Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Уводзіны




АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

ЗАЎВАГІ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

УВОДЗІНЫ

ЗМЕСТ

Магілёў, 2007 г.

У сярэдневяковы перыяд

Беларусь

П.Ф.Дзмітрачкоў

(V – першая палова ХІІІ стст.)


 

 

Раздзел 1. СТАНАЎЛЕННЕ СЯРЭДНЕВЯКОВАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ. УЗНІКНЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

1.1. Сярэднявечча, яго храналагічныя рамкі, асаблівасці

1.2. Рассяленне ўсходніх славян на беларускіх землях

1.3. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі,

іх эвалюцыя, месца ў палітычнай сістэме Старажытнай Русі

 

Раздзел 2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ. ФАРМІРАВАННЕ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

2.1. Сельская гаспадарка, яе роля ў развіцці эканомікі беларускіх зямель

2.2. Узнікненне гарадоў. Развіццё раместваў, гандлю

2.3. Сацыяльныя працэсы. Фарміраванне феадальнага укладу, яго роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларускіх зямель

 

Раздзел 3. МІЖНАРОДНЫЯ УМОВЫ І ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНЫЯ ФАКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ

3.1. Сувязі беларускіх зямель з прыбалтыйска-скандынаўскім рэгіёнам

3.2. Удзел княстваў беларускіх зямель ва ўмацаванні бяспекі Русі на поўдні, развіцці сувязей з Візантыей, іншымі краінамі.

3.3. Барацьба з крыжаносцамі. Пагроза беларускім землям з боку мангола-татар.

 

Раздзел 4. РАЗВІЦЦЁ ЭТНІЧНЫХ ПРАЦЭСАЎ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ

4.1. Асаблівасці развіцця этнічных працэсаў на беларускіх землях у сярэдневяковы перыяд

4.2. Умовы і фактары развіцця культуры, яе важнейшыя дасягненні

 

 


 

У сучасных умовах, калі абнаўляюцца праграмы па гісторыі Беларусі і павялічана колькасць вучэбных гадзін на гэты курс як у агульнаадукацыйнай школе, так і ў сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных установах, узнікае неабходнасць у больш паглыбленым вывучэнні мінулага нашай краіны, усіх яе гістарычных перыядаў.

Гэта тычыцца і сярэдневяковага перыяду, які храналагічна ахопліваў значны адрэзак гісторыі нашага краю. Цывілізыцыйныя асновы таго перыяду былі закладзены ў антычную эпоху, прычым гісторыя беларускіх зямель была звязана з візантыйскай хрысціянскай традыцыяй і істотна не адрознівалася ў гэтым плане ад іншых усходнеславянскіх зямель. Але знаходжанне Беларусі ў цэнтры еўрапейскага кантыненту абумовіла ўплыў на яе гісторыю розных народаў і дзяржаў, а гэта значыць, што мы павінны ўлічваць як унутраныя, так і знешнія фактары.

Гісторыя сярэдневяковага грамадства – шматгранны і складаны працэс і пры яе асвятленні неабходна вылучыць некалькі асноўных і важных праблем. Першая з іх носіць этнічны характар і дазваляе прасачыць тыя змены, якія адбываліся ў той час у складзе насельніцтва беларускіх зямель, вызначыць вытокі беларускай народнасці. Другая праблема закранае пытанні зараджэння і развіцця дзяржаўнасці на беларускіх землях, яе эвалюцыі як у межах Старажытнай Русі, так і на рэгіянальным узроўні. Заслугоўваюць увагі і праблемы эканамічнага развіцця беларускіх зямель, сацыяльных адносін. У асобную групу вылучаны пытанні знешнепалітычнага характару, міжнародных умоў развіцця беларускіх зямель, а таксама іх культуры.

Усе гэтыя праблемы асвятляюцца не толькі на аснове матэрыялаў агульнаархеалагічных і гістарычных выданняў, але і даследванняў расійскіх і беларускіх гісторыкаў Л. Аляксеева, В. Сядова, Г. Штыхава, Э. Загарульскага, В. Ляўко, П. Лысенкі, Р. Рыера, І. Марзалюка, іншых навукоўцаў. Пры гэтым у дапаможніку знайшлі адлюстраванне тыя пункты гледжання, што склаліся ў навуковай літаратуры па розных пытаннях сярэдневяковай гісторыі Беларусі. Сама ж гэтая літаратура прыводзіцца як у заўвагах, так і ў бібліяграфіі і яе можна выкарыстоўваць пры самастойнай рабоце для больш паглыбленага вывучэння гэтых пытанняў.

Вывучаючы айчынную гісторыю сярэдневяковага перыяду, мы павінны мець на ўвазе той факт, што Беларусь, як краіна, у той час не існавала, але ўсё тое, што адбывалася тады на беларускіх землях, - гэта наша спадчына і яе трэба ведаць. Што ж тычыцца храналагічных рамак сярэднявечча, то аўтар дапаможніка прытрымліваецца сучаснай навуковай перыядызацыі. Разам з тым ён лічыў мэтазгодным абмежавацца V – першай паловай ХІІІ стст., бо з сярэдзіны гэтага стагоддзя ў гісторыі Беларусі па сутнасці пачаўся новы этап, які трэба разглядаць ужо пры вывучэнні Вялікага княства Літоўскага, у складзе якога апынуліся беларускія землі.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 594; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.