Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамiчнае, палiтычнае i культурнае развiццё Беларусi у пачатку 20 ст




Эканомiка. Развіццё прамысловасціБеларусі ў пачатку XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала паступовы пераход ад ручной дамашыннай працы, фарміраеанне і колькасны рост прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць. Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамысловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка. Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім прыходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрика Шарашэўскага ў Гродне. У пачатку XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне — тытунёвая фабрыка «Нёман». Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску. Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель.

Развіццё сельскай гаспадаркіў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра Pacii Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хуторам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры самадзяржаўя ў вёсцы. Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немагчымай справай з-за адсутнасці ці недахопу сродкаў. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закранаўся. Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатко вай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця. Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паўстання 1863-1864 гг.

Культура. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Яўхіма Карскага «Беларуси» было дадзена ўсебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства. Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Беларусі ў пачатку XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёс яе народа. На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей. Стваральнікам новай беларускай літаратурыі літаратурнай мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала — аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Якуб Колас пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пачатку XX ст., абуджаных рэвалюцыяй. Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча. У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэ-тэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзе-так беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Тэатральнае жыццёў Беларусі было звязана з дзейнасцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыццявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паўлінка». Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую пад-рыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. бела-рускага паходжання Марк Шагал. Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Найбольш вядомым помнікам у архітэктуры, які спалучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным). У пачатку XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паў-ночнай вайне над шведамі, помнікі каля Віцебска і ў Кобрыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдатрускай арміі.

Палiтыка. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцыйбылі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявыра шанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоўнымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўляліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве. Па сутнасці падзеі 1905—1907 гг. і лютага 1917 г. у Расіі былі этапамі адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая вырашала задачы дэмакратычнага характару: звяржэння самадзяржаўя, ліквідацыі буйнога памешчыцкага землеўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод. Шляхі дзяржаўнага ўладкавання Расіі, вырашэння аграрнага і нацыянальнага пытанняў былі вызначаны рознымі палітычнымі сіламі,аб'яднанымі ў тры палітычныя лагеры. Урадавылагер імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыцкае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яў ляліся армія і паліцыя. Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала. Акцябрысты падтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы. Вядучай сілай рэвалюцыйна-дэмакратычнагалагера з'яўляўся пралетарыят. Унутры лагера не існавала адзінства. Бальшавікі — палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі) падзялялі марксісцкую ўстаноўку на ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. Цалкам самастойную палітыку праводзіў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры) выступала за перадачу зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю. Беларуская сацыялістычная грамада(БСТ) — адзіная ў Беларусі нацыянальна-дэмакратычная партыя, якая выступала за ўтварэнне ў Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі. Асноўныя падзеірэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Крывавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца. У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітпычнай стпачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя саветы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаў чымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастрычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, наякім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска). У снежні 1905 г. цар аб'явіў аб правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмя- ныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні.

Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі масавыя выступ-ленні рабочых у Петраградзе. На іх бок сталі пераходзіць салдаты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. Царскае самадзяржаўе было звергнута. Ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яны былі прадстаўлены Часовым урадам. Свае паўнамоцтвы яго міністры ажыццяўлялі да выбараў Устаноўчага сходу — будучага парламента Расіі. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, аб вайне і міры, нацыянальнае пытанне.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1441; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.