаў і сродкаў іх дастаўкі адкрыта заявілі Індыя (першае выпрабаванне было праведзена яшчэ ў 1974 г.) і Пакістан. У 1998 г. яны ўзарвалі пад зямлёй па 5 атамных прыстасаванняў. Дастаткова значныя ядзерныя сілы знаходзяцца ў распараджэнні Ізраіля. Невялікі ядзерны арсенал быў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Аднак гэтая краіна добраахвотна адмовілася ад смертаноснай згоды знішчыўшы пасля краху рэжыму апартэіду (сярэдзіна 1990-х гг.) ўсе шэсць сваіх ядзерных зарадаў. А ў 2006 г. да "клубу" ядзерных дзяржаў далучылася КНДР. На Захадзе існуюць падазрэнні адносна наяўнасці сваёй ядзернай праграмы ў Іране. Заканчэнне "халоднай вайны" і развал сацыялістычнага блоку парушыў баланс, на якім была заснаваная блокавая мадэль бяспекі ў Еўропе. Галоўнай праблемай стала стварэнне новай сістэмы бяспекі. З й студзеня 1995 г. НБСЕ была перайменаваная ў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). Скончыўся працэс пераўтварэння Нарады ў арганізацыю, якая дзейнічала на пастаяннай аснове. Яе кіруючым органам стала Рада міністраў якая складалася з міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў. Яны збіраліся штогод для абмеркавання праблемаў уладкавання новай Еўропы. Галоўнай сярод іх заставалася роля АБСЕ ў забеспячэнні стабільнасці на кантыненце, папярэджанні і ўрэгуляванні спрэчак у рэгіёне. Аднак рэальных захадаў для выканання гэтай функцыі ў 1990-я гг. выпрацавана н было. Аўтарытэт АБСЕ аказаўся падарваны адсутнасцю эфектыўных сродкаў уздзеяння на "парушальнікаў парадку", а таксама няўдалымі сродкамі прадухілення шэрагу канфліктаў, найперш у Югаславіі. Новая сістэма бяспекі стала фармавацца не на базе раўнапраўнага супрацоўніцтва былых праціўнікаў у "халоднай вайне", а шляхам кансалідацыі і пашырэння заходніх ваенна-палітычных і эканамічных інстытутаў. ЗША і вядучыя еўрапейскія дзяржавы ўзялі курс на пашырэнне НАТО і яе пераўтварэнне ў пануючую структуру ў Еўропе. Яны паставілі мэтай зрабіць Паўночнаатлантычны альянс падмуркам новай сістэмы еўрапейскай бяспекі. Гэткі падыход адпавядаў памкненням многіх краінаў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, краінаў Балтыі і некаторых дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Пасля таго, як летам 1991 г. была распушчаная АВД, пачалася паэтапная інтэграцыя краінаў Цэнтральна і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы ў ваенна-палітычныя і эканамічныя структуры Захаду. У студзені 1994 сесія НАТО ў Бруселі прыняла праграму "Партнёрства дзеля міру", да якой адразу далучыліся больш за 20 дзяржаў Еўропы і Азіі, у тым ліку і Беларусь. У траўні таго ж году былыя члены АВД (Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія і Балгарыя) і краіны Балтыі падпісалі ў Люксембургу пагадненне пра прадастаўленне ім статусу "асацыяваных партнёраў" Заходнееўрапейскага саюзу. Напрыканцы 1994 г. краіны Паўночнаатлантычнага альянсу прынялі прынцыповае рашэнне пра пашырэнне НАТО на Ўсход. Праблема пашырэння НАТО на Ўсход выклікала занепакоенасць Расіі, якая бачыць у гэтым пагрозу стабільнасці на кантыненце і ўласнай бяспецы. Тым не менш, у ліпені 1997 г. краіны НАТО вызначылі паслядоўнасць прыёму новых членаў. Пра сваё жаданне ўступіць у гэты блок заявілі 12 дзяржаў. Першымі ў сакавіку 1999 г. былі прынятыя Венгрыя,Чэхія і Польшча. Наступнымі на чарзе аказаліся Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія, якія далучыліся да НАТО ў сакавіку 2004 г. Апошнімі краінамі прынятымі ў блок сталі Албанія і Харватыя (2009). У апошняе дзесяцігоддзе ХХ – напачатку ХХІ ст. павялічылася колькасць рэгіянальных канфліктаў. Гэта патрабавала актывізацыі ААН у прадухіленні і ўрэгуляванні спрэчак і войнаў. Як паказала практыка, дамагчыся гэтага атрымлівалася далёка не заўжды. Падобна да АБСЕ на еўрапейскім кантыненце, ААН таксама не здолела стаць падмуркам для забеспячэння міру і стабільнасці ў свеце. Напачатку 1990-х гг. войскі Аб'яднаных Нацыяў былі ўпершыню выкарыстаныя не для размежавання ваюючых бакоў, а для падаўлення ваеннага канфлікту. У жніўні 1990 г. іракскі дыктатар Саддам Хусэйн ажыццявіў агрэсію супраць суседняга Кувейту, заяўляючы пра гістарычную прыналежнасць тэрыторыі гэтай багатай нафтай краіны Іраку. Кувейт звярнуўся па дапамогу да сусветнай супольнасці. Канфлікт у зоне Персідскага заліву выклікаў заклапочанасць ў свеце. Рада Бяспекі ААН прыняла шэраг рэзалюцыяў, у якіх асудзіла акт грубай агрэсіі, запатрабавала вываду войск і ўсталявала гандлёва-эканамічную блакаду Іраку. У раён канфлікту былі ўведзеныя войскі краінаў НАТО і некаторых арабскіх дзяржаў. Паколькі гэтыя захады не далі вынікаў, Рада Бяспекі прыняла рашэнне пра выкарыстанне ўзброенай сілы для выцяснення захопнікаў з акупіраванай тэрыторыі. Упершыню за час існавання ААН Савецкі Саюз і Злучаныя Штаты аказаліся салідарныя ў ацэнцы рэгіянальнага канфлікту і ў вызначэнні захадаў па яго вырашэнні. У студзені 1991 г. пачалася аперацыя "Бура ў пустыні". Ажыццяўлялася яна ў асноўным падраздзяленнямі ЗША. Іракская армія была разгромленая, а Кувейт вызвалены. Аднак ачаг напружанасці ў рэгіёне захаваўся. С. Хусэйн і далей адмаўляўся ад супрацоўніцтва са структурамі ААН ды іншымі міжнароднымі арганізацыямі, правакуючы новыя абвастрэнні адносінаў з Захадам. У выніку ў 1998 г. ваенна-паветраныя сілы ЗША і Вялікабрытаніі ажыццявілі бамбардзіроўкі фартыфікацыйныя збудаванні і прэзідэнцкія палацы ў Іраку. Непасрэдны ўплыў на фармаванне новага сусветнага парадку ў 1990-я гг. аказала вайна на Балканах. Гэта быў самы буйны канфлікт у Еўропе пасля другой сусветнай вайны. У яго аснове ляжаў цэлы комплекс супярэчнасцяў этнічнага, рэлігійнага, і тэрытарыяльнага і палітычнага характару. На іх накладваліся інтарэсы буйных дзяржаў і гістарычна абумоўленыя сімпатыі тым ці іншым народам югаслаўскай федэрацыі. На мяжы 1980-х – 1990-х гг. усе гэтыя супярэчнасці рэзка абвастрыліся. Рэспублікі былой Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія абвясцілі сваю незалежнасць і адзіная дзяржава развалілася. Спрабуючы захаваць адзінства краіны, улады Белграда выкарысталі сілу: спачатку ў Славеніі і Харватыі, а потым у Босніі і Герцагавіне, дзе югаслаўскі этнанацыянальны канфлікт дасягнуў свайго апагею. Падзеі на Балканах высунуліся на першае месца ў міжнародным жыцці. Для пошуку шляхоў урэгулявання канфлікту была створана Кантактная група ў складзе Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Расіі і Францыі. З мэтай абароны грамадзян у Боснію былі накіраваныя "блакітныя каскі" ААН. Супраць Югаславіі былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі, а па пазіцыях яе войск і ваенным аб'ектам сталі нанасіцца авіяўдары амерыканскіх, брытанскіх і французскіх сіл. У 1995 г. мірныя перагаворы, якія адбываліся ў Дэйтане (ЗША), скончыліся заключэннем шэрагу пагадненняў. Яны канчаткова аформілі распад югаслаўскай дзяржавы. На тэрыторыі фармальна адзінай Босніі і Герцагавіны былі створаныя сербская рэспубліка і мусульманска-харвацкая федэрацыя. Войскі ААН замяняліся падраздзяленнямі НАТО. Мір у Босніі падтрымліваўся дзякуючы прысутнасці міратворчага кантынгенту. На мяжы стагоддзяў на Балканах разгарэлася новая вайна. У 1998 г.у сербскім аўтаномным краі Косава, дзе большую частку насельніцтва складалі албанцы-касавары, прайшлі прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Іх вынікі не былі прызнаныя Бялградам. Неўзабаве паміж падпольнай Арміяй вызвалення Косава (АОК) і рэгулярнай югаслаўскай арміяй пачаліся адкрытыя і буйнамаштабныя баявыя дзеянні. Косаўскі крызіс перайшоў у ваенную стадыю. Перагаворы паміж канфліктуючымі бакамі з удзелам інстытутаў міжнароднай супольнасці ў Рамбуйе пад Парыжам (люты 1999 г.) скончыліся правалам. Віну за гэта краіны НАТО ўсклалі на Югаславію і яе лідара Слабадана Мілошавіча. У ноч на 25 сакавіка 1999 г. авіяцыя НАТО стала бамбіць югаслаўскія ваенныя аб'екты. Упершыню ў гісторыі Паўночнаатлантычны блок нанёс удар па суверэннай дзяржаве без санкцыі Савета Бяспекі ААН. Гэта было грубым парушэннем Статута ААН і Статута самой НАТО. Налёты на Югаславію працягваліся 78 сутак. Па афіцыйных дадзеных Бялграду, у выніку бамбардзіроўкі былі разбураныя каля тысячы ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў, у тым ліку заводы, электрастанцыі і масты, загінулі дзве тысячы мірных жыхароў, сем тысяч былі параненыя. У выніку этнічнага канфлікту і ваеннай акцыі НАТО колькасць уцекачоў з краю склала некалькі сот тысяч чалавек (спачатку ўцякалі албанцы, потым – сербы, цыганы, яўрэі). Апынуўшыся пад жорсткім палітычным і ваенным ціскам, перад пагрозай гуманітарнай катастрофы ўнутры краіны югаслаўскае кіраўніцтва было вымушана пайсці на пагадненне з НАТО. Важную ролю ў гэтым адыграла і пасрэдніцтва расійскай дыпламатыі. Сербскія войскі былі выведзеныя з Косава. Тэрыторыя краю была перададзеная пад кантроль НАТО. (У 2008 г. была абвешчана незалежнасць Косава, але многія дзяржавы Еўропы і свету яе не прызналі, у тым ліку Іспанія, Румынія, Грэцыя, Расія, Кітай.) Сімвалічна, што менавіта на фоне падзеяў косаўскага крызісу ў красавіку 1999 г. на Вашынгтонскім саміце НАТО была прынятая новая стратэгічная канцэпцыя Альянсу. У прыватнасці, у ёй пазначаліся новыя глабальныя пагрозы як ў еўраатлантычным рэгіёне, гэтак і за яго межамі. У супрацьдзеянне ім НАТО не абмяжоўвала свае дзеянні, ажно да выкарыстання ядзернай зброі альбо правядзення ваенных аперацыяў без санкцыі ААН. Сферай адказнасці абвяшчаліся практычна ўсе рэгіёны свету. Тым самым НАТО пераўтварыўся ў глабальную ваенна-палітычную арганізацыю, якая дзейнічае незалежна ад ААН. На пачатку ХХІ ст. з'явіліся новыя супярэчнасці і пагрозы, якія збольшага звязаны з глабальным цывілізацыйным канфліктам па лініі Поўнач-Поўдзень – паміж перадавымі развітым дзяржавамі і беднымі развіццёвымі дзяржавамі свету. Адной з яго праяў стаў міжнародны тэрарызм ды ісламскі фундаменталізм: не маючы іншых дзейсных сродкаў змагання з заходнім светам на чале са Злучанымі Штатамі, асобныя плыні радыкальнага ісламу перайшлі да гвалтоўнага супрацьстаяння з ім. 11 верасня 2001 г. ісламскія фундаменталісты ажыццявілі тэрарыстычныя акты супраць ЗША. Гэтыя варварскія атакі (пазней вылазкі тэрарыстаў адбываліся на прасторах ад вострава Балі на Ціхім акіяне да Масквы) азначалі выклік усяму цывілізаванаму свету і прывялі да абвастрэння міжнародна-палітычнай сітуацыі ў свеце і нават узброеныя канфлікты. Следам за тэрактам 11 верасня прыйшоў неадкладны адказ ЗША ды іх саюзнікаў. Ужо на наступны дзень Джордж Буш-малодшы абвясціў пра немінучую акцыю адплаты. Неўзабаве стаў вядомы і праціўнік – ісламісцкая арганізацыя "Аль-Каіда" і яе лідар Усама бен Ладэн, які хаваўся на тэрыторыі Афганістана. Для ліквідацыі "тэрарыста № 1" ужо 7 кастрычніка 2001 г. са згоды Рады Бяспекі ААН у гэтай краіне была распачата антытэрарыстычная аперацыя НАТО "Нязломная свабода" (англ. Enduring Freedom). У выніку высадкі амерыканцаў ды іх саюзнікаў па Міжнародных сілах садзейнічання бяспецы (на розных этапах у іх склад уваходзілі вайсковыя фармаванні без малога паўсотні дзяржаў) улада ў Афганістане перайшла да праамерыканскага часовага ўраду на чале з Хамідам Карзаям. Аднак у самім Афганістане замірэнне не наступіла. На тэрыторыі краіны працягваюць заставацца войскі кааліцыі, а ісламісцкія сілы перайшлі да выпрабаванай тактыкі грамадзянскай вайны і актаў тэрору супраць міжнародных сілаў, афіцыйнага ўраду і мірнага насельніцтва. Яшчэ да афіцыйнага заканчэння актыўнай фазы аперацыі ў Афганістане амерыканскае кіраўніцтва заявіла пра сваё імкненне працягнуць антытэрарыстычную вайну. Былі названыя краіны ("Вось Зла"), якія ўяўляюць патэнцыйную пагрозу – Паўночная Карэя, Ірак ды Іран. Наступнай мэтай амерыканскай знешняй палітыкі стала звяржэнне іракскага дыктатара з падкрэслена антыамерыканскай пазіцыяй і рыторыкай С. Хусэйна. Афіцыйнай нагодай для развязвання вайны супраць Іраку стала абнародаванне дадзеных разведкі, якія быццам бы сведчылі пра наяўнасць у Ірака зброі масавага паражэння. (З часам выявілася не толькі беспадстаўнасць гэтых абвінавачванняў, але нават наўмыснае скажэнне рэальных фактаў з боку амерыканскага і брытанскага кіраўніцтва.) У сакавіку 2003 г. амерыкана-брытанская кааліцыя распачала аперацыю "Шок і трапятанне" (англ. Shock and Awe) па захопу Іраку. Даволі ваенная хуткая перамога над вялікай і, як лічылася да вайны, моцнай іракскай арміяй, а таксама арышт, асуджэнне і пакаранне С. Хусэйна не прынесла ЗША ды іх саюзнікам агульнай палітычнай перамогі ў Іраку. Па-ранейшаму гэтая краіна вельмі далёкая ад стабільнасці і з'яўляецца полем актыўнай дзейнасці фундаменталісцкіх, антыамерыканскіх і антызаходніх груповак. Гэткім чынам, аперацыі ЗША ды іх саюзнікаў не толькі не вырашылі ўсяго комплексу задач, што стаялі перад кааліцыяй ў Афганістане ды Іраку, але паспрыялі далейшай дэстабілізацыі сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне і свеце, узмацнілі напружанасць у адносінах паміж Захадам, з аднаго боку, і арабскага і мусульманскага ўсходу, з другога. Далейшыя падзеі паказалі, што пагрозы з боку міжнароднага тэрарызму ды ісламскага фундаменталізму зняць падобнымі метадамі і сродкамі прынцыпова немагчыма. На сучасным этапе адной з важнейшых тэндэнцыяў з'яўляецца паступовае змяшчэнне цэнтру сусветнай палітыкі ў Азію. Беспрэцэдэнтны эканамічны прагрэс і неверагодныя чалавечыя рэсурсы робяць Індыю і Кітай, да таго ж ядзерныя дзяржавы, патэнцыйнымі лідарамі сярэдзіны ХХІ ст. З іншага боку, у свеце назіраецца падзенне папулярнасці ЗША і рост антыамерыканізму, што рана ці позна прывядзе да падзення уплыву заакіянскай "звышдзяржавы". Астатнія патэнцыйныя геапалітычныя полюсы – Расія і Еўрасаюз (у 1990-я гг. яшчэ і Германія з Японіяй) – па розных прычынах так і не здолелі даказаць правамернасць сваіх глабальных амбіцый. Аднапалярны свет, дзе дамінуюць Злучаныя Штаты, набліжаецца да заканчэння свайго існавання. У новай сітуацыі шматполюсная міжнародная сістэма, пры ўсёй яе няўстойлівасці і ўразлівасці, не мае альтэрнатываў. Залогам яе фармавання можа стаць толькі паслядоўнае імкненне дзяржаў свету шукаць кампраміс паміж нацыянальнымі інтарэсамі і агульнымі задачамі па забеспячэнні міру і бяспекі.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 411; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |